Інфармацыйная гадзіна-віктарына "Беларусь мая сінявокая"




НазваІнфармацыйная гадзіна-віктарына "Беларусь мая сінявокая"
Дата канвертавання15.11.2012
Памер39.55 Kb.
ТыпДокументы
Русак А.І., педагог-арганізатар

ДУА “Мілявіцкі ВПК дз/с – СШ”,

Мастоўскі раён, Гроденскай вобласці


Інфармацыйная гадзіна-віктарына “Беларусь мая сінявокая”

(для вучняў сярэдніх класаў)


Мэта:

фарміраваць у вучняў станоўчы вобраз Рэспублікі Беларусь - самастойнай і незалежнай дзяржавы; спрыяць развіццю самастойнага мыслення; пашы-рыць кругагляд вучняў; стварыць умовы для фарміравання ў вучняў навыкаў камунікатыўнай культуры, павагі да Радзімы, выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, дзяржаўных сімвалаў краіны.

Абсталяванне:

карта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная сімволіка, відэафільм з запісам Гімна РБ, тэлевізар, нажніцы, белыя лісты паперы, беларускі нацыянальны касцюм, вырабы з саломы і з ільну, выстава газет, алоўкі.

Ход мерапрыемства

- Добры дзень, дзеці і паважаныя госці! Я вельмі рада бачыць вас такімі прыгожымі, здаровымі і вясёлымі. Вучняў я па праву магу назваць гаспадарамі, а вас, паважаныя прысутныя - гасцямі.

- Ва ўсіх народаў свету ёсць добрая традыцыя - пры сустрэчы з новымі людзьмі трэба абавязкова павітацца. А вітацца мы будзем не ззусім звычайна.

Гульня " Прывітанне"

Усе госці і дзеці становяцца ў круг.

- А ці ведаеце вы, як вітаюцца беларусы?

* За руку (усе па кругу вітаюцца)

- А як вітаюцца ў Нікарагуа?

* Плячамі ( усе вітаюцца плячамі)


- А як вітаюцца ў Зімбабве?

* Труцца спінамі( усе труцца спінамі)

- А як вітаюцца ў Італіі?

* Абдымаюцца (усе абдымаюцца)

- Вось мы і павіталіся. Здаецца, што мы знаёмы ўжо даўным даўно. А цяпер перайдзем да тэмы нашай інфармацыйнай гадзіны. Сёння ў нас пройдзе віктарына пад назвай “Беларусь мая сінявокая". Пачаць яе я хацела б такімі радкамі:


Радзіма наша - Бедарусь,

I колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

- Сёння мы з вамі пашырым свой кругагляд аб Радзіме, аб дзяржаўных сімвалах і традыцыях беларускага народа, зазірнем у мінулае і сучаснае нашага старадаўняга краю.

- Віктарына пройдзе ў некалькі этапаў. На дошку будуць па чарзе вывешвацца назвы ўсіх этапаў віктарыны.

1 этап - Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

  1. Што з'яўляецца галоўнымі дзяржаўнымі сімваламі РБ?

  2. Што сабой уяўляе герб РБ?

  3. Чаму ў вянок герба ўплецены канюшына і лён?

  4. Што абазначае пяцікантовая зорка?

  5. Скажыце, у якіх выпадках выконваецца гімн РБ?

  6. Успомніце, якімі радкамі пачынаецца гімн РБ?

( дзеці глядзяць відэафільм з запісам гімна РБ і спяваюць)

  1. Што абазначаюць тры колеры на Беларускім Дзяржаўным Сцягу?

  2. Што азначае арнамент?

Фізкультхвілінка

Гульня " Як жывеце, мае дзеткі?"

  • Як жывеце, мае дзеткі?

  • Вось так! ( Пляскаюць у далоні)

  • Як ідзеце, мае дзеткі?

  • Вось так! (Топаюць нагамі)

  • Як бяжыце, мае дзеткі?

  • Вось так! ( Рухі нагамі і рукамі)

  • А як спіце, мае дзеткі?

  • Вось так! ( Схіляюць голаву на рукі і сядаюць)

  • А як устаеце, мае дзеткі?

  • Вось так! ( Усміхаюцца і ўстаюць)

  • А як свавольнічаеце, мае дзеткі?

  • Вось так! ( Надуваюць шчокі і далонямі б'юць па іх)


2 этап - Грамадзянскія адносіны ў РБ і традыцыйная народная культура ( прадметная нагляднасць)

  1. Як называецца галоўны закон Рэспублікі Беларусь?

  2. Як вы лічыце, чаму на нашай выставе вы бачыце менавіта гэтыя газеты?

  3. Скажыце, а якія газеты і часопісы выпісвае ваша сям'я?

  4. Што вы ведаеце аб традыцыйнай культуры беларускага народа?


Настаўнік дэманструе экспанаты:

- вырабы з саломы (кветкі, капялюш, скрыначка, хлебніца)

( Дзеці расказваюць паведамленне аб дэкаратыўна-прыкладной творчасці)

- беларускі нацыянальны касцюм;

( Дзеці расказваюць аб беларускай нацыянальнай вышыўцы)

- саматканыя ручнікі;

Настаўнік дэманструе мультымедыа - праект “Крылы ільняныя - ручнікі"

3 этап - Пажаданні сваёй краіне

Гучыць песня ў выкананні Анжалікі Агурбаш " Белая Русь"

Дзеці на лістах паперы адрысоўваюць сваю далонь, пішуць на ёй пажаданне сваёй краіне і памяшчаюць яе на карту РБ.

- Я не сумняваюся, што ўсе вашы пажаданні збудуцца, таму што галоўны лозунг нашай дзяржаўнай палітыкі “За моцную і квітнеючую Беларусь"- супадае з вашымі пажаданнямі.

4 этап – Рэфлексія

- Звярніце, калі ласка, увагу вось на гэтыя плакаты.

На дошцы размешчаны плакаты з фотаздымкам Аляксея Жыгалковіча і Лідзіі Маляўка " А что делаешь ты, для своей Родины?"

Падумайце кожны пра сябс і адкажыце на гэтае пытанне.

(Выказванні дзяцей і ўсіх прысутных)

- Вялікі дзякуй за вашы адказы, за вашу працу на ўроку. Я ўпэўнена, што вы вырасцеце сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, працалюбівымі, сумленнымі і чулымі. I мы яшчэ прачытаем вашы імёны вось на такіх плакатах!

(Настаўнік частуе ўсіх беларускім караваем)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconІнфармацыйная гадзіна "Чым жыве мая Беларусь"
Рабяты, у нашым класе праводзіцца конкурс на самую папулярную сямейную газету. Вам была прапанавана анкета для бацькоў, І дома вы...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconТэматычная інфармацыйная гадзіна
Развіваць уменне лагічна мысліць, аналізаваць, выражаць асабістыя погляды, аргументаваць ІХ, весці дыскусію

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconКласная гадзіна "Мая прыгожая Беларусь"
Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову І славутых землякоў; развіваць творчае мысленне,...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconІнфармацыйны змест урока "Мая Беларусь сінявокая!"
Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка), вучні разглядаюць фотаздымкі, ілюстрацыі, выставу кніг І часопісаў, малюнкі дзяцей. (Калі ў школе...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconІнфармацыйны змест урока "Мая Беларусь сінявокая!"
Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка), вучні разглядаюць фотаздымкі, ілюстрацыі, выставу кніг І часопісаў, малюнкі дзяцей. (Калі ў школе...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconПа сцяжынках роднай Свіслаччыны
Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Гэта І родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, І прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі....

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconІнфармацыйная гадзіна "Сімвалы І сімволіка рб"
Мэты: 1 абагульніць І пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2 развіваць кемлівасць І дапытлівасць, уменне...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconРэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 декабря 2006 г. №122 "Аб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у пастанову...

Інфармацыйная гадзіна-віктарына \"Беларусь мая сінявокая\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка