Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?




НазваШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Дата канвертавання15.11.2012
Памер30.41 Kb.
ТыпВопрос
Stud1015night


Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? Ці існуе беларуская вайсковая лексыка, тэрміналёгія?

Пра гэта ў досьледзе Іны Студзінскай.


Першыя беларускія вайсковыя слоўнікі пачалі выдавацца на пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. У 1920 годзе “Беларуская вайсковая камісія” выдала “Падарунак беларускаму жаўнеру”, які атрымліваў кожны, хто запісаўся ў нацыянальнае войска. Там былі 10 прыказаньняў для беларускага жаўнера, складзеных Зьмітраком Бядулям. Зьявіліся “Вайсковая стылістыка”, “Каманды па-беларуску”, “Практычны беларускі вайсковы слоўнік” М.Байкова і А.Бараноўскага. Выходзілі і падручнікі па вайсковай справе (“Стралкова-тактычная падрыхтоўка кулямётнага аддзяленьня”, “Дзействы асабнай палкавой гарматы”, “Тэорыя і практыка стральбы куляй і шротам”. Апошняе, што было зроблена ў даваенныя гады – “Беларуская краёвая абарона”, дзе ўжо была сыстэма каманд.


А потым, З 30-х гадоў і да канца 80-х было зацішша. Але беларускія афіцэры, якія служылі тады яшчэ на неабсяжных прасторах СССР, пачалі задумвацца, што будзе далей, калі беларуская дзяржава атрымае незалежнасьць. Падпалкоўнік Станіслаў Суднік служыў тады ў Казахстане:


“Узьнікла пытаньне: калі ў нас будзе сваё войска, як жа камандаваць? “Шагом марш” не скамандуеш, бо “шагом” – слова расейскае, а “марш” – нямецкае. Калі яшчэ “марш” куды ні ішло, то “шаг” – ніяк. Пачалі вывучаць гэту праблему, наколькі яна ў Беларусі разьвязаная. Аказалася, што існавала шэраг кніг, дапаможнікаў на беларускай мове па розных аспэктах вайсковай справы”.


Пасьля развалу Савецкага Саюзу Станіслаў Суднік вярнуўся ў Беларусь і пачаў ствараць “Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік”. Да яго далучыўся старшы лейтэнант Сяргей Чыслаў, якія вярнуўся з Забайкальля. Разам пачалі рыхтаваць больш грунтоўнае выданьне, бо не задавальнялі калькі з расейскай мовы. Да таго ж, вайсковая справа таксама разьвіваецца, зьявіліся новыя тэрміны. Стваралі новатворы, да прыкладу, у расейскай мове “Пол-оборота направо, налево” -- “права-скос”, “лева-скос”.


Адначасова над расейска-беларускім слоўнікам ішла праца і ў Міністэрстве абароны. Слоўнік выйшаў у 1996 годзе пад рэдакцыяй кандыдата вайсковых навук Уладзімера Язэпчыка і кандыдата філілягічных навук Міколы Крыўко,.

У 1997 годзе быў выдадзены і грунтоўны слоўнік Судніка і Чыслава, у якім 8 тысяч словаў і словазлучэньняў вайсковай і побытавай лексыкі.


Меркаваньне падпалкоўніка запасу, кандыдата вайсковых навук Міколы Статкевіча:


“Вайсковая тэрміналёгія створаная, ёсьць нават два варыянты тэрміналёгіі. Пры Казлоўскім і Кебічу ў войску ўжо пачалі вучыць мову і пераходзіць на яе. А потым Лукашэнка пачаў публічна дыстанцыявацца ад беларускай мовы... Усё пытаньне толькі ў волі, каб у войску была беларуская мова”.


Праўда, прэтэнзіі адзін да аднаго ёсьць у абодвух творчых калектываў. 43% словаў і словазлучэньняў ў слоўніках адрозьніваюцца. Да таго ж, у слоўніку Судніка і Чыслава ёсьць сыстэма вайсковых шыхтовых і пазашыхтовых каманд. Гаворыць Станіслаў Суднік.


“Мы складалі, абапіраючыся на нармальную, сапраўдную беларускую мову без аглядкі на стэрэатыпы, на традыцыі. У нашым слоўніку няма ніводнага суфікса “уч”, “юч”. Напрыклад “конвоируемый» -- слова, якое па-беларуску немагчыма вымавіць. Новая форма – “падканвойны”, чалавек, які знаходзіцца пад канвоем. Замест трох суфіксаў ужытая прыстаўка і беларускі суфікс “н”, і так па ўсім слоўніку”.


Станіслаў Суднік кажа, што бальшыня тэрмінаў, камандаў зь ягонага слоўніка прайшла праверку на практыцы:


“Я камандаваў паўтара года дывізіёнам у Мастах і Росі. Дывізіён служыць чыста на беларускай мове, усе гэтыя каманды апрабаваныя, усё яны жыцьцяздольныя, усе яны зразумелыя, усе яны выконваліся і лёгка засвойваліся”.


Пазьней зьявіўся і “Шыхтовы статут” (“Строевой устав”). Ішлі напрацоўкі іншых статутаў. Але паступова беларуская мова ў войску зьнікла. Праўда, лінгвісты перакананыя, што лягчэй за ўсё мова можа вярнуцца менавіта ў войска і міліцыю. Па-першае, камандзіры -- даволі адукаваныя людзі, з вышэйшай адукацыяй. Па-другое, там вельмі хутка выконваюцца загады, кажа Станіслаў Суднік:


“Паступае каманда пераходзіць на беларускую мову, і лінгвістычны аспэкт практычна гатовы для гэтага. Невялікая праца – і будуць статуты на беларускай мове. На сёньня, калі гаварыць, то за аснову трэба браць наш слоўнік і той слоўнік. Магчыма, мы дзесьці дапусьцілі залішнюю радыкалізацыю, а яны кансэрватызм. І напэўна, каб зараз гэтым займацца, выпрацавалася б штосьці агульнае”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconШто перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
У беларускім войску пануе расейская мова. Гэта пры тым, што І афіцэры І шарагоўцы ў беларускай арміі збольшага беларусы. Што перашкаджае...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПаважаныя сябры!
Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconЗнаходзячыся за межамі Беларусі, почасту заўважаў за сабой, што аўтаматычна пераходжу на беларускую мову, калі чую, як да мяне звяртаюцца па-руску. Гэта вынік
Гэта вынік панавання рускамоўнага асяроддзя. Але людзі здзіўляюцца, калі чуюць, што я маю вакол сябе беларускамоўнае асяроддзе. Так...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПрашу патлумачыць, чаму на вокладках вашых цукерак І шакаладак не сустрэць беларускай мовы. Фабрыкай кіруюць не беларусы?
Бярыце прыклад з фабрыкі “Камунарка” – практычна ўсе ІХ цукеркі І наборы аздобленыя на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай І рускай....

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconБеларусы заслужылі права жыць лепей, больш заможна І вольна. Што гэтаму перашкаджае?
Тэзісы да праграмы А. Мілінкевіча. “Зробім Беларусь сапраўднай Еўропай!” (Праект)

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconЗнешні вонкавы: а што ў глыбіні?
Ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму сітуацыя ўскладняецца тым, што ў блізкароднасных мовах шмат слоў падобных І нават агульных,...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? icon"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама...

Шарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка