Урок прэзентацыя




НазваУрок прэзентацыя
Дата канвертавання15.11.2012
Памер94.29 Kb.
ТыпУрок
УА “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3

г.Глыбокае з ліцэйскімі класамі”


Урок - прэзентацыя

з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій

(інтэграваны ўрок)


Тэма:

Назоўнікі другога скланення

ў творным склоне”


Беларуская мова

4 клас


Аўтары распрацоўкі:

Пялінак Галіна Генадзьеўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай катэгорыі

211800, Беларусь, г. Глыбокае,

Віцебская вобласць,

вул., Леніна д.135 - б кв.28

тэл. дам.: 8(02156)2-50-25;

тэл. раб.: 8(02156)2-48-82.


Раманчук Лідзія Анатольеўна,

настаўнік інфарматыкі вышэйшай катэгорыі

211800, Беларусь, г. Глыбокае,

Вицебская вобласць,

вул. Дзяржынскага,, 8-А,

тэл. дам.: 8(02156)2-67-96;

тэл. раб.: 8(02156)2-48-82;

e-mail: larom@tut.by

тэл. маб. 593-15-32


2007 г.


Мэта:

  • пазнаёміць з канчаткамі назоўнікаў 2-га скланення ў творным склоне;

  • адпрацоўваць уменне вызначаць склоны назоўнікаў у словазлучэннях і тэкстах;

  • праверыць уменне вызначаць склоны назоўнікаў у словазлучэннях;

  • развіваць вусную і пісьмовую мову вучняў;

  • выпрацоўваць навыкі работы з камп’ютэрам: уменне выконваць тэставыя заданні, працаваць у рэжыме “Карэкцыя”;

  • выхоўваць жаданне дапамагчы птушкам і жывёлам у зімовую пару.


Абсталяванне:

  • Паўлоўскі І.П. Падручнік беларускай мовы: 3 клас; 2001 г.

  • карткі для дадатковай работы;

  • камп’ютэры,

  • праектар,

  • рознакаляровыя кружкі для рэфлексіі.


Ход урока:


На працягу ўсяго ўрока паказваюцца слайды (настаўнік інфарматыкі).


    1. Арг. момант:

Слайд 1

Паклікаў званок на ўрок,

Дзе не проста ў словы мы гуляем,

На роднай мове размаўляем,

Мову нашу вывучаем.


Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем іх усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем камп’ютэраў, што для нас ужо не нова. Дапамагаць нам будзе Лідзія Анатольеўна, ваш настаўнік па інфарматыцы.

Сёння мы з вамі будзем далей працаваць з назоўнікамі 2-га скланення. Спачатку будзем працаваць усе разам, а потым па групах.

(Звяртаецца ўвага вучняў на прэзентацыю, на якой паказваецца назва ўрока, яго тэма).


Слайд 2 (вучні чытаюць план урока, абмяркоўваюць з настаўнікам)

План урока:

  • Чыстапісанне;

  • Работа па групах:

- камп’ютэрны тэст;

- самастойная работа;

- работа з настаўнікам.

  • Развіццё мовы.

(На працягу ўсяго ўрока паказваюцца слайды).


    1. Праверка дамашняга задання.


Слайд 3. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка даюць адказы на пытанні.


- У якім склоне трэба было паставіць назоўнікі ў дамашнім практыкаванні? (Давальным)

- Што, яшчэ трэба было скласці?

- Якія сказы атрымаліся? (Дзеці чытаюць атрыманыя сказы)


Актуалізацыя ведаў


Слайд 4. Давальны склон


Пытанні

Прыназоўнікі

Канчаткі

каму?

к, па,

. -у (-ю)

чаму?

насустрач


Слайд 5

Настаўнік звяртае ўвагу на слайд. Фотаздымак “Зіма”.

- Якое надвор’е на фотаздымку?

- Ці адпавядае нашаму надвор’ю? (Адказы дзяцей) .


3. Чыстапісанне

Слайд 6.

Сс сСс Сн сн

Снег …

(прыдумаць і запісаць роднасныя словы слову снег, запіс выконвае вучань на дошцы).


Слайд 7. Снягір (адз. л.) – снегіры (мн. л.)


(Дадатковыя звесткі: снегіры з’яўляюцца ў нас толькі зімой, харчуюцца насеннем траў, ласуюцца ягадамі рабіны, каліны)


4. Арфаграфічная размінка

Слайд 8.


Мя...кі сне... л...тае пухам,

і канца яму н...ма,

і н.се с...рдзітым духам,

дзікім сіверам зіма.


(Дадатковыя звесткі: сівер – паўночны, халодны вецер)

  • Хто аўтар гэтых радкоў?


Заданне: Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць напісанне, вызначыць склоны выдзеленых назоўнікаў.


Слайд 9. Правільны адказ на заданне.




Слайд 10.

- Расказаць пра творны склон па плану: пытанні, прыназоўнікі, роля ў сказе.

- Чаго не хапае? (Канчаткаў)


5. Работа па тэме ўрока:

Слайд 11.

  • Праназіраем за канчаткамі:


засыпаў (чым?) снегам

кружыўся (над чым?) над полем

убачыў (за чым?) за акном

любаваўся (кім?) вераб’ём


Заданне: Паставіць націскі ў назоўнаках.


– Якія канчаткі пад націскам, якія не пад націскам?


Слайд 12. Правільны адказ на заданне.






  • Вывад


Слайд 13.




Памятайце!


не пад націскам пад націскам


-ам -ом


-ем - ём



  • Работа с падручнікам

Слайд 14.


Падручнік с.128, правіла.

Практыкаванне 209 (3, 5 сказ). Выдзеліць канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў творным склоне.

Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам.

Снег такі халодны, апячэ агнём.


6. Фізкультмінутка.

Слайд 15.


(Настаўнік гаворыць, а дзеці паказваюць рухі).


Лыжнікі” .

На вуліцы зіма. Выпаў снег. Бяром лыжы. Зашпільваем крапленне. Бяром у рукі кійкі. Ездзім слізгаючым крокам. Бачым – гара! Ай, якая вялікая! Ай, як страшна! Адпіхваемся кійкамі і ляцім з гары! У канцы бачым маленькі трамплінчык. Прыселі і падскочылі. Ніхто не паваліўся? Узбіраемся на верх гары лесвічкай. Змарыліся. Патром снегам рукі, шчокі. які настрой? Цудоўны! Дзякуй! Працуем далей.


7. Работа па групах:

Слайд 16.


1 –я - Камп’ютэрны тэст (работа з настаўнікам інфарматыкі)

2 - я - Самастойная работа

3 – я - Работа з настаўнікам пачатковых класаў


Праз 7-10 хвілін групы мяняюцца месцамі працы.


1 –я група. Камп’ютэрны тэст.


Алгарытм работы на камп’ютэры:

(ПМК “Школьный наставник”. Учебный курс “Беларуская мова.” НПО ИНИСОФТ.);

(работа з настаўнікам інфарматыкі)

На камп’ютэрных сталах ляжаць карткі з алгарытмам работы:

Настаўнік інфарматыкі тлумачыць:

Праца па варыянтах:

Варыянт 1 - Т-2(11);

Варыянт 2 - Т-3(11);

Варыянт 3 - Т-4(11).




Сетевой наставник.

Учебный курс: Беларуская мова

Коррекция.

Выбор учебного элемента.

Учебные разделы: Назоўнік

Учебные элементы: Склон назоўнікаў

Т- 2 (11)

Т -3 (11)

Т- 4 (11)

Режим тестирования: Контроль


Пасля заканчэння работы вучні разам з настаўнікам інфарматыкі выстаўляюць працэнты выканання тэста на карткі, атрыманыя пры рабоце на комп’ютэры:



Прозвішча, імя …………..

Выканання ………%

Тэсты:

Вызначце склон назоўніка ў словазлучэнні:


Т-2 (11)

чакаць да вясны;

дзякаваць сястры;

пісаць пісьмо;

сядзець на беразе;

раскаты грому;

убачыць мядзведзя;

будаваць дом;

працаваць у полі;

клапаціцца пра маці;

падзякаваць сябру;

любіць літаратуру.


Т-3 (11)

ісці на возера;

паслаць брату;

напісаць алоўкам;

не вывучыць урокаў;

вярнуць таварышу;

жыхары сяла;

шмат часу;

сумаваць па маці;

думаць пра ўраджай;

дапамагаць сябру;

ісці ўздоўж лесу.


Т-4 (11)

сачыць за ворагам;

усліхацца ў адказ;

марыць у юнацтве;

мастак;

думка;

няма дажджу;

морам;

метра;

на нагу;

Ваня;

да вясны.

2-я група. Самастойная работа.


Старонка 129, практыкаванне 212 (1-ы абзац).

Заданне. Спісаць. Выдзеліць канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў творным склоне, падкрэсліць прыназоўнікі.


На лясной паляне стаіць кармушка. Каля яе ласуецца духмяным сенам і бярозавым венікам лось. За кустом стаяць дзве казулі. Ім таксама хацелася б паскубці сена, але яны баяцца станавіцца перад ласём. Прытаіліся казулі, нецярпліва языком аблізваюцца.


3-я група. Работа з настаўнікам пачатковых класаў.


Заданне. Выпісаць назоўнікі са сказа і разабраць, як часціну мовы.


(У кожнага вучня на стале ляжаць памяткі “Парадак разбору назоўнікаў”.)


Памятка “Парадак разбору назоўнікаў”


    1. Вызнач назоўнік у сказе

    2. Пачатковая форма (Н.скл., адз. лік)

    3. Род

    4. Скланенне

    5. Лік

    6. Склон

    7. Роля ў сказе


Сказы:

У паветры кружыліся пушыстыя сняжынкі.

Зямля пакрылася бялюткім абрусам.

Прыгожы снягір апусціўся на кармушку.


Праз 7-10 хвілін групы мяняюцца месцамі працы.

Тыя дзеці, якія хутка справіліся з тэстам, або з самастойнай работай атрымлівалі дадатковае заданне на картках:




1-ы ўзровень.

Пастаў назвы птушак у творным склоне, пазнач канчаткі:

Снягір, крыжадзюб, верабей, дзяцел, цецярук


2-і ўзровень

Перакладзі на беларускую мову. У назоўнікаў творнага склону абазнач канчаткі:

За завтраком мы пьём чай с мёдом.

На уроке мы пользуемся учебником и словарём.

На доске мы пишем мелом.


8. Фізкультмінутка для вачэй.

Слайд 17.


(Праводзіцца пасля таго, як дзве групы выканалі тэст на камп’ютэры).





9. Праверка выканання самастойнай работы вучняў.

Слайд 19.

(Праца з настаўнікам пачатковых класаў.

У гэты час настаўнік інфарматыкі пераносіць адзнакі за тэст на экран).

Крытэрыі ацэнкі тэстаў


Бал

Не выканана ў %

0

100%

1

88-99%

2

71-80%

3

61-70%

4

51-60%

5

41-50%

6

31-40%

7

21-30%

8

6-20%

9

1-5%

10

0%


10. Выхаваўчы момант.

(Працяг тэмы практыкавання, якое выконвалі самастойна).


Слайд 20. Гутарка пра ласёў.

Слайд 21. Гутарка аб дапамозе птушкам зімой.


11. Абагульненне:

Слайд 22.


  • Па тэме.

(Настаўнік пачатковых класаў).


  • Вынікі тэста.

Слайд 23-24-25. (Настаўнік інфарматыкі дэманстрыруе слайды, на якіх паказаны вынікі тэста па групах і каментыруе адзнакі).


Слайд 26. Абагульненне. (Анімацыі “Сняжынкі”, “Дзед Мароз”)

Настаўнік падводзіць вынікі ўрока.


12. Дамашняе заданне.

Слайд 27. Старонка 128 (правіла). Практыкаванне 210.


13. Рэфлексія.

Слайд 28.



Сёння мы шмат гаварылі пра зіму. А вы любіце зіму? Чаму? Чаго чакаеце зімой? (Адказы дзяцей).

Дзед Мароз ужо ходзіць блізка, назірае, каму які падарунак прынесці. Мабыць, і за намі назіраў, як мы сёння працавалі. У нас ёсць магчымасць паназіраць за Дзедам Марозам у нашым горадзе.

(Відэафільм “Дзед Мароз у нашым горадзе”. 2 хвіліны).

(Відэафільм стварыў Раманчук Андрэй, былы вучань 11 класа, цяпер студэнт БНТУ.)

(У гэты час, калі ідзе відэафільм, настаўнік пачатковых класаў выстаўляе стэнд з малюнкам ёлкі).


Заданне. “Запаліць” ліхтарык на елцы:

Жоўты – урок спадабаўся, працаваў з задавальненнем, настрой цудоўны.

Чырвоны – працаваць было цяжка, сумаваў.

(Дзеці прымацоўваюць на стэнд з малюнкам елкі жоўтыя або чырвоныя лісткі, якія ляжалі ў іх на парце).

Пасля гэтага на слайдзе з’яўляецца прыгожая елка, якая зіхаціць рознакаляровымі агенчыкамі, а за акном – Дзед Мароз у санях.

Слайд 29.

Дзякуй за працу і ўвагу! Урок закончаны.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок прэзентацыя iconУрок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік "Гісторыя Беларусі" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай»
Урок з выкарыстаннем метадаў актыўнай ацэнкі, інтэрактыўных метадаў І інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій

Урок прэзентацыя iconУрок па прадмеце
Абсталяванне: мульцімедыйны праектар, прэзентацыя, малюнкі кветак І птушак, маршрутныя ацэначныя лісты

Урок прэзентацыя iconУрок прэзентацыя Ленская І. А дз ень зд а ро ў я «з днем нараджэння, піянерыя !»
П л а н выхаваўчых мерапрыемстваў ў 6-ы дзень тыдня з вучнямі дуа «Атраднаўская сярэдняя школа»

Урок прэзентацыя iconУрок-экскурсія
Абсталяванне: палітыка-адміністрацыйная карта, падручнікі, атлас, карткі з дамашнім заданнем, мультымедыйны комплекс (прэзентацыя)...

Урок прэзентацыя iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок прэзентацыя iconУрок абагульнення І сістэматызацыі ведаў
...

Урок прэзентацыя iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Уа “Дзяржаўная гімназія г. Шчучына” І сш №1 г. Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя...

Урок прэзентацыя iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок прэзентацыя iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок прэзентацыя iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка