Праграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта




НазваПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Дата канвертавання15.11.2012
Памер39.63 Kb.
ТыпДокументы
Праграма ўступнага іспыту

па прадмету “Творчасць (профіль — “журналістыка”)”

для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Мэта іспыту заключаецца ў вызначэнні наяўнасці ў абітурыентаў творчых здольнасцей, схільнасці да прафесійнай журналісцкай дзейнасці, аналітычнага мыслення, умення даваць ацэнку падзеям і з’явам, а таксама ўяўленняў аб функцыянаванні сродкаў масавай інфармацыі.


Іспыт “Творчасць” праводзіцца ў два этапы. Кожны з этапаў іспыту ацэньваецца паасобку па дзесяцібальнай шкале.

Першы этап — творчае сачыненне. Аб'ём — да чатырох старонак. Тэматыка творчых сачыненняў фарміруецца на аснове надзённых з'яў духоўна-маральнага і сацыяльнага жыцця грамадства. Час на выкананне работы — 240 хвілін.

Ацэнка выстаўляецца за змест (глыбіню і паўнату раскрыцця тэмы, агульную дасведчанасць у пытаннях культуры, публіцыстыкі, мастацкай літаратуры) і за пісьменнасць (арфаграфія, пунктуацыя, граматыка, стылістыка).

Асноўнымі крытэрыямі пры ацэнцы зместу сачынення з'яўляюцца наступныя:

— асвятленне тэмы з аналізам фактаў рэчаіснасці;

— уменне адбіраць факты, вылучаць істотнае;

— сістэмнасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладання, аргументаванасць вывадаў і абагульненняў;

— лексічнае багацце, выразнасць і вобразнасць мовы;

— арыгінальнасць, творчая індывідуальнасць абітурыента.

Другі этап іспыту — творчае тэсціраванне, якое ўключае:

1) аналіз творчых работ абітурыента (публікацыі ў газетах і часопісах, сцэнарыі, тэксты сюжэтаў тэле- і радыёперадач, што выйшлі ў эфір і г. д.);

2) адказ на пытанні па тэмах, звязаных з камунікатыўнай дзейнасцю, журналісцкай і літаратурнай практыкай у межах агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі абітурыента;

3) выкананне пісьмовага задання па рэдагаванні тэкстаў (беларускамоўных і рускамоўных).

Творчыя работы (публікацыі ў газетах і часопісах, сцэнарыі, тэксты сюжэтаў тэле- і радыёперадач, што выйшлі ў эфір і г. д.) падаюцца абітурыентам у прыёмную камісію да пачатку ўступных іспытаў. Калі абітурыент не можа прадставіць арыгіналы публікацый, тады іх копіі, а таксама копіі сцэнарыяў, тэкстаў сюжэтаў тэле- і радыёперадач павінны быць завераны адказнымі асобамі сродкаў масавай інфармацыі, з якімі супрацоўнічаў абітурыент, і пячаткай гэтай установы. Ацэнка прадстаўленых абітурыентам у прыёмную камісію творчых работ залежыць ад іх якасці і тэрміну публікацыі або выхаду ў эфір.

Тэмы гутаркі на субяседаванні ўмоўна могуць быць падзелены на блокі, якія ўключаюць грамадска-палітычную і эканамічную праблематыку, пытанні культурнага жыцця, міжнародных адносін, спецыфіку работы журналіста ў перыядычных выдан­нях, у аўдыёвізуальных сродках масавай інфармацыі. Абітурыенту будзе прапанавана адказаць на шэраг пытанняў агульнапрафесійнага напрамку, якія, з аднаго боку, дазваляюць паказаць веды па праграмах дысцыплін гуманітарнага профілю сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, а з другога — даюць магчымасць весці субяседаванне, у час якога павінен выявіцца характар творчай асобы атэстуемага.


Прыкладны пералік пытанняў для субяседавання


  1. Ідэалогія беларускай дзяржавы і сродкі масавай інфармацыі.

  2. Сацыяльна-эканамічная палітыка Беларусі.

  3. Духоўная сфера грамадства.

  4. Маладзёжная палітыка і сродкі масавай інфармацыі.

  5. Адраджэнне вёскі. Асвятленне праблем у сродках масавай інфармацыі.

  6. Мараль як рэгулятар грамадскіх паводзін.

  7. Журналістыка як від творчай дзейнасці.

  8. Роля сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці чалавека.

  9. Знакамітыя асветнікі Беларусі.

  10. Найважнейшыя палітычныя падзеі апошняга часу ў краіне, у свеце.

  11. Роля тэлебачання і радыё ў жыцці грамадства.

  12. Адметныя праграмы тэлебачання і радыё.

  13. Перыядычны друк Беларусі.

  14. Сродкі масавай інфармацыі і грамадская думка.

  15. Асоба сучаснага журналіста.

  16. Герой журналісцкага твора.

  17. Творчы ідэал у журналістыцы.

  18. Асноўныя тэмы беларускай прэсы.

  19. Паняцце культуры. Формы і разнавіднасці праяўленняў культуры.

  20. Маладзёжныя выданні Беларусі.

  21. Сучаснае беларускае мастацтва.

  22. Гісторыя майго краю (горада, вёскі).

  23. Гістарычныя помнікі на Беларусі.

  24. Беларускія літаратурна-мастацкія і навуковыя выданні.

  25. Сучасная беларуская проза.

  26. Сучасная беларуская паэзія.

  27. «Звязда» — найстарэйшая беларускамоўная газета.

  28. Журналістыка і спорт.

  29. Мова і газета. Стылістычная палітра друку.

  30. Двухмоўе на Беларусі.

  31. Дзіцячая прэса Беларусі.

  32. Журналістыка і літаратура.

  33. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

  34. Мае знакамітыя землякі.

  35. Адметныя падзеі ў беларускай гісторыі.

  36. "Советская Белоруссия" — самая масавая беларуская газета. Асноўная праблематыка газеты.

  37. Прапаганда здаровага ладу жыцця ў сродках масавай інфармацыі.

  38. Тэле- і радыёперадачы для дзяцей і падлеткаў.


Пісьмовае заданне ўключае аналіз і праўку беларускамоўных і рускамоўных тэкстаў. Абітурыент павінен тэарэтычна абгрунтаваць праўку знойдзеных памылак (арфаграфічных, граматычных, стылістычных) і запісаць тэкст у выпраўленым варыянце.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconТэма сачынення №0 для ўступнага іспыту па дысцыпліне "Творчасць"
Творчасць” (другі этап – субяседаванне) для абітурыентаў спецыяльнасці 1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя смі)”, спецыялізацыя...

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПр аграма ўступнага экзамену "Творчасць" (профіль "журналістыка") (І этап сачыненне, ІІ этап гутарка)
Праграма ўступнага экзамену "Творчасць" (профіль "журналістыка") (І этап сачыненне, ІІ этап гутарка)

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Педагогіка" для абітурыентаў па спцыяльнасці
Педагог – прафесійны выхавальнік, настаўнік, выкладчык. Гісторыя прафесіі, прычыны яе з’яўлення

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці
Мэтай уступнага іспыту з’яўляецца якасны адбор абiтурыентаў у адпаведнасцi з дадзенай спецыяльнасцю

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПраграмы
Праграма іспыту прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconМэты І задачы ўступнага іспыту ў уа брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць
Журналістыка” (друкаваныя смі), спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 (перыядычны друк) у 2010 годзе

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconГісторыя філасофскай думкі Беларусі Вучэбная праграма для спецыяльнасці
М. А. Мажэйка, д філас навук, прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры І мастацтваў

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці 1–21 80 11 "мовазнаўства" (беларуская мова) для паступлення ў магістратуру
Зацверджана на пасяджэнні вучонага савета (метадычнай камісіі) філалагічнага факультэта

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Творчасць (профіль — \"журналістыка\")\" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта iconПраекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці» кандыдата філалагічных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка