У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер37.64 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Беларускія блогеры з сайту Жывы журнал www.livejournal.com часта згадваюць пра тое, што сёньня прафэсійнае сьвята супрацоўнікаў КДБ. zmagarka зьвяртаецца да выказваньняў старшыні беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі. Сёньня які выкрыў намер беларускай апазыцыі гвалтоўна зьмяніць дзяржаўны лад у часе выбараў у мясцовыя саветы. У суполцы Жывога журналуminsk_by супрацоўнікаў КДБ папросту віншуюць са сьвятам. А aneta_spb гэткую інфармацыйную нагоду ўспрымае без энтузіязму: “А пайшлі б вы з вашым днём чэкіста да са сваімі чэкістамі…” – піша яна ў сваім дзёньніку.


А вось сярод удзельнікаў форумаў парталу TUT.by прафэсінае сьвята работнікаў КДБ вялікага энтузіязму не выклікае. Новая заява Сьцяпана Сухарэнкі камэнтуецца ня дужа актыўна . Сярод выказваньняў па тэме ёсьць оф-топік: што будзе зь “Белтрансгазам”, колькі ў новым годзе давядзецца плаціць за расейскі газ?


Беларусь узялі ў сапраўдную аблогу, прычым з усіх бакоў – пра гэта піша блогер Аляксандар Брэчэк на сайте www.telegraf.by. Расея цісьне на Беларусь коштамі на нафту й газ, Эўразьвяз пазбаўляе яе гандлёвых прэфэрэнцыяў, ЗША, Канада й нават стратэгічны партнэр Кітай таксама пачалі выкарыстоўваць свае рычагі ціску. “Так, у паказваньні дуляў мы ладна спрактыкаваліся. Абы толькі нам гэты звыклы занятак бокам ня выйшаў… – піша Аляксандар Брэчэк. – Калі мы будзем працягваць у той самай менэры, то хутка мы можам апынуцца ў поўная міжнароднай ізаляцыі, у адной кампаніі з Кубай і Паўночнай Карэяй”.


На форумах афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму нехта Аляксандар піша: “У нас на заводзе вырашылі стварыць суполку Беларускага таварыства Чырвонага крыжа й прафсаюзныя дзеячы заводу ўжо колькі тыдняў зацята агітуюць работнікаў далучыцца да гэтага таварыства. Усё б добра, але як выявілася, сама мэта ўсяго гэтага – адно банальны збор грошай. Начальнікам шмат якіх бюро заводу былі разданыя сьпісы з прозьвішчамі работнікаў, з графамі, дзе пазначаныя сумы “добраахвотных” ахвяраваньняў. І ўявіце сабе сытуацыю, калі прыходзіць твой начальнік з такім сьпісам і папросту прымушае цябе аддаць 3000 рублёў на ахвяраваньне, іначай пашкадуеш”.


Удзельнікі форумаў сайту Нашы дзеткі разважаюць на актуальную тэму: калі аддаваць дзіця ў школу? “У наступным годзе маёй дачцэ споўніцца 6 гадоў. Трэба весьці ў школу, – піша нехта Тэлевіталь. – Але ж апошнім часам пачаў заўважаць, што шмат знаёмых бацькоў не павялі ў 6 год. Хацелася б даведацца, а што кажа статыстыка? Ды й наогул якімі крытэрамі кіравацца пры прыняцьці рашэньня?”


“Насамрэч трымаць да сямі няварта. Ну калі толькі вашае чада не мае моцных асаблівасьцяў разьвіцьця, – дзеліцца сваім досьведам Julker. – У Вацакавай клясе (звычайнай раённай) ёсьць некалькі дзетак, якім сем з паловаю, але зь іх астатнія дзеці сьмяюцца. Карацей ім ня надта добра псыхалягічна”.


Аўтарка сеткавага дзёньніку maryjka_ пакідае такі запіс: “Падобна да вераваньняў старажытных людзей, вераваньні інтэрнэтчыкаў падзяляюцца на земляробчыя й жывёлагадоўчыя культы. У першым выпадку інтэрнэтчыкі лічаць усіх іншых інтэрнэтчыкаў "овощами", у другім – "быдлам".


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка