Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам?




НазваАле ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам?
Дата канвертавання15.11.2012
Памер33.39 Kb.
ТыпВопрос
Karn0507noch


Сёньня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі, які ў беларускім календары захаваўся яшчэ ад савецкіх часоў. Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? Расказвае Ігар Карней.


Іван Кобзік напачатку 1990-х трапіў на знакавую тады радыёстанцыю “Беларускую маладзёжную” 19-гадовым студэнтам. Аднак юнацкі імпэт неўзабаве саступіў месца расчараваньню:


“Была незалежнасьць, быў дэмакратычны лад. І была радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная”, на той момант, відаць, самая прагрэсіўная на Беларускім радыё. Таму, канечне, гэта і вялікі досьвед, і вялікае натхненьне, уражаньне. У 1994-м “Беларускую маладзёжную” закрылі, на яе парэштках узьнікла Радыё-2. У нейкім сэнсе -- альтэрнатыўны канал таму афіцыёзу, які ішоў па першай праграме, па “радыёкропцы”. Асабліва пакуль галоўным рэдактарам быў журналіст Уладзімер Дзюба, мы маглі працаваць і гаварыць амаль усё, што думалі і лічылі патрэбным казаць слухачам. Потым паціху гэта ўсё зьнікла, пачалі забараняць простыя эфіры. Урэшце я мусіў пакінуць радыё”.


Цяпер, як і бальшыня іншых аўтааматараў, Іван Кобзік мае дачыненьне да радыё толькі як слухач аднастайных і падобных адна на адну FM-станцый.


І хоць у беларускім календары сёньняшні дзень пазначаны як тры ў адным – радыё, тэлебачаньня і сувязі – вядомая сваімі часта не бясспрэчнымі ў зьмесьце праграмамі на радыё і тэлебачаньні Ніна Чайка перакананая: 7 траўня – гэта дзень радыйны. Але, цяпер, на яе думку, асабліва хваліцца калегам няма чым:


“Ведаеце, можна шмат чаго адзначаць, але гэта менавіта дзень радыё. Што для мяне радыё? Перш наперш, гэта інтэлектуальны голас, гэта розум, духоўнасьць, гэта прыгожыя эмоцыі. І гэта ўсё было калісьці. Радыё грамадзтву патрэбна было і будзе. Іншая справа – якое сёньня радыё, менавіта беларускае радыё. Тое, што я іншы раз чую па радыё, мяне кідае ў дрыжыкі ад гэтага. Але ў любым разе радыё я ўзгадваю з сумам, з болем, са шкадаваньнем, таму што мне здаецца, што я нарадзілася сапраўды для радыё”.


Пра крызыс радыёэфіру кажа і музыка Алег Хаменка. У ягоным багажы – аўтарскі досьвед з праграмай “Тузіна Гітоў” на радыё “Мінск”. Аднак, як кажа Хаменка, чарговым разам пераканаўся: квота на 75-працэнтную прысутнасьць у эфіры мясцовых выканаўцаў ня мела на ўвазе папулярызацыю беларускай культуры і стала падставай для “зачысткі”: нефарматныя праграмы закрылі, а “эфэмаўскія” радыёстанцыі сталі аднолькавыя:


“Немагчыма зрабіць, дзякуючы гэтаму ўсяму, нейкую сваю накіраванасьць, сфармаваць свой твар. Усе радыёстанцыі сталі як блізьнюкі. А ў кожнага радыё неабходна, каб быў свой твар. Проста каб кіраваць усімі гэтымі радыёстанцыямі, зроблена так, што ўсе павінны быць менавіта такога фармату, і ўсё. І тая музыка, якая зараз пануе ў радыёэфіры значнай часткі Беларусі, гэта, канечне, тое, што называюць расейскамоўнай папсой”.


Старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі на адной з прэсавых канфэрэнцый давёў: іншадумства на падкантрольных дзяржаве радыё- і тэлеканалах чакаць ня трэба. Маўляў, дзяржава не дапусьціць розначытаньняў ні ў зьмесьце праграмаў, ні ў іх падачы. Да таго ж будзе падвышацца роля выхаваньня гледачоў у ідэалягічна правільным рэчышчы:


“Заўсёды існавала патрабаваньне (яно і дагэтуль ёсьць): нацыянальныя каналы, якія фінансуюцца дзяржавай, так ці інакш зьяўляюцца носьбітамі дзяржаўным сэнсаў, дзяржаўнай сымболікі. Усе цудоўна ведаюць: нашы трансьляцыі пачынаюцца і заканчваюцца выкананьнем дзяржаўнага гімну. Сымболіка ў шапках, у застаўках прысутнічаюць элемэнты дзяржаўнага гербу. І ў гэтай сувязі мы хацелі б ня вельмі навязьліва забясьпечваць прысутнасьць нацыянальнай дзяржаўнай сымболікі ў эфіры нашага Першага каналу”.


На радыё і тэлебачаньне як на інфармацыйна-прапагандысцкую зброю ставяць ня толькі ў дзяржаўных структурах. Апроч ужо вядомага праекту “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, на восень заплянаваны пачатак вяшчаньня з Польшчы спадарожнікавага тэлеканалу “TV Беларусь”, фінансаванага Эўразьвязам. Мяркуецца, што канал будзе вяшчаць з двух спадарожнікаў 15 гадзін на суткі. Аляксандр Лукашэнка ўжо назваў гэты плян “абсалютна дурным, бесталковым і несяброўскім”. Зрэшты, і апанэнты ўладаў схільныя лічыць: каб канал арыентаваўся на рэальныя інфармацыйныя патрэбы грамадзянаў Беларусі, патрэбна каардынацыя з беларускім бокам. Для гэтага створаная адмысловая група, якую ўзначаліў грамадзкі дзеяч Уладзімер Колас:


“Наша ідэя такая: неабходна фармуляваць тое, што трэба для Беларусі, тут, у нас. Нават калі вось такая сяброўская дапамога і ідзе з боку Польшчы, то трэба, каб захады нейкім чынам каардынаваліся. Мы правялі канфэрэнцыю па незалежных электронных СМІ і стварылі падчас яе працы грамадзкі камітэт. У прынцыпе, мы ўжо ўвайшлі ў кантакт з прадстаўнікамі гэтага незалежнага тэлеканалу, але пакуль такога супрацоўніцтва яшчэ не наладзілася. Але спадзяемся, што яно наладзіцца”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconСёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год
Эканаміст Леанід Заіка ў сваім артыкуле «Беларускае шчасьце: урокі аўтарытарнага фэномэну краіны», зьмешчаным на сайце

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconАдукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці "эканамічная тэорыя". Але кандыдацкую пакуль не
Але кандыдацкую пакуль не абараніў, за што крытыкуе сябе бязьлітасна. Праўда, ад плянаў абараніцца не адмаўляецца, пастаянна працуючы...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconГадзіна роздуму "Жыццё Айчыне, гонар сабе" Бібліятэкар
Бібліятэкар: Усё можа родная зямля: накарміць сваім хлебам, напаіць са сваіх крыніц, пацешыць сваім хараством. Вось толькі абараніць...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconСэктанты акупавалі катакомбы Емяльяна Пугачова
Многія зь ІХ дагэтуль лічыліся ў вышуку як “зьніклыя”. Але перад сваім “зьнікненьнем” практычна ўсе яны мелі сустрэчу з ідэйным лідэрам...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
У суполцы Жывога журналуminsk by супрацоўнікаў кдб папросту віншуюць са сьвятам. А aneta spb гэткую інфармацыйную нагоду ўспрымае...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconПазакласнае мерапрыемства
Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі. І што толькі не выпадала на ІХ долю на працягу ўсёй гісторыі, чаго толькі не...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconВ. У. Праскаловіч
Па гэтай прычыне сёння на першае месца выходзіць праблема ўкаранення эфектыўных адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconРасейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з
Каму патрэбны такі саюз, калі нас прыгнечваюць такім чынам?”– заявіў А. Лукашэнка. Аднак усё можна паправіць, але ўсё залежыць ад...

Але ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам? iconАпошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу "Эўрабачаньне-2007"
Эўрабачаньне-2007”. У адборачным туры удзельнічаюць прадстаўнікі 28 краінаў. Галасаваньнем гледачы павінны адабраць 10 фіналістаў....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка