Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту




НазваАлесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту
Дата канвертавання15.11.2012
Памер24.98 Kb.
ТыпДокументы
krnv0511Astrouski


Алесь Астроўскі – прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту.


Нарадзіўся 19 сакавіка 1957 года ў Горадні.


Як сам жартуе, пасьля дата яго нараджэньня двойчы ўвайшла ў гісторыю: у 2003 годзе войскі міжнароднай кааліцыі ўвайшлі ў Ірак і рэжым Садама Хусэйна перастаў існаваць, а ў 2006 у гэты ж дзень адбываліся прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.


Навучаўся ў гарадзенскай школе №15.


У 1980 годзе з адзнакай скончыў мэдычны інстытут у Горадні.


Быў запрошаны на працу на Катэдру мэдычнай біялёгіі, дзе пачаў займацца навуковай дзейнасьцю.


З 1985 года – кандыдат мэдычных навук.


У 1993 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па праблеме трансплянтацыі скуры.


У 1994 атрымаў званьне прафэсара.


Адзін з нешматлікіх выкладчыкаў Мэдычнага ўнівэрсітэту, хто працягвае чытаць свае лекцыі на беларускай мове.


Да беларускасьці прыйшоў яшчэ ў дзяцінстве, калі езьдзіў на вёску да бабулі й дзядулі. З пашанай узгадвае й пра свайго школьнага настаўніка Сяргея Сьцяпанавіча Дразда, які таксама шмат у чым паўплываў на фармаваньне ягонага нацыянальнага сьветапогляду.


З пачаткам Перабудовы ў 1986 годзе з першых дзён у гісторыка-культурніцкім клюбе “Паходня”.


Актыўны сябра Беларускага Народнага фронту, удзельнік першых соймаў, сябра Рады гарадзенскай арганізацыі БНФ, актыўна прымае ўдзел у палітычным жыцьці краіны.


Але, як заўважае сам, “маёй любоўю ўсё роўна нават у той час заставалася навука й выкладчыцкая дзейнасьць”.


У 2004 годзе выйшаў з шэрагаў БНФ пасьля выбараў у Вярхоўны Савет. Расчараваўся ў супольнай дзейнасьці палітычнай апазыцыі й цалкам аддаўся навуцы.


Аўтар і суаўтар некалькіх кнігаў: “Тэхналёгія прапаганды ва ўмовах таталітарнага рэжыму”, “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Адэкватная схема нашай рэчаіснасьці”.


Улюбёны аўтар – Эрых Фром, сацыяпсіхоляг, гуманіст.


Асноўнае хобі –самаадукацыя. Цікавіцца псіхалёгіяй, філязофіяй, кібэрнэтыкай.


Лічыць, што зьмены ў Беларусі могуць адбыцца толькі непасрэдна зь ягоным удзелам. Таму ўнутранае пачуцьцё увесь час падказвае, што павінен змагацца, змагацца, змагацца... Лічыць, што набліжаецца страшэнны крызыс чалавечай цывілізацыі, які абумоўлены разрывам паміж тэхналягічным прагрэсам і гуманістычным.


Двойчы жанаты, мае чатыры дачкі й аднаго сына. Ужо некалькі гадоў рэдагуе свой сайт www.naschaziamlia.org.


Днямі ў судзе Ленінскага раёна Горадні разглядаўся ягоны зыск аб скасаваньні дысцыплінарнага спагнаньня ад рэктара ўнівэрсытэта Пятра Гарэліка.


22-23 сакавіка прафэсар Астроўскі браў удзел у навукова-практычнай канфэрэнцыі зарганізаванай прадстаўніцтвам ТАСІS у Беларусі.

За два дні ён падаў заяву на імя рэктара Гарэліка аб прадастаўленьні яму двухдзённага адпачынку за свой кошт. Як заўважае прафэсар Астроўскі, для астатніх гэта заўсёды была фармальная справа, пакінуць заяву й дамовіцца аб пераносе заняткаў для студэнтаў. У зыску таксама быў пералічаны шэраг момантаў па якіх Астроўскі лічыць, што ягоную асобу дыскрымінуюць у гарадзенскім мэдунівэрсітэце. У прыватнасьці, больш 10 гадоў яго не накіроўваюць на павышэньне кваліфікацыі, ня ўключаюць у прыёмную камісію й г.д.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconДоктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту
Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconКандыдат філялягічных навук. Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Эўразіі, прафэсар Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Нарадзілася 1 сакавіка 1936 года ў вёсцы Камуна Любанскага раёна. У 1962 годзе скончыла філялягічны факультэт бду. Настаўнічала....

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconГенадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску
Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытуту сучасных ведаў. Абараняўся па тэме “Аказіяналізм Мальбранта”. Аўтар болей чым 200 навуковых...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconМіхась Тычына, доктар філялягічных навук, шматгадовы выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэю
Ці не галоўнай праблемай, галаўным болем нашага падпольнага існаваньня была І ёсьць адсутнасьць тэкстаў, адсутнасьць нашай унікальнай...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconПраграм а
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук І мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconАляксей Бацюкоў- беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве, скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconАляксей Бацюкоў- беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве, скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconМайстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай мове. Кандыдат
Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай...

Алесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту iconМайстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай мове. Кандыдат
Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка