У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер36.32 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў – гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах парталу TUT.by Меркаваньні ўдзельнікаў:


“Як і ў СССР, дзе манапалізм дзяржаўны квітнеў, чынавенства будзе мець болей магчымасьцяў атрымліваць хабар ад замежных дастаўцаў тытунёвых вырабаў за права дастаўляць нам цыгарэты. А расплаціцца за ўсё гэта хабарніцтва, натуральна, народ! Хабар будзе закладзены ў кошт! Вось яна – дэбюракратызацыя на справе, а не на словах прэзыдэнцкай Дырэктывы №2!”


“І бяз гэтага цыгарэты ў паўтара раза даражэйшыя, чым ва Ўкраіне, дык яшчэ й манаполію вырашылі арганізаваць”.


“Як ні сумна, але пакуль любая высокапрыбытковая справа, якая афармляецца па законе і зь якой плацяцца ўсе падаткі, перастае быць высокапрыбытковай... то як вазілі нелегальна, гэтак і будуць вазіць, і нічога тут ня зробіш...”


“Цыгарэты я не палю. Але палю люльку, ну часам маленькія цыгаркі. Тое, што цяпер можна знайсьці ў нашых крамах з тытуню для люлькі – гэта жах. Увогуле, прапанова ніякая, толькі 2 брэнды ня самыя якасныя. Таму вымушаны прывозіць тытунь з-за мяжы. Пачак тытуню вагой 50 грамаў, такі ж самы як у Менску, напрыклад, у Барсэлёне каштуе 2,80 эўра, у нас жа – 17 000 рублёў. Цікава, колькі ён будзе каштаваць пасьля манапалізацыі гэтай галіны... здаецца, не патаньнее”.


Нехта Zihzah піша ў ЖЖ-суполку by_politics “Аўтарытэтная й аб’ектыўная праграма “Наши новости» на ОНТ

паведаміла ў суботу: «У Пінску знойдзеныя старажытыня захаваньні (...) У часе работ па рэканструкцыі цэнтральнай плошчы гароду (...) археолягі дасталі з-пад зямлі пяць паўразбураных трунаў. З парэшткамі абезгалоўленых людзей. Археолягі мяркуюць – гэтыя людзі былі пахаваныя ў 1648 годзе. Тады мясцовае насельніцтва паўстала супраць польскіх захопнікаў. Горад быў цалкам разбураны. Практычна ўсе жыхары – пакараныя сьмерцю». Апусьцім у гэтай гісторыі сюжэт "Усябеларускае рэканструкцыі", а зьвернем увагу на глыбіню гістарычных ведаў карэспандэнта ці сьвядомую хлусьню. Януш Радзівіл, які ў 1648 годзе штурмам ўзяў паўсталы Пінск, сапраўды быў вядомы сваёй жорсткасьцю пры падаўленьні хваляваньняў сялян і бедных мяшчан, распаленых засланымі атрадамі казакоў Хмяльніцкага. Зрэшты, гуманнасьцю ня вызначаліся і апошнія. Але які з ягамосьці Януша паляк – вялікі гетман ВКЛ, віленскі ваявода, нават не каталік – пратэстант. Да таго ж менавіта ён спрабаваў вывесьці ВКЛ з вуніі, падпісаўшы новую вунію са Швэцыяй.
Ці так няймёцца "чэсным" лішні раз закінуць палякам?»


Блогер l_u_f_t піша ў сваім ЖЖ: “Ах як у бээсэсэрачцы любяць усё памяншальна-ласкальнае! У крамках ляжаць “пяльменікі “хатнія”, “каўбаска “адмысловая”, “вяндлінка “баярская”, піва “нулёвачка”, камаровачка радуе “агурчыкамі “нежынскімі” і памідоркамі “крымскімі”, бест прапануе зьніжкі на “мабільнічкі”. Блінчыкі, гарэлачка, піўко, дранічкі, шашлычкі, сьвятачкі, мяска, электарацік, нарэзачка, кавалачкі, рыбка-да-піўка, кумпячок, лукашэначка, эўравакенцы, цукерачкі... Цьфу...”

На сайце <a href=http://generation.by/news1645.html<b>Generation.by b>a> зьмешчаны артыкул “Больш, чым Рок'н'ролл: Легенда Plastic People of the Universe”. У артыкуле расказваецца пра легендарны чэскі рок-гурт, які ў 1970-ыя гады перасьледвалі камуністычныя ўлады. “Для людзей, якія слухалі песьні й прыходзілі на канцэрты ня гледзячы ні на што, Plastic People рабіліся ўжо ня проста рок-гуртом, а жывым прыкладам нонканфармізму ў грамадзтве, дзе было зручна прыстасоўвацца і жыць «як усе». Сумнавядомай стала падзея сакавіка 1974, якая атрымала назву «Чэска - Будзеёвіцкая бойка». У мястэчку Рудольфаў, што ля Чэскіх Будзеёвіц, быў заплянаваны канцэрт некалькіх гуртоў, у тым ліку і Plastic People. Дазвол улады быў папярэдне атрыманы. Але ў апошні момант зьявілася паліцыя й забараніла правядзеньне канцэрту. Сотні фанатаў, што прыехалі проста паслухаць свае ўлюбёныя гурты, былі сагнаныя на вакзал. Па дарозе іх жорстка зьбівалі. Перапісаўшы імёны і арыштаваўшы шэсьць чалавек, моладзь пасадзілі ў цягнік і адправілі назад у Прагу. Пазьней вельмі шмат людзей павыключалі з унівэрсытэтаў, а тыя, хто зьбіраўся паступаць, так і не паступілі.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка