Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі




НазваСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Дата канвертавання15.11.2012
Памер34.01 Kb.
ТыпДокументы
Karn0507noch


Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі


У 1895 годзе фізык, сябра Расейскага фізыка-хімічнага таварыства Аляксандар Папоў прадэманстраваў створаны ім першы ў сьвеце радыёпрымач. Праўда, у некаторых краінах вынаходнікам радыё лічыцца італіец Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто лічыць бацькам радыё Марконі, спасылаюцца на патэнт пра вынаходніцтва. Марконі атрымаў яго ў чэрвені 1897 году.


У Беларусі сьвята Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі захавалася ад савецкіх часоў.


Ігар Карней, Менск


Ніна Чайка: “Тое, што я чую па радыё, мяне кідае ў дрыжыкі ад гэтага”


Іван Кобзік напачатку 1990-х трапіў на папулярную тады радыёстанцыю “Беларускую маладзёжную” 19-гадовым студэнтам. Іван кажа, што хутка творчы імпэт зьмяніўся расчараванасьцю.


“Была незалежнасьць, быў дэмакратычны лад. І была радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная”, на той момант, відаць, самая прагрэсіўная на Беларускім радыё. Таму, канечне, гэта і вялікі досьвед, і вялікае натхненьне, уражаньне. У 1994-м “Беларускую маладзёжную” закрылі, на яе парэштках узьнікла Радыё-2. У нейкім сэнсе -- альтэрнатыўны канал таму афіцыёзу, які ішоў па першай праграме, па “радыёкропцы”. Асабліва пакуль галоўным рэдактарам быў журналіст Уладзімер Дзюба, мы маглі працаваць і гаварыць амаль усё, што думалі і лічылі патрэбным казаць слухачам. Потым паціху гэта ўсё зьнікла, пачалі забараняць простыя эфіры. Урэшце я мусіў пакінуць радыё”.


Сёньняшняе сьвята называецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі. У нядаўнім мінулым вядучая праграмы “Размова па сутнасьці” на Першым нацыянальным канале радыё Ніна Чайка перакананая: 7 траўня – гэта дзень радыйны. Але цяпер, на яе думку, асабліва хваліцца калегам няма чым:


“Ведаеце, можна шмат чаго адзначаць, але гэта менавіта дзень радыё. Што для мяне радыё? Перш наперш, гэта інтэлектуальны голас, гэта розум, духоўнасьць, гэта прыгожыя эмоцыі. І гэта ўсё было калісьці. Радыё грамадзтву патрэбна было і будзе. Іншая справа – якое сёньня радыё, менавіта беларускае радыё. Тое, што я іншы раз чую па радыё, мяне кідае ў дрыжыкі ад гэтага. Але ў любым разе радыё я ўзгадваю з сумам, з болем, са шкадаваньнем, таму што мне здаецца, што я нарадзілася сапраўды для радыё”.


Алег Хаменка: “Усе радыёстанцыі сталі як блізьнюкі”


Музыка гурту “Палац” Алег Хаменка некалі вёў на “Радыё Мінск” праграму “Тузіна Гітоў”. Хаменка кажа, што ў часе працы пераканаўся: квота на 75-працэнтную прысутнасьць у эфіры беларускіх выканаўцаў становіцца не разьвівае нацыянальную музыку. Часам гэтую норму заканадаўства выкарыстоўваюць для таго, каб закрыць “нефарматныя” праграмы. У выніку, кажа Хаменка, станцыі ў эФ-эМ дыяпазоне сталі аднолькавымі:


“Немагчыма зрабіць, дзякуючы гэтаму ўсяму, нейкую сваю накіраванасьць, сфармаваць свой твар. Усе радыёстанцыі сталі як блізьнюкі. А ў кожнага радыё неабходна, каб быў свой твар. Проста каб кіраваць усімі гэтымі радыёстанцыямі, зроблена так, што ўсе павінны быць менавіта такога фармату, і ўсё. І тая музыка, якая зараз пануе ў радыёэфіры значнай часткі Беларусі, гэта, канечне, тое, што называюць расейскамоўнай папсой”.


Новыя мэдыа-праекты: Радыё Рацыя, Эўрапейскае радыё для Беларусі, “TV Беларусь”


На сярэдкіх і кароткіх хвалях, а таксама праз інтэрнэт можна пачуць беларускамоўную станцыю “Радыё Рацыя”, якая вяшчае з Беластоку”, а таксама “Эўрапейскае радыё для Беларусі”. Яно працуе з Варшавы. Абодва праекты фундуе ўрад Польшчы.


У восень гэтага году павінен пачаць працу спадарожнікавы тэлеканал “TV Беларусь”. Ягонае стварэньне фінансуе Эўразьвяз. Плянуецца, што канал будзе вяшчаць з двух спадарожнікаў 15 гадзін на суткі.


Аляксандр Лукашэнка ўжо назваў гэты праект (цытую) “абсалютна дурным, бесталковым і несяброўскім”.


Каб канал арыентаваўся на рэальныя інфармацыйныя патрэбы грамадзянаў Беларусі, патрэбная каардынацыя з беларускім бокам. Так лічыць дырэктар зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю, рэжысэр Уладзімер Колас.


“Наша ідэя такая: неабходна фармуляваць тое, што трэба для Беларусі, тут, у нас. Нават калі вось такая сяброўская дапамога і ідзе з боку Польшчы, то трэба, каб захады нейкім чынам каардынаваліся. Мы правялі канфэрэнцыю па незалежных электронных СМІ і стварылі падчас яе працы грамадзкі камітэт. У прынцыпе, мы ўжо ўвайшлі ў кантакт з прадстаўнікамі гэтага незалежнага тэлеканалу, але пакуль такога супрацоўніцтва яшчэ не наладзілася. Але спадзяемся, што яно наладзіцца”.


Паводле дадзеных Міністэрства інфармацыі, у Беларусі зарэгістраваныя 210 тэле- і радыёстанцыяў. У FM-дыяпазоне па ўсёй краіне працуе 30 радыёстанцыя, зь іх 15 – у Менску. 120 арганізацыяў маюць ліцэнзію на трансьляцыю кабэльных тэлеканалаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconЯк у Беларусі з правамі чалавека?
Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан. І з 1950 году...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconРаботнікаў Менскага шарыка-падшыпнікавага заводу да Адміністрацыі прэзыдэнта. У звароце кіраўніцтва заводу вінаваціцца ў непрафэсіяналізме І адзначаецца
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць зварот работнікаў Менскага шарыка-падшыпнікавага заводу да Адміністрацыі прэзыдэнта. У звароце...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconУ беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш
У беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconЯк паказала практыка, падчас сур’ёзных палітычных падзеяў, масавых акцыяў, у Беларусі блякуюцца інфармацыйныя інтэрнэт-сайты. Гэта было ў дзень прэзыдэнцкіх
Дзень Волі. Апошні, самы сьвежы прыклад – блякаваньне сайтаў Радыё Свабода, Хартыі-97, “Беларускага партызана”, “Нашай Нівы” 14 кастрычніка,...

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка