Спампаваць 13.91 Kb.
|
Stud0830bg Алесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы Дацэнт Катэдры этналёгіі і фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка Нарадзіўся 7 сьнежня 1953 года ў вёсцы Прыбалавічы Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту імя Скарыны ў 1975 годзе. Цягам дзесяці гадоў у Дзяржынскай сярэдняй школе Лельчыцкага раёну ён працаваў піянэрважатым, фізруком, выкладчыкам беларускай мовы, завучам, дырэктарам. У 1984 годзе паступіў у асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук. Працаваў у Скарынаўскім цэнтры. Потым працаваў загадчыкам, мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага цэнтру эстэтычнага выхаваньня дзяцей. З 1992 года – дырэктар Беларускага навукова-мэтадычнага цэнтру гульні і цацкі Міністэрства адукацыі, паралельна выкладаў беларусазнаўства ў Белдзяржунівэрсытэце. Ад 1999 году – дацэнт пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму “Каляндарная і абрадавыя паэзія Усходняга Палесься”. Чакае абароны доктарскай дысэртацыі (тэма “Беларускі народны каляндар”). Мае больш за 200 навуковых публікацыяў, напісаў 20 кніг. Захапленьне – скаўтынг, напісаў кнігу “Беларускі скаўтынг”. Цікавіцца беларускімі народнымі гульнямі. Напісаў кнігу “гульні, забавы, ігрышчы”, якая тройчы перавыдавалася. Хобі – календары сьвету. Мае лецішча пад Стоўбцамі, займаецца пчоламі, любіць зьбіраць грыбы. Мае дарослых сына і дачку. Дачка таксама фальклярыстка, сын – мэдык. Унучка Насьця сёлета ідзе ў першую клясу. |
![]() | Дацэнт катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка | ![]() | Прэзентацыя трэцяга выпуску краязнаўчага альманаху “Горад Сьвятога Губерта”, прысьвечанага падзеям зьнішчэньня гістарычнай часткі... |
![]() | Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года | ![]() | ... |
![]() | Паводле старшыні аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, у акцыі пратэсту... | ![]() | Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных... |
![]() | Каардынатар рэспубліканскага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” па гораду Менску | ![]() | Была кіраўніком сэкцыі экскурсаводаў “Менсктурысту”, дырэктарам турагенцыяў “Камкон-тур” |
![]() | Каардынатар рэспубліканскага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” па горадзе Менску І менскай вобласьці | ![]() | Дзесяты дзень народзінаў адзначылі на мінулым тыдні сябры грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар” |