Спампаваць 19.45 Kb.
|
Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне прывабіла cтужка амэрыканца Бары Левінсана «Чалавек года». Калісьці Левінсан рабіў уданыя кінадрамы – варта узгадаць «Чалавека дажджу» і «Добрай раніцы, В’етнам!» Але апошнія гадоў дзесяць ён найбольш камфортна адчувае сябе ў фармаце палітычнай сатыры. Вось і гэтым разам ён зрабіў кіно пра блазна, што трапіў ў прэзыдэнты. (гукавы фрагмэнт) Трэба адзначыць: Левінсан зусім не супраць амэрыканскай выбарчай сыстэмы. А таму ён сьмяецца, але неяк сарамліва. Крытыкуе – але не ўладу, а купку нягоднікаў з кампутарнай фірмы. Атрымалася не жорсткая гісторыя пра карупцыю ў вышэйшых колах, а прасьцюткі анэкдот пра тое, як Робін Уільямс у прэзыдэнта гуляў. Але найбольш цікавы сам падыход: фільм пра тое, як сыходзяць прэзыдэнты. І таму яго мусіць убачыць кожны беларус. Так, на ўсялякі выпадак. Галоўнае адмоўнае ўражаньне – таксама амэрыканская стужка, але з японскім акцэнтам. Рэжысэр Такашы Шымізу быў запрошаны ў Галівуд, каб навучыць кіношнікаў палохаць гледача ва ўсходнім стылі. У выніку Шымізу нанова зрабіў у Штатах свой японскі трылер «Праклён», а потым – працяг, «Праклён-2». Дзяўчына-амэрыканка трапляе ў Японію. Яна шукае сястру, якая захварэла, але ў выніку знаходзіць зачараваны дом, поўны прывідаў. (гукавы фрагмэнт) Як казаў той клясык, «Ён палохае, а мне ня страшна!» Таму што гэта ўсё мы бачылі раней – і сініх дзяўчатак, што выпаўзаюць з тэлевізараў, і чорных зданяў, што ажываюць на старых фотках. І няшчасных жывых, што паступова і неадваротна пераходзяць у лягер мерцьвякоў. Калі бачыш фокус упершыню – гэта цікава. А вось у соты – ўжо ніяк. Шымізу ня здольны знайсьці новую гульню. І ўпарта штампуе «Праклёны»: на падыходзе ўжо трэці. А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. На тле разрэклямаванага «Парфумэра» яшчэ больш прывабна выглядае самы першы гіт Тома Тыквэра «Бяжы, Лола, бяжы!» Авантурная гісторыя пра рудавалосую Лолу і яе небараку-хлопца разгортваецца на нашых вачох у трох вэрсіях – і кожная захапляе шалёным драйвам. (гукавы фрагмэнт) Каб рабіць гэткія фільмы, трэба быць маладым і глыбока закаханым у кіно. Таму бліжэй за ўсё да «Лолы» не кампутарные гульні, а славуты «Да страты подыху» Жана-Люка Гадара. Тыквэр, дакладна як французы 60-х, адкрывае для сябе новую мову, новы кінастыль. Але распавядае на гэтай новай мове пра старое, пра адвечнае. Пра каханьне і адчай. Пра хлопца у небясьпецы і дзяўчыну, гатовую на ўсё. Хто там кажа «Парфумэр»? Тыквэра варта любіць за «Лолу». |
![]() | Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,... | ![]() | Мы хочам iм дабра. Паўсюдна гэта ёсьць неад'емнае права людзей. Але ў нас, на Беларусi,- гэта палiтыка. Мы жывём сярод рэальнасьцi,... |
![]() | ... | ![]() | Прыметнік з не (ня) можна замяніць сінонімам без не: нядобры ўчынак дрэнны ўчынак, негаваркі чалавек – маўклівы чалавек |
![]() | У 2010-2011 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 25 настаўнікаў. З ІХ 8 чалавек маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,... | ![]() | Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім... |
![]() | Цяпер – паўмільёна чалавек. Прыхільнікаў у “Супэрлато” яшчэ болей: да нядаўняга часу штомесяцовая аўдыторыя складала 1,5 мільёна... | ![]() | В центральном ресторане каждую неделю проводится два тематических вечера шведский стол (для гостей с полу/полным пансионом) |
![]() | Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз... | ![]() | Анатацыя: у матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма Беларусь" змястоўнага... |