У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў "Бойцовский клуб". Як пазначана ў прадмове, "пра сілу цела І духу герояў нашага часу". Новае




НазваУ беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў "Бойцовский клуб". Як пазначана ў прадмове, "пра сілу цела І духу герояў нашага часу". Новае
Дата канвертавання15.11.2012
Памер18.98 Kb.
ТыпДокументы
Stud1205czasopis


У Беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў “Бойцовский клуб”. Як пазначана ў прадмове, “пра сілу цела і духу герояў нашага часу”. Новае выданьне гартала Іна Студзінская.


У адрозьненьне ад суседніх Літвы, Польшчы і нават Расеі, у Беларусі глянцавых часопісаў – лічаныя адзінкі. Пару гадоў таму выходзіў мужчынскі часопіс “ХХІ век”, але зараз ня выходзіць, нядаўна выйшаў першы і пакуль апошні адзін нумар “Добермана”. Стала выходзяць два дзяржаўныя выданьні з красамоўнымі назвамі “Служба спасенія 01” і “Спецназ”.


Як пішуць выдаўцы “Бойцовского клуба”, новы часопіс распавядзе пра падзеі ў сьвеце спорту, пазнаёміць з выбітнымі спартоўцамі і легендамі баявых майстэрстваў. Па тэлеканалах пастаянна паказваюць баі без правілаў, чэмпіянаты сьвету па К-1, бокс, дзе часьцяком перамагаюць беларусы, а ў самой Беларусі пра іх мала хто ведае…Часопіс дапаможа зарыентавацца ў вялікім мностве клюбаў і сэкцыяў, паведаміць пра мэтодыкі падрыхтоўкі элітных падразьдзяленьняў сьвету.


Тэма першага нумару – муай-тай, нацыянальны спорт Таілянду. Інтэрв’ю нумару – першага славянскага чэмпіёна сьвету па муай-тай беларуса Зьмітра Пясецкага “Нават у баязьліўца ёсьць шанец стаць ваяром”. Унутры часопіса – постэр Сяргея Ляховіча і Дона Кінга. У “Бойцовском клубе” – грунтоўнае інтэрв’ю Сяргея Ляховіча “Белы воўк залізвае раны і рыхтуецца вярнуць чэмпіёнскі пас”.


З часопіса можна даведацца, “Як рыхтуюць “марскіх коцікаў”– элітны спэцнах ВМС ЗША; што сэкс лекуе ад грыпа і хваробаў сэрца; а жанчыны ня ўмеюць паркавацца з-за недахопу мужчынскага гармону тэстастэрону.


Дарэчы, шмат цікавых матэрыялаў пра жанчынаў: беларуска Алеся Граф стала каралевай ўсясьветнага боксу, фіналістка конкурсу “Міс Беларусь” Настасься Сазонава – чэмпіёнкай Эўропы па кікбоксінгу.


На глянцавых разваротах – не вядомыя паненкі і мадэлькі, а “дыямэнты беларускіх вуліц”, звычайныя беларускі.


Рубрыкі досыць разнастайныя: здароўе, харчаваньне, сэкс, бодыбілдынг, закон, гумар, анэкдоты, навука. І нават “Азы вулічных знаёмстваў”...

Вельмі шмат ілюстрацыяў, прычым выбітных фотамайстроў: Сяргея Грыца, Уладзімера Шлапака, Аляксея Мацюшкова.


Прыемная адметнасьць часопіса – значная частка матэрыялаў на беларускай мове, якую выдаўцы лічаць прыкметай элітарнасьці. Прычым, ня толькі артыкулы, прысьвечаныя выбітным беларускім ваярам (у першым нумары гэта нарыс пра Канстанціна Астрожскага), але і спартовыя навіны, інтэрв’ю, рэпартажы.


Першы нумар выдадзены на ўласныя сродкі стваральнікаў, на энтузіязьме. Мяркуецца, што часопіс стане штомесячным. Але патрэбныя фундатары. Дарэчы, хоць гэта і першы блін, але ён даволі ўдалы, насуперак вядомай прымаўцы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconРоман ч. Паланика «бойцовский клуб» в контексте работы г. Маркузе «одномерный человек»
От полного неприятия до восторженного одобрения. «Бойцовский клуб», пожалуй, самый известный его роман. Книга, получившая огромный...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра выключэньне Беларусі зь генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне Рады міністраў Эўразьвязу атрымала сілу 21 чэрвеня, наступствам
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра выключэньне Беларусі зь генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне Рады міністраў...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconРаўнамерны І нераўнамерны рух. Складанне скарасцей
Цела, рухаючыся раўнамерна, прайшло шлях 60 см за прамежак часу 1,0 мін. Знайдзіце модуль скорасці υ цела

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconПалітычная геаграфія адзін вечар вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцы

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconМеркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку
Так, настаўнікі беларускай мовы ма юць справу з тэстамі, у матэрыялах якіх падаюцца звесткі пра гісторыю Беларусі, народныя звычаі,...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconПалітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцах. Незважаючы на цемрадзь,...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconСёньня ў музычных крамах Беларусі зьявіўся новы, трэці па ліку альбом гурту Юр’Я, які называецца "Рай Коню". Гурт як І заўсёды, не выракаецца экспэрымэнтаў зь
Сем кампазыцый альбому канцэптуальна раскладзены нібы асноўныя моманты беларускага абрадавага календару. Лідэр гурту Юры “Франц”...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае icon1. Літаратуразнаўства як навука
Узнікла навука. Ад уласна ведаў, якія з’яўляліся звычайным зборам разнастайных звестак, сапраўдных І ілжывых, больш ці менш важных,...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconУрок пачынаецца з абмеркавання пытанняў: Чаму твор называецца «Жураўліны крык»
Мэта ўрока: вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на герояў, знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі,...

У беларусі зьявіўся новы глянцавы часопіс для сапраўдных мужчынаў \"Бойцовский клуб\". Як пазначана ў прадмове, \"пра сілу цела І духу герояў нашага часу\". Новае iconСучасныя прозвішчы праз прызму часу
На жаль, мы мала ведаем пра імёны свае І тых, хто побач з намі. А ведаць трэба як мага больш, ведаць усё, вартае нашага народа І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка