Маладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім




НазваМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Дата канвертавання15.11.2012
Памер39.26 Kb.
ТыпДокументы
Маладзёжны адукацыйны клуб ”NEWLINE“

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”

ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”

ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”


Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім

інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня





Шаноўныя сябры,


7 кастрычніка адзначалася 245-годдзе з дня нараджэння вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў нам не толькі музычную спадчыну.


У інтэрв’ю для сайта мінскай політэхнічнай гімназіі падчас ўрачыстасці “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса Агінскага”, Зміцер Рагачоў, кіраўнік праекта ад маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”, адзначыў:


“Агінскі - гэта ўнікальная асоба, зараз такіх людзей, на жаль, ужо няма. Уражвае глыбіня гэтага чалавека, полем дзейнасці якога была ўся Еўропа. Гэты славуты дзеяч прыняў удзел у вялікай колькасці гістарычных падзей таго часу. Ён удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, быў вельмі добрым дыпламатам. Ён наладзіў вельмі добрыя адносіны з расійскім імператарам Аляксандрам I, які вельмі паважаў Агінскага і зрабіў яго сенатарам і сваім асабістым дарадцам. І таксама мяне вельмі ўразіла такая рыса ў характары Агінскага, як адданасць Радзіме. Гэтага чалавека вельмі цяжка параўнаць з кім-небудзь…”


Нацыянальныя камісіі Польшчы, Літвы і Беларусі па справах ЮНЕСКА рыхтуюць сумесную прапанову абвесціць 2015 год годам Агінскага.

  • Ці шмат мы ведаем пра нашага суайчынніка, юбілей якога, магчыма, будзе адзначаць увесь свет?

  • Ці адкажам на пытанне суседзяў з Літвы, Польшчы і Расіі, хто такі Агінскі для нас, беларусаў?


Прапануем разам паразважаць пра лёсы нашага суайчынніка і нашай краіны ў інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь:
разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.


Далучайцеся!


У Інтэрнэт-гульні могуць браць удзел:

  • каманды навучальных устаноў, маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў,

  • групы сяброў, якія аб’яднаны цікавасцю да тэмы гульні,

  • магчымы індывідуальны ўдзел (старшакласнікі і студэнты, пачынаючыя педагогі) для тых, хто цікавяцца не толькі гісторыяй, культурай роднай краіны і асобамі, якія змянілі яе аблічча, але і разважае над сваім месцам у грамадстве.


Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець мажлівасць у пазначаны час (11 лістапада ў 13.00) атрымаць праз сетку Інтэрнет заданні гульні, сфармаваць сваё меркаванне, правесці міні-даследванні, распрацавацць праектныя ідэі і адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазней 11 лістапада ў 16.00). Мова гульні – беларуская.


Удзельнікі гульні:

  • атрымаюць магчымасць адкрыць для сябе чарговую малавядомую старонку гісторыі нашай краіны;

  • будуць спрабаваць сябе ў ролі інтэлектуалаў, якія сфармуюць сваё бачанне гістарычнай перспектывы нашай краіны праз цікавую асобу;

  • займеюць шанец натхніцца славутымі падзеямі гісторыі нашай Бацькаўшчыны, ацаніць высокую культуру яе прадстаўнікоў.

Усе каманды, удзельнікі, кансультанты атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.


Графік правядзення гульні:

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 10 лістапада 2010 па адрэсах: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@gmail.com, p_and@tut.by

  • Он-лайн гульня: адбудзецца 11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00.

  • Падвядзенне папярэдніх вынікаў, запрашэнне на майстар-клас у г. Маладзечна: да 15 лістапада 2010 года.

  • Паведамленне аб удзеле ў рабоце майстар-класа, рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 17 лістапада 2010 года.

  • Майстар-клас для ўдзельнікаў гульні:

  • Экскурсія для ўдзельнікаў майстар-класа па месцах, што звязаныя з М. К. Агінскім (пра месца і час майстар-класа і экскурсіі будзе паведамлена пазней)


Каманды, якія дашлюць лепшыя адказы, чакае:

  • сустрэча на майстар-класе ў Маладзечна, дзе адбудзецца дыскусія, выступленні вядомых экспертаў, будзе гучаць музыка Агінскага ў выкананні навучэнцаў музычнага коледжа г. Маладзечна,

  • эксклюзіўная экскурсія па месцах Агінскага, прапанаваная грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.


Больш падрабязна пра распачатую работу, умовы правядзення гульні, рэгістрацыйную форму, можна даведацца:

  • на сайце Інтэрнет-гульні “Наша Беларусь” www.newlineclub.net/ourbelarus (тут таксама знаходзіцца архіў гульні “Наша Беларусь”: апісанне, конкурсныя заданні і варыянты адказы мінулых сесій гульні, спісы ўдзельнікаў, вынікі)

  • на сайце мінскай політэхнічнай гімназіі http://gymn6.minsk.edu.by/ (тут таксама артыкул пра святкаванне юбілею Агінінскага і поўная версія інтэрв’ю са Змітром Рагачовым, кіраўніком праекта “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса” маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”)

  • Артыкул пра адзін з праектаў, прысвечаных Агінскаму “Нашчадкі Агінскага рыхтуюць сенсацыйны канцэрт” http://belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=68941&newsPage=0



Да сустрэчы он-лайн!


Прыкладная форма рэгістрацыйнай заяўкі


(дасылаецца ўдзельнікамі па ўказаных вышэй адрасах электроннай пошты да 10 лістапада 2010)


1. Імя і ўзрост удзельнікаў/ назва каманды і яе склад з указаннем узроста кожнага ўдзельніка, імёнаў і пасад кансультантаў).


2. Месца іх вучобы/ назва арганізацыі.


3. Адрас электроннай пошты для кантактаў і перасылкі конкурсных заданняў на момант старта гульні (па меры паступлення заявак удзельнікамі гульні будуць дасылацца пацверджанні аб прахаджэнні рэгістрацыі).


Да сустрэчы ў сетцы!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім icon«Гімназія г. Асіповічы» (дуа «Гімназія г. Асiповiчы») Министерство образования Республики Беларусь
Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04. 02. 2011 №142 аб унясенні змяненняў, дапаўненняў І прызнанні страціўшымі сілу...

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconДуа «Гімназія №14 г. Мінска» Чалавек І свет Тэма: «Ахова прыроды Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Тэма ўрока: Ахова прыроды Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк “Белавежская пушча”

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconРазмеркаванне гадзін факультатыўных заняткаў дуа "Гімназія г. Асіповічы" на ІІ паўгоддзе 2012/2013 н г

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconНастаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі дуа гімназія г. Хойнікі)
Настаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі дуа “Гімназія г. Хойнікі)

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім icon1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка
Заходняй Беларусі; выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму, любові да роднай зямлі, беларускага традыцыяналізму

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconТаццяна Лабанава, гімназія г. Барань
Выказванні «Lets respect each other», «Lets be tolerant!», «We do deserve it, because everybody of us is an individual!», «Мы розныя...

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconМерапрыемстваў дуа "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава", прысвечаных Году кнігі
Размяшчэнне на сайце гімназіі інфармацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках Года кнігі

Маладзёжны адукацыйны клуб \"newline\" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне \"Гісторыка\" дуа \"Гімназія №10 г. Маладзечна\" дуа \"Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска\" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім iconПлан правядзення акцыі "чалавек. ЗдароўЕ. Будучыня" у дуа "гімназія №4 Г. Смаргонь"
Выстав метадычнай літаратуры па праблеме віч/ снід, прапагандзе злж у чытальнай зале бібліятэкі гімназіі І кабінеце біялогіі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка