У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер30.9 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


На форумах парталу TUT.by
сёньня абмяркоўваюць праект закону “Пра рэкляму”, які прыняла Палата прадстаўнікоў. У праекце закону прапісаная забарона на рэкляму патрэбы ў органах і тканках чалавека, замяняльнікаў груднога малака, наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, парнаграфічных матэрыялаў, а таксама на рэкляму, скіраваную на ўцягваньне патэнцыйных ахвяраў у гандаль людзьмі, рэкляму сэксуальных паслугаў пад выглядам законнай дзейнасьці. Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць.


“...на патэнцыйныя ахвяры гандлю людзьмі можна сьмела сьпісваць усе абвесткі пра наборы на курсы мадэлек, танцорак і г.д. Пра ўсё пісаць лянотна. Наколькі я разумею, гэты законапраект вельмі доўга абмяркоўваўся й рэклямныя агенцтвы ўказалі ўладам на яго надзвычайную жорсткасьць. А цяпер вось зачакаліся – ён на фінішнай лініі. Шмат у якіх арганізацыяў цяпер рэзка скароцяцца прыбыткі...”


“Лепей бы народ піва піў, чым чарлік і гарэлку. Трэба наадварот культуру слабаалькагольных напояў насаджаць, а не цкаваць піва”.


“Гладка было на паперы. У зносцы будзе пункт, які вызваляе супэр ды іншыя лато ад выкананьня гэтага закону”.


“Прапаную забараніць рэкляму “За Беларусь!”, яна відавочна больш шкодная для здароўя, чым піва. Бо ж дагэтуль па горадзе разьвешваюць”.


У ЖЖ Беларускага хэльсынскага камітэту
зьмешчаны падрабязная справаздача зь мітынгу на плошчы Бангалор у Менску. Падаем тэкст цалкам: “2:05 Пачаўся мітынг на плошчы Бангалор, прысьвечаны дню яднаньня Расеі й Беларусі. Арганізатары мітынгу – Сяргей Скрабец і Валеры Фралоў. 2:15 Расьцягваюць расьцяжку “Свабоду Казуліну!” і расьцяжку “З Расеяй без Лукашэнкі”. У дадзены момант у мітынгу бяруць удзел ня болей за 10 чалавек, на сцэне ўзьняты нацыянальны бела-чырвона-белы і сьцяг Расеі; за мітынгам сочаць каля 15 журналістаў. Парадак падтрымліваюць некалькі байцоў спэцназу й міліцыянэраў. Вядзецца апэратыўная здымка. 2:18 Расьцяжкі згорнутыя. 2:25 Скрабец падзякаваў усіх прысутных за ўдзел. Зробленая кароткая прамова, дзе было сказана, што Беларусь заўсёды будзе супрацоўнічаць з Расеяй, як з бліжэйшай суседкай, але пры гэтым ня варта забывацца на важнасьць Эўропы. Таксама было агучанае патрабаваньне выпусьціць палітвязьняў. Мітынг скончаны”.

На сайце Гарадзенскі блог
можна знайсьці такую нататку: “Згодна зь непацьверджанай пакуль інфармацыяй, Лідзкі бровар у найбліжэйшы час можа набыць Гарадзенскі бровар і прыцягнуць замежныя інвэстыцыі. На Лідзкім форуме нехта Ікар піша: “Сёньня быў сход акцыянэраў. Ён вырашыў прыцягнуць замежныя інвэстыцыі. Кантрольны пакет акцыяў атрымае кампанія HEINEKEN. У найбліжэйшы час лідзкі бровар набывае гарадзенскі бровар”. Дата паведамленьня – 30 сакавіка”.


ЖЖ–аўтар Uri_
зрабіў каляж – новая беларуская вясновая традыцыя “Гуканьне Агурбаш”. На заднім пляне – выява будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Над бібліятэкай сьвеціць сонейка, якое насамрэч – твар сьпявачкі Анжалікі Агурбаш. На пярэднім пляне людзі ў пярэстым убраньні скачуць ды сьпяваюць: “Агу-Гурбаш, агу-красна, а што ж ты нам прынесла?”.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка