Урок беларускай мовы ў 4 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 4 класе
Дата канвертавання15.11.2012
Памер46.6 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 4 класе

Настаўнік: Буйко Вольга Сцяпанаўна

Тэма: Змяненне прыметнікаў па склонах. Назоўны і вінавальны склоны.

Мэты: азнаямленне вучняў са склонавымі пытаннямі; фарміраванне ўяўленняў аб адрозненні канчаткаў прыметнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку; вопыту работы з табліцамі скланення прыметнікаў; адпрацоўваць уменні знаходзіць словазлучэнні “прыметнік +назоўнік” і вызначаць склон прыметніка, вылучаць галоўныя члены сказа; пашыраць слоўнікавы запас вучняў.

Абсталяванне: табліцы, карткі для арфаграфічнай размінкі ,карткі для работы у парах, падручнік “Беларуская мова, 4 клас”

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Добрым настроем,

Усмешкай сустрэнь

Ясны, бязвоблачны,
Сонечны дзень.
-Добры дзень, дзеці. Гатовы да ўрока? Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся. Будзьце ўважлівы, памятайце, што вы заўсёды можаце звярнуцца за дапамогай да сваіх сяброў і да мяне.

2. Праверка дамашняга задання.
- З практыкавння 13, якое выконвалі дома, прачытайце назоўнікі адзіночнага ліку, множнага ліку.
- Якія прыметнікі маюць адзіночны лік? Якія – множны?
- Словамі, якіх чысцін мовы перададзены колеры дома, даху, жыта? Ці можна перадаць колер гэтых прадметаў прыметнікамі? Назавіце іх. (Дом белы, дах серабрысты, жыта жоўтае).

  • Работа ў парах (на картках)
    - Абазначыць род і лік прыметнікаў у словазлучэннях:

зімовы дзень
зімовая дарога
зімовае надвор’е

Узаемаправерка. У словазлучэнні “зімовы дзень” – прыметнік “зімовы”мужчынскага роду, адзіночнага ліку, так як назоўнік “дзень”, да якога ён дапасуецца мужчынскага роду, адзіночнага ліку.

У словазлучэнні “зімовая дарога” – прыметнік “зімовая”жаночага роду, адзіночнага ліку, так як назоўнік “дарога”, да якога ён дапасуецца жаночага роду роду, адзіночнага ліку.

У словазлучэнні “зімовае надвор’е” – прыметнік “зімовае”ніякага роду, адзіночнага ліку, так як назоўнік “надвор’е”, да якога ён дапасуецца ніякага роду, адзіночнага ліку.
Вывад: прыметнік мае той самы род, лік, што і назоўнік, з якім ён звязаны.

2. Хвілінка чыстапісання
ар сц бя ая ял ых
- Звярніце ўвагу на злучэнне літар, прыгожа і старанна напішыце гэты радок. Гэтыя злучэнні нам спатрэбяцца, каб правільна прачытаць сказ.

- Прачытайце сказ з прапушчанымі злучэннямі літар.
Пад ст .. .. ым дрэвам ра .. .. віла маленьк .. .. фі .. ..ка.

- Устаўце, калі ласка, замест кропак прапушчаныя літары і запішыце сказ:

Пад старым дрэвам расцвіла маленькая фіялка.

- Разбярыце сказ па членах сказа. Назавіце часціны мовы. Якія прыметнікі паясняюць назоўнікі? Выпішыце словазлучэнні.
фіялка (якая?) маленькая
пад дрэвам (якім?) старым


- Вызначце род, лік і склон назоўнікаў. Як у сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі? Як змяняюцца прыметнікі? Вызначце род і лік прыметнікаў. Што мы памятаем пра вызначэнне роду і ліку прыметніка? А як вызначыць склон прыметніка?

3. Новы матэрыял.

Сёння на ўроку ў нас пойдзе размова пра змяненне прыметніка ў адзіночным ліку па склонах: будзем вучыцца вызначаць склон прыметніка. А для гэтага нам трэба быць вельмі ўважлівымі пры рабоце з табліцамі.

  • Работа з падручнікам.

- Разгледзьце табліцу да практыкавання 14 на стар. 11. Звярніце ўвагу на канчаткі пытанняў і канчаткі прыметнікаў. (які? высокі прыгожы дом; якая? лясная ранняя кветка; якое? жывое шчырае сэрца і г.д.)

- Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага, жаночага і някага роду ў кожным склоне?

Вывад: Прыметнікі, як і назоўнікі, змяняюцца па склонах – скланяюцца. Прыметнік заўсёды стаіць у тым склоне, што і назоўнік, з якім гэты прыметнік звязаны.

  • Назіранне за канчаткамі прыметнікаў у назоўным склоне (на дошцы).

цёплы сухі летні дзень (м. р.), роднае дарагое сіняе неба (н. р.), доўгая глухая асенняя ноч (ж. р.).

Вывад: Да назоўнага склону прыметнікаў патрэбна ставіць пытанні –які? якое? якая?

Фізкультхвілінка для вачэй.

  • Работа з падручнікам. Выкананне практыкавання 15 (вусна).

- Знайдзіце ў сказах словазлучэнні “назоўнік + прыметнік”, вызначце склон прыметнікаў з апорай на табліцу.

- Выканайце практыкаванне 16 у групах з апорай на табліцу на стар.13-14.

Слоўнікавая работа. Падабраць сінонімы да слова “зыркі” –яркі, асляпляльны

Работа ў групах.

1 група: Спісаць першы абзац тэкста,дапісваючы канчаткі прыметнікаў, вызначыць склон і род выдзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць галоўныя члены сказа. Што вы ведаеце пра аўтара?

2 група: Спісаць тэкст, дапісваючы канчаткі прыметнікаў, вызначыць склон і род выдзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць дзейнікі. Што вы ведаеце пра аўтара гэтага тэкста?

3 група: Спісаць тэкст, абазначыць канчаткі прыметнікаў. Што вы ведаеце пра аўтара ?

Замацаванне вывучанага:

Успомнім, што трэба рабіць каб правільна пісаць канчаткі прыметнікаў. Як вызначыць род, лік, склон прыметнікаў? Ад чаго залежыць род, лік і склон прыметнікаў?

  • Работа каля дошкі. Вызначце канчаткі склоны прыметнікаў.

Колас (які?) спелы, важкі
Кветка (якая?) прыгожая , блакітная
Сонца (якое?) прыгожае, летняе

Неба (якое ?) блакітнае, бязвоблачнае

Чалавека (якога?) добрага, шчырага


Работа над практыкаваннем 24 (вусна)

  • Работа ў парах: Вызначце прыметнікі ў назоўным склоне.

Вывад:

Прыметнікі ў назоўным склоне:

Мужчынскага роду маюць канчаткі -ы, -і
Жаночага роду маюць канчаткі -ая, -яя
Ніякага роду маюць канчаткі -ое, -ае, -яе

Прыметнікі ў вінавальным склоне :

Мужчынскага роду маюць канчаткі -ы, -і або –ога,-ага,-яга
Жаночага роду маюць канчаткі -ую -юю
Ніякага роду маюць канчаткі -ое, -ае, -яе

  • Увага! Складанне апорнай схемы.

В.скл



ж.р м.р. н.р.

-ую, -юю -ога, -ага, -яга, -ы, -і -ое, -ае, -яе


Дамашняе заданне:

Выпісаць з 2-4 загадак 17 практыкавання прыметнікі з назоўнікамі.вызначыць род, лік і склон прыметнікаў. Вывучыць правіла на с.12.

Падвядзенне вынікаў урока:

- Успомніце, якія задачы мы ставілі перад сабой у пачатку ўрока?

- Ці змаглі мы іх выканаць?

- Каму ўрок здаўся цяжкім, у якім месцы?

- Каму было лёгка, што дапамагала?

- Што вы для сябе адкрылі?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка