Конкурс "Бюро прагнозаў"




НазваКонкурс "Бюро прагнозаў"
Дата канвертавання15.11.2012
Памер65.83 Kb.
ТыпКонкурс












Падрыхтавала Васюкевіч Л.М.


в. Дварэц


Экалогія прыроды – экалогія душы”

(гульня-падарожжа)


Мэты:

  • садзейнічаць экалагічнаму выхаванню вучняў;

  • абуджаць імкненне да пазнання прыроды, да пашырэння ўласнага кругагляду;

  • прывіваць любоў да прыроды, выхоўваць беражлівыя адносіны да яе, пачуццё адказнасці за стан прыроды.


Ход мерапрыемства:

Настаўнік

Мяркуй, што робіш для душы сваёй –

шпакоўню, вулей, сціплую кармушку.

Падобны ў чымсьці на пчалу і птушку,

Ты б мог прыйсці ў свет і птушкай, і пчалой.

Ты б мог прыйсці бярозкаю, што ссек,

Мурашкаю, што сок з пянёчка выпіла.

У істоце той, якою быць не выпала,

Сябе адчуй хоць зрэдку, чалавек!

Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку. І волат-зубр, і дробная мурашка, і звонкагалосы салавейка, і важны мядзведзь – усё жывое хоча жыць!

Сёння наша прырода знаходзіцца ў вялікай небяспецы. Павялічваецца колькасць раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, мялеюць рэкі, гінуць лясы. Як стаць сябрам прыроды? Як абараніць птушку, дрэва, кветку? Адказаць на гэтыя пытанні мы паспрабуем сёння падчас нашага падарожжа. Пабываем у “Бюро прагнозаў”, завтаем у госці да сваіх зялёных сяброў, сустрэнемся са шматлікімі звярамі, птушкамі, зазірнём у “Куфэрак для цікаўных”. Калі стомімся, адпачнём на “Вясёлым прыпынку”. А нашымі праваднікамі стануць сапраўдныя знаўцы прыроды – каманды “Чамучкі” і “Падарожнікі”

Прадстаўленне каманд

Чамучкі”. Адказы на свае “чаму?” мы шукаем у кнігах, даведніках, энцыклапедыях.

Падарожнікі”. Падарожнічаючы па сцяжынках роднага краю, мы ўзбагачаем свае веды.


Настаўнік. За кожны правільны адказ і правільна выкананае заданне каманда атрымае лісток дуба. Пераможа тая каманда, у якой у канцы гульні такіх лісткоў будзе больш.

Я думаю, што нашы каманды да падарожжа падрыхтаваны, ведаюць правілы паводзін у прыродзе і не зробяць ёй балюча.

А лепшы сябар у любым падарожжы – добры настрой і цудоўнае сонечнае надвор’е. Таму першая ўстанова, куды мы завітаем, гэта “Бюро прагнозаў”.


Конкурс “Бюро прагнозаў”

Я буду зачытваць вам прыкметы, ваша задача вызначыць, добрае ці дрэннае надвор’е прадказваюць гэтыя прыкметы.

Для каманды “Чамучкі”

Дзьмухавец склаў свій пушысты парасончык. Усе кветкі на лузе моцна пахнуйь. (На дрэннае надвор’е.)

Камары-таўкуны таўкуцца слупком. (На добрае надвор’е.)

Для каманды “Чамучкі”

Пчолы сядзяць у вуллях і моцна гудуць. (На дрэннае надвор’е.)

Ластаўкі і стрыжы лётаюць высока. (На добрае надвор’е.)


Настаўнік. Абедзве камнды выправіліся ў падарожжа пры добрым надвор’і з добрым настроем. Але падарожжа станецца карысным, калі вы будзеце ўважлівыя і назіральныя.


Конкурс “Вострае вока”

Пытанне для “Чамучак”

Якія ягады можна збіраць вясной з-пад снегу? (Журавіны, брусніцы.)

Пытанне для “Падарожнікаў”

Што азначае выраз “плач бярозы вясной”? (Сок рухаецца па ствале дрэва.)

Настаўнік. Толькі назіральным і ўважлівым лес адкрывае свае таямніцы. Вось і мы з вамі ўваходзім у лясное царства, дзе зранку да вечара гучаць на розныя галасы птушыныя спевы. Няхай каманды крыху адпачнуць, а для іх праспяваюць балельшчыкі.

Хвілінка адпачынку “Вясёлы прыпынак”. Балельшчыкі спяваюць песні пра жывёл і расліны.


Конкурс “Зялёныя сябры”

На малюнках дуба і клёна – пытанні для каманд. Каманды выбіраюць іх па чарзе.

  • Якую частку Беларусі займаюць лясы? (1/3)

  • Чаму загінуў лес, калі высеклі старыя дуплаватыя дрэвы? (У дуплах старых дрэў жывуць кажаны, якія знішчаюць шкодных насякомых. Калі высякаюць дрэвы, кажаны пакідаюць лес, які можа потым загінуць з-за вялікай колькасці шкодных насякомых.)

  • Чаму ў сасны ніжнія галінкі адміраюць, а елкі не? (Сасна святлолюбівае дрэва, яна цягнецца ўверх. Ніжнія галінкі пры гэтым гінуць. Елка – ценелюбівае дрэва.)

  • Якое лясное дрэва з’яўляецца паказчыкам чысціні паветра? Якім чынам? (Сасна: яе верхавіна пры брудным паветры засыхае.)


Конкурс “Звяры, рыбы, птушкі”

Пытанні па тэме: “Звяры”

Які звер можа лятаць? (Кажан.)

Які звер лёгка бегае па багністых балотах? (Лось.)

Пытанні па тэме: “Птушкі”

Якая птушка выводзіць птушанят у лютыя маразы? (Крыжадзюб.)

Якую птушку называюць персмешнікам за тое, што яна ўмее перадражніваць галасы іншых птушак? (Шпака.)

Пытанні па тэме: “Рыбы”

Якіх рыб называюць гаспадарамі глыбінь? Яны без лускі, маюць вялізны рот і ледзь бачныя вочкі. (Сом.)

Самая вялікая драпежная рыба беларускіх рэк і азёраў. (Шчупак.)


Конкурс “Куфэрак для цікаўных”

Настаўнік. Цікавых сустрэч адбылося шмат, а зараз паспрабуем разгадаць таямніцы прыроды, схаваныя ў куфэрку.

  • Тут знаходзіцца плод хвойнай сібірская расліны. З яго можна атрымаць смачныя арэшкі. А калі сабраць некалькі прыгожых пладоў, можна змайстраваць цікавы выраб. (Кедровая шышка.)

  • З таго, што знаходзіцца ў куфэрку, атрымліваюць смалу, сургуч. Таксама гэта каштоўная крыніца вітамінаў. (Ігліца сасны.)


Бліц-турнір

Камандам за адну хвіліну трэба адказаць на большую колькасць пытанняў.

Пытанні для “Чамучак”

  1. Якое галоўнае прыроднае багацце нашай краіны? (Лес.)

  2. Чаму беларусь называюць сінявокай? (Шмат азёраў.)

  3. Якая рыба нагадвае змяю? (Вугор.)

  4. Любімая ежа бусла. (Жаба.)

  5. Хітры як … (ліса.)

  6. Дзе робяць гнёзды ластаўкі-берагавушкі? (Па абрывах рэк.)

  7. Хто носіць навіны на хвасце? (Сарока.)

  8. Які звер лічыцца санітарам лесу? (Воўк.)

  9. Дрэва, якое прыходзіць у госці ў Новы год? (Елка.)

  10. Як называецца дзіця сабакі? (Шчаня.)

  11. Сімвала чаго прызнаны голуб? (Міру.)

  12. Якое дрэва любяць пчолы? (Ліпу.)

  13. У якога дрэа белы ствол? ( У бярозы.)

  14. У чалавека рукі і ногі, у звяроў – … (лапы.)

  15. З чаго робяць алей? (Са сланечніку, рапсу.)

  16. Самы вядомы “ткач” сярод жывёл? (Павук.)

  17. Якое возера самае вялікае на Навагрудчынн? (Свіцязь.)

  18. Як называецца прыбор для арыентавання на мясцовасці? (Компас.)

  19. Як называецц трэці месяц восені? (Лістапад.)

  20. Якую жывёлу называюць “лясная кошка”? (Рысь.)

  21. У якога насякомага орган слыху знаходзіцца на лапках? (У коніка.)

  22. Цела звяроў пакрыта … (поўсцю).

  23. Хто носіць свій дом на карку? (Слімак.)

  24. З чаго робяць “Геркулес”? (З аўса.)


Пытанні для “Падарожнікаў”

  1. Якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна.)

  2. Як называецца нацыянальны парк на тэрыторыі Беларусі, адзін з самых старажытных лясоў Еўропы? (Белавежская пушча.)

  3. Якое дрэва самае даўгавечнае ў беларускіх лясах? (Дуб.)

  4. Працавіты як … (мурашка).

  5. Каго называюць “цар Белавежскай пушчы”? (Зубра.)

  6. Цела птушак пакрыта … (пер’ем.)

  7. Які матылёк носіць самае высокае марское званне? (Матылёк.)

  8. Якая рыса маецца на ўвазе, калі чалавека называюць сарокай? (Балбатлівасць.)

  9. Як называецца кветка з белымі духмянымі званочкамі? (Ландыш.)

  10. Калі тэмпература цела вераб’я ніжэйшая: летам ці зімой? (Аднолькавая.)

  11. Як называецца дзіця каровы? (Цяля.)

  12. Як называецца нос птушкі? (Дзюба.)

  13. Як называецца чалавек, які ахоўвае лес? (Ляснік.)

  14. Якое возера самае вялікае ў Беларусі? (Нарач.)

  15. З якой збожжавай расліны робяць манныя крупы? (З пшаніцы.)

  16. У якую пару года бывае бабінае лета? (Увосень.)

  17. Верасень – ад верасу, ліпень – ад … (ліпы.)

  18. Якое насякомае самае пражэрлівае? (Страказа.)

  19. Як называецца першы месяц вясны? (Сакавік.)

  20. “Зямля пда белымі крыламі”. Пад чыімі? (Буслоў.)

  21. Як называецца самая маленькая птушка беларускага лесу? (Каралёк.)

  22. Які прадукт харчавання даюць пчолы? (Мёд.)

  23. У якіх грыбоў шапачкі рознага колеру, а імя аднолькавае? (Сыраежкі.)

  24. Павук – гэта насякомае? (Не.)


Падводзяцца вынік (шляхам падліку лісточкаў-балаў).

Праводзіцца ўзнагароджванне пераможцы і каманды, якая заняла другое месца.

Настаўнік. Цудоўны свет прыроды… Нам усім трэба пазнаваць, любіць і берагчы яе. Няхай, якія зараз прагучаць, будуць як клятва.

Колькі б год не меў ад роду,

Ты заўсёды даражы

Экалогіяй прыроды,

Экалогіяй душы!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconУ менску адкрылася Бюро расстан
Бюро не прыйшло ні воднага кліента. Тым часам аналягічнае Бюро расставаньняў у Нямеччыне за некалькі год займела тысячы кліентаў...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconБеларусаў паспрабавалі навучыць расставацца цывілізавана. У менску адкрылася Бюро расставанняў. Але, нягледзячы на досыць насычаную рэклямную кампанію, у Бюро
Хаця цікаўных званіла вельмі шмат. Тым часам аналягічнае Бюро расставаньняў у Нямеччыне за некалькі год займела тысячы кліентаў І...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconСобрание Консультативной группы по развитию электросвязи (кгрэ) Женева, 27−29 июня 2012 г
Союза и дала поручение Директору Бюро развития электросвязи на основе подробных консультаций с Генеральным секретарём и Директорами...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconБюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць
Тым часам аналягічнае бюро расстаньняў у Нямеччыне за некалькі гадоў займела тысячы кліентаў І адчыніла філіі ня толькі ў самой краіне,...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconБюро няшчасных выпадкаў у Горадні існуе пры абласным Ўпраўленьні ўнутраных спраў паўтара году. Тут займаюцца пошукам зьніклых людзей. За час існаваньня бюро
Горадні існуе пры абласным Ўпраўленьні ўнутраных спраў паўтара году. Тут займаюцца пошукам зьніклых людзей. За час існаваньня бюро...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconПостоянная стратиграфическая комиссия по ордовикской и силурийской системам была организована решением, принятым на пленарном заседании Межведомственного
Т. Н. Корень, зам председателя Ю. И. Тесаков, ученый секретарь Т. Л. Модзалевская) (Пост. Мск…, 1997). 8 апреля 2008 г на заседании...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconПеречень документов, предоставляемых для получения займа юридическими лицами
Оригинал заявления на получение займа с анкетой заемщика, с приложением согласия субъекта кредитной истории юридического лица на...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconПаводле прагнозаў міжнародных экалягічных арганізацыяў, калі цяперашнія тэмпы лоўлі рыбы захаваюцца надалей, праз 20 гадоў вылавяць усю акіянічную І марскую
Разам з тым, спэцыялісты-мэдыкі адзначаюць: пасьля Чарнобыля менавіта рыба з багатым хімічным запасам элемэнтаў (перадусім, фосфару)...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconРозроблено: Державне конструкторське бюро "Південне"
...

Конкурс \"Бюро прагнозаў\" iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка