Урок беларускай мовы ў 4 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 4 класе
Дата канвертавання15.11.2012
Памер107.74 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 4 класе


Тэма: Давальны склон прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду

Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення вызначыць давальны склон прыметнікаў і правільна пісаць канчаткі; садзейнічаць развіццю мовы, слоўнікавага запасу; стварыць умовы выхавання любові да Радзімы.

Абсталяванне: малюнкі, паштоўкі, карткі з заданнямі.

Падрыхтавала:

настаўніца 4”Б”класа

Дудко Т.Г.


  1. Арганізацыйны момант.

Дзеці, давайце павітаемся з нашымі гасцямі “Добры дзень”. Пажадаем усім, хто сёння прысутнічае на ўроку цудоўнага настрою.

Гульня “Жадаю табе” (1,3 рад).

(цудоўнага настрою, добрых адзнак, дапамагаць сябрам, добра працаваць на ўроку,уважліва слухаць

На сталах ляжаць карткі. Неабходна выбраць тыя, якія абазначаюць дзеянні, што дапамагаюць узняць настрой. (2 рад)

  1. Сказаць добрыя словы. (зялёная)

  2. Дапамагчы сябру. (чырвоная)

  3. Не звяртаць увагі на суседа, нават калі ў яго не атрымліваецца работа.

  4. Добра працаваць. (сіняя)

  5. Зрабіць выгляд, што ты не заўважыў праблем суседа.

Я жадаю ўсім добра працаваць на ўроку, дапамагаць сябрам і не забывацца пра добрыя словы.

Нядаўна мы рабілі агляд газет і часопісаў.Сёння я прынесла на ўрок некалькі з іх. Вы , напэўна з імі ўжо пазнаёміліся.

Ці хацелі б вы самі стварыць газету?

Для гэтага патрэбна валодаць спецыяльнай лексікай:

Рубрыка-загаловак раздела ў газеце,часопісе.

Рэдактар-кіраўнік выдання(газеты, кнігі), які зацвярджае яго змест.

Рэпарцёр- работнік газеты, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях

Калі вы не супраць, я буду галоўным рэдактарам. І мне патрэбны супрацоўнікі. Давайце паспрабуем сабраць матэрыял для нашага першага нумара.Але вы напэўна ведаеце , што супрацоўнікі павінны быць адукаваныя , таму я прапаную вам іспыты. На працягу ўрока вы будзеце выконваць розныя


заданні і ацэньваць сваю работу.А таксама вы будзеце збіраць матэрыял для нашай газеты.

Іспыт №1

  1. Праверка дамашняга задання.Работа па картках

Назваць усе прыметнікі, якія вы сустрэлі ў дамашнім практыкаванні.

  • У якім склоне вы ўжывалі прыметнікі ў гэтым тэксце? (у р.скл.)

  • Якія бываюць канчаткі ў прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне? (ога, ага, яга)

Заданні па картках (па ўзроўнях).

1-2узр. Спісаць, падкрэсліць прыметнікі.

3узр. Спісаць, падкрэсліць прыметнікі разам з назоўнікамі да якіх яны адносяцца, уставіць літары.

4узр.Спісаць, падкрэсліць прыметнікі , уставіць літары. Вызначыць склон прыметніка.

5узр.Спісаць, падкрэсліць прыметнікі, уставіць літары. Вызначыць склон прыметніка. Знайсці аднародныя члены і падкрэсліць.

Мяккі снег лятае пухам.

І нясе сярдзітым духам.

Дзікім сіверам зіма.

Белы снежань мяккім пухам.

Апрануў палі і луг.

Ацаніце выкананне дамашняга задання

Якія будуць прапановы па назве нашай газеты?

Парада для вас: улічывайце, што ўрок беларускай мовы.


Рубрыкі нашай газеты:

-Вядомыя рэчы

-Навіны

-Выпрабаванні

-Знаўцы

-Мая краіна

-Лісты ад сяброў

Запішам у сшытках дату, калі выходзіць наша газета і месца выхаду- клас.

Я лічу, што можна ў газету змясціць вершы пра Беларусь , а таксама фотаздымкі Гучыць музыка. На яе фоне чытаем верш пра Беларусь.

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай.

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая – родны край!

У густых садах ты красуешся,

Сілай поўнай маладой.

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

Славай слаўная ты былінаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой.

Неба чыстае і глыбокае…

І бярозавы ціхі гай…

Беларусь мая сінявокая

Беларусь мая – родны край!

Іспыт№2

III. Хвілінка чыстапісання.

Паслухайце верш і звярніце ўвагу на тое, які гук я часцей за ўсё называла

Бульба, бусел, Белавежа,

Бацька Нёман з берагамі,

Беларусі ўсёй бязмежжа,

Белабог аберагае.

  • Які гук вы чулі часцей за усё? (б)

  • Якой літарай ён абазначаецца на пісьме? [бэ]

Запіс літары

Бб

Белабог-добры Бог неба, увасабленне дабра, шчасця, багацця. Прыметнікі, утвораныя ад слова бог пішуцца з вялікай літары.( у 2010 годзе ўступіў ў сілу законРБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”прыняты ў 2008 годзе)

Божы суд, Божы храм

Беларусачка Беларусь бацькаўшчына

1. Назва нашай газеты? (Беларусачка)

2.Назва нашай краіны? (Беларусь)


3.Сінонім слова Радзіма? (бацькаўшчына)

Каб запісаць сказ, мы правядзём

“Арфаграфічную эстафету.”

Жоўтая картка – кур’ер (2чалавека)

Чырвоная картка – пісьменнік (1чалавек)

Зялёная картка – карэктар (1чалавек)

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.

Пытанні:

1.Якія арфаграмы мы сустрэлі ў гэтым сказе?

2.Знайдзіце прыметнік?

3. Вызначце яго склон і канчатак

Ацаніце сваю работу(картка дасягненняў)

Рубрыка “Вядомыя рэчы”

Давайце ўспомнім памятку “Як вызначыць склон прыметніка”

1. Знайсці назоўнік, з якім звязаны прыметнік.

2. Вызначыць склон назоўніка.

3.Ад назоўніка паставіць пытанне да прыметніка і па слоне назоўніка вызначыць склон назоўніка.

У нас у класе працуюць“Знаўцы”.І сёння яны таксама падрыхтавалі свае пытанні.

Група “Знаўцы”.

Рубрыка “Успомні”.

1.Горад, у якім нарадзіўся Францыск Скарына? (Полацк).


2.Горад у Беларусі, які носіць жаночае імя? (Ліда).

3.Гарады, назвы якіх адрозніваюцца адной літарай? (Мінск – Пінск).

4.З імёнамі якіх вядомых беларусаў звязаны горад Полацк? (Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі).

Фізхвілінка для вачэй.

Мы зараз адправімся падарожнічаць па нашай краіне. Пабываем на лузе, у полі, у лесе. Дзе расце шмат лекавых раслін.

На дошўцы кошык, у які трэба сабраць вочкамі лекавыя расліны.

1.З поля прынясём васількі.

2.З луга – канюшыну

3.З лесу – суніцы

4.Каля дарогі – трыпутнік.

Вочкі змарыліся – адпачываюць (зажмурыць, масаж).


VI.Паведамленне тэмы і мэты урока.

Мы жывём у Беларусі і павінны ведаць сваю мову,вывучаць яе. І таму ў рубрыцы “Навіны” мы будзем знаёміцца з правіламі правільнага напісання слоў.

Нагадайце, з якой часцінай мовы мы працавалі на апошніх уроках.

Працуем у групах і паспрабуем вызначыць тэму ўрока

1група

Дагвамльзныёскпложн

Закрэсліць кожную 3 літару. Прачытаць слова


2група

Узяць першы склад з кожнага слова і ўтварыць слова

ПРЫПЕЎКІ

МЕТРЫЧНЫ

НІКЧЭМНЫ

Прачытаць слова.

3група

маужачыанаскаі раоад

Закрэсліць літару: а. Прачытаць словы.

4група

НІВЯБКІ РБОДВ

Выкрэсліць літары в,б. Прачытаць словы

Давайце сфармуліруем тэму урока.

“Правапіс канчаткаў прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў давальным склоне.”

Мэты: - Пазнаёміцца з канчаткамі прыметнікаў у давальным склоне.

Навучыцца ўжываць іх у мове

Паслухайце радкі верша Р.Барадуліна з верша “Склоны. Іх запомніць варта.”

Давальны склон дае падзякі.

Давальны склон небез’языкі.

Давальны шчодра ўсім дае

Парады мудрыя свае.

На якія пытанні адказываюць назоўнікі ў давальным склоне?

V. Тлумачэнне новай тэмы.

Разгледзіць табліцу з практыкавання 23 і адказаць:

-Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў давальным склоне? (яму, аму, ому)

Заданне.

Спісаць з экрана словазлучэнні і паставіць націск. Вызначыць канчаткі.

Духмянаму хлебу, жытняму коласу, малому хлопчыку,

дарагому чалавеку.

-Ад чаго залежыць напісанне канчаткаў у прыметніка?

Чытаем правіла старонка 17.

Правапіс канчаткаў прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду

Давальны склон

не пад націскам пад націскам

-аму, -яму -ому


VI.Фізхвілінкка

Увага! Зараз устаньце дзеці.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краіне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкі ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлі мы да крыніцы –

Выпіце з яе вадзіцы.

У небе птушак карагод,

І мы адправіліся ў палёт.

Улева, управа павярніся

І сябрам сваім усміхніся

VII.Замацаванне новай тэмы.

З падручніка практыкаванне 24 (2 радкі) пісьмова.

Група “Знаўцы”.

Рубрыка “Ці ведаеце вы?”.

Ці ведаеце вы:

1.Што самая вялікая птушка, якая гняздзіцца у Беларусі? (лебедзь – шыпун).

2.Самы вялікі звер беларускіх лясоў? (зубр).

3.Самае моцнае і доўгавечнае дрэва нашых лясоў? (дуб).

4.Птушка, якая насвіствае каля двух тысяч мелодый? (жаўрук).


Рубрыка “Выпрабаванні”

Іспыт №4

Работа у групах.

1група

Выпісаць словазлучэнні, дзе прыметнікі ўжываюцца ў давальным склоне.

Каля высокага дрэва

Спужаўся злога ваўка

Знаёмаму чалавеку

Лясному спеваку

Імкліваму ручайку

2група

Знайсці сказ, дзе прыметнік ужываецца ў давальным склоне,уставіць канчатак прыметніка, абазначыць склон.

За мову, што люблю з маленства, я ўдзячна родн__ народу.

Вада паволі агаляла карэнне стар____ дуба.

А за лугам пачынаецца саснов____ лес.

3група (адкарэкціраваць тэкст)

Выдзеленныя прыметнікі паставіць у давальным склоне.

Вечна я ўдзячны жытні хлебу, (жытняму)

чыстай вадзе з невялічкай крыніцы,

лесу зялёны, сіні небу, (зялёнаму, сіняму)

светлай рачулцы, што ў полі бруіцца.

4група

Выдзеленныя прыметнікі замяніць сінонімамі.

Рад сонечнаму дню,(яснаму)

Даць роднаму чалавеку.(блізкаму)

Ацаніце сваю работу(картка дасягненняў)

Група “Знаўцы”.

Рубрыка “Запомні”.

Паслухайце пачатак прыказкі пастарайцеся прадоўжыць яе і запомніць.

Няма смачней вадзіцы, (як з роднай крыніцы).

Чалавек без Радзімы, (што салавей без песні).

Ідзі у родны край, (там і пад елкай рай).


А зараз падсумуем нашы тэарэтычныя веды.

Тэст

Што такое прыметнік?

1. Г – член сказа

Д – часціна мовы

Што ён абазначае?

2. Ж- дзеянне прадмета

З - прымету прадмета

З якой часцінай мовы звязваецца у сказе?


3. Ю – з назоўнікам

Я – з дзеясловам

Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў давальным склоне?

4. К – яму, аму, ому

Л – ога, -ага ,- яга

Якія канчаткі пішуцца не пад націскам?

5 . У – аму,-яму

П – ому

Які канчатак пішацца пад націскам?

6. Й –ому

К – аму, яму

-А для чаго мы вывучаем напісанне канчаткаў прыметнікаў? (каб граматна пісаць, правільна ўжываць прыметнікі ў мове).

VIII. Падвядзенне вынікаў.

Дамашняе заданне. Практыкаванне 27.

Група “Знаўцы” перакладзе ліст ад нашых рускіх сяброў

Зимний лес

Интересно побывать в зимнем лесу. Зимний лес одел ёлку в зимний наряд. Нет у зимнего леса лучшей игры, чем забрасывать деревья и кусты искристым снегом. Весело слушать тихий шёпот веток. Опускаются снежинки на зимний лес, прячутся от лютого мороза. Удивительные вещи творит природа.

Вынікі іспытаў


XI. Рэфлексія

Закончы фразу:

Самым цікавым сёння было…

Самым цяжкім для мяне было…

Я магу пахваліць сябе за…

Я хачу сказаць “дзякую” …

У вас на партах ляжаць рознакаляровыя кругі, на дошцы запісаны словы.Вам трэба выбраць, якім на ваш погляд быў сённяшні ўрок

Дзелавы

Цікавы

Займальны

Карысны

Пазнавальны

Навучальны

Я нарадзіўся беларусам!

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Сваю родную старонку

Я люблю, як і бацькоў,

Што вучылі песняй звонкай,

Прывівалі мне любоў

І да мовы, да дубровы,

Да палёў і да лугоў

І заўсёды да народа,

Што жыве тут ад вякоў.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 4 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка