Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: "Быў. Ёсць. Буду "




НазваДа 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: "Быў. Ёсць. Буду "
Дата канвертавання15.11.2012
Памер73.73 Kb.
ТыпДокументы
Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

Літаратурная гасцёўня


Тэма: “Быў. Ёсць. Буду...”

Мэта: пазнаёміць вучняў з дзіцячымі гадамі і творчасцю У. Караткевіча; вучыць свядомаму, выразнаму, уважліваму чатанню літаратурных твораў; выхоўваць павагу да слова пісьменніка; культуру вуснага маўлення; адчуванне прыгажосці мастацкага слова, адвечныя чалавечыя каштоўнасці.

Абсталяванне: партрэт У. Караткевіча, выстава кніг з творамі пісьменніка, крыжаванка.

Ход мерапрыемства


I Аб’яўленне тэмы

Сёння мы сабраліся ў літаратурнай гасцёўні “Быў. Ёсць. Буду...”, каб бліжэй пазнаёміцца з творамі пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі і культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Ф. Скарына, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас. Творы гэтых пісьменнікаў абуджаюць цікавасць да нашай гісторыі, расказваюць аб прыгажосці роднага краю, прасякнуты аданай любоўю да роднай зямлі.

У лістападзе спяўняецца 80 год з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча – празаіка, паэта, драматурга, гісторыка, незвычайнага чалавеа, унікальнай асобы.


II Знаёмства з творчасцю пісьменніка

У. С. Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы ў сям’і служачых.Бацька быў фінансавым работнікам, а маці – настаўніцай. Жылі яны вельмі дружна.

Маленькі Валодзя часта хварэў. Хворы, ён звычайна маляваў, разгляваў кніжкі. Рос спакойным, задумлівым. У тры гады Валодзя ведаў усе літары, а праз паўгода ўжо чытаў сам. Чытачом быў тіворчым і заўсёды нешта дадумваў, штосьці пераносіў у рэальнае жыццё. У старшых класах пісаў п’ескі, яго творы змяшчалі у школьных газетах.

Прага да літаратурнай дзейнасці ніколі не пакідала Уладзіміра Караткевіча. Папрацаваўшы некалькі год настаўнікам, ён усё сваё астатняе жыццё прысвяціў пісьменніцкай дзейнасці. І мы вельмі рады гэтаму, бо Уладзімір Сямёнавіч пакінуў нам шмат выдатных твораў, у тым ліку і казак.

Першы верш паэт надрукаваў у 1955 годзе. Выдаў зборнік паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая іліяда”.

У. Караткевіча спачатку ведалі як паэта, але выступаў ён і ў галіне прозы. Аўтар зборніка апавяданняў “Блакіт і золата дня”, раманаў “Нельга забыць”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Цыганскі кароль”, кнігі нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”.


III Паэтычная хвілінка

Настаўнік. Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка,

Паэтычная хвілінка

Запрашае ў свет цудоўны,

таямніц, дзівосаў поўны.

У выкананні вучняў гучаць вершы У. Караткевіча.

Орша Быў. Ёсць. Буду.

Яна не блішчыць красою,

А ў сэрца навек запала

З паркам сваім змарнелым,

З сваёй Кабыляцкай гарою,

З лянівай сястрой Аршыцай,

Што летам бруіцца памалу

У шырокі, як песня наша,

Магутны, сівы дняпро.

Як толькі цёмнаю ноччу

Вочы свае закрываю,

Адразу яе я бачу

З яе неяркай красой,

З бярозкамі на Аршыцай,

З вясёлым сонейкам мая,

З блакітам першых пралесак

У косах каханай маёй.


Мокрыя травы

Я сумуе па радзіме,

Па яе лугах і нівах,

Па трыпутніку, што гладзіў

Ногі збітыя мае,

Па укропе на гародзе,

Рэчках, ціхіх і лянівых,

І па сопкай белай бульбе,

Што на стол яна дае.

Я сумую па радзіме...

Бачу ціхія паляны,

Цёплы мёд яе маліны

Адчуваю на губах.

Ты – мая лясная казка

У красе доўгачаанай,

Ты – мая святая песня,

Свет адзіны ў вачах.


Беларуская песня

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўувышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успоўніў высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў...


У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы,

Разгайдалася хмурынак бель,

І спявае пад тугім вятрыскам

Лугавы вясёлы жаўтазель.

Усе шляхі прыводзяць не да Рыма,

А да родных вербаў і бяроз.

Любая, у барах сівых радзіма,

Сын твой нарадзіўся тут і ўзрос.


IV Літаратурная галаваломка


1

к



















2

3










а






















р




















5

4




а






















т




6

7







к













е













8













в
















9
















і







10

ч














У пустыя клеткі дзеці ўпісваюць назвы казак і імёны казачных герояў.

Адказы. 1. Кошка. 2. Верабей. 3. Чарапаха. 4. Сава. 5. Ігнат. 6.Янка. 7. Аленка. 8. Мядзведзь.

9. Чараўнік. 10. Чорт.


V Тэатральны прыпынак “Маўклівая мініяцюра” (фізкультурная паўза)

Вучні ў групах рыхтуюць інсцэніроўку-пантаніму ўрыўка з любой казкі. Удзельнічаюць у мініяцюры ўсе дзеці.


VI Літаратурная віктарына

1. Хто быў прэзідэнтам птушынага царства? (Арол.)

2. Чым падобныя казкі “Верабей, сава і птушыны суд” і “Кацёл з каменьчыкамі”? (нагадваюць легенды)

3. Колькі кацянят нарадзілася ў кошкі, якая жыла ў Янкавай хаце? (6)

4. Што пайшла шукаць Аленка? (Сонца)

5. Хто зайшоў у хату да Мар’і? (Чараўнік)

6. Як чорт грэўся з марозу? (Сядзеў на гарачых пірагах)

7. З кім чарапаха параўноўвала жабак? (З салаўём)

8. На чым граў павадыр? (На цымбалах)

9. Якая з казак У. Караткевіча падобна на казку С. Маршака “Дванаццаць месяцаў”? (“Вясна ўвосень”)

10. Што запатрабавала Сава ад птушак? (Футра)

11. Якую плату патрабаваў чараўнік ад Мар’і? (Дзяліцца з людзьмі і дарыць ім дабро)

12. Чаму жывёлы згадзіліся паклікаць Сонейка? (Хацелі адплаціць дабром за дабро)

13. Што Чарапаха хацела падараваць птушкам? (Словы для песні)

14. Што вырасла з камянёў? (Бульба)

15. Якое пакаранне вынеслі Вераб’ю? (Звязаць лапкі і адпусціць)


VII Падвядзенне вынікаў

Самы лепшы сябар – любімы пісьменнік. Пасябраваўшы ў дзяцінстве, ты будзеш з ім усё жыццё.

Ён навучыць цябе мудрасці, дасць параду.

  • У гасцях якога пісьменніка і паэта мы былі?

  • Што вам асабліва запомнілася?

Нібы наказ, нібы запавет, гучаць радкі з цудоўнай кнігі нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”, звернуты да будучых яе чытачоў: “ Вы, маладыя... Вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой, самы для нас прыгожы край. Слухайце музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні і,галоўнае, пазнаеце свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ.

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.”


Хто не спазнаў літаратуры нашай велічы,

Хто на гісторыю з пагардаю глядзіць,

Таму параю я : чытайце Караткевіча,

Каб на Радзіме невукам не быць.


Падрыхтавалі: Майсейчык А. Я., Богдан Г. М. настаўніцы пачатковых класаў

Таркачоўскі дз.с. - СШ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconПлан выхаваўчых мерапрыемстваў на асеннія канікулы з 01. 11. 2012 па 06. 11. 2012
Літаратурная гасцёўня “Дарогай песняра” (да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа”)

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" icon21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць літаратурнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconУстанова адукацыі "Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва" Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Цёўні шаноўны І паважаны госць—Максім Багдановіч. Дзявятага снежня 2011 года спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Максіма з...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: \"Быў. Ёсць. Буду \" iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка