Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі




НазваБібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер131.69 Kb.
ТыпДокументы
Бібліятэкі ЦСДПБ у 2002 годзе


Дзейнасць бібліятэк ЦСДПБ у межах рэалізацыі

"Праграмы развіцця культуры г. Мінска на 1999-2005 г.г."

Бібліятэкі ЦСДПБ у 2002 годзе


Дзейнасць бібліятэк ЦСДПБ у межах рэалізацыі "Праграмы развіцця культуры г. Мінска на 1999-2005 г.г."

У 2002 годзе бібліятэкі беларускай сталіцы, як частка інфраструктуры горада, праз свае спецыфічныя сродкі спрыялі стаўленню і развіццю сацыяльнага асяродка, у якім яны існуюць.

На працягу апошніх гадоў у ЦСДПБ сфарміраваліся галоўныя доўгатэрміновыя накірункі дзейнасці, якія вызначыліся праз палітыку, звязаную з выкананнем публічнай бібліятэкай сацыяльнай ролі ў сучасным грамадстве.


Мадэль абслугоўвання карыстальнікаў гарадскіх бібліятэк Мінска грунтуецца на падтрымцы з дапамогай даступных бібліятэкам форм і метадаў работы галоўных груп карыстальнікаў, сярод якіх ёсць і прадстаўнікі недастаткова сацыяльна абароненых груп насельніцтва, з мэтай уключэння грамадзян у актыўнае жыццё.

Бібліятэкі горада звернутыя тварам да людзей, яны адчынены для кожнага, хто мае патрэбу ў інфармацыі, ведах і жадае адаптавацца ў сучасных жыццёвых умовах. Змест работы зарыентаваны на нацыянальныя прыярытэты, канцэпцыю развіцця Мінска, на пытанні, з якімі кожны чалавек звяртаецца ў бібліятэкі. Якаснае абслугоўванне карыстальнікаў стала мэтай публічных бібліятэк - інфармацыйных і культурных цэнтраў метраполіі і яе раёнаў.

Бібліятэкі ЦСДПБ працавалі ў межах сацыяльна арыентаваных праграм, якія ёсць у краіне і горадзе, распрацаваны у ЦСДПБ. Праграмы ЦСДПБ "Гуманітарная бібліятэка ХХІ стагоддзя", "Мы разам. Мы патрэбны адзін аднаму", "Свет жанчыны", "Комплексная экалагічная праграма", "Радасць чытання" былі напоўнены разнастайнымі цікавымі практычнымі справамі, дапамагалі актывізаваць работу з моладдзю, жанчынамі, ветэранамі, інвалідамі.

Асаблівая ўвага звярталася на выкананне бібліятэкамі інфармацыйна-адукацыйнай функцыі.


Планавыя паказчыкі бібліятэкі сістэмы перавыканалі.

Статыстыка 2002 года выглядае так:


Чытачамі бібліятэк ЦСДПБ на працягу года былі 188 733 жыхароў горада.

За паслугамі карыстальнікі звярталіся ў бібліятэкі 1 145 879 разоў.

Ім было выдадзена 3 224 308 экз. дакументаў.


У 2002 годзе на арганізацыю сваёй дзейнасці ЦСДПБ атрымала

з бюджэту 1 237,3 млн. руб


Пазабюджэтныя сродкі склалі 130,3 млн.рублёў (прыкладна 10% ад бюджэтнага фінансавання). У тым ліку:

60,2 млн.руб. прынеслі платныя паслугі

69 млн.руб. атрымана за арэнду памяшканняў.


Удасканальваўся працэс укаранення новых тэхналогій - змянілася тэхналогія абслугоўвання: праграмны прадукт быў пераведзены на Windows. Для аднаўлення лакальнай камп’ютэрнай сеткі і развіцця працэсаў аўтаматызацыі ў бібліятэках-філіялах набыта за бюджэтныя сродкі 17 камп’ютэраў і 6 прынтэраў.


Усведамленне і разуменне неабходнасці канцэнтрацыі рэсурсаў, якія спрыяюць выкананню бібліятэкамі сваёй грамадскай місіі, непарыўна звязаныя з працэсам мэтанакіраванага камплектавання. Улік і аналіз складу фонду, супрацоўніцтва з выдавецтвамі, пошук альтэрнатыўных шляхоў камплектавання калекцыі - галоўныя накірункі работы па яе фарміраванню. У 2002 годзе бібліятэкі ЦСДПБ прапанавалі карыстальнікам універсальную калекцыю дакументаў па розных галінах ведаў.

Больш запатрабаванай была літаратура ў межах адукацыйных праграм і рэлаксацыйнага характару.


На 1. 01. 2003 у фондзе ЦСДПБ было 1 519 748 экз. дакументаў.

За справаздачны год паступіла дакументаў 63 502 экз.

Выдаткі бюджэтных сродкаў на іх набыццё склалі 107,1 млн. руб.

Пазабюджэтных - 34, 8 млн. руб.


Сярод значных падзей - прэзентацыя кніжнай калекцыі, якую падаравала мінскім чытачам маскоўская бібліятэка імя М.Някрасава. У канцы мая, калі ў беларускай сталіцы праходзілі Дні Масквы, у сваю актавую залу бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла калег і чытачоў, прадстаўнікоў адміністрацыі Савецкага раёна і прэсы. Іх чакала выстава падараваных ЦСДПБ 928 расійскіх выданняў, якія друкаваліся ў апошнія гады.


Кааперацыя дазволіла даць карыстальнікам доступ да неабходных матэрыялаў праз рэсурсы іншых устаноў. Магчымасць атрымаць юрыдычную інфармацыю жыхары Мінска маглі ў ЦБ імя Янкі Купалы. У Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ), які створаны ў адпаведнасці з рашэннем Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і Міністэрства культуры Беларусі, у справаздачным годзе звярнуліся болей 700 чалавек. Адбывалася штотыднёвае бясплатнае аднаўленне яго банка дадзеных. Адказы юрыстаў на свае пытанні наведвальнікі атрымалі падчас 8 кансультацый.

Па-ранейшаму карысталіся павагай дакументы з фонду Гуманітарнага універсітэта і Бібліятэкі дзелавой інфармацыі ў чытальнай зале ЦБ. Працаваў цэнтр па вывучэнню нямецкай мовы, дзе сканцэнтравана арыгінальная нямецкая літаратура, аўдыа- і відэакасеты - усяго 2050 экз. дакументаў. За год яго наведалі 1 274 чытачы. У лістападзе прайшоў Тыдзень нямецкай дзіцячай мастацкай і вучэбнай літаратуры, у снежні пачала працаваць выстава, прысвечаная Г. Бёлю.

У бібліятэцы №20, якая супрацоўнічае з украінскай культурнай суполкай “Ватра”, скамплектаваны фонд украінскай літаратуры. На працягу 2002 года, які быў абвешчаны годам Тараса Шаўчэнкі, адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя яго творчасці. Ёсць першыя напрацоўкі па стварэнні фондаў літаратуры на літоўскай і малдаўскай мовах у бібліятэках сістэмы. Гэта дзейнасць падрымлівае ідэю мірнага існавання, міжнацыянальнай згоды і духоўнасці. У межах Тыдня міру бібліятэка №5 сумесна з Рэспубліканскім Фондам міру 11 верасня правяла для старшакласнікаў урок “Беражы свяшчэнны дар жыцця”.

Новую інфармацыю чытачы традыцыйна атрымлівалі з дапамогай перыёдыкі. Рэпертуар газет і часопісаў у кожнай бібліятэцы сістэмы правераны часам і попытам наведвальнікаў. Выкананню іх запытаў спрыяў і ўнутрысістэмны кнігаабмен.


Жыхароў горада ў 2002 годзе абслугоўвалі 23 бібліятэкі cістэмы.

У будынку нотна-музычнай бібліятэкі працягваўся капітальны рамонт, таму з верасня яе абанемент і дзіцячы аддзел працавалі з чытачамі ў памяшканні бібліятэкі №11. На працягу года адрамантаваны дах ЦБ імя Янкі Купалы і ўваходныя групы бібліятэк №3 і №15.

У красавіку пасля капітальнага рамонту пачала абслугоўваць чытачоў бібліятэка №19. Абгрунтаванасць капіталаўкладанняў у яе рамонт і ў адкрыццё ў Малінаўцы бібліятэкі №21 пацверджана ў 2002 годзе вынікамі іх работы: у бібліятэцы № 19 зафіксаваны рост колькасці наведвальнікаў - стала на 1200 чытачоў больш, чым было да рамонту, а ў бібліятэку №21 прыйшло на 2000 чытачоў больш, чым у 2001 годзе.

Бібліятэка №1 імя Л.М.Талстога, якой споўнілася 90 гадоў у канцы 2001 года, пасля рамонту ў верасні запрасіла сваіх чытачоў, калег, сяброў у адноўленае памяшканне на свята, на якім яе віталі з юбілеем. Кіраўніцтва ЦСДПБ падаравала бібліятэцы новы сучасны камп’ютэр.


У 2002 годзе споўнілася:

бібліятэцы №2 імя Н.К.Крупскай - 90 гадоў,

бібліятэцы №3 імя М.Багдановіча - 70 гадоў,

бібліятэкам №4 імя М.В.Гогаля і № 7 імя Я.Коласа - 50 гадоў.

Гісторыя гэтых бібліятэк была надрукавана на старонках інфармацыйнага бюлетэня ”Бібліяфакт”, які кожны квартал асвятляў работу бібліятэк сістэмы, знаёміў іх з прагрэсіўным прафесійным вопытам.

Падчас правядзення акцыі пад назвай "Юбілей", што адбылася ў ЦБ імя Янкі Купалы 18 чэрвеня, калегі і чытачы ўшаноўвалі бібліятэкі сістэмы, якія адзначылі ў 2002 годзе юбілейную дату.


Святкавалася 120-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У ЦСДПБ адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя іх творчасці. У бібліятэках, якія носяць імёны класікаў, гэтым юбілеям надавалася асаблівая ўвага. У ЦБ імя Янкі Купалы была арганізавана выстава з матэрыяламі аб жыцці і творчасці класіка, наведвальнікі мелі магчымасць ажыццявіць “Падарожжа да новай экспазіцыі”. Такую назву мела выстава, падрыхтаваная сумесна з музеем песняра. Бібліятэка і музей запрасілі ў Купалаўку жыхароў горада на вечарыну “З думай пра Беларусь”. У бібліятэках прайшлі сустрэчы з Беларускім паэтычным тэатрам аднаго акцёра “Зьніч”, які прапанаваў наведвальнікам праграму “Мне сняцца сны аб Беларусі”. Кожная бібліятэка запрашала сваіх чытачоў на юбілейныя мерапрыемствы - выставы, вечарыны, святы паэзіі, сустрэчы з артыстамі. Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел падрыхтаваў рэкамендацыйныя спісы літаратуры, прысвечаныя жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры.


Купалу і Коласу была прысвечана і канферэнцыя “Гонар зямлі беларускай“, арганізаваная для супрацоўнікаў бібліятэк ЦСДПБ. Яна адбылася ў межах праграмы павышэння кваліфікацыі “Грані прафесіі”. Праграма поўнасцю выканана: адбыліся два семінары і дзве канферэнцыі. Бібліятэкары сустракаліся з вядучымі спецыялістамі бібліятэчнай справы, навукоўцамі, пісьменнікамі, з паслом Латвіі, вырашалі пытанні планавання і ўдасканальвання прафесійнай практыкі.

Асаблівая ўвага звярталася на тое, каб у мерапрыемствах, звязаных з навучаннем супрацоўнікаў бібліятэк новым сучасным ведам, бралі ўдзел маладыя бібліятэкары. У 2002 годзе адбыліся пазітыўныя змены ў кадравай палітыцы ЦСДПБ - на кіруючыя пасады прыйшлі новыя перспектыўныя спецыялісты: намеснік дырэктара ЦБ імя Янкі Купалы і заг. аддзела абслугоўвання, заг. бібліятэкі №3.

Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій прымусіла асабліва ўважліва адносіцца да пытання фарміравання сучаснага прафесійнага мыслення, набыцця ведаў. З асаблівасцямі сучаснай прафесійнай практыкі бібліятэкары сістэмы пазнаёміліся на канферэнцыі “Публічная бібліятэка: тэндэнцыя развіцця”, дзе адбылася прэзентацыя перакладзенага заг. аддзела маркетынгу Т.Акушэвіч з англійскай на беларускую мову “Дапаможніка PULMAN”, у якім вызначана роля публічнай бібліятэкі ў сацыяльным жыцці інфармацыйнага грамадства, сабраны лепшы практычны вопыт еўрапейскіх бібліятэк. Канферэнцыя прайшла пры актыўнай падтрымцы ББА, на ёй выступілі вядучыя беларускія спецыялісты і госця з Турцыі Дзідар Баір.


На канферэнцыі адбылася прэзентацыя сайта ЦСДПБ, падрыхтаванага аддзелам маркетынгу, дэманстраваўся сайт галерэі “NOVA”.

У 2002 годзе ў галерэі выстаўляліся работы фотамастакоў з Канады, Германіі. Адбылася выстава беларускіх аўтараў “PROFART”.

Сайт ЦСДПБ http://kupala-library.iatp.by прапануе жыхарам горада інфармацыю пра бібліятэкі сістэмы, іх паслугі, фонды, мерапрыемствы, праграмы для галоўных груп наведвальнікаў.

Маладыя беларускія аўтары таксама мелі магчымасць паказаць свае работы: выставы былі арганізаваны ў бібліятэках №1, №2, №7. і ў галерэі “Вільнюс” (бібліятэка №18).


Нацыянальныя беларускія матывы, тэматыка беларускай нацыянальнай спадчыны асабліва часта адлюстроўвалі работу бібліятэк горада. Шырока адзначаны 90-годдзе з дня нараджэння М Танка і Ул.Карпава, 70-годдзе А.Мальдзіса і І.Пташнікава, 75-годдзе А.Адамовіча, 200-годдзе І. Дамейкі.

Знакамітым суайчынніцам, роднай мове, гісторыі, літаратуры былі прысвечаны сустрэчы ў жаночым клубе “Рагнеда”, які працуе ў межах праграмы “Свет жанчыны” у бібліятэцы №14.

З вялікім поспехам прайшла прэзентацыя ў Цэнтральнай бібліятэцы кнігі “Шчыра як на духу. Споведзі вядомых людзей Беларусі”, якая з’явілася ў выдавецтве Беларускага таварыства “Кніга”. На ёй прысутнічалі знакамітыя беларускія пісьменнікі, чытачы, госці.

Карысталася павагай краязнаўчая тэматыка. У Купалаўцы адбылася прэзентацыя кнігі І.Куркова “Мінск незнаёмы.1920-1940 гг.” Тэма “Я-мінчанін” была прапанавана моладзі на Уроку ведаў. З маладымі жыхарамі горада сустрэўся творчы калектыў “Сталічнага тэлебачання”.


Моладзь стварае найбольшую групу карыстальнікаў бібліятэк ЦСДПБ. Дзейнасць бібліятэк сістэмы накіравана на выхаванне ў яе станоўчых адносін да навучання, што адпавядае дзяржаўным мэтам і спрыяе працэсу станаўлення асобы, якая знойдзе месца ў грамадстве, будзе выконваць грамадскія абавязкі і прымаць удзел у сацыяльным жыцці. У ХХІ стагоддзі чалавеку патрэбны такія базавыя ўменні як веданне інфармацыйных тэхналогій, замежных моў, дзелавыя і сацыяльныя навыкі.

Тэматыка выстаў і мерапрыемстваў, якія прапанавалі бібліятэкі ЦСДПБ сваім маладым наведвальнікам у 2002 годзе, была звязана і з вучэбным працэсам, і з выхаваннем - інтэлектуальным, маральным, патрыятычным, эстэтычным.

Дзень ведаў і Дзень славянскай пісьменнасці святкаваліся ў кожнай бібліятэцы. “Нідзе не здраджу матчынаму краю” - на такую сустрэчу запрасіла моладзь бібліятэка №8.

Актыўна вялася прапаганда здаровага ладу жыцця. Фарміраванне псіхалагічных установак на неўспрыманне сацыяльна шкодных звычак, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем наркаманіі адбывалася пры непасрэдным удзеле спецыялістаў: Рэспубліканскі цэнтр прафілактыкі СНІДу прапанаваў наведвальнікам бібліятэк гульню-лабірынт “Пазнай людзей і самаго сябе”, сваю газету і плакаты, а бібліятэкі сістэмы - выставы і агляды літаратуры па тэме.

Экалагічная тэматыка - адна з самых папулярных. Штомесячна ў інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле выдаваўся дайджэст-бюлетэнь”Экос”.

Выставы птушак з жывога кутка бібліятэкі №2 нязменна прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў, асабліва маленькіх. Установа падтрымлівае сувязі з Цэнтрам пазашкольнай работы Савецкага раёна, мінскім заапаркам, Рэспубліканскім экалагічным цэнтрам.

Напрацоўкі ў гэтым накірунку ёсць у кожнай бібліятэкі ЦСДПБ. Бібліятэка №11 брала ўдзел у акцыі “Чысты двор”, сярод арганізатараў якой былі адміністрацыя і Палац культуры і адпачынку МАЗа, і сумесна з аб’яднаннем ”Золак” і дзіцяча-юнацкай асацыяцыяй Заводскага раёна правяла фестываль дзіцячых ініцыятыў і праектаў.

Партнёрскія адносіны з іншымі ўстановамі дазволілі аткывізаваць работу бібліятэк, зрабіць больш высокім узровень мерапрыемстваў, унесці ў іх новыя яркія колеры.

Для тых, хто ўступае ў самастойнае жыццё, былі арганізаваны прэзентацыі прафесій, неабходных гораду. У ЦБ, бібліятэках №11 і №7 юнакі і дзяўчаты сустрэліся са спецыялістамі гарадскога Цэнтра занятасці, атрымалі інфармацыйныя буклеты з апісаннем разнастайных прафесій.

У бібліятэцы №18 адбылася сустрэча дапрызыўнай моладзі з прадстаўнікамі Першамайскага ваенкамта і выкладчыкамі Ваеннай акадэміі. Штогод павялічваецца колькасць заявак ад школ на правядзенне ў галерэі бібліятэкі “Вільнюс” урокаў у дадатак да курса сусветнай культуры, што з’яўляецца доказам важнасці справы, якую робіць бібліятэка, яе ўкладам у эстэтычнае выхаванне навучэнцаў. Паседжанні клуба “Абуджэнне”, якія спрыяюць раскрыццю юных талентаў, сталі папулярнымі ў бібліятэцы №4.

Сучасны свет прапануе моладзі новыя заняткі, якія ствараюць канкурэнцыю чытанню. Літаратура па камп’ютэрных ведах была вельмі папулярная, але праграма “Радасць чытання” працавала ў бібліятэках і дапамагала далучаць моладзь да чытання. Бібліятэка №10 правяла цыкл урокаў па такой тэматыцы. Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне сяброўства юных грамадзян з кніжкай.


Работа з бацькамі і апекунамі, якія адказваюць за выхаванне дзяцей, вялася пры дапамозе партнёрскіх сувязей з гарадскім і раённымі Саветамі жанчын, з дапамогай арганізацый і устаноў, якія займаюцца праблемамі дзяцінства і сям‘і, саветамі ветэранаў і інш.

З кожным днём у нашым грамадстве расце колькасць прадстаўнікоў старэйшага ўзросту. У межах Праграмы “Мы разам Мы патрэбны адзін аднаму” былі арганізаваны мерапрыемствы да Дня пажылога чалавека, да Дня маці.

Арганізацыя вольнага часу сацыяльна-неабароненых груп насельніцтва – важная частка работы кожнай бібліятэкі. Увага канцэнтравалася на праблемах, якія хвалююць сучасную сям‘ю, жанчын, адзінокіх людзей, сірот, людзей састарэлага ўзросту. У ЦБ адбылася вечарына “Першы раз у першы класс” сумесна з асацыяцыяй мнагадзетных бацькоў і сустрэча ў ”Профікласе” з псіхолагам Цэнтра сацыяльнай дапамогі сям’і і дзецям Міцкевіч Ж.І..”Хвіліны адкрыцця сябе” - такая тэма вельмі зацікавіла слухачоў.

Кожны год бібліятэкі №15 і №18 запрашаюць да сябе жанчын, чые сыны загінулі, выконваючы воінскі абавязак, дзяцей-сірот. Бібліятэка №16 стала сапраўдным сябрам для інвалідаў, што жывуць у Доме ветэранаў у Серабранцы. Адбылася прэзентацыя бібліятэкі для японскай дэлегацыі, якая яе наведала. Раз у месяц падлеткі і людзі сталага ўзросту атрымлівалі кансультацыю юрыста ў бібліятэцы №7. Сумесна з сацыяльным аддзелам Савецкага раёна ў Купалаўцы прайшоў Круглы стол па пытаннях аказання дапамогі інвалідам.

Цікавы прыклад актыўнай формы правядзення вольнага часу чытачамі сярэдняга ўзросту - мерапрыемствы ў межах сацыя-культурнага адукацыйнага праекта “Рэзананс. Інтэрактыўнае, сістэмнае, міждысцыплінарнае навучанне творчасці” у ЦБ імя Янкі Купалы.


Інфармацыя пра дзейнасць бібліятэк на працягу года з’яўлялася на старонках друкаваных выданняў, у тым ліку і ў “Мінскім кур’еры”, ў праграмах СТБ і беларускага ТБ. Добрыя адносіны з мас-медыя ўсталяваліся ў большасці бібліятэк сістэмы.

Па беларускаму радыё ў праграме “Культура” на працягу 40 хвілін гучала перадача пра бібліятэку №1 імя Л.М.Талстога, цікавым было інтэрв’ю з яе загадчыцай у рубрыцы “Асобы ХХ стагоддзя”.

Запрашальныя білеты, рэкламныя буклеты, аб’явы, распрацаваныя аддзелам маркетынгу, прапаноўвалі карыстальнікам наведаць разнастайныя мерапрыемствы – выставы, прэзентацыі, літаратурныя гасцёўні, вечарыны, інфармацыйныя часы.

Праводзіліся прэзентацыі бібліятэк ЦСДПБ для студэнтаў БУК і слухачоў ІПК.

Супрацоўнікі ЦБ прымалі ўдзел ў рабоце Міжведамаснага Савета, у прафесіных канферэнцыях для бібліятэкараў рэспублікі, якія адбыліся на працягу года па ініцыятыве ББА. На спецыяльных занятках разглядаліся пытанні грамадзянскай абароны.

Калектыў ЦСДПБ прыняў самы актыўны ўдзел у акцыі, прысвечанай збіранню сродкаў на будаўніцва Нацыянальнай бібліятэкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconАб узаемадзеянні бібліятэк г. Мінска з нацыянальнымі культурнымі таварыствамi (аб’яднаннямi)
Арганізаваць на базе дзяржаўнай сеткі бібліятэк г. Мінска правядзенне эксперымента, накіраванага на сумесную з нацыянальнымі культурнымi...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconБібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры
Неабходны канкрэтныя дзеянні. Бібліятэкі Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з 1 кастрычніка па 31 лістапада праводзяць...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconЗага д отдел образования несвижского районного исполнительного комитета
Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Нясвіжскага раёна ў 2012/2013 навучальным годзе”,...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconЯ л І нск І
Асноўнымі напрамкамі работы сеткі бібліятэк Лепельскага раёна ў 2012 годзе сталі

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconБеларусь : гісторыя, палітыка, права
Прапануем для дакамплектавання фондаў беларускіх бібліятэк выданні, якія знаходзяцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі icon«Паэзія беларускага краю. №4»
Прапануем для дакамплектавання фондаў бібліятэк І музеяў вершы бела-рускіх паэтаў. Кнігі знаходзяцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconЗакона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года
Ва ўсіх структурных падраздзяленнях дуа ”ва іра“ маюцца неабходныя дакументы, рэгламентуючыя дзейнасць адукацыйных устаноў па рэалізацыі...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconДзень бібліятэк
...

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconПлан прыёму на 1 курс бду ў 2008 годзе
Матэматыка (напрамак — навукова-канструктарская дзейнасць, спецыялізацыя — матэматычная электроніка)

Бібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі iconМерапрыемстваў па правядзенню ў 2012 годзе Года кнігі ў раёне
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка