"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч




Назва"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч
Дата канвертавання14.11.2012
Памер18.54 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1016noch


“Гарадзенец прызямліўся ў Менску” – так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру і выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч прэзэнтаваў у малой канцэртнай “Менск”. Новы альбом названы паводле аналёгіі з раманам Уладзімер Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Выхадам новага дыску і канцэртам у Менску Віктар Шалкевіч адзначыў 25-ці годзьдзе сцэнічнай дзейнасьці. Рэпартаж Севярына Квяткоўскага.


У фае перад канцэртам можна было сустрэць людзей самых розных узростаў: як знаўцаў песень Віктара Шалкевіча, гэтак і тых, хто толькі знаёміўся з творчасьцю сьпевака. Вось як сам выканаўца адгукаецца пра сваю публіку:


(Шалкевіч: ) “Ёсьць людзі акрэсьленага інтэлектуальнага ўзроўню. Людзі, якія шукаюць нечага ў жыцьці. І ў пошуках нечага, яны, можа быць, зайшлі і сюды. Што – толькі “слушать расійскіх юмарыстав”, і сьмяяцца да колікаў? Дзякуй Богу, што людзі памятаюць пра мяне, і заўсёды прыходзяць”.


Аматары творчасьці барда адзначалі, што гарадзенец Віктар Шалкевіч вельмі рэдка “прызямляецца” ў Менску:


(Дзяўчыны: ) “Мы аматаркі творчасьці Шалкевіча. Ён артыст. Творчасьць Шалкевіча вельмі добра ўспрымаецца, калі яго бачыш. Яго трэба ўспрымаць цалкам. На дысках ён гучыць добра, але трэба глядзець”.


(Спадарыня: ) “Я прыйшла сюды выпадкова… Я слухала яго трошкі, але сюды мяне прывёў сябар”.


(Дзяўчына: ) “Да свайго сораму, я слухала Шалкевіча на касэтах, але ні разу не была на яго канцэрце. Бо ён жыве ня ў Менску. Калі я прыйшла, мне сказалі, што ўсе білеты прададзеныя, таму я вырашыла патрапіць нейкім іншым шляхам”.


Віктар Шалкевіч выканаў 25 гістарычных, лірычных і сатырычных песьняў. Атрымалася, што па адной на кожны год творчай дзейнасьці. Прагучалі “Наш Бедны вясковы Бог”, “Смутны беларускі блюз”, “Добрай раніцы”, “Шэракрылы анёл” ды іншыя.


(Шалкевіч: ) “Калі асьцярожна казаць, у нас ёсьць людзі, якія думаюць так, і думаюць ня так. І тыя, якія думаюць ня так, яны зьбіраюцца крышку ў іншых месцах. І вось гісторыя пра хлопца, які закахаўся ў такую дзяўчыну… І вось што з гэтага выйшла. Песьня завецца “Падвойна сумная гісторыя”.


(Стужка-песьня-1)


У песьні распавядаецца, як просты хлопец дамогся каханьня зацятай змагаркі за свабоду, і тое, што з таго атрымалася.


(Стужка-песьня-2)


(на воплесках: ) На разьвітаньне Віктар Шалкевіч сказаў, што піша цяпер і лірычныя, і сатырычныя песьні, што ў плянах столькі ўсяго, і што рэалізацыю задумаў бракуе часу. А пасьля канцэрту сьпявак сеў у машыну, ды вырушыў на Захад, каб пасьпець на выступ у польскі горад Ўроцлаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці актор драматычнага тэатру

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconСяргей Патаранскі нарадзіўся ў Менску 6 лютага 1976 г Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя
Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Менавіта там пачаў...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconПрадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца "Песьні лісоўчыкаў". Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі
Прадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца “Песьні лісоўчыкаў”. Яшчэ...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconДу "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", якая называецца далей
Выканаўца прымае на сябе абавязацельствы па вырабу электронных І друкаваных выданняў згодна з "Тэматычным планам выпуску інфармацыйных...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconСёньня ў Менску стартуе двухдзённая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая называецца "Паход у парлямант". Старшыня страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі разам
Валеры Леванеўскі разам зь некалькімі дзесяткамі аднадумцаў з розных рэгіёнаў Беларусі маецца прыйсьці да Дому ўраду, што на пляцы...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconКамэнтуюць ноту пратэсту, якую мзс беларусі ўручыў амбасадарцы зша ў Менску Карэн Ст’юарт. У ноце выказаны рашучы пратэст на дзеяньні ўраду зша, які ўвёў
На сайце ”Хартыя’97” камэнтуюць ноту пратэсту, якую мзс беларусі ўручыў амбасадарцы зша ў Менску Карэн Ст’юарт. У ноце выказаны рашучы...

\"Гарадзенец прызямліўся ў Менску\" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч iconСёньня прэзэнтацыя гарадзенскага нумару "arche"
Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных І таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка