"для мяне ё н проста валодзя "




Назва"для мяне ё н проста валодзя "
Дата канвертавання28.10.2012
Памер53.31 Kb.
ТыпДокументы
"ДЛЯ МЯНЕ ЁН ПРОСТА ВАЛОДЗЯ..."

Звычайным восеньскім днём я падышла да дома, у якім доўгі час жыў Уладзімір Караткевіч. Знаходзіцца ён у самым цэнтры Мінска — насупраць тэатра імя Янкі Купалы. Дзверы кватэры адчыніла немаладая ўжо жанчына — Наталля Сямёнаўна КУЧКОЎСКАЯ, родная сястра пісьменніка. Пераехала яна да брата пасля смерці яго жонкі, каб дапамагчы яму пераадолець вялікае гора. Але сталася так, што праз паўтара года памёр і Уладзімір Сямёнавіч. Наталля Кучкоўская засталася жыць у гэтай кватэры, захоўваючы богатую творчую спадчыну брата. Яе ўспаміны, успаміны аднаго з самых блізкіх да Караткевіча людзей, бясцэнныя. І сёння Наталля Сямёнаўна дзеліцца імі з чытачамі "Пачатковай школы".

Нарадзілася я ў Оршы. Бацька быў фінансавым работнікам, маці — настаўніцай. Яна скончыла магілёўскую Марыінскую гімназію. Дзяцей у сям'і было трое: старэйшы брат Валерый (ён загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны), я і Валодзя, маладзейшы за мяне на восем гадоў.

Жылі мы ў прыватным доме, але не ў сваім. Бацькі здымалі палову дома, які належаў аршанскаму яўрэю Тылевічу. Быў садок, агарод, гаспадарка. У гэтым доме мы жылі да 1939 г. А потым пераехалі ў свой дом, які пабудавалі ў вельмі прыгожым месцы, на беразе Дняпра.

У ім мы пражылі нядоўга: хутка пачалася вайна. Таму больш успамінаў звязана са старым домам Тылевіча, домам майго дзяцінства. У нас былі тры пакоі: вялікі і два меншыя. Адзін з ix належаў нам, дзецям. Пакойчык быў вельмі ўтульны, І мы ўсёй сям'ёй часта збіраліся ў ім. Разам нам было вельмі добра. Бацькі ўмелі стварыць атмасферу дабрыні, павагі, спакою. Кожны з нас адчуваў сябе жаданым, любімым.

Асабліва шкадавалі Валодзю, бо ён часта хварэў. Хворы, ён звычайна маляваў, разглядаў кніжкі, патроху вучыўся чытаць. Рос спакойным, задумлівым. Любіў заставацца адзін. Калі яму было ўсяго чатыры гады, гадзінамі мог сядзець ля прымуса, глядзець на агонь і слухаць яго гудзенне. Аб чым ён думаў тады — невядома. Але калі пыталіся ў яго, адказваў: "Жужжит он так...". Вельмі любіў маляваць. Часта маляваў чалавечкаў, зусім маленькіх, велічынёю паўтара-два сантыметры, і рабіў гэта так хутка! Намалюе дваццаць такіх чалавеч-каў, і ніводзін з іх непадобны на другога, усе розныя.

У тры гады Валодзя ведаў усе літары, а праз паўгода ўжо чытаў сам. Чытачом быў творчым і заўсёды нешта дадумваў, штосьці пераносіў у рэальнае жыццё. Скажам, я бягу (мне заўсёды не хапала часу, я вечна спяшалася), штурхнула яго, далей пабегла. Ён павярнууся ўслед, выразна паглядзеў і кажа: "Куда ты несешься, тетя Лошадь?". I так сказаў гэта, што я адразу адчула сябе той "тетей Лошадью".

Былі ў Валодзі і любімыя кніжкі. Падабаліся яму казкі К. Чукоўскага. Ён нават напісаў "дзядулю Карнею" ліст. Я памятаю, як зараз: вялікімі друкаванымі літарамі. I на сваё пісьмо атрымаў адказ. На жаль, у вайну ўсё згарэла. Не захаваўся і гэты ліст. А я ўжо і не памятаю, што адказаў знакаміты казачнік маленькаму Валодзю.

Але ж самая любімая яго кніжка — "Жыццё жывёл" Брэма. I ён ведаў любую жывёліну, любога чарвяка, любую мошку, любую травінку.

Калі Валодзя стаў цікавіцца гісторыяй, бацькі падтрымлівалі і падагравалі гэты інтарэс. Куплялі гістарычныя выданні. Наогул, кнігі ў нашым доме любілі. Была свая бібліятэка: у асноўным руская класіка, з беларускай — Купала, Самуйлёнак і інш.

Умелі ў нашай сям'і і весяліцца. Кожны году лістападзе адзначалася агульнае свята для ўсіх трох дзяцей — дзень нараджэння. Справа ў тым, што і Валерый, і Валодзя, і я нарадзіліся ў гэтым месяцы. Дзень святкавання вызначаўся на сямейным савеце. Дзеці рыхтавалі забаўляльную праграму, маці гатавала пачастункі. У госці прыходзілі і дарослыя, і дзеці. Для малых накрывалі асобны стол. Мы дэкламавалі вершы, спявалі, прыдумвалі розныя забаўкі, бясконца жартавалі. Ужо ў той час можна было заўважыць, што ў Валодзю гарманічна спалучаліся сур'ёзнасць і здаровы гумар.

Адзін лістапад прыходзіў на змену другому. Ішлі гады. Малодшы брат набраў сілу, рост, некаторую паўнаватасць, а галоўнае — навучыўся адстойваць свае інтарэсы. У сем год Валодзя пайшоў у школу. Быў да яе добра падрыхтаваны: умеў чытаць, лічыць. Выбар школы быў вялікім клопатам для бацькоў. Справа ў тым, што па дарозе ў школу, дзе вучыліся я і Валерый, трэба было пераходзіць вуліцу з інтэнсіўным рухам, а Валодзя кнігі і па дарозе чытаў. Магло здарыцца няшчасце. Але нам пашанцавала: побач з домам адкрылася новая руская школа, і брата адразу ж аддалі туды. Цяпер гэтая школа носіць імя Караткевіча, ёсць і музей, які набыў статус народнага.

Вучыўся Валодзя добра. Але не сябраваў з матэматыкай. Любіў мову і літаратуру. У старшых класах пісаў нейкія п'ескі, змяшчалі яго творы і ў школьным альманаху, які выдаваўся пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы. Яна ўважліва адносілася да Валодзі, бачыла яго неардынарнасць.

Вясной 1941 г. брат скончыў тры класы. Я ў той час вучылася ў Маскоўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце. I вось на канікулы Валодзю адправілі да мяне: ён вельмі хацеў пабачыць Маскву. Мы шмат гулялі па горадзе, наведвалі музеі. Уражанні перапаўнялі хлопчыка. I калі ўжо мы купілі білеты да Оршы, ён увесь час уяўляў, як раскажа пра Маскву бацькам. Але пачалася вайна, якая разлучыла нас з роднымі на доўгія два гады. Валодзя разам з цёткай, што жыла ў Маскве, эвакуіраваўся ў Разанскую вобласць, трапіўу школу-інтэрнат. Мяне з інстытутам накіравалі ў Сяміпалацінск. Бацькі былі ў Арэнбургу. I толькі ў жніўні 1943 г. я прывезла Валодзю да бацькоў. Нарэшце мы былі разам. Аднак зноў прыйшлося расстацца. Мяне і бацьку накіравалі працаваць у Беларусь, хоць яна і была яшчэ пад акупантамі. Ехалі літаральна следам за фронтам. Валодзя ж застаўся з маці ў Арэнбургу. Потым яны перабраліся да сваякоў у Кіеў. Зноў мы сустрэліся ўжо ў Оршы. Дом наш згарэў у першыя ж дні вайны, калі бамбілі мост праз Днепр. Пасля вайны гэты ўчастак аддалі пад парк. У ім зараз на месцы нашага дома стаіць помнік Валодзю. А вуліца, на якой мы пабудавалі дом пасля вайны, носіць імя Караткевіча.

Цяжкімі былі пасляваенныя гады, але мы выжылі. Валодзя скончыў школу. Тады ён ужо ведаў, што яму трэба ў жыцці. Паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта, які славіўся захаваннем нацыянальных традыцый. Менавіта там Валодзя зразумеў, што ў нас, беларусаў, ёсць свая багатая і самабытная мова, якую трэба шанаваць і берагчы. А гісторыяй і культурай Беларусі ён цікавіўся з самага дзяцінства. Першыя ўрокі беларускасці даў яму дзед Васіль, мамін бацька. Ён нейкі час жыў у нас. Валодзя, якому было тады ўсяго восем год, пачуў аддзеда шмат паданняў, легенд. Потым яны стаді асновай многіх яго твораў. Добра ведаў брат і гісторыю нашага краю — Apшаншчыны. Менавіта ён расказаў мне пра Куцеінскі манастыр, дзе Собаль надрукаваў першы лемантар.

Пасля вучобы ва універсітэце і работы ў Лесавіцкай сярэдняй школе Валодзя вярнуўся ў Оршу. Тады ён ужо пісаў, перапісваўся з Максімам Танкам, дасылаў яму свае творы. У гэты ж час быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. Атрымаў кватэру ў Мінску, куды і пераехаў разам з маці. Бацькі ўжо не было.

Валодзю заўсёды акружала шмат людзей. Такі ўжо ён быў. Вясёлы, добразычлівы, добры расказчык. Шмат сяброў было і сярод пісьменнікаў. 3 юнацтва ведаў Барадуліна, сябраваў з Мальдзісам, Брылём. Сёння гэтыя людзі шмат робяць для захавання спадчыны Караткевіча.

Ушаноўваецца яго імя ўдзячнымі суайчыннікамі. У Оршы да 70-годдзя з дня нараджэныя адкрыецца Дзяржаўны музей У. Караткевіча. Дарэчы, музей знаходзіцца ў будынку былога раддома, дзе нарадзіўся Валодзя. На могілках у Мінску кожны год 25 ліпеня збіраецца шмат людзей, каб ушанаваць памяць Уладзіміра Караткевіча. І калі гавораць аб значнасці яго творчасці, аб той вялікай ролі, якую ён адыграў у беларускай літаратуры, мне цяжка ўявіць сабе гэтага чалавека-легенду, бо для мяне ён проста Валодзя...

Чытачам "Пачатковай школы" хачу пажадаць: беражыце мову, любіце Радзіму, шануйце памяць тых, хто паклаў сваё жыццё на алтар беларускасці.

Успаміны запісала Наталля БАРАВУЛЯ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconСамае каштоўнае для мяне ў хрысціянскай веры гэта сакрамэнт Эўхарыстыі. Я часта задумваюся над тым, ці рашылася б я пайсці за Езусам Хрыстом, калі б Ён не
Езусам Хрыстом, калі б Ён не памёр за мяне, ці хапіла б у мяне мужнасці прысвяціць сябе Богу І быць Яму вернай, калі б Хрыстус не...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconГісторыя пра адсечаную руку
Да таго ж ён без усялякай платы ўзяўся суправаджаць мяне туды на зваротным шляху. Бацька мой, які І сам у маладосці вандраваў, даў...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconПалітычная геаграфіябабровічы
Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconЯЎгенія янішчыц
Яна магутней слабасці І смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых І ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconВалодзя Лазарчык нарадзіўся ў в. Крывая Бяроза ў 1920 годзе. Калі споўнілася 16 годоў, стаў членам влксм. Да прызыву у Чыровную Армію закончыў дзесяцігодку
Валодзя Лазарчык нарадзіўся ў в. Крывая Бяроза ў 1920 годзе. Калі споўнілася 16 годоў, стаў членам влксм. Да прызыву у Чыровную Армію...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconЯнка Брыль Муштук І папка Маленькая сага
У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconМатематика для маленьких детей
Поэтому развитие у дошкольника интереса к математике в раннем возрасте значительно облегчит ему обучение в школе. Ведь современная...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconПрывітанне! Вы мяне чуеце?
Наўрад ці хто стане спрачацца, што адным з важных вынаходніцтваў чалавецтва, якiя дазволiлi яму шпарчэй рухацца да новага жыцця,...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconРасшифровка, однако проста: «Песни нашего века»
На аббревиатуру «пнв» реагируют не все: это ведь не ссср, не СНГ и даже не вднх. Расшифровка, однако проста: «Песни нашего века»...

\"для мяне ё н проста валодзя \" iconЭкскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта
Кл. Кіраўнік: Сёння мы сустрэнемся з вамі з гісторыяй нашай маленькай радзімы. Пройдзем па зямлі, якая не толькі для мяне, але І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка