Янка Маўр біяграфія Маўр Янка




НазваЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Дата канвертавання14.11.2012
Памер16.05 Kb.
ТыпДокументы
Янка Маўр - біяграфія

Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10.05.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра.

Дзяцінства правёў на радзіме маці - у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 г. быў на творчай працы. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Памёр 03.08.1971 г.

У 1923 г. у газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны. З першым апавяданнем выступіў у друку ў 1926 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слезы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954-1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930). У 1952 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1960 г. - Збор твораў у 2-х, у 1975-1976 гг. - у 4 тамах.

Аўтар п'есы «Памылка» (апублікавана і пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г.К.Андэрсена, Д.Маміна-Сібірака, М.Прышвіна, А.Чэхава, Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго, А.Гайдара, В.Шклоўскага, А.Конанава.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconЯнка Брыль біяграфія Брыль Янка
Брыль Янка, нарадзіўся 04. 08. 1917 г у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconТэма: Янка Маўр. "Палесскія рабінзоны". Мэта
Мірона І віктара, паказаць ІХ жыццястойкасць, веру ў свае сілы І здольнасць знайсці выйсце ў любой складанай сітуацыі; выхоўваць...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconКапітан нашых падарожжаў Янка Маўр
За 40 год пісьменніцкай дзейнасці ён стварыў кнігі, якія карыстаюцца ў чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Цяжка назваць другога беларускага...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconМаргарыта яфімава
Беларусі Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў; 10. 05. 1983, г. Ліепая, Латвія 08. 1971) валодаў універсальнай эрудыцыяй, шчыра любіў...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconЯнка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады
Запозненасць такога вылучэння тлума-чыцца асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці, драматызмам гіста-рычнага лёсу народа, якія прадвызначылі...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconКнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2012 года
Купала, Янка. Спадчына / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. — 221 с

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconЯнка купала 1882-1942
Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка icon]Биография Содержание
Янка Сипаков, наст. Иван Данилович Сипаков (Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў; 15 января 1936, д. Зубревичи (Зубрэвічы) Оршанский район...

Янка Маўр біяграфія Маўр Янка iconВінцэнт дунін-марцінкевіч
Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка