"Мы –з вогненнай вёскі…"




Назва"Мы –з вогненнай вёскі…"
Дата канвертавання14.11.2012
Памер33.47 Kb.
ТыпДокументы

“Мы –з вогненнай вёскі…”


Якіх толькі людзей ні перабыло ў гэтым чысценькім і вельмі гасцінным сялянскім доме, што месціцца напачатку вёскі Зінякі — акурат насупраць велічнага мемарыяла. Гаспадары хаціны Мікалай Іванавіч і Ніна Піліпаўна Журуны ўсіх прывецяць, усім адкрыюць не толькі брамку ды дзверы – адкрыюць сэрцы! І якімі б бязмерна цяжкімі не былі ўспаміны пра трагедыю 65-гадовай даўнасці, якім бы па-ранейшаму пранізлівым не заставаўся  боль, усё адно гэтыя людзі зноў і зноў гатовы  расказаць тое, што перажылі. У імя памяці пра сваіх аднавяскоўцаў. Дзеля таго, каб нашы маладыя сучаснікі насамрэч ведалі, што такое фашызм.
— Улетку, калі турысты прыходзяць сюды ў паходы, я, здараецца, па тры разы на дзень распавядаю вогненную гісторыю сваёй вёскі, — гаворыць Мікалай Іванавіч. – Перажытае не адпускае, сніцца… Падумаць толькі, 419 душ з нашай вёскі так па-зверску загубілі, а яшчэ ж з Сухароў, з іншых вёсак у нас людзі былі. Чамусьці ўсе думалі, што немцы будуць лютаваць у Сухарах, і многія да сваякоў у Зінякі хавацца папрыходзілі. А тут вось што выйшла.   
Не першы раз у сваім журналісцкім жыцці я слухаю ўспаміны гэтага чалавека, але ўсплываюць усё новыя і новыя дэталі, асацыяцыі…
Шэравокая раніца 22 студзеня 1944 года. Віднее. Дванаццацігадовы хлопчык Коля разам з сястрычкамі і брацікам бачыць трывогу дарослых. Ды і на двары робіцца штосьці неверагоднае: брэх сабак, лямант, вокрыкі на чужой мове. У хату ўвальваецца солтыс з чужынцамі.

— Ганна, дзе Іван твой?

— Пайшоў да гумна — кароў карміць…

— Няхай запрагае каня і ў абоз збіраецца, — перадае загад немцаў солтыс.

— Мікалайка, — жаласліва звяртаецца да яго жанчына, — а што з намі будзе?

Солтыс адводзіць вочы:

— Дрэнна будзе… Забіваць вас будуць…

— Бацька адправіўся разам з абозам, — расказвае Мікалай Іванавіч, — а маці сабрала нас і загадала: “Не хадзіце за мной, разбягайцеся. Можа хоць хто ў жывых застанецца”.

З чацвярых дзяцей Ганны Журун убярогся ад пакутніцкай смерці толькі ён – Коля. Клікаў з сабой і малодшага браціка Мішку, ды той учапіўся ў маці – не адарваць. Мікалай Іванавіч нібы баявік расказвае: уцякаў, куляўся, пад рыштавані суседняга дома залазіў, у старое бульбавенне закопваўся, зноў бег да наступнага гумна… Іншы раз быў у некалькіх метрах ад карнікаў, прытойваўся, зноў бег…

 — Ужо да лесу набліжаўся, калі немцы мяне заўважылі, страляць сталі. Проста цудам выжыў, — расказвае, нібы зноўку перажываючы той неймаверны жах, М.І.Журун. – А зіма стаяла гнілая, снег з вадой хлюпаў аж па пояс. Я нарэшце выбраўся на дарогу, воз убачыў, ускарабкаўся на яго і так баяўся, што той дзядзька прагоніць. Але селянін з Алішкаўцаў давёз мяне да сваякоў у Нарашы. Туды ж на наступны дзень прыйшоў і мой бацька, якога ўратавала толькі тое, што ў абозе быў. Усе астатнія з нашай сям’і ў агні загінулі.
— Ды тут у нас у любую хату зайдзі і сустрэнеш тых, чыя радня пад мемарыялам спачывае, — гаворыць Ніна Піліпаўна Журун. – Вунь Шалешка паставіў і ад сябе помнічак па сваіх блізкіх, дык у спісе тым — немаўля без імені, што ў ноч наконадні трагедыі нарадзілася. Нікога не пашкадавалі нелюдзі.
…Лёс збярог і яшчэ аднаго зінякоўскага Журуна – Міхаіла Іосіфавіча.  У ноч на 22 студзеня 1944 года ён у сястры ў Карпанаўцах застаўся. Але раніцаю, апантаны трывогай за сваіх блізкіх, пабег, каб папярэдзіць іх пра бяду: чуткі ўжо распаўсюдзіліся па наваколлі. Ды позна!  Карнікі яшчэ з ночы акружылі Зінякі. Міша і сам ледзь не наткнуўся на немцаў. Потым стаяў на гары і ўсё бачыў: як зганялі людзей, штурхаючы ў плечы прыкладамі, як гналі жывёлу, лавілі па падворках свіней і курэй, а потым… Потым пачалося самае страшнае. Фашысты падпалілі гумны, у жывыя факелы ператварыліся людзі.
Жыве ў Зіняках і Аляксандр Мікалаевіч Куц, якога разам з сёстрамі бацькі схавалі ў “схрон”. Дзяцей уратавалі, а самі загінулі… Пасля вызвалення Беларусі і Аляксандр Куц, і Міхаіл Журун пайшлі на фронт, помсцілі ворагу за сваю вёску, за сваіх родных.

Памяць аб бязвінна загінуўшых зінякоўцах будзе жыць вечна. І не толькі ў сэрцах іх блізкіх. 22 студзеня ў 11 гадзін ля мемарыяла ў вёсцы Зінякі адбудзецца раённы мітынг-рэквіем, каб і праз 65 гадоў успомніць, як гэта было. І пакланіцца… І сказаць: НЕ – ВАЙНЕ!

З першых вуснаў : Як жыхары Карпанаўцаў сваю вёску ратавалі

Сяргей Андрэевіч Шалешка:

— Хоць мне 94 гады ўжо, але я добра памятаю тыя студзеньскія трывожныя дні 44-га. У нашай мясцовасці валадарыла страшнае напружанне. Усе ведалі, што немцы задумалі адыграцца на мірных жыхарах за паспяховыя партызанскія аперацыі. Ахвярай павінна была стаць адна з лясных вёсак, а вось якая – ніхто не ведаў. І такі страх пранізваў людзей, такі адчай. А тут раптам нехта пусціў пагалоску, маўляў, тая вёска ўберажэцца ад няшчасця, якая здолее талакою за адныя суткі дыван выткаць, вышыць і ў царкву яго аднесці. Гэта магчыма было хіба толькі што ў казцы, але жанчыны з Карпанаўцаў узяліся за справу. Кажуць, ім яшчэ й філявіцкія дапамагалі. Дзень і ноч кіпела работа. І ўсё ж паспелі яны выткаць той дыван! У царкве ў Нарашах і па сённяшні дзень ён захоўваецца. Сціплы з выгляду, але бясцэнны. Хто ведае, можа і сапраўды гэтым абярэгам адвялі людзі бяду ад сваёй вёскі?

А ў Зінякі на мітынг абавязкова пайду. Там і мая радня загінула, сябры і знаёмыя. Светлая ім памяць.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconНамінацыя "Сельскія населеныя пункты" Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Створана на аснове этнаграфічнай экспедыцыі ў вёскі Ленінскага сельскага Савета Горацкага раёна, на падставе мясцовых традыцый сямейна-родавага...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconРускія альбо Руські?
Асейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы гаворыць...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconРускія альбо Руські?
Часткай Расейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconРускія альбо Руські?
Часткай Расейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconЧарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі
Гаспадыня: Сёння к нам у музей вёскі завітаў майстра валення, наш аднавясковец Краско Пётр Пракопавіч Пятру Пракопавічу яшчэ ў маладосці...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconПраграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі "Дажынкі-2012"
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам...

\"Мы –з вогненнай вёскі…\" iconУ шчаўроўскага пана ( сёння вёскі Шчаўры І Хацюхова раздзяляюць чатыры кіламетры) быў памочнік, закаханы ў простую сялянскую дзяўчыну Кацю. Ні яна, ні яе бацькі
Кацю. Ні яна, ні яе бацькі не былі згодныя на гэты шлюб. Аднак не спыніла гэта вельмі настойлівага хлопца, ён вырашыў дабіцца свайго...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка