Ведаю, што "…апошнія будуць першымі"




НазваВедаю, што "…апошнія будуць першымі"
Дата канвертавання14.11.2012
Памер62.94 Kb.
ТыпДокументы
Ведаю, што “…апошнія будуць першымі”.

У свой час невымоўна моцна чакаў прыезду на Беларусь Яна Паўла ІІ. У сэрцы было вельмі моцнае перакананне, што яго прыезд зменіць наша жыццё ў лепшы бок. Ён меў на сабе асаблівае благаславенства Божае, атрыманае праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Яшчэ падчас замаху на яго жыццё на плошчы св. Пятра Маці Божая Фацімская ўратавала яго ад смерці, а праз яго гэту абарону ад смерці Яна хацела падараваць кожнаму з нас. У Яна Паўла ІІ узнікае глыбокае ўсведамленне, што Маці Божая, якая ўратавала яго жыццё, прагне ахінуць Сваёй абаронай і Сваім заступніцтвам усіх сваіх дзяцей, гэта значыць,усё чалавецтва. Так, Папа гэта вельмі моцна ўсведамляе. І наступным яго крокам з’яўляецца прысвячэнне ўсяго чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі, якое ён здзейсніў 25 сакавіка 1984 года на плошчы св. Пятра ў Рыме ў свята Звеставання. І з гэтага часу распачынаецца трыумф Яе Беззаганнага Сэрца. Свет змяняецца. Шматлікія народы паварочваюцца да Бога. А папа распачынае разам з Марыяй крочыць па зямлі, прыносячы Міласэрную любоў Бога і Яе Матчына заступніцтва ў розныя куткі зямлі.

Дык вось, душа вельмі прагнула атрымаць гэта благаславенства, бо наша краіна таксама была даручаная Беззаганнаму Сэрцу Марыі, і гэта значыць, папа абавязкова павінен быў завітаць і да нас разам з Марыяй (Маці Божай Фацімскай). Але ішоў час. Папа ўсё не прыязджаў. Я не раз парываўся з’ездзіць на спатканне са Святым Айцом, як гэта рабілі многія вернікі з Беларусі, ці ў Рым, ці ў Польшчу, ці на Украіну, калі ён туды наведваўся, але кожны раз чуў у сэрцы просьбу Марыі: “Сынок, дачакайся яго тут. Я хачу, каб вы верылі і дачакаліся яго тут”. Час ішоў. Папа не прыехаў. Ён адышоў у вечнасць. Тады я пакрыўдзіўся … на Марыю. І сказаў Ёй: “Ну што? Падманула?”. Але, вядома ж, Маці Божая падмануць не можа. І тады паўстала лагічнае пытанне: “Дык што далей?”. А далей вось што: душа пачынае шукаць выйсце з гэтай сітуацыі, бо натуральнае прагненне чалавечай душы – гэта пошук Бога і Яго благаславенства. Праз пэўны час гэты пошук прыводзіць мяне ў Рым на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ. Было б няпраўдай сказаць, што я вельмі хацеў туды ехаць, бо не вельмі любіў паломніцтвы з элементамі экскурсій. Але. Маці Божая давала зразумець, што Яна гэтага хоча. “Добра!” – сказаў тады я Ёй. – “Калі Ты хочаш, каб я паехаў у Рым, то паеду. Але я еду туды выключна з-за беатыфікацыі папы, бо моцна яго люблю і прашу Цябе, выканай тады некалькі маіх умоваў. Беатыфікацыя будзе адбывацца ў свята Божай Міласэрнасці. Я хачу ў свята Божай Міласэрнасці ў тры гадзіны дня (у гадзіну Божай Міласэрнасці) апынуцца каля гроба Яна Паўла ІІ і паразмаўляць з ім”. Улічваючы, што на ўрачыстасці чакалася не менш за мільён пілігрымаў, гэтая просьба была па-чалавечы проста смешнай. Адзінае, што яшчэ крыху падтрымлівала ў маім сэрцы веру ў тое, што гэта споўніцца да дробезяў, гэта тое, што звычайна, калі я звяртаюся да Маці Божай, загінаючы пальцы на руцэ, гэтыя просьбы аказваюцца выкананымі. Ітак, з аднаго боку – жаданне сустрэцца з Янам Паўлам ІІ у Свята Божай Міласэрнасці і ў гадзіну Божай Міласэрнасці і спытаць у яго, чаму ён не прыехаў на Беларусь і як гэта выправіць. А з другога боку – колькасць пілігрымаў значна пераўзыходзячая ўмяшчальнасць плошчы св. Пятра. Трэба было яшчэ трапіць на саму плошчу, апынуцца ў пэўны час у пэўным месцы і яшчэ пасля паспець на святую Імшу ў чатыры гадзіны дня ў базыліку Санта-Марыя Маджоры. Пытанне…

Пачатак быў такі, што лепш і не прыдумаеш. У 24 гадзіны, ноччу, пачалося стаянне на подступах да плошчы. Усё пачало складвацца па найгоршым сцэнары. Мы з групай пілігрымаў апынуліся ў самым хвасце. Гэты хвост быў на мосце “Vittorio Emanuel II” праз раку Тыбр. На што тут трэба было спадзявацца?! Больш таго, мы аказаліся адрэзанымі ад усіх турнікетамі, якія ахоўвалі карабінеры і нікога туды ўжо не пускалі. У сэрцы было толькі адно жаданне: нічога не рабіць, а развярнуцца і пайсці. Але! Усё было б так, каб не адно “але”. Згубіўся мой сын Станіслаў. Калі мы ехалі ў Рым, я дакладна ведаў, што ён згубіцца сярод гэтай колькасці людзей, і дакладна ўсведамляў, што ў гэтым ёсць провід Божы, бо так ужо адбывалася неаднойчы на вялікіх урачыстасцях, і заўсёды гэта было на хвалу Божую. Хутка я праз тэлефон даведаўся, што ён у натоўпе недзе наперадзе. Чамусьці карабінеры злітаваліся і дазволілі нам далучыцца да натоўпу, калі ён пачаў рухацца ў бок плошчы. Зразумеўшы, што сын мае намер “заваяваць” гэту плошчу, я прыняў рашэнне яго адшукаць і зрабіць гэта разам. Усю ноч адбываліся маленькія цуды. Гэта быў ланцужок, складзены з вялікай колькасці маленькіх цудаў, якія нас падштурхоўвалі і вялі хутчэй за іншых пілігрымаў з гэтага мільённага натоўпу ў бок нашай мэты. У 5 гадзін раніцы маім вачам адкрылася плошча св. Пятра. У гэты момант я дакладна ўсвядоміў: мы будзем на плошчы. Хутка мы там і апынуліся. Але цуды не скончыліся. Божы провід падараваў нам вельмі цудоўнае месца, дзе мы змаглі падчас св. Імшы прыняць Св. Камунію. Як пазней даведаліся, не ўсе нашыя пілігрымы з Мінска трапілі на плошчу і толькі адзінкам пашчасціла ўдзельнічаць у Эўхарыстыі. У 14 гадзін скончылася св. Імша, падчас якой Ян Павел ІІ быў абвешчаны благаслаўлёным. І пасля гэтага (гэта быў провід Божы) невялікую колькасць пілігрымаў пусцілі ў Сабор св. Пятра да гроба Яна Паўла ІІ. І, о шчасце, зноў Бог не пакінуў. Бо, як затым высветлілася, праз гадзіну доступ да гроба быў зачынены аж да вечара.

У свята Божай Міласэрнасці ў тры гадзіны дня я стаяў на каленях перад гробам Яна Паўла ІІ з ружанцам у руках, маліўся вяночак да Божай Міласэрнасці і вельмі ясна, з глыбокім супакоем у сэрцы ўсведамляў: адбыўся цуд! У сэрцы ўзнікла вельмі глыбокае ўсведамленне вось такой рэчаіснасці: як быццам ты знаходзішся на беразе вялікага мора, а на другім беразе знаходзіцца Той, да Якога табе вельмі трэба патрапіць. І ў цябе няма ніякіх прыладаў, каб пераадолець гэта мора. Ёсць толькі вельмі моцнае жаданне і трошачку веры ў Міласэрнасць Божую. І вось ты заўважаеш, што ад Яго, Каго ты вельмі моцна любіш, у твой бок набліжаецца хваля. Ты ўвесь час перажываеш: ці не забыўся Ён пра цябе, ці любіць Ён цябе, ці заўважыць Ён цябе? Раптам твая вера і любоў пачынаюць узрастаць у геаметрычнай прагрэсіі, бо ты ўсё больш усведамляеш, што гэта хваля пасланая табе і за табой. У рэшце рэшт так яно і адбываецца. Гэта хваля знаходзіць менавіта цябе, падхоплівае цябе і вяртаецца да Таго, Хто яе паслаў, да Таго, Хто цябе невымоўна любіць. Ты адзін з мільённага натоўпу, і ты ..не забыты, ты пачуты, ты заўважаны, Ён цябе любіць. І прытуляе так моцна да свайго любячага Сэрца, таму што ты вельмі моцна аб гэтым просіш, ты вымагаеш гэтага.

У гэтыя хвіліны я зразумеў, што ў якой бы безвыходнай сітуацыі чалавек не апынуўся, ён не павінен губляць веру ў Міласэрную Любоў Бога. Яна ёсць. Яна рэальная. Яна дзейсная. Трэба толькі адно: моцна верыць у яе. Мне моцна запалі ў сэрца словы заснавальніка Легіёна Марыі Фрэнка Дафа: “Бог заўсёды падтрымае сваё нямоглае дзіця ў любым добрым пачынанні, нават калі для гэтага спатрэбіцца цуд”.

Цэлых 15 хвілін доўжылася размова з папам. Я спытаўся, што трэба зрабіць, каб Бог благаславіў нашу краіну і наш народ. І папа адказаў. Адказ быў вельмі просты: калі на Беларусі адшукаецца пэўная колькасць душ поўнасцю аддадзеных і прысвечаных Беззаганнаму сэрцу Марыі, сатана поўнасцю, назаўсёды і навечна пакіне гэтыя землі. І прыкладам з’яўляецца жыццё самога Караля Вайтылы.

Некалі ў маладосці падчас акупацыі яму трапляе ў рукі невялічкі “Трактат аб сапраўднай адданасці Найсвяцейшай Панне Марыі”. Ён аддае сваё жыццё ў Яе рукі. З гэтага часу Яна бярэ яго пад сваю апеку і вядзе па жыцці. Гэта адданасць крышталізуецца на розных этапах, у розных абставінах. Замах на жыццё і ратаванне праз Яе заступніцтва яшчэ больш распалілі любоў да Яе і паглыбілі адданасць Ёй. Караль Вайтыла ўсведамляе, што Панна Марыя просіць, каб папа сваёй уладай прысвяціў Яе Беззаганнаму Сэрцу ўвесь свет. Бо Яна любіць кожнага чалавека і прагне, каб кожная душа стала ўласнасцю Бога. Ян Павел ІІ здзяйсняе гэты акт аддання ўсяго чалавецтва Ёй. Мы бачым плён.

Ітак, калі ў Беларусі адшукаецца пэўная колькасць душ, поўнасцю аддадзеных і прысвечаных Беззаганнаму Сэрцу Марыі па прыкладу Яна Паўла ІІ, то сатана назаўсёды і навечна пакіне гэтыя землі, бо яны ўжо будуць належыць Марыі і панаваць на іх будзе Святы Дух. Вось што піша Людовік дэ Манфор у сваі трактаце: “Калі прыйдзе гэтая шчаслівая пара, у якой Божая Маці будзе абвешчана валадаркай сэрцаў, і запануе Адзіны Бог Пан Езус Хрыстус, Яе ўзлюблены Сын? Калі бессмяротныя душы чалавечыя будуць мець такую патрэбу ў Беззаганнай Панне Марыі як смяротныя целы маюць патрэбу ў паветры, каб дыхаць? У тыя часы цудоўныя падзеі здзейсняцца ў нашых заняпалых землях, і Святы Дух, знайшоўшы тут Сваю каштоўную Нявесту, як быццам уцелаўлёную ў душах верных, шчодра праліе свае дары на род чалавечы і асабліва адорыць яго мудрасцю, каб людзі сталі здольнымі дзейнічаць ласкай Божай. Мой дарагі брат, калі надыдзе гэты шчаслівы час, калі надыдзе век Марыі, і душы выбраных, дасягнуўшы трона Пана праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і патануўшы ў глыбіні ласкі Божай, пераменяцца ў жывыя падабенствы Найсвяцейшай Панны, каб усёй сваёй сутнасцю ўзлюбіць і праславіць Езуса Хрыста?! Гэты век надыдзе не раней, чым усе ўсвядомяць карысць прапанаванага ўшанавання Марыі і схіляцца перад Богам.

Ut adveniat regnum tuam, adveniat regnum Mariae. Каб прыйшло Валадарства Тваё, хай прыйдзе Валадарства Марыі”.

Бо там, дзе пануе Беззаганнае Сэрца Марыі, няма ўжо месца злому духу.

Падчас начнога стаяння перад плошчай было сумна ад таго, што ніхто не маліўся і не спяваў. Было шмат людзей – і …ціха. Раптам загучаў спеў “Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Алелюя!” на беларускай мове. Гэта Юля Панасік з мінскай пілігрымкі заспявала. Спеў падхапілі іншыя галасы. Гэта ажывіла натоўп. Калі спеў скончыўся, наступіла паўза. Затым нехта крыкнуў: Italiano. Спеў загучаў па-італьянску. Затым прагучала: Español. Затым: Deutsch, English, Français… Добрая палова пілігрымаў была з Польшчы. У рэшце рэшт прагучала: Polska. Спеў мацнеў і ахопліваў ужо амаль усіх пілігрымаў.

Вось так, можа найменшая, нікому амаль не вядомая, магчыма, усімі забытая і непатрэбная пілігрымка з Беларусі абудзіла і ўваскрасіла ўсю Еўропу.

Я ведаю: апошнія будуць першымі.

Бо “Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы. Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі” (Пс 135: 9; 89: 2).


Уладзімір Вайцяховіч, Мінск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconКонкурс "Што я ведаю пра Барысаўшчыну"
Фарміраваць пачуццё неабходнасці ашчаднага стаўлення да насельніцтва роднага краю, пачуццяў павагі да продкаў І грамадзян

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconНачная аблога 7 лістапада
Днём Нараджэньня Савецкай Дзяржавы дзяржавы Працоўных, а не эксплуататараў. Гэтае сьвята будуць адзначаць усе, што Сумленна зарабляюць...

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
Матэрыялы конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў,...

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconАнкетаванне "Што я ведаю пра Беларусь?"
Дзень сельскага школьніка. Мерапрыемствы Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
...

Ведаю, што \"…апошнія будуць першымі\" iconДа пабачэння, лета! Да новых сустрэч, Свіцязь! У вольны час Адным радком Са святам, паважаныя настаўнікі!
Жукоўскі Валерый Аляксандравіч І павіншаваў усіх вучняў з пачаткам 2011/2012 навучальнага года. Асабліва хвалюючым быў момант выступлення...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка