Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз




НазваДоообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз
Дата канвертавання14.11.2012
Памер15.71 Kb.
ТыпДокументы
- Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні – кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз толькі два словы: «сацыяльнасьць» ды «глямур». І час ад часу ўдала іх спалучае. Сусьветна вядомы Чжан Імоў зрабіў тэатральнае кіно пра сярэднявечча, змаганьне за ўладу і бясспрэчную перамогу палітычнага над асабістым. А каб глядач не засумаваў, рэжысэр запрасіў згуляць імпэратара ды ягоную жонку дзвюх лепшых актораў сучаснага Кітаю – Чоу Юн Фата ды Гун Лі.

(гукавы фрагмэнт)

Фільм фантастычна прыгожы і адначасова вельмі жорсткі. Нібыта п’еса Шэкспіра ў выкананьні пекінскай оперы. Дарэмна спрабаваць убачыць тут сапраўдныя гістарычныя падзеі. Мінулае ў гэтым кіно – проста нагода для рознакаляровага шматфігурнага шоў. Ёсьць не асобы, а мэтафары, не сюжэт, а шэраг эфэктных падзеяў. Глядзець цікава: Чжан Імоў цудоўна ведае, як зрабіць шыкоўную карцінку. Тым не менш, «Праклён» атрымаўся аднаразовым – праглядзеў, адцягнуўся і забыўся.

- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – расейскі маладзёвы фільм «Нахабныя дні». Чарговы падарунак ад стваральнікаў бесьсмяротнага «Нават не думай!» працуе на нязьменнай хвалі: цінэйджеры з узбярэжжа Крыму шукаюць лёгкага жыцьця. А паміж справамі чытаюць рэп, ваююць з глябалізмам, ды разводзяць на грошы бандзёра Гошу Куцэнку. Кажыце, лухта? Дык я й не спрачаюся!

(гукавы фрагмэнт)

Галоўныя ролі ў «Нахабных днях» выконваюць маладыя дэбютанты. Іх адбіралі нібыта папсавікоў для чарговай «Фабрыкі зорак». І атрымалі аналягічныя вынікі: хлопчыкі і дзяўчаткі старанна дэманстравалі сабе. І нічога болей. У былыя часы маладзёвае кіно мабілізавала ды натхняла. Зараз гандлюе сабой як звычайная аматарка пакахацца за грошыкі. Нічога дзіўнага: ідэі скончыліся, застаўся банальны шоу-біз.

- А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. Сьціплая ангельская стужка пра дзіўную жанчынку. Яна праз усё жыцьцё малявала трусоў у камізэльках ды распавядала казачкі пра коцікаў ды барсучкоў. Завецца гэтае кіно «Міс Поттэр».

(гукавы фрагмэнт)

Вядомая казачніца Беатрыкс Поттэр – у выкананьні Рене Зельвегер - самотная цётачка, што хавалася ў сваіх кніжках ад упарадкаванай рэчаіснасьці. І нарэшце атрымала ўзнагароду: нешматслоўнага сябра ды фэрму каля возера. Шчасьце – гэта проста.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні я ў мяне лірычны настрой І таму сёньняшнія фільмы скрозь пра каханьне. Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём
Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём Піксі не толькі сам напісаў сцэнар да гэтай лірычнай камэдыі, але й сам выканаў...

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку
Фільм рэжысэра Майка Нікалса «Плоцкае каханьне» гэта цікавая спроба ператварыць сэксуальны досьвед двух сябрукоў ў праблемнае кіно....

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні ў актыве новая стужка пачэснага самурая І галоўнага якудзы сучаснага японскага кіно рэжысэра І актора Такеші Кітана. Сусьветна
«Takeshis’». Перакладаць можна па-рознаму: «тое, што належыць Такеші» альбо «шмат розных Такеші». Прыдатны як першы, так І другі...

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне вабiць кіно лёгкае ды сьветлае. Падобнае на «Заклінальніка штармоў» стужку пра хлопчыка-супэрагента Алекса Райдэра. Вядома
Таму рэжысэр Джэфры Сакс абраў іншы шлях. Ён зрабіў эксцэнтрычнае брытанскае відовішча, якое выглядае дэманстратыўна несур’ёзна....

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мой асабісты фаварыт «Піраты Карыбскага мора. На ўскрай сьвету», чарговая казачка ад рэжысэра Гора Вербінскі. Аднак жорстка
Вербінскага ў папсавікі. Калісьці хлопец пачынаў з гратэскнай стужкі «Мышынае паляваньне» І захаваў схільнасьць да чорнага гумару....

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! Нарэшце на беларускі экраны трапіла «Казіно «Раяль» чарговы фільм з удзелам супэрагента 007. Новая стужка "бандзіяды" пазбавілася ня толькі
Пірса Броснана, але й ад празьмернага захапленьня кампутарнымі эфэктамі. Кіно атрымалася жорсткае І – як ні дзіўна – рэалістычнае....

Доообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз iconДоообры вечар! Гэтым разам я ў пазытыўным пляне адзначыў фільм «Выканальнік абавязкаў». У новым фільме Франсіса Вэбэра, вядомага нам па прыгодах высокага
Галоўныя ролі выконваюць французскія зоркі Даніэль Атой, Віржыні Ледуайен ды ангельская акторка Крысьцін Скот Томас. Натуральна,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка