Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане




НазваАнамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане
Дата канвертавання14.11.2012
Памер21.58 Kb.
ТыпДокументы

Karn0117zima



Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане чалавека. Тэму працягвае Ігар Карней.


Псыхоляг Міхаіл Дзярнакоўскі перакананы: зьмена біярытмаў у арганізьме чалавека, які ўнутрана падрыхтаваны да каляндарнай зімы, не спрыяе псыхалягічнаму камфорту. На думку спэцыяліста, асабліва гэта адчуваюць дзеці, якія не знайшлі альтэрнатывы зімовым забавам.


Дзярнакоўскі: “Калі зімы ўвогуле ня будзе (у тым сэнсе, што ня будзе сьнегу і ўсяго, што зіму ўвасабляе), то, натуральна, у чалавека могуць узьнікаць трывожныя чаканьні: дзесьці штосьці можа быць ня так, як звычайна. Гэтыя трывожныя засьцярогі ўнутрана штурхаюць да некантралявананых учынкаў, прыводзяць да статусных зьменаў і да нестандартных паводзінаў. Можа адбыцца рэалізацыя гэтых унутрана трывожных чаканьняў – маўляў, штосьці ня так пайшло, а значыць, мае абавязкова нэгатыўны падтэкст. Хоць насамрэч адчуваньня, што зімы не было, у людзей яшчэ не ўзьнікла. Унутрана, падсьвядома чакаюць: сьнег праз тыдзень-два, праз месяц урэшце выпадзе, зіма будзе. Затрымка ёсьць, але нічога страшнага”.


Паводле спадара Дзярнакоўскага, дыскамфорт, выкліканы анамальным надвор’ем, нярэдка суправаджаюць дэпрэсіі. Перадусім, гэта тычыцца людзей, дабрабыт якіх наўпрост залежыць ад чаканьняў зімовага ачышчэньня ці спадзяваньняў сэзонна зарабіць.


Жыхарка Менску Юля апавядае.


Юля: “У маім жыцьці ўжо чацьвёрты месяц працягваецца кастрычнік. Я ўжопрацяглы час хварэю на вегэтасасудзістую дыстанію, таму бяз сну атрымалася так, што ўмяне пачалася дэпрэсыя, дрэннае адчуваньне. Кожную раніцу, калі я прачынаюся, мне нават кава не дапамагае; ня хочацца нікуды хадзіць, ня хочацца ні з кім сустракацца. Я амаль не працую і кожны дзень адсочваю зводкі надвор’я. І спадзяюся, што сапраўды пасьля 20-га, калі нарэшце, абяцаюць, выпадзе сьнег, хоць бы люты я змагу пражыць нармалёва”.


Людзям, якія асабліва моцна дзейнічае цёплая зіма, раяць на нейкі тыдзень выправіцца ў горы. Турыстычны мэнэджэр Васіль Грынь кажа, што калі ёсьць грошы, сьнег можна пабачыць хоць заўтра.


Грынь: “Самы танны варыянт – паехаць ва Ўкраіну. Даражэй будзе Славаччына, Чэхія, Польшча. Яшчэ, канешне, даражэй Аўстрыя, Францыя, яшчэ большых выдаткаў пацягне Швэйцарыя. Але тут ужо ўсё залежыць ад кішэні. Калі наконт “гіерархіі”, гэта досыць суб’ектыўныя рэчы. Пойдзеце ў адну турфірму, там скажуць, што лепей за чэскія курорты няма ўвогуле нічога ў сьвеце. Хто спэцыялізуецца на Славаччыне, тое самае будзе казаць. Зараз вось Баўгарыя зьвілася і зноў кажуць, што лепш Баўгарыі нічога няма. Па праўдзе сказаць, усе горы добрыя, і ўсюды, калі ёсьць сьнег і калі існуюць хоць мінімальныя ўмовы для катаньня – атрымліваеш задавальненьне”.


Калі чалавек усё ж прыстасоўваецца да сюрпрызаў надво'я, то прыродны гадзіньнік жывёлаў больш залежны ад метэаралягічных фактараў. Паводле супрацоўнікаў менскага заапарку, некаторыя гадаванцы з апярэджаньнем у 2 месяца гатовыя да размнажэньня. Гісторыі пра мядзьведзяў, баброў, вожыкаў ды іншых, якія з-за зімовай “сьпякоты” так і не залеглі ў сьпячку, гэтаксама сталі звыклымі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ад пачатку году павялічыліся больш, чым на 30
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
Калі згаворацца на 150 — гэта ўжо добра. Але малаверагодна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconЗахаванне гістарычнай памяці ў Беларусі: Ініцыятыва па стварэнні ан-лайн архіва ўспамінаў сведак часу
Беларусі, а таксама з-за недастатковасці інфармацыі, размешчанай у пісьмовых дакументах, неабходнасці яе дадатковага пацвярджэння....

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconБеларусі адбываецца на тле глябальнага пацяпленьня. Якія сцэнары ў гэтых працэсах акрэсьліваюць для краіны спэцыялісты?
У, ад 1989 году ў Беларусі назіраецца самы працяглы за апошняе стагодзьдзе пэрыяд пацяпленьня. У некаторыя гады (1989-1990, 1999-2000)...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconЛегіёну Марыі — 15 гадоў!
Богам, што раздаванне ўсёй маёмасці бедным альбо прысвячэнне ўсяго жыцця практыцы аскетызму не можа параўнацца з гэтай заслугай....

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconСапраўдная зіма ў Беларусі ўсё яшчэ не распачалася, аднак мэдыкі ўжо рыхтуюцца да новага сэзоннага выбуху вострых рэсьпіраторных захворваньняў, у тым ліку й да
Пакуль колькасьць хворых у краіне не перавышае 1,4 адсотка й да эпідэмічнага парогу яшчэ далёка. Калі варта чакаць эпідэмію грыпу...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане icon2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага
Гісторыя – гэта памяць народа, якая дае магчымасць заглянуць у мінулае. А мінулае гісторыі рознае: гераічнае, што мы беражліва шануем...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconМайстар-клас Галіны Сушы па валенню
Пэўна, адмыслова для такіх выпадкаў прыдумалі тэхніку, дзе толькі І трэба, што тыкаць, ды мацней, іголкай у мяккі падатлівы камячок...

Анамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане iconПершы раз у першы клас. Што трэба зрабіць бацькам, каб першыя дні ў школе не сталі для дзіцяці стрэсам
Якая заслугоўвае асаблівай увагі. 1 верасня для дзіцяці пачынаецца падарожжа ў нязведаную краіну – школу. І правесці ў гэтай краіне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка