Не старэюць душой ветэраны




НазваНе старэюць душой ветэраны
Дата канвертавання14.11.2012
Памер18.72 Kb.
ТыпДокументы

Не старэюць душой ветэраны


  • Быць у гэтых мясцінах і не заехаць да Сяргея Андрэевіча –проста недаравальны грэх, — сцвярджае старшыня Астрынскага пасялковага Савета дэпутатаў Міхаіл Сцяпанавіч Цагельнік і ўпэўнена накіроўвае “жыгуль” туды, дзе віднеецца хутарок з бярозай.
     Акуратненькая адзінокая сядзіба радуе прысутнасцю чалавека: 94-гадовы гаспадар энергічна клапоча ля дроўкаў. Гасцям Сяргей Андрэевіч шчыра рады, адразу запрашае зайсці ў дом.


  • Няўжо і сапраўды адзін жывяце? – здзіўляюся я, міжвольна адзначаючы ўтульнасць і выключную чысціню святліцы, цёплы мурак  і два гармонікі на шафе.

— — Спраўляюся! – бадзёра адказвае Шынкевіч і, каб дапоўніць “ілюстрацыяй” свае ўспаміны пра вайну, дастае папкі з дакументамі, фотаздымкамі, паштоўкамі... Акуратыст! Усё збярог да лісточка! Першае, што ўражвае – газета “Правда” за 10 мая 1945 года.
— Весткі пра перамогу былі самымі дарагімі, таму і захоўваю гэту рэліквію...—тлумачыць ветэран і, прыкметна хвалюючыся, распачынае свой аповед пра такое нялёгкае, наскрозь пранізанае выпрабаваннямі жыццё.
Партызаніў. А пасля вызвалення Беларусі разам з землякамі рушыў на фронт. З баямі дайшоў да Берліна. Быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны і шматлікімі медалямі, сярод якіх самы дарагі — “За перамогу над Германіяй”. Шлях да яго ляжаў праз кроў і смерць, неймаверныя цяжкасці і такую рызыку, што ніводзін трылер не параўнаецца! Але гэта было іх жыццё – мужных салдат Перамогі, сярод якіх нашы дзеды і прадзеды, такія, як С.А.Шынкевіч і яго аднавяскоўцы.

Вось персанальная падзяка Сяргею Андрэевічу ад Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, мноства Ганаровых грамат, якія ветэран захоўвае акурат з 1945-га: за прарыў абароны немцаў на заходнім беразе Віслы, за ліквідацыю ўмацаванага фашысцкага плацдарма на Одэры, за акружэнне Берліна, за ўзяцце Берліна! Па гэтых пажоўклых ад часу, але бясцэнных “летапісах” гераізму нашых землякоў увогуле і Сяргея Андрэевіча Шынкевіча ў прыватнасці можна вывучаць гісторыю Вялікай Айчыннай. Такія людзі, як Шынкевіч, наш гонар, наша нацыянальны набытак.
Мы гаворым Сяргею Андрэевічу словы прызнання і нашага шчырага захаплення, а ён ... узяў у рукі баян, па-заліхвацку расцягнуў мяхі, яшчэ нейкую хвілінку падбіраў ноты і зайграў-заспяваў так, што аж сэрца ўстрапянулася. Пра зорку ясную, пра любоў нязгасную!
— Музыка – маё захапленне, я тут усе вяселлі па акрузе адыграў. Людзі памятаюць, — абаяльна ўсміхаецца наш суразмоўца. – А вось працаваў у сельскай гаспадарцы...

Я так і не выведала сакрэт маладосці і неймавернага аптымізму гэтага чалавека з няпростым лёсам, але, думаю, што менавіта ягоная творчая існасць, няўрымслівасць і ўменне радавацца жыццю адыгрываюць не апошнюю ролю ў тым, што Сяргей Андрэевіч у свае 90 “з хвосцікам” сёння адчувае сябе маладым і шчаслівым. Душа – яна не старэе!

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Не старэюць душой ветэраны iconНе старэюць душой ветэраны
Столькі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны жыве цяпер у нашым раёне. Гады, а часам І месяцы, “прарэджваюць” гэты дарагі для кожнага...

Не старэюць душой ветэраны iconЎзорная студыя бальнага І сучаснага
Не старэюць душой ветэраны” дыплом ІІ ступені ў намінацыі “бальны танец”, дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны танец” у Vадкрытым...

Не старэюць душой ветэраны iconКонкурс по вышиванию «мы молоды душой»
Компания «риолис» и журнал «Formula Рукоделия» объявляют о проведении первого всероссийского конкурсы вышитых и оформленных работ...

Не старэюць душой ветэраны iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Не старэюць душой ветэраны iconПрэйскурант на паслуг
Увага! Інваліды, ветэраны вав, вайскоўцы тэрміновай службы, дзеці да 7 гадоў, дзеці-сіроты І

Не старэюць душой ветэраны iconПлан работы на зімовыя канікулы 2012/2013 навучальнага года
Праднавагодняя акцыя “Віншаванне ў кожны дом” (настаўнікі-пенсіянеры, адзінокія састарэлыя людзі, ветэраны вайны, вязні канцлагераў,...

Не старэюць душой ветэраны iconРезультаты городского конкурса хореографических коллективов «Душой исполненный полет»
Лауреат 1 степени – «Задоринки», цдод «Красноглинский, руководитель Турыгина Е. Е

Не старэюць душой ветэраны iconТексты 1 2
...

Не старэюць душой ветэраны iconЖывыя галасы вайны
Вайна… Сёння нам не зразумець, які гэта жах. Мы не перажылі тое, што яны – ветэраны. Кожны расказаны імі эпізод, кожны ўспамін –...

Не старэюць душой ветэраны iconГ. Ю. Гасанов человек слова и дела
Гаруна Саидова с. Кули Кулинского района, активном участнике Великой Отечественной войны и ветеране труда, человеке с большой открытой...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка