Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава " Жураўліны крык"




НазваТэставыя заданні па аповесці В. Быкава " Жураўліны крык"
Дата канвертавання14.11.2012
Памер41.14 Kb.
ТыпДокументы
Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава “ Жураўліны крык”

  1. Якія творы, прыведзеныя ніжэй, належаць В. Быкаву:

а) “ Сваякі”, “ Незагойная рана”;

б)” Алені”, “ Нямоглы бацька;

в) “ Сірочы хлеб”, “ Мэры Кэт”.

2. “ Жураўліны крык”- гэта:

а) апавяданне;

б) аповесць;

в) раман;

3. Калі адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы:

а) зімою 1943г. пад Магілевам;

б) летам 1943г. пад Масквою;

в) восенню 1941г. пад Смаленскам?

4. Які перыяд часу ахопліваюць падзеі, паказаныя ў аповесці;

а) амаль гадзіну;

б) няпоўныя суткі;

в) больш за тыдзень;

г) месяц?

5. З якімі байцамі знаеміць нас В. Быкаў?

а) Фішарам, Карпенкам;

б) Глечыкам, Аўсеевым;

в) Пшанічным, Свістам;

г) Смалячковым, Аўдзеевым?

6. Якую баявую задачу атрымала група Карпенкі:

а) раздабыць звесткі пра размяшчэнне нямецкіх войскаў;

б) перакрыць дарогу на суткі ля пераезда;

в) знішчыць нямецкі атрад?

7. Чаму В. Быкаў звяртаецца да мінулага сваіх герояў:

а) “ каб асвятліць чалавека знутры, дакапацца да скрытых спружын і матываў яго паводзін і ўчынкаў”

б) каб паказаць вытокі мужнасці і гераізму, трусасці і подласці?

8. Каму належаць словы:

“… хопіць мясіць гразь па гэтых разбітых дарогах, хопіць гібець на сцюжах, галадаць, хопіць пакутаваць ад страху, капаць - перакопваць зямлю, глухнуць у баях, дзе толькі кроў, раны і смерць…”:

а) Аўсееву; в) Глечыку;

б) Фішару; г) Пшанічнаму?

9. Пра каго В. Быкаў піша так:

“ Ен гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету. Ен рос ціхім, на па гадах сур’езным хлопчыкам. Пасля ен сам узяўся за пэндзаль і фарбы…І ен, не стаўшы мастаком, усе ж звязаў жыцце з мастацтвам…”:

а) пра Глечыка; в) пра Фішара;

б) пра Свіста; г) пра Аўсеева?

10. Хто з герояў аповесці пра сябе гаворыць так:

“ эх, позна - позна, і так рана - рана! Не так жыў! Многа памылак зрабіў! Каб давялося зноў пачаць жыцце, увесь час змагаўся б з подласцю людской. Змагаўся б за чалавека…”

а) Свіст в) Карпенка;

б) Аўсееў г) Пшанічны?

11. Хто з герояў мае “ падмочаную” біяграфію:

а) Пшанічны; в) Свіст;

б) Глечык; г) Фішар?

12. Колькі гадоў і дзе сядзеў у турме Свіст:

а) год на Сахаліне ў шахтах працаваў;

б) 2 гада ў Сібіры лес пілаваў;

в) 3 гады на Волзе быў плытагонам?

13. З якіх прадуктаў Свіст згатаваў вячэру:

а) Свіст даў паўпачкі пшонкі;

б) Глечык даў гарохавы канцэнтрат;

в) Фішар даў трохі грэчкі;

г) Свіст дастаў з мяшэчка Пшанічнага кавалак сала?

14. “ Толькі- сам сабе , сам для сябе, наперакор усім.” У каго такі жыццевы дэвіз:

а) у Фішара; г) у Свіста;

б) у Глечыка; д) у Аўсеева;

в) у Карпенкі; е) у Пшанічнага?

15. Хто ў аповесці падобны сваей маладушнасцю да Івана Пшанічнага:

а) Свіст; в) Аўсееў;

б) Глечык; г) Фішар?

16. Хто з герояў у палку жыў сам па сабе, не бачыў паблізу нікога вартага, лічыў сябе куды разумнейшым, вышэйшым густам, пачуццем, чым усе тыя, хто быў з ім побач:

а) Свіст; г) Глечык;

б) Карпенка; д) Аўсееў;

в) Пшанічны; е) Фішар?

17. Хто “спачатку ажно ўзрадаваўся, быў поўны рашучасці на які - небудзь геройскі ўчынак, усе карцела яму паказаць, на што ен здатны. Але ў першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. “ не, - сказаў ен сабе, - гэта не для мяне…”

а) Пшанічны; в) Аўсееў;

б) Глечык; г) Карпенка?

18. Хто забівае Аўсеева:

а) Глечык; г) Свіст;

б) Пшанічны; д) Фішар?

в) Карпенка;

19. Максім Горкі некальлі сказаў:” Есць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне. Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую.”Да якой формы жыцця, паводле гэтага выказвання, адносіцца жыцце Пшанічнага і Аўсеева:

а) да гарэння; б) да гніення?

20. Што для Фішара было самым галоўным у жыцці:

а) смачна паесці і добра паспаць;

б) мастацтва;

в) навучыцца страляць?

21. Ці змяніліся погляды Фішара перад апошнім боем?

а) Не змяніліся , засталіся тымі ж самымі.

б) Змяніліся. Перад боем ен “ дакладна адчуў свій абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго”( абавязак абараніць Радзіму).

22.Ці можна сказаць, што Фішар, застрэліўшы ўсяго аднаго немца, здзейсніў подзвіг?

а) Не, гэта быў звычайны ўчынак. На яго месцы любы зрабіў бы гэтак жа.

б) Можна,бо на яго здзяйсненне спатрэбіліся ўсе сілы Фішара і нават само жыцце.

23. Спачатку Карпенка быў незадаволены Фішарам. Што прымусіла камбата па - іншаму паглядзець на гэтага байца:

а) яго ўзаемаадносіны з іншымі салдатамі;

б) яго захапленне мастацтвам;

в)тое, як самаахвярна павеў сябе Фішар у баі?

24. На каго Карпенка сказаў:

“ Глядзі ты, а вучоны наш як выстаяў, не збаяўся…А я на яго наракаў. А ен маладзец, глядзі ты”:

а) пра Фішара;

б) пра Свіста;

в) пра Глечыка?

25. У каго бацьку забіла токам. Маці неўзабаве выйшла замуж за другога…Ен праз некалькі дзен пасля гэтага едзе ў Віцебск і становіцца навучэнцам ФЗН. Пра каго ідзе размова:

а) пра Фішара; в) пра Свіста;

б) пра Глечыка; г) пра Аўсеева?

26. Хто з герояў, адслужыўшы тэрміновую памочнікам камандзіра ўзвода, застаўся яшчэ і год дзесяць служыў старшыной роты. А калі звольніўся ў запас, то быў прызначаны намеснікам дырэктара льнозавода?

а) Пшанічны; в) Карпенка;

б) Свіст; г) Фішар.

27.З якой думкай памірае Карпенка:

а) пра сябе;

б) пра сваю маладую цяжарную жонку;

в) пра тое, ці адбіта чарговая атака ворага?

28. Які герой аповесці найбольш блізкі В. Быкаву:

а) Карпенка; г) Аўсееў;

б)Фішар; д) Свіст;

в) Пшанічны; е) Глечык?

29. Праз вобразы якіх герояў аўтар уводзіць у твор факты са сваей біяграфіі:

а)праз віцебскую радаслоўную Глечыка;

б) праз Фішарава захапленне мастацтвам;

в) праз даваеннае жыцце Свіста ў Саратаве?

30. Уякой паслядоўнасці гінуць героі аповесці?

а) пшанічны, Свіст, Карпенка,Фішар, Аўсееў, Глечык;

б)Пшанічны, Фмшар, свіст, Карпенка і Аўсееў, Глечык;

в) Пшанічны, Аўсееў, Свіст, Фішар, Карпенка,Глечык.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconВасіль Быкаў "Жураўліны крык"
Пытанне: Ці можна сказаць,што ўсе гэтыя І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconВасіля Быкава "Жураўліны крык"
Жураўліны крык; параўнаць гісторыі жыцця герояў І выявіць абставіны, у якіх вайна выпрабоўвае чалавека; выхоўваць пачуццё гонару...

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconСадзейнічаць адчуванню І разуменню вучнямі трагічнасці І велічнасці лёсу герояў аповесці; развіваць звязнае маўленне; выхоўваць імкненне да самавыхавання. Абсталяванне
Тэма нашага ўрока – “Праблема маральнага выбару на вайне.” Сёння мы падводзім вынікі нашай працы па вывучэнні аповесці В. Быкава...

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconЦі можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава "Жураўліны крык"? Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока
Пытанне: Ці можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconБыкаў. «Жураўліны крык». Гісторыя жыцця герояў аповесці
Мэта ўрокаў: паглыбіць уменне вучняў характарызаваць падзеі І герояў твора на аснове звестак пра ІХ даваеннае жыццё, выявіць ролю...

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Першае знаёмства 3 героямі аповесці мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную
Мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную характарыстыку героям; вучыць вызначаць...

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconТэставыя заданні па гісторыі Беларусі: білет №5(1)

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconЗаданні па біялогіі 9 клас
На тэставыя заданні прапануецца некалькі адказаў (а, б, в, г). Выбраўшы адзін ці некалькі правільных адказаў, Вы абводзіце адпаведныя...

Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава \" Жураўліны крык\" iconТэставыя заданні
Беларуская думка канца XIX – пачатку XX ст можа быць ахарактарызавана наступным чынам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка