Закон рэспублiкi беларусь




НазваЗакон рэспублiкi беларусь
Дата канвертавання28.10.2012
Памер204.82 Kb.
ТыпЗакон

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


22 сакавiка 1995 г. N 3680-XII

АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ



(в ред. Закона Республики Беларусь от 11.11.2002 N 147-З)


Гэты Закон вызначае прававыя, эканамiчныя, сацыяльныя, арганiзацыйныя асновы бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь i рэгулюе ўзаемаадносiны бiблiятэк з дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi ў мэтах задавальнення iнфармацыйных, культурных, навуковых i iншых патрэбнасцей грамадства.


Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI




Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны


Для мэт гэтага Закона ўказаныя нiжэй тэрмiны маюць наступныя значэннi:

бiблiятэчная справа - галiна iнфармацыйнай, культурна-асветнiцкай i адукацыйнай дзейнасцi, задачамi якой з'яўляюцца стварэнне i развiццё сеткi бiблiятэк, фармiраванне i апрацоўка бiблiятэчных фондаў, арганiзацыя бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, падрыхтоўка бiблiятэчных кадраў, навуковае i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк;

бiблiятэка - установа або структурнае падраздзяленне арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць збор i забяспечваюць захаванасць дакументаў з мэтай задавальнення iнфармацыйных, культурных, навуковых i iншых патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэкi;

бiблiятэчны фонд (фонд бiблiятэкi) - упарадкаваная сукупнасць дакументаў, прызначаных для захаванасцi i грамадскага выкарыстання;

iнфармацыйныя рэсурсы - арганiзаваная сукупнасць дакументаванай iнфармацыi, якая ўключае базы даных i ведаў, iншыя масiвы iнфармацыi ў iнфармацыйных сiстэмах (бiблiятэках, архiвах i г.д.);

дакумент - носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы ў часе i прасторы ў мэтах захоўвання i грамадскага выкарыстання;

карыстальнiк бiблiятэкi - фiзiчная або юрыдычная асоба, якая звяртаецца да паслуг бiблiятэкi;

публiчная бiблiятэка - бiблiятэка, якая прадастаўляе магчымасць карыстання яе фондам i паслугамi грамадзянам незалежна ад iх узросту, полу, нацыянальнасцi, мовы, паходжання, пасады, маёмаснага становiшча, веравызнання, палiтычных перакананняў, iншых абставiн, а таксама юрыдычным асобам;

спецыяльная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе прафесiйныя iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi;

цэнтральная бiблiятэка - бiблiятэка, якая ўзначальвае сетку бiблiятэк i можа стварацца па тэрытарыяльнаму, галiноваму i iншых прынцыпах;

сетка бiблiятэк - сукупнасць бiблiятэк, якая вызначаецца па прыналежнасцi да пэўнай тэрыторыi, заснавальнiка, галiны, характарызуецца агульнасцю задач i мае метадычны цэнтр у выглядзе цэнтральнай бiблiятэкi;

мiжбiблiятэчны абанемент - форма бiблiятэчнага абслугоўвання, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi бiблiятэчных фондаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк;

аўтаматызаваная iнфармацыйна-бiблiятэчная сiстэма (АIБС) - комплекс праграмных, тэхнiчных, iнфармацыйных, лiнгвiстычных, арганiзацыйна-тэхналагiчных сродкаў, прызначаных для вырашэння задач бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк;

даведачна-бiблiяграфiчны апарат - сукупнасць бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi.


Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе


Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 3. Суадносiны заканадаўства аб бiблiятэчнай справе i норм мiжнароднага права


Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе.

Нормы ўступiўшых у сiлу мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства аб бiблiятэчнай справе, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, за выключэннем выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца прыняцце ўнутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, i маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выказана згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.


Артыкул 4. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай справы i дзейнасцi бiблiятэк


Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы з'яўляюцца:

рацыянальнае i аптымальнае размяшчэнне сеткi бiблiятэк у адпаведнасцi з дэмаграфiчным складам насельнiцтва i з улiкам развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi;

узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне бiблiятэчных фондаў у мэтах забеспячэння патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк;

дзяржаўна-грамадскi характар кiравання бiблiятэчнай справай.

Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк з'яўляюцца:

вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасцi прыярытэтных;

садзейнiчанне адраджэнню i развiццю культурных традыцый i захаванню каштоўнасцей беларускай нацыi, iншых нацыянальнасцей, якiя пражываюць у краiне, захаванасцi гiсторыка-культурнай спадчыны;

распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых ведаў i дасягненняў сусветнай культуры;

агульнадаступнасць iнфармацыi аб змесце бiблiятэчных фондаў;

самастойнасць у вызначэннi форм i метадаў дзейнасцi;

каардынацыя дзейнасцi па стварэнню i ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў у мэтах задавальнення iнфармацыйных, культурных, навуковых i iншых патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк.

Глава 2

АБАВЯЗКI ДЗЯРЖАВЫ Ў ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ




Артыкул 5. Дзяржаўная палiтыка ў галiне бiблiятэчнай справы


Асновай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы з'яўляецца забеспячэнне рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне.

Для гэтай мэты дзяржава падтрымлiвае бiблiятэчную справу i яе развiццё шляхам:

гарантаванага фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк;

распрацоўкi i забеспячэння мэтавага фiнансавання дзяржаўных праграм развiцця бiблiятэчнай справы;

стварэння i забеспячэння дзейнасцi сеткi бiблiятэк у адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы i дзейнасцi бiблiятэк;

садзейнiчання развiццю дзяржаўных i прыватных бiблiятэк незалежна ад спецыялiзацыi i маштабаў iх дзейнасцi;

забеспячэння падрыхтоўкi кадраў для галiны бiблiятэчнай справы, садзейнiчання iх перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi;

стварэння ўмоў для мiжнароднага супрацоўнiцтва бiблiятэк.

Дзяржаўныя органы выступаюць гарантамi правоў карыстальнiкаў бiблiятэк, не ўмешваюцца ў прафесiйную дзейнасць бiблiятэк, за выключэннем выпадкаў, калi такая дзейнасць вядзе да прапаганды вайны, насiлля i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай, класавай i iншай варожасцi цi нецярпiмасцi, а таксама парнаграфii.


Артыкул 6. Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне бiблiятэчнай справай


Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне бiблiятэчнай справай ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi бiблiятэкi, праводзяць дзяржаўную палiтыку ў галiне бiблiятэчнай справы, вызначаюць сiстэму кiравання сеткай падпарадкаваных iм бiблiятэк, забяспечваюць гарантаванае фiнансаванне камплектавання, захаванасць фондаў бiблiятэк i рэалiзацыю правоў грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне.

Агульнае кiраванне бiблiятэчнай справай ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, асноўнымi функцыямi якога ў галiне бiблiятэчнай справы з'яўляюцца:

удзел у фармiраваннi i правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы;

распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўных праграм развiцця бiблiятэчнай справы;

распрацоўка навукова абгрунтаваных нарматываў матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння дзяржаўных бiблiятэк i бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

забеспячэнне рэгiстрацыi i кантролю за выкананнем асаблiвага рэжыму захоўвання i выкарыстання бiблiятэчных фондаў, якiя адносяцца да гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

удзел у метадычным i навуковым забеспячэннi бiблiятэчнай справы;

забеспячэнне распрацоўкi дзяржаўных стандартаў, нарматыўных прававых актаў у галiне бiблiятэчнай справы;

арганiзацыя дзяржаўнага статыстычнага ўлiку дзяржаўных i прыватных бiблiятэк.

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь можа ажыццяўляць i iншыя функцыi ў галiне бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 7. Удзел дзяржавы ў забеспячэннi каардынацыi i кааперацыi бiблiятэчнага абслугоўвання


Для найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк, рацыянальнага выкарыстання бiблiятэчных фондаў дзяржава стымулюе ўзаемадзеянне бiблiятэк розных вiдаў. У гэтых мэтах дзяржаўныя органы або дзяржаўныя юрыдычныя асобы ў адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй мэтанакiравана фiнансуюць дзейнасць дзяржаўных бiблiятэк па стварэнню ўмоў для ўзаемавыкарыстання iх рэсурсаў на аснове мiжнародных i нацыянальных стандартаў прадастаўлення iнфармацыi i абмену ёю, стварэння карпаратыўных сетак (мiжбiблiятэчнага абанемента, зводных каталогаў, дэпазiтарыяў).

Глава 3

ВIДЫ БIБЛIЯТЭК I АРГАНIЗАЦЫЯ IХ ДЗЕЙНАСЦI




Артыкул 8. Вiды бiблiятэк


Бiблiятэкi ў Рэспублiцы Беларусь падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.

Да дзяржаўных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя дзяржаўнымi органамi або дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi.

Да прыватных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя фiзiчнымi i (або) недзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi.

Па значэнню бiблiятэкi падзяляюцца на нацыянальную, рэспублiканскiя, абласныя, гарадскiя, раённыя, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельскiя.

Па зместу бiблiятэчных фондаў бiблiятэкi падзяляюцца на унiверсальныя (па ўсiх галiнах ведаў) i галiновыя.

Па прызначэнню бiблiятэкi падзяляюцца на публiчныя i спецыяльныя.


Артыкул 9. Статус бiблiятэк


Бiблiятэкi з'яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi, ствараюцца ў форме ўстаноў, маюць статус юрыдычнай асобы, самастойны баланс або каштарыс, рахункi (у тым лiку разлiковы i валютны) у банках, пячатку адпаведнага ўзору, штампы, уласную сiмволiку.

Бiблiятэка можа не мець статусу юрыдычнай асобы i ўваходзiць у склад арганiзацыi ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы.

Статус бiблiятэк вызначаецца iх заснавальнiкамi з улiкам патрабаванняў гэтага Закона.


Артыкул 10. Парадак стварэння, дзейнасцi, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэк


Бiблiятэкi могуць стварацца на аснове як дзяржаўнай, так i прыватнай форм уласнасцi (адпаведна дзяржаўныя i прыватныя бiблiятэкi).

Парадак стварэння, дзейнасцi, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэк вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Бiблiятэка дзейнiчае на аснове статута (палажэння). У статуце (палажэннi) бiблiятэкi вызначаюцца яе назва, месца знаходжання, статус, вiд, мэты i прадмет дзейнасцi, парадак кiравання дзейнасцю, а таксама змяшчаюцца iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўствам аб юрыдычных асобах дадзенага вiду.

Пры лiквiдацыi прыватнай бiблiятэкi пераважнае права набыцця яе бiблiятэчнага фонду пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы i бiблiятэкi адпаведнага вiду.


Артыкул 11. Раздзяржаўленне i прыватызацыя дзяржаўных бiблiятэк


Раздзяржаўленне i прыватызацыя дзяржаўных бiблiятэк ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 12. Заснавальнiкi i кiраўнiк бiблiятэкi


Заснавальнiкамi бiблiятэк могуць быць дзяржаўныя органы, а таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы.

У адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь бiблiятэкi могуць стварацца замежнымi фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi, а таксама мiжнароднымi арганiзацыямi.

Заснавальнiк бiблiятэкi фiнансуе яе дзейнасць, ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва, зацвярджае яе статут (палажэнне), назначае на пасаду i вызваляе ад пасады кiраўнiка бiблiятэкi, стварае ўмовы для перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi бiблiятэчных работнiкаў праз iснуючую сiстэму павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры.

Заснавальнiк не мае права ўмешвацца ў прафесiйную дзейнасць бiблiятэкi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных яе статутам (палажэннем) i заканадаўствам.

Непасрэднае кiраўнiцтва бiблiятэкай ажыццяўляе яе кiраўнiк, паўнамоцтвы якога ў адпаведнасцi з заканадаўствам вызначаюцца статутам (палажэннем) бiблiятэкi.


Артыкул 13. Бiблiятэчныя работнiкi


Бiблiятэчнымi работнiкамi з'яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў працоўных адносiнах з бiблiятэкай на падставе заключанага працоўнага дагавора.

Правы i абавязкi бiблiятэчных работнiкаў, аплата iх працы вызначаюцца заканадаўствам.

Сацыяльнае страхаванне i пенсiённае забеспячэнне бiблiятэчных работнiкаў рэгулююцца заканадаўствам аб сацыяльным страхаваннi i пенсiённым забеспячэннi.


Артыкул 14. Асноўныя задачы бiблiятэк


Асноўнымi задачамi бiблiятэк з'яўляюцца:

камплектаванне бiблiятэчных фондаў дакументамi i забеспячэнне iх захаванасцi;

ажыццяўленне апрацоўкi дакументаў, стварэнне даведачна-бiблiяграфiчнага апарату, у тым лiку баз даных i iншых iнфармацыйных рэсурсаў;

забеспячэнне бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк з улiкам iх патрэбнасцей;

ажыццяўленне культурна-асветнiцкай, адукацыйнай i iншай дзейнасцi, накiраванай на задавальненне духоўных, iнтэлектуальных i культурных патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк.


Артыкул 15. Правы бiблiятэк


Бiблiятэкi маюць права:

самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з мэтамi i функцыямi, замацаванымi ў статуце (палажэннi);

ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i статутам (палажэннем) прадпрымальнiцкую дзейнасць, у тым лiку аказваць платныя паслугi, пералiк якiх вызначаецца i зацвярджаецца заснавальнiкам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя;

вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў;

фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды;

выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнiкамi правiлы карыстання бiблiятэкай;

вызначаць у адпаведнасцi з заканадаўствам залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры iх выдачы, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай;

прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага карыстальнiкамi бiблiятэкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам;

вызначаць умовы выкарыстання бiблiятэчных фондаў на аснове дагавораў з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

часова вывозiць дакументы з бiблiятэчных фондаў за межы краiны ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

удзельнiчаць на конкурснай цi iншай аснове ў рэалiзацыi дзяржаўных i мясцовых праграм развiцця бiблiятэчнай справы;

супрацоўнiчаць з бiблiятэкамi i iншымi ўстановамi замежных краiн, у тым лiку весцi мiжнародны дакументаабмен, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных i iншых праграм у галiне бiблiятэчнай справы;

аб'ядноўвацца ў бiблiятэчныя асацыяцыi, саюзы.

Бiблiятэкi на правах аператыўнага кiравання валодаюць, карыстаюцца i распараджаюцца замацаванай за iмi маёмасцю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Бiблiятэкам устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам iльготныя тарыфы на перасылку дакументаў па мiжбiблiятэчнаму абанементу, на малааб'ёмныя кантэйнерныя перавозкi дакументаў для камплектавання бiблiятэчных фондаў.


Артыкул 16. Абавязкi бiблiятэк


Бiблiятэкi абавязаны:

садзейнiчаць рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне, устаноўленага гэтым Законам, абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэк у адпаведнасцi са сваiмi статутамi (палажэннямi) i правiламi карыстання бiблiятэкай;

не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках бiблiятэк i iх запытах у iншых мэтах, акрамя навуковых i бiблiятэчных;

пашыраць доступ карыстальнiкаў бiблiятэк да глабальных камп'ютэрных сетак;

забяспечваць захаванасць бiблiятэчных фондаў;

пры наяўнасцi ў бiблiятэчных фондах каштоўных i рэдкiх выданняў, калекцый, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, забяспечваць iх захаванасць i адлюстраванне ў зводных каталогах i базах даных у рамках дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры;

рабiць справаздачы перад заснавальнiкамi i органамi дзяржаўнай статыстыкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 17. Фiнансаванне бiблiятэк


Асноўнымi крынiцамi фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца сродкi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Прыватныя бiблiятэкi фiнансуюцца за кошт сродкаў заснавальнiкаў i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

За кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца фiнансаванне распрацоўкi i рэалiзацыi праграм развiцця бiблiятэчнай справы, будаўнiцтва i рэканструкцыi бiблiятэчных будынкаў, памяшканняў, а таксама камплектаванне бiблiятэчных фондаў дзяржаўных бiблiятэк.

Дадатковае фiнансаванне бiблiятэк можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, у тым лiку замежных, за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, дабрачынных паступленняў i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Памер грашовых сродкаў, якiя паступаюць з дадатковых крынiц фiнансавання, не абмяжоўваецца. Гэтыя грашовыя сродкi не могуць быць зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлiчваюцца пры вызначэннi аб'ёмаў бюджэтнага фiнансавання на наступны год i павiнны накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi бiблiятэкi.


Артыкул 18. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне бiблiятэк


Заснавальнiкi бiблiятэк абавязаны забяспечыць бiблiятэкi будынкамi, памяшканнямi, пабудаванымi па спецыяльных праектах, цi iншымi добраўпарадкаванымi памяшканнямi, якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, а таксама адпаведнымi сродкамi механiзацыi i аўтаматызацыi бiблiятэчных працэсаў, размнажальнай тэхнiкай, абсталяваннем i транспартам.

Перавод дзяржаўных бiблiятэк у памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.


Артыкул 19. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў


Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь складаецца з фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi, узаемазвязаных каапераваным камплектаваннем, сiстэмай дэпазiтарнага захоўвання, пераразмеркавання i ўзаемавыкарыстання, адзiным даведачна-бiблiяграфiчным апаратам, i адлюстроўвае навуковы, культурны i iнфармацыйны патэнцыял грамадства.

Камплектаванне бiблiятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:

атрымання абавязковых экземпляраў дакументаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

бесперашкоднага набыцця за наяўны i безнаяўны разлiк дакументаў i падпiскi на перыядычныя выданнi;

мiжнароднага, мiждзяржаўнага i ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену памiж бiблiятэкамi i iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

атрымання дакументаў у дар.

Бiблiятэчныя фонды дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай.


Артыкул 20. Улiк, захоўванне i выкарыстанне бiблiятэчных фондаў


Улiк, захоўванне i выкарыстанне бiблiятэчных фондаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Парадак улiку, захоўвання i выкарыстання бiблiятэчных фондаў, аднесеных да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, рэгулюецца заканадаўствам.

Выключаныя з бiблiятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бясплатна або за плату iншым юрыдычным цi фiзiчным асобам у парадку, устаноўленым заснавальнiкам бiблiятэкi.

Дакументы з бiблiятэчных фондаў, якiя не карыстаюцца попытам, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку могуць перадавацца iншым бiблiятэкам бясплатна або за плату, а таксама шляхам дакументаабмену памiж бiблiятэкамi.


Артыкул 21. Прадпрымальнiцкая дзейнасць бiблiятэк


Бiблiятэкi могуць ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i сваiмi статутамi (палажэннямi).

Бiблiятэкi маюць права ў адпаведнасцi з заканадаўствам самастойна распараджацца даходамi ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, у тым лiку ад прадастаўлення платных паслуг, i маёмасцю, набытай за кошт гэтых даходаў.


Глава 4

ЗАХАВАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ

КАШТОЎНАСЦЕЙ У ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ


Артыкул 22. Бiблiятэчныя фонды i прыватныя калекцыi дакументаў як гiсторыка-культурныя каштоўнасцi


Бiблiятэчным фондам, якiя змяшчаюць асаблiва каштоўныя i рэдкiя дакументы, у адпаведнасцi з заканадаўствам можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з уключэннем у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Фiзiчныя i юрыдычныя асобы, якiя валодаюць прыватнымi калекцыямi дакументаў, аднесеных у адпаведнасцi з заканадаўствам да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, маюць права на дзяржаўную падтрымку ў мэтах забеспячэння захаванасцi калекцыi пры ўмове ўключэння гэтых дакументаў у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 23. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi


Нацыянальная бiблiятэка Беларусi з'яўляецца галоўнай унiверсальнай навуковай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi. Як асаблiва каштоўны аб'ект гiсторыка-культурнай спадчыны фонд Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi знаходзiцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам на асаблiвым рэжыме аховы. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi не можа быць перапрафiляваная.

Нацыянальная бiблiятэка Беларусi дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым Законам i Статутам, зацверджаным Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Нацыянальная бiблiятэка Беларусi задавальняе унiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi грамадства i выконвае наступныя асноўныя функцыi:

фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў; набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў бiблiяграфiчным улiку нацыянальнага друку;

з'яўляецца навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству, каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння, нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву, мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС);

з'яўляецца дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i ЮНЕСКА;

прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск навукова-дапаможнай i папулярнай бiблiяграфii, iнфармацыйных, навукова-метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;

удзельнiчае ў распрацоўцы i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы.

Нацыянальная бiблiятэка Беларусi фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтым Законам.

Маёмасць Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi з'яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць бiблiятэцы на правах аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i ўлiчваюцца на асобным балансе.

Глава 5

УЗАЕМАДЗЕЯННЕ БIБЛIЯТЭК I ЎЗАЕМАВЫКАРЫСТАННЕ

IНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ


Артыкул 24. Узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iнфармацыйных рэсурсаў


Узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iнфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi i задачамi бiблiятэк.

Навукова-метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi для бiблiятэк сваёй сеткi з'яўляюцца цэнтральныя бiблiятэкi, якiя з улiкам забеспячэння патрэбнасцей сваёй сеткi бiблiятэк фармiруюць i захоўваюць бiблiятэчныя фонды.

Функцыi цэнтральнай бiблiятэкi могуць выконваць:

на рэспублiканскiм узроўнi - нацыянальная i спецыяльныя (рэспублiканскiя) бiблiятэкi;

на абласным узроўнi - абласныя бiблiятэкi;

на гарадскiм (раённым) узроўнi - гарадскiя (раённыя) бiблiятэкi.

Статус цэнтральнай бiблiятэкi прысвойваецца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi бiблiятэкi.


Артыкул 25. Узаемадзеянне бiблiятэк з iнфармацыйнымi арганiзацыямi


У мэтах павышэння эфектыўнасцi выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэкi ўзаемадзейнiчаюць з iнфармацыйнымi арганiзацыямi: органамi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, архiвамi, музеямi i iншымi арганiзацыямi, звязанымi са стварэннем, апрацоўкай i захоўваннем iнфармацыi. Парадак узаемадзеяння вызначаецца заканадаўствам, а таксама дагаворамi памiж гэтымi арганiзацыямi.


Артыкул 26. Удзел бiблiятэк у працэсах iнфарматызацыi


Бiблiятэкi ўдзельнiчаюць у стварэннi адзiнай аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС) на аснове стандартаў апрацоўкi дакументаў i абмену данымi.

Iнфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца састаўной часткай iнфармацыйных рэсурсаў рэспублiкi.

Глава 6

ПРАВА НА БIБЛIЯТЭЧНАЕ, IНФАРМАЦЫЙНАЕ I

ДАВЕДАЧНА-БIБЛIЯГРАФIЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ I БIБЛIЯТЭЧНУЮ

ДЗЕЙНАСЦЬ


Артыкул 27. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне


Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з асабiстымi патрэбнасцямi i iнтарэсамi i ў адпаведнасцi з гэтым Законам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай.

Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца:

стварэннем сеткi публiчных i спецыяльных бiблiятэк;

разнастайнасцю вiдаў бiблiятэк па маштабах дзейнасцi, узросту i адукацыйнаму ўзроўню карыстальнiкаў бiблiятэк i iншых прыметах;

арганiзацыяй доступу да нацыянальных i сусветных iнфармацыйных рэсурсаў;

мiжбiблiятэчным абанементам.


Артыкул 28. Права на бiблiятэчную дзейнасць


Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на стварэнне бiблiятэк на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за мяжой у адпаведнасцi з заканадаўствам i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне маюць права ўдзельнiчаць у дзейнасцi апякунскiх, чытацкiх саветаў, iншых аб'яднанняў карыстальнiкаў бiблiятэк, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам па ўзгадненню з заснавальнiкамi бiблiятэк з мэтай узаемадзеяння бiблiятэк з грамадскасцю i працуюць на грамадскiх пачатках.


Артыкул 29. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк


Парадак карыстання бiблiятэкай, пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх прадастаўлення ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай.

Карыстальнiкi дзяржаўных бiблiятэк маюць права:

бясплатна атрымлiваць поўную iнфармацыю аб складзе фондаў бiблiятэкi;

бясплатна атрымлiваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крынiц iнфармацыi;

бясплатна атрымлiваць для часовага карыстання дакументы з фондаў бiблiятэкi;

атрымлiваць дакументы або iх копii па мiжбiблiятэчнаму абанементу;

карыстацца iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымi.

Непаўналетнiя асобы маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне ў публiчных бiблiятэках, дзяржаўных дзiцячых бiблiятэках, а таксама праз сетку бiблiятэк дзiцячых дашкольных i навучальных устаноў.

Асобы з аслабленым зрокам i асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне i атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбiтах iнфармацыi ў публiчных бiблiятэках i спецыяльных дзяржаўных бiблiятэках.

Фiзiчныя асобы, якiя не могуць наведваць бiблiятэку па месцы жыхарства з прычыны састарэласцi, фiзiчных недахопаў, маюць права атрымлiваць дакументы з фондаў публiчных бiблiятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання з прадугледжаным на гэтыя мэты дадатковым фiнансаваннем з фондаў адпаведных бюджэтаў i праграм.

Карыстальнiкi бiблiятэк абавязаны выконваць правiлы карыстання бiблiятэкай, беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў, у вызначаныя бiблiятэкай тэрмiны вяртаць дакументы, атрыманыя з гэтых фондаў.

Глава 7

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ

СПРАВЕ


Артыкул 30. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб бiблiятэчнай справе


Асобы, якiя парушылi заканадаўства аб бiблiятэчнай справе, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.


--------------------------------------------------------------------

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь 11 лiстапада 2002 г. №147-3
Аб унясенi змяненняу I дапауненняу у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бiблiятэчнай справе у Рэспублiцы Беларусь»

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская I руская мовы

Закон рэспублiкi беларусь iconАб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны...

Закон рэспублiкi беларусь iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных...

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconАб унясеннi дапаўненняў у кодэкс рэспублiкi беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Закон Рэспублiкi Беларусь. Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 28 кастрычнiка 1999 года

Закон рэспублiкi беларусь iconПостановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 24 чэрвеня 2008 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка