Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце




НазваАнонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце
Дата канвертавання28.10.2012
Памер82.11 Kb.
ТыпДокументы
Саюз маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “Беларуская Нацыянальная маладзёжная Рада”

пры падтрымцы Прадстаўніцтва дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Республіке Беларусь


Праект “Глабальны рух у інтарэсах дзяцей”

Мінскі Каардынацыйна-інфармацыйны Цэнтр дзіцячых ініцыятыў


Інфармацыйная электронная рассылка № 6,

11 чэрвеня 2001 года (9.00)


Пры выкарыстоўванні інфармацыі просім рабіць спасылку –

Мінскі КІЦ дзіцячых ініцыятыў.


Рассылку падрыхтаваў - Віталь Нікановіч.

Колькасць падпісчыкаў – 130 чалавек.


Інфармацыйная электронная рассылка інфармуе аб ходзе рэалізацыі праекта “Глабальны рух у інтарэсах дзяцей” у Мінску і Мінскай вобласці.


Інфармацыя падрыхтавана Мінскім Каардынацыйна-інфармацыйным Цэнтрам дзіцячых ініцыятыў.


Калі Вы ведаеце грамадскія аб’яднанні і дзіцячыя ініцыятывы, якія хацелі б атрымліваць рассылку – калі ласка, паведамце нам іх электронны адрас.


Для абмовы ад падпіскі накіруйце нам на адрас cic_minsk@user.unibel.by ліст з тэмай “Адмова ад падпіскі”.


ЗМЕСТ:


АНОНС. 1

БАЗА ДАДЗЕНЫХ ДЗІЦЯЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ У ІНТЭРНЕЦЕ. 1

ГЛАБАЛЬНЫ РУХ У ІНТАРЭСАХ ДЗЯЦЕЙ У 2000 ГОДЗЕ. 1

БУДЗЕ! 2

АКЦЫЯ “СКАЖЫ ДЗЕЦЯМ “ТАК!”. 2

БЕГ МІРУ Ў МІНСКУ. 2

ЦІ ЭФЕКТЫЎНЫ НАШ ПРАЕКТ? 2

БЫЛО... 3

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ДЗІЦЯЧЫ ФОРУМ У МІНСКУ. 3

АД ПЕРШАГА КРОКУ ДА МЭТЫ! 3

СА ЗДАРОЎЕМ ДЗЯЦЕЙ ПРАБЛЕМ НЯМА? 3

ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ САМАСТОЙНАСЦЬ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ. 3



АНОНС.

БАЗА ДАДЗЕНЫХ ДЗІЦЯЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ У ІНТЭРНЕЦЕ.


Па адрасу www.rada.f2s.com наведвальнікі Інтэрнета могуць знайсці інфармацыю аб беларускіх дзіцячых ініцыятывах, якія выяўлены ў межах праекта “Глабальны рух у інтарэсах дзяцей”.

Акрамя пашыранай інфармацыі аб дзіцячых ініцыятывах па адрасу можна пазнаёміцца з дзейнасццю Саюза маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Беларуская Нацыянальная Маладзёжная Рада”.

Увага! Калі Вы імкнецеся, каб інфармацыя аб дзіцячай ініцыятыве, якая дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні, школьнай ці пазашкольнай установе альбо самастойна была змешчана ў электроннай базе дадзеных – кантактуйце з каардынатарам Мінскага КІЦ Віталём Нікановічам (тэл. 227-49-66).

ГЛАБАЛЬНЫ РУХ У ІНТАРЭСАХ ДЗЯЦЕЙ У 2000 ГОДЗЕ.


Пад такой назхвай пабачыла свет выданне па выніках рэалізацыі аднайменнага праекта ў мінулым годзе.

Аўтарамі кнігі сталі Дзяніс Буткевіч, Марына Ежова, Аляксандр Каракевіч, Святлана Навумава і Вольга Чыждзенка.

У выданні даецца агульная інфармацыя аб праекце, характырызуюцца выяўленыя дзіцячыя ініцыятывы, даецца вынік сацыялагічнага апытання дзяцей Беларусі, якое адбылося восенню мінулага года.

Нагадаем, што праект “Глабальны рух у інтарэсах дзяцей” з’яўляецца партнёрскім і ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі Саюза маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Беларуская Нацыянальная Маладзёжная Рада” і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Кнігу можна бясплатна атрымаць у каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66)

.

БУДЗЕ!

АКЦЫЯ “СКАЖЫ ДЗЕЦЯМ “ТАК!”.


З 12 па 22 чэрвеня валанцёры Мінскага Каардынацыйна-інфармацыйнага Цэнтра дзіцячых ініцыятыў правядуць у Мінску, Жодзіна, Нясвіжы, Капылі і Клецку акцыю “Скажы дзецям “ТАК!”.

Гэта міжнародная кампанія па прыцягненню ўвагі шырокай грамадскасці да праблем дзяцей і вызначэнне прыярытэтных стратэгій па паляпшэнню стану дзяцінства ва ўсім свеце.

Акцыя завяршыцца ў Мінску прэс-канферэнцыяй для журналістаў.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66).

БЕГ МІРУ Ў МІНСКУ.


24 чэрвеня ў 18.00 у Доме дружбы з замежнымі краінамі пройдзе сустрэча з удзельнікамі міжнароднай факельнай эстафеты “Бег Міру”.

У сустрэчы возьмуць удзел беларускія спарцмены і грамадскія дзеячы, журналісты, а таксама прадстаўнікі дзіцячых ініцыятыў.

Еўрапейскі Бег Міру пачаўся 1 сакавіка ў Ліссабоне (Партугалія) і завершыцца 24 кастрычніка ў Будапешце (Венгрыя). У інтэрнацыянальнай камандзе Бега Міру ўдзельнічаюць 11 чалавек з Аўстрыі, Германіі, Ве\лікабрытаніі, Венгрыі, Нідэрландаў, Партугаліі, Украіне, Чэхіі і Югаславіі.

Жадаючыя ўзяць удзел у сустрэчы могуць звязацца з прэс-сакратаром “Беларускай Нацыянальнай Маладзёжнай Рады” Дзіянай Манеўскай па тэл. 227-49-66.

ЦІ ЭФЕКТЫЎНЫ НАШ ПРАЕКТ?


30 чэрвеня ў офісе ў офісе маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новая група” адбудзецца трэнінг “Ацэнка эфектыўнасці. Погляд у мінулае”.

Мэта трэнінгу – падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта “Глабальны рух у інтарэсах дзяцей” у Мінску і Мінскай вобласці. Трэнінг будзе арганізаваны Мінскім каардынацыйна-інфармацыйным Цэнтрам дзіцячых ініцыятыў.

Удзел у трэнінгу возьмуць сябры Працоўнай групы Мінскага КІЦ, удзельнікі дыскусійных сустрэч і круглых сталоў, а таксама запрошаныя эксперты.

Як вынік трэнінга павінен стаць не столькі “дыягназ” аб эфектыўнасці праекта, сколькі пабудова стратэгій развіцця праекта на другую палову 2001 года.

Дадаьковую інфармацыю аб трэнінгу можна атрымаць у каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66).

БЫЛО...

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ДЗІЦЯЧЫ ФОРУМ У МІНСКУ.


31 мая – 2 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі прайшоў ІІ Нацыянальны дзіцячы Форум “Палепшым свет для дзяцей разам з дзецьмі”. Удзел у ім узялі каля 180 дзяцей і падлеткаў з усіх гарадоў і раёнаў Беларусі.

Па праграме Форума ўдзельнікі мелі сустрэчы з лідэрамі маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў пад час працы секцый “Адукацыя”, “Сацыяльная работа”, “Працаўладкаванне”, “Здаровы лад жыцця”.

У другі дзень Форума дзіцячыя і дарослыя лідэры (прадстаўнікі дзіцячых ініцыятыў і міністэрстваў і ведамстваў) мелі дыялог па паляпшэнню аховы дзяцінства ў нашай краіне. У гэты ж дзень адбыўся Кірмаш дзіцячых ініцыятыў і Ток-шоў па абмяркаванню пытання “Якімі якасцямі павінен валодаць сучасны малады чалавек”.

У заключны дзень Форума адбылося сюжэтна-ролевае мадэляванне і прыняццё выніковых дакументаў сустрэчы.

З 2 па 19 чэрвеня ўдзельнікі Нацыянальнага дзіцячага Форума бяруць удзел у “Школе маладога лідэра”, якая адбываецца” у Нацыянальным аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

Арганізатарамі Форума выступілі Міністэрства адукацыі, Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, “Беларуская Нацыянальная Маладзёжная Рада”, Нацыянальны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Мінскі гарадскі Палац дзяцей і моладзі, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Міжнародны Фонд па абароне правоў дзяцей.

Выніковыя дакументы ІІ Нацыянальнага дзіцячага Форума можна атрымаць у каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66).

АД ПЕРШАГА КРОКУ ДА МЭТЫ!


29 – 30 мая ў Мінску прайшоў трэнінг “Першы крок”, які з’яўляецца складовай часткай рэспубліканскага праекта “Аб’яднаныя намаганні”.

У межах праекта плануецца падрыхтоўка фасілітатараў з ліку моладзі па тэме “Грамадзянская адказнасць”, якія затым перададуць атрыманыя веды аднагодкам у сваіх асяродках і групах.

Удзел у трэнінгу ўзялі і прадстаўнікі дзіцячых ініцыятыў Мінска і Жодзіна.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Новая група” і Маладзёжны адукацыйны Цэнтр “Фіяльта” пры падтрымцы Праграмы Партнёрства Альянса Каўнтэрпарт.

СА ЗДАРОЎЕМ ДЗЯЦЕЙ ПРАБЛЕМ НЯМА?


18 мая на базе Нацыянальнага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбылася дыскусійная сустрэча “Здароўе і здароы лад жыцця. Які зрабіць выбар?”.

Удзел у дыскусійнай сустрэчы ўзялі ўдзельнікі і арганізатары праектаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця дзіцячых ініцыятыў і грамадскіх аб’яднанняў г. Мінска.

Тры гадзіны ўдзельнікі вызначалі праблемы беларускіх дзяцей у галіне здароўя і ўносілі прапановы па вырашэнню пазначаных праблем.

Напрацоўкі ўдзельнікаў Дыскусійнай сустрэчы можна атрымаць (як у папяровай, так і ў электроннай версіі) па замове ў каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66).

ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ САМАСТОЙНАСЦЬ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ.


Пад такой назвай 17 мая на базе Нацыянальнага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбылася дыскусійная сустрэча для прадстаўнікоў дзіцячых ініцыятыў г. Мінска.

Напрацягу 4 гадін дзеці і падлеткі вызначалі крытэрыі фінансава-эканамічнай самастойнасці дзяцей і падлеткаў, акрэслілі праблемы, якія перашкаджаюць беларускім дзецям быць фінансава і эканамічна самастойнымі, а таксама склалі прапановы па вырашэнню акрэсленых праблем.

Напрацоўкі ўдзельнікаў Дыскусійнай сустрэчы былі выкарастаны падчас Нацыянальнага дзіцячага Форума, а таксама будуць выкарастаны пад час складання прапаноў ад беларускіх дзяцей у Глабальны парадак дня ў інтарэсах дзяцей (2001 – 2010 г.г.), які будзе прыняты ў верасні гэтага года пад час Спецыяльнай сесіі Генераьнай Асамблеі ААН.

Напрацоўкі ўдзельнікаў Дыскусійнай сустрэчы можна атрымаць (як у папяровай, так і ў электроннай версіі) па замове ў каардынатара Мінскага КІЦ Віталя Нікановіча (тэл. 227-49-66).





Мінскі каардынацыйна-інфармацыйны Цэнтр дзіцячых ініцыятыў

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 40, офіс 57.

Тэл./факс: 227-49-66, 222-30-05. E-mail: cic_minsk@user.unibel.by




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconРГ: в какой форме будет дана информационная база? Астахов
Подлинную картину их благополучия покажет информационная база данных Уполномоченного по правам ребенка

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconМинистерство на финансите
Нормативна база на образованието: закони, подзаконова нормативна база, държавни образователни изисквания, правителствени стратегии...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconЗадание на проектирование
Закрытие существующих котельных «ртп», «усш», «бпк», «Новая База», «База тэ» с оптимизацией тепловых сетей и подключением строящегося...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconБаза паролей пользователей сайта
База паролей пользователей сайта http:\\vk com зарегистрированных до 08. 03. 2012 года

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconКурсова работа по информатика – създаване на база от данни с ms access Изготвили: Проверил
Една добре проектирана база данни предоставя възможност за достъп до актуална и точна информация. Това се постига с програмата на...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце icon«Охотничья база «Глухарь» Краткое описание проекта
База включает в себя: два коттеджа на 6 мест; помещение для обслуживающего персонала, хранения оружия и прокатного пункта; устройство...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце icon15. 12. 2009 10: 06 Открытое акционерное общество "Южноморская база рыбфлота" Утверждение решения о выпуске эмиссионных ценных бумаг
Полное фирменное наименование эмитента (для некоммерческой организации — наименование) Открытое акционерное общество «Южноморская...

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconАнонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, "зьбег" з горада ў вёску ад тлуму ды "лукашызму". Стаў старастам, які
Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, “зьбег” з горада ў вёску ад тлуму ды “лукашызму”....

Анонс. База дадзеных дзіцячых ініцыятыў у інтэрнеце iconСобытия анонс
Элли Лин (г. Тайбей. Тайвань). В составе группы наш преподаватель Епифанцева С. Е

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка