Як у Беларусі з правамі чалавека?




НазваЯк у Беларусі з правамі чалавека?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер40.53 Kb.
ТыпВопрос
Stud1210

Як у Беларусі з правамі чалавека?


Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр і Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым быў была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. І з 1950 году 10 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Як у Беларусі з правамі чалавека – у досьледзе Іны Студзінскай.


Прыняцьце Ўсеагульнай дэклярацыі – першы досьвед калектыўнай распрацоўкі ўнівэрсальнага дакумэнта па правах чалавека. Наколькі сур’ёзна паставіліся дэлегаты сэсіі Генэральнай асамблеі ААН да тэксту Дэклярацыі, распавядае Аляксандар Крэц, дарадца па пытаньнях чалавечага вымярэньня офісу АБСЭ ў Менску:


За тэкст Дэклярацыі галасавалі 1400 разоў”


“Калі тэкст Дэклярацыі паступіў ў Генэральную асамблею ААН, 58 краінаў-сяброў арганізацыі галасавалі 1400 разоў па тэксту, літаральна па кожнаму слову. Але Дэклярацыю ўрэшце прынялі (8 краінаў – сяброў ААН устрымаліся). У працэсе дапрацоўкі дэклярацыі ўдзельнічаў увесь сьвет”.


У СССР тэкст Дэклярацыі па правах чалавека немагчыма было знайсьці ні ў воднай бібліятэцы. Толькі на пачатку 80-х гадоў тэкст быў надрукаваны ў “Литературной газете”. Гэта было сапраўдным прарывам – савецкія людзі даведаліся, да прыкладу, што яны маюць права абіраць краіну пражываньня, свабодна перамяшчацца па сьвеце...


Беларускі праваабарончы рух фармальна пачаўся пры канцы 1980-х, калі быў створаны “Мартыралёг Беларусі”. Але значная частка грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў зьявілася ў сярэдзіне 1990-х. Найбольш сур’ёзныя і ўплывовыя, якія працуюць зараз – Беларускі Хэльсынскі камітэт, які днямі адзначыў сваё 12-годзьдзе, “Вясна”, зарэгістраваныя ў Літве “Праваабарончы альянс”, “Над бар’ерам”.

З сацыяльнымі правамі становіцца ўсё горш”



Якія правы чалавека часьцей за ўсё парушаюцца ў Беларусі? Меркаваньне выканаўцы абавязкаў старшыні Беларускага Хэльсынскага Камітэту Алега Гулака:


Канечне, найбольшыя праблемы ў сфэры палітычных і грамадзянскіх правоў. Але апошнім часам мы бачым, што і з сацыяльнымі правамі становіцца намнога горш, і яны таксама парушаюцца досыць сур’ёзна”.


Вось ужо дзесятак гадоў праваабарончыя арганізацыі рыхтуюць аналітычныя агляды “Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі”. І мінулагодні агляд “Вясны”, да прыкладу, склаў больш за 500 старонак. Колькі чалавек у Беларусі было затрымана і рэпрэсавана па палітычных матывах – дакладнай лічбы ня ведае ніхто. Паводле ацэнак праваабаронцаў -- некалькі тысяч (толькі летась за падзеі на Кастрычніцкай плошчы адбывалі адміністрацыйныя пакараньні каля 600 чалавек).

У Беларусі зараз чатыры палітзьняволеныя



Вязьнямі сумленьня “Міжнародная амністыя” прызнала ў розныя гады каля 50 беларусаў. Цяпер у краіне чатыры палітзьняволеных: Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.


У сёньняшняй заяве праваабарончага цэнтру “Вясна”, у прыватнасьці, адзначаецца: “У Беларусі выкарыстоўваецца крымінальны і іншы перасьлед грамадзка-палітычных апанэнтаў рэжыму, актыўна ўжываюцца прэвэнтыўныя, адвольныя затрыманьні і адміністратыўныя арышты. Узмацніўся ціск КДБ на грамадзянскую супольнасьць краіны”.


Уплывовыя міжнародныя арганізацыі ўважліва сочаць за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Сёлета на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН выступіў спэцыяльны дакладчык па пытаньнях аб становішчы ў Беларусі Адрыян Сэвэрын; рэгулярна зьяўляюцца заявы “Amnеsty International”, Freedom House, Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, Дзярждэпартамэнту ЗША. Адна з 12-ці ўмоваў Эўразьвязу для больш шчыльных кантактаў зь Беларусьсю -- вызваліць палітвязьняў у Беларусі, даць свабоду СМІ.


Алесь Бяляцкі: “Зрухі ёсьць. Я б назваў іх гайданьнем...”


Старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі адзначае, сытуацыя з правамі чалавека застаецца па-ранейшаму складанай, але апошнім часам зрухі ёсьць:


“Крыху ёсьць. Я б назваў іх гайданьнем то ў адзін бок, то ў другі. Што тычыцца гэтага году, ён, мабыць, вызначаецца адносным спакоем. З аднаго боку, адчуваецца ўсё той жа прэсінг на актывістаў грамадзянскай супольнасьці, з другога боку, больш за 20 крымінальных спраў, якія былі заведзеныя сёлета, скончыліся толькі зьняволеньнем аднаго Андрэя Клімава. І гэта ёсьць паказьнікам пэўнай асьцярожнасьці беларускіх уладаў”.


Гутару з выканаўцам абавязкаў старшыні БХК Алегам Гулакам:


Карэспандэнтка: “На вашу думку, якія найбольш вострыя зараз праблемы?”


Гулак: “Тут гледзячы па чым лічыць вастрыню. Калі па жорсткасьці – перш за ўсё, рэпрэсіі палітычныя супраць актывістаў дэмакратычнага руху – пасадкі незаконныя, крымінальныя справы. Але калі глядзець па маштабах, у колькасным вымярэньні – то намнога часьцей парушаюцца правы простых грамадзян, шмат людзей сутыкаецца з парушэньнем права на справядлівы суд, з катаваньнямі, з парушэньнем працоўных правоў”.

У Беларусі няма амбудсмэна



Афіцыйны Менск лічыць, што з правамі чалавека ў краіне ўсё ў парадку. Беларусь – адна з нешматлікіх краінаў, дзе няма ўпаўнаважанага па правах чалавека, амбудсмэна. Затое ў парлямэнце ёсьць адмысловая камісія па правах чалавека на чале з Юрыем Кулакоўскім. Сёньня, у Дзень правоў чалавека, ніводнага з сямі сяброў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у парлямэнце не было – маўляў, працуюць у акругах. І таму запытацца, якія з правоў чалавека ў Беларусі ніколі не парушаюцца, якія правы дзяржава гарантуе і выконвае, запытацца не было ў каго.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconМаніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі
Ес мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэтая сёмая справаздача прадстаўляе рэкамендацыі па...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconПрадстаўніцтва аан у Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне абароны правоў чалавека
Мэта конкурсу: павышэнне ведання І разумення моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека І абвешчаных ёю...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconАдозва да кандыдатуры Беларусі на сяброўства ў Радзе аан па правах чалавека
Сямнаццатага траўня Генэральная асамблея аан будзе прымаць рашэньне аб новых сябрах Рады па правах чалавека, галоўнага воргану Аб’яднаных...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconЗаява аб рэгістрацыі пастаноўкі для ажыццяўлення кіравання маёмаснымі правамі рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля
Тва, уваходзіць пастаноўка, ці плануюцца гастролі І іншую дадатковую інфармацыю, якой валодае Рэжысёр, якая можа быць выкарыстана...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, грунтуючыся на каштоўнасьцях дэмакратыі, прававой дзяржавы І павагі да правоў...

Як у Беларусі з правамі чалавека? icon1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
Чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай І тэхнікай, культурай І сям’ёй. Усё гэта знаходзіла...

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconПершае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым
Яшчэ на пачатку ХХ ст на Беларусі былі распаўсюджаны культ хатніх вужоў, казкі І легенды пра вогненных змеяў І пярэваратняў-ваўкалакаў....

Як у Беларусі з правамі чалавека? iconБазавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка