Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца?




НазваПа-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца?
Дата канвертавання14.11.2012
Памер22.61 Kb.
ТыпВопрос
Stud1219dzieci


Кожнае чацьвертае дзіця ў Беларусі нараджаецца па-за шлюбам. А на Магілеўшчыне наагул – кожнае трэцяе дзіця. На Гарадзеншчыне – кожнае шостае. Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў.Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? Высьвятляла Іна Студзінская.


Сёлета ў Беларусі нарадзілася 21788 немаўлятак па-за шлюбам. Траціна пазашлюбных дзетак нарадзілася ў маладых жанчын – ад 20 да 24 гадоў. Але ўсё часьцей сталі нараджаць сьвядома, без мужоў, даволі пасьпяховыя жанчыны за 30, якія атрымалі добрую адукацыю (часьцяком не адну), зрабілі кар’еру, прыстойна зарабляюць.


Паслухаем меркаваньне мужчыны і лекара – доктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру “Маці і дзіця” Андрэя Вітушкі.


(Вітушка: ) “Гэта насамрэч вельмі сумна. Гэта сьведчыць пра тое, што мужыкі ў нас, так бы мовіць, драбнеюць. І жанчыны ўсё часьцей нараджаюць дзяцей самастойна ля сябе. Таму што хочацца зрэалізавацца як мама, і ўсё часьцей дзеля гэтага не патрэбны мужчына. Гэта паказвае стан нашага грамадзтва, зьяўляецца яшчэ адным адлюстраваньнем недабрабыту ў такім сацыяльным сэнсе”.


А цяпер паслухаем тлумачэньні спадарыні Ірыны, 33-гадовага эканаміста саліднай камэрцыйнай фірмы.


(Спадарыня: ) “Выйсьці замуж дзеля таго, каб завесьці дзіця – зараз у гэтым няма ніякай неабходнасьці. Я сама дастаткова зарабляю, і магу падняць дзіця сама. А муж як зьява прыроды мне абсалютна не патрэбны. Я выкарыстала знаёмага мужчыну па прызначэньні і нарадзіла сама. На ролю біялягічнага бацькі ён яшчэ падыходзіць, а на ролю выхавацеля – наўрад ці. Я лепш сама яго выгадую, сама забясьпечу”.


Калі жанчына вырашыла нарадзіць па-за шлюбам, ёсьць мноства прычын, кажа псыхоляг Жанна Міцкевіч.


(Міцкевіч: ) “Першая крыецца ў цяжкіх абставінах сямейных. Маецца на ўвазе – у сваёй сям’і, дзе яна вырасла. Яна бачыла аблічча бацькі – непрыгляднае, і яна ня хоча быць побач з мужчынам, яна хоча выгадаваць дзіця, але каб не было ўплыву мужчынскага. Так яна выхаваная. Выхаваньне такое бывае ў няпоўнай сям’і, калі маці дае такую ўстаноўку, што ўсе мужчыны дрэнныя, і лепш мужчыну ня мець.


Другая прычына – жанчына жадае мець кагосьці для сябе. Яна ня хоча падзяляць дзіця з кімсьці – такі ўласьніцкі характар любові да дзіцяці.


Трэцяе – індывідуальныя прычыны, у кожнай свая. Можа быць, яна і не хацела па-за шлюбам дзіця мець, але, як кажуць, “па залёту”. Між іншым, залёт – тэрмін псыхалягіны”.


Безумоўна, у кожнай жанчыны прычына свая. І справа гэта вельмі асабістая. Але і вельмі адказная ня толькі ў пляне матэрыяльным. Жанна Міцкевіч узгадала і так званы “люстраны прынцып” у псыхалёгіі, калі дзіця назірае за паводзінамі пары, мужчыны і жанчыны, і гэта кладзецца на яго падсьвядомасьць. Дзеці, якіх гадавала і выхоўвала адна маці, звычайна ня ўмеюць будаваць у будучым сваё ўласнае сямейнае жыцьцё.


Меркаваньне лекара Андрэя Вітушкі.


(Вітушка: ) “Безумоўна, я перакананы як мужчына, як лекар, як хрысьціянін, што дзіця павінна расьці ў сям’і. Нават з мэдычнага пункту гледжаньня, каб рос здаровы і фізычна, і псыхічна арганізм, каб у чалавечка маленькага быў прыклад як жаночых паводзінаў, так і мужчынскіх паводзінаў. Бо даўно ўжо даказана псыхолягамі, што ў дзяцей, якія растуць у няпоўнай сям’і, у іх часьцей здараюцца псыхалягічныя асаблівасьці”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconХто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconБеларуская мова ўсё часьцей гучыць ў рэклямных роліках, абвестках у мэтро, на вакзалах, у крамах. У грамадзкім транспарце "бягучыя радкі" напісаныя
У грамадзкім транспарце “бягучыя радкі” напісаныя па-беларуску. Зь іншага боку, усё меней можна пачуць родную мову ў дзяржаўных мэдыях....

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconЧаму ўсё менш маладых людзей, якія жадаюць працаваць у школе?
Чаму ў педагогаў дашкольных устаноў не заўсёды хапае часу на дзяцей? Як можа адбіцца на кадравай сітуацыі пераход на чатырохгадовыя...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconАпошнім часам ў нашым жыцьці ўсё часьцей сустракаюцца прадстаўнікі гэтак званага сецявога гандлю. Гэтыя людзі прапануюць нам літаральна ўсё, што можа зрабіць
Гэта ўнікальная натуральныя касмэтыка І вітаміны з Францыі, біяактыўныя дадаткі з Тыбэту І гэтак далей. Напачатку восені, калі большая...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconПлан урока,праблема якая патрабуе вырашэння
Магчымая праблема: разуменне неабходнасці развіцця перш за ўсё малых гарадоў І адраджэння вёскі

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconА. В. Руцкая пад ветразем спасціжэння І творчасці
Вялікая ўвага на факультатыўных занятках аддаецца практычнай скіраванасці. Усё гэта дасць магчымасць школьнікам на належным узроўні...

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconПералік відаў дзейнасці, што ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі самастойна, без прыцягнення іншых
Здача ў наём (паднаём) жылых памяшканняў, акрамя прадастаўлення месц для кароткачасовага пражывання

Па-за шлюбам нараджаюць часьцей за ўсё жыхаркі гарадоў. Чаму жанчыны адважваюцца нараджаць самастойна, без сужанца? iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка