Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2




НазваКонкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2
Дата канвертавання14.11.2012
Памер119.03 Kb.
ТыпКонкурс


Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 1 (513)

(12 студзеня 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:




Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2

“Стары год” для аматараў экстрыму 2

Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны 3

Польска-беларускі тандэм 4

Конкурс ад моладзевай кінашколы 4

Праграма прафесійна-культурнага абмену Community Connections 5

Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права” 5

Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні” 5

Трэнінг “Кодэкс журналіста” 6

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў 7

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА 7

Конкурс эсэ па правах чалавека 7

Стыпендыя Лейна Кіркланда 7

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 8

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 8




Падзеі:



уверх

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл


Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл абвясцілі грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і тэлерадыёкампанія “Гродна”.

Відэаролікі, героямі якіх будуць дзікія жывёлы, знятыя ў натуральных умовах, прымаюцца ад студзеня да снежня 2012 года. На конкурс прымаецца відэа, знятае на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі (ролікі, знятыя дзецьмі, удзельнічаюць ад імя аднаго з бацькоў) і іншаземцы (ад 18 гадоў).

Работы будуць ацэньвацца ў пяці намінацыях:

1.“Нечаканая сустрэча”

2.“Рэдкія кадры”

3.“Незвычайныя гісторыі”

4.“Мы і яны”

5.“Нашы за мяжой”.

Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:

-Гэта першы ў Беларусі вопыт падобнага супрацоўніцтва. Конкурс толькі пачаўся і відэаролікаў ад удзельнікаў пакуль няма. Патрэбны час, каб зняць нешта цікавае, але мы разлічваем як мінімум на 10 ролікаў у месяц.

Ідэя гэтага конкурса вісела ў паветры. У нас на сайце людзі па ўласнай ініцыятыве размяшчалі цікавыя ролікі на працягу апошніх двух гадоў.

Наша мэта – даць магчымасць людзям паказаць свае цікавыя відэа, каб іх убачылі не толькі ў інтэрнэце, але і  тэлегледачы.

А яшчэ – прыцягнуць увагу да таго, што нават непрафесіяналы могуць убачыць нешта цікавае ў жыцці жывёл і паказаць іншым.

Тэлерадыёкампанія “Гродна” ахвотна пайшла насустрач.

Вынікі конкурса падводзяцца штомесяц Журы і праз глядацкае галасаванне на сайце www.birdwatch.by .

Лепшыя ролікі намінанты і пераможцы будуць паказаны ў эфіры навукова-папулярнай праграмы “У аб’ектыве натураліста” ў апошнюю пятніцу кожнага месяца.

У апошняй перадачы года запрошаныя ў студыю пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурса і спонсараў.

 Палажэнне аб фестывалі-конкурсе відэа-сюжэтаў «Магія дзікай прыроды»  – 2012 глядзіце на сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі.

Там жа - Найлепшыя ролікі , дасланыя аматарамі прыроды за мінулы год.

уверх

“Стары год” для аматараў экстрыму


Гарадзенскі праект http://grodno.en.cx/ ладзіць для гарадзенскіх аматараў экстрыму першую ў гэтым сезоне гульню пад назвай “Стары Год”.

“Гэта невялічкая гульня стане першай у гэтым годзе – распавядае адзін з яе аўтараў  Аляксандр Навіцкі. - Павінна запомніцца нашым гульцам, яна будзе лёгкай і ўтрымлівае агенцкія ўзроўні”.

Гульня будзе складацца з крыху больш за 10 узроўняў, якія ў асноўным будуць праходзіць у Гродне. Дадатковый прыладай, што спатрэбіцца гульцам на ўзроўнях , –  касцюм Дзеда Мароза.

Пачатак гульні ў суботу 14-га студзеня а 20-ай гадзіне.

Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны


Кансалтынгавая кампанія "Shorets Consult" і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць у сумесны праект “Малы бізнес – вялікія магчымасці!” актыўных людзей з інваліднасцю Гродна і Гродзенскай вобласці, якія маюць фізічныя абмежаванні здароўя і гатовыя працаваць і зарабляць.

Праект складаецца з навучальнага курса і прэзентацыі бізнес- ідэй, на якую будуць запрошаныя эксперты-бізнесмены.

Навучальны курс складаецца з 2 семінараў, на якіх удзельнікі атрымаюць практычныя інструменты, неабходныя для паспяховага старта ў бізнесе:

-“Ствары свой бізнес з нуля: псіхалогія прадпрымальніцтва” - 28-29 студзеня.

-“Тэхналогіі прасоўвання тавараў і паслуг малога бізнеса” – 11-12 лютага.

У праграме семінараў: базавыя законы бізнесу, асновы прадпрымальніцтва, камунікацыя і супрацоўніцтва ў бізнесе, асновы кіравання людзьмі і працэсамі. Юрыдычныя і эканамічныя аспекты прадпрымальніцтва.

Распрацаваныя бізнес-ідэі удзельнікі прадставяць на “Кірмашы ідэй” у канцы лютага 2012 года.

Адбор удзельнікаў – на конкурснай аснове.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (у дадатку) і даслаць яе на эл. адрас mbbv.by@gmail.com

Апошні тэрмін – 12.00 24 студзеня.

Пра вынікі конкурса будзе паведамлена 25 студзеня.

Выдаткі пра праездзе, харчаванні і пражыванні ўдзельнікаў арганізатары бяруць на сябе.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Галіны Крот па тэлефоне +375 29 699 50 87 альбо на е-mail: mbbv.by@gmail.com.


уверх

Польска-беларускі тандэм


Культурна-моўны абмен для студэнтаў, якія маюць як мінімум базавыя веды польскай мовы і маюць жаданне яго паглыбіць ладзіцца сёлета з 25 жніўня да 7 верасня.

Адна частка ўдзельнікаў будзе сфармавана з палякаў, якія вывучаюць русскую мову, другая – з беларусаў, якія вывучаюць польскую.

Летнік адбудзецца ў раёне Беластоку.

Арганізатары аплочваюць:

-удзел у праекце,

-харчаванне,

-пражыванне,

-культурную праграму,

- трансфер з Беларусі ў Польшчу (у тым ліку візы).

Удзельнікі аплочваюць:

- праезд да месца правядзення праграмы ў Польшчы і вяртанне,

-у выпадку неабходнасці – індывідуальную медыцынскую страхоўку

-унёсак у памеры 75€.

Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць эл.заяўку на ўдзел і пазней пацвердзіць гатоўнасць удзельнічаць у праекце.

Апошні тэрмін – 20 студзеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://gfps.pl/?page_id=1608  

Кантактны адрас: tandem2012.pl.by@gmail.com


уверх

Конкурс ад моладзевай кінашколы


Моладзевая кінашкола (http://kino-shkola.org) абвесціла пра пачатак праекту для маладых режысёраў, сцэнарыстаў і аматараў добрага кіно.

Праект уключае ў сябе:
- Бясплатную адукацыю ў вядучых майстраў беларускага і рускага кінематографу.
- Магчымасць зняць сваю кароткаметражную стужку на базе школы.
- Барацьбу за галоўны прыз – камеру
Canon.

Каб узяць удзел у праекце, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://kino-shkola.org/

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 студзеня.

Паводле рассылкі belngo.by


уверх


Праграма прафесійна-культурнага абмену Community Connections


Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену.

Удзельнікі праграмы пройдуць трохтыднёвую стажыроўку ў ЗША і пазнаёмяцца з традыцыямі і культурай краіны.

Тэмы стражыровак:

Развіццё працоўных рэсурсаў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 26 студзеня.

Дашкольнае развіццё дзяцей з сацыяльна неабароненых сем’яў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 24 лютага.

Роля мастацтваў у палітычным і грамадскім жыцці
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 2 сакавіка 2012 г.

Узмацненне ролі рэгіянальнай журналістыкі ў асвятленні пытанняў развіцця мясцовых ініцыятыў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 16 сакавіка 2012 г.

Устойлівае эканамічнае развіццё рэгіёнаў
Анкеты для ўдзелу ў праграме прымаюцца да 17.00 20 красавіка 2012 г.

Разгорнутая інфармацыя аб праграме: (pdf 228 KB) .

Кантактны тэлефон: 375 17 210 12 83, ext. 4695 – Марына Арлоўская, асістэнт па менеджменце праектаў USAID Беларусь.

Паводле ngo.by 

уверх

Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права”


Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу моладзь (16-30 гадоў) з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая жадае данесці да грамадства свае ідэі па тэме "Погляд наПрава".
Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на выставе.

Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія атрымаюць памятныя прызы.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае працы і наступную інфармацыю (імя, узрост, месца навучання ці працы, назва працы і дата стварэння, якое права адлюстраванае ў працы, кантактны тэлефон) на электронны адрас: vzgliad.napravo@gmail.com

Апошні тэрмін падачы працаў - 31 сакавіка.

Рассылка belngo.info (Паводле www.ampby.org )


уверх

Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні”


20 красавіка 2012 года ў Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя “Шацілкаўскія чытанні”.

Маем гонар прапанаваць навукоўцам і даследчыкам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладамі. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.

Мэта канферэнцыі – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў навукоўцаў – нашых зямлякоў. Іншыя даследчыкі, якія лічаць, што іх тэма будзе цікавай для канферэнцыі, таксама могуць браць удзел у ёй. Могуць быць прадастаўлены даклады па любой навуковай галіне.

Мяркуецца таксама правядзенне юнацкай секцыі (запрашаем з дакладамі навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).

Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музеі. Старшыня аргкамітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск).

З пытаннямі можна звяртацца на эл. адрас szacilki450@gmail.com , па тэл. МТС (033) 616 95 96 – Аляксандр Петухоў (сакратар аргкамітэту), (02342) 5 42 59 – музей.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас szacilki450@gmail.com

Апошні тэрмін - да 31 сакавіка.

Па матэрыялах канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка артыкулаў. Артыкулы прадастаўляюцца ў дзень канферэнцыі; на працягу 2-ух тыдняў пасля яе  аўтары могуць дапрацаваць матэрыял.

Дадатковыя звесткі:

http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96

Старонка ў інтэрнет-сетцы “Фэйсбук”:

http://www.facebook.com/pages/Шацілкаўскія-чытанні/230930530310928

Аргкамітэт


уверх






Не спазніся!

Трэнінг “Кодэкс журналіста”


То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 да 23 сакавіка 2012 года.

Ахвотныя да ўдзелу павінны даслаць сваё рэзюмэ з прыкладамі работ і матывацыйны ліст з ідэяй для матэрыяла на адрас to4ka-team@to4ka-treff.ru.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня 2012 .

Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары.


уверх

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.

Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).

Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur


уверх

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА» адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны».

Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info.

Апошні тэрмін – 20 лютага.

Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”.


уверх

Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.

Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).

Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.

уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне


Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 

Паводле http://ptushki.org

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  

уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012


Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год  для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Больш падрабязная інфармацыя - тут .

Паводле прэс-рэлізу



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconТэма: "Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню"
Задачы : 1 актуалізацыя ведаў аб зменах у нежывой прыродзе восенню, аб карысці гародніны І садавіны для здароўя чалавека;фарміраванне...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconУрок у 2-м класе
Задачы: абагульніць І сістэматызываць веды дзяцей пра птушак, ІХ жыццё зімой; працягваць знаёмства з птушкамі роднага краю; пазнаёміць...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconВ. Я. Лізгаро прававая ахова рэдкіх відаў жывёл І раслін
Пры гэтым колькасць многіх дзікіх жывёл І раслін стала рэзка памяншацца, а некаторыя віды зусім знікаюць. Гэты працэс збяднення фауны...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconСібірская язва вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, І чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем
Часцей хварэюць авечкі, буйная рагатая жывёла, коні, козы, буйвалы, вярблюды, паўночныя алені, аслы І мулы. Свінні менш адчувальныя....

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconПастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Успрыімлівыя жывёлы: захворваюць усе віды сельскагаспадарчых І дзікіх жывёл, у тым ліку І птушкі (халера птушак)

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconУрок: чалавек І свет Настаўнік
Мэта: абагуліць І пашырыць веды вучняў пра змены ў жыцці птушак І лясных жывёл з надыходам вясны, дапамагчы ўсвядоміць, што вясна...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу І рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе ІХ пражывання,асаблівую ролю ў прыродзе...

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2 iconАпавяданне пра япа
Яп вандраваў з караванам па бязлюднай краіне. Падчас пастою ён заснуў пад дрэвам, а калі прачнуўся, быў адзін – караван адышоў. Яп...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка