Мелодыя яе душы




НазваМелодыя яе душы
Дата канвертавання14.11.2012
Памер27.21 Kb.
ТыпДокументы
МЕЛОДЫЯ ЯЕ ДУШЫ

Педагог -- прафесія творчая, і таму не дзіўна, што многія з яе прадстаўнікоў займаюцца таксама і мастацкай творчасцю. Такіх талентаў сярод работнікаў дашкольных устаноў нямала. Сведчанне таму -- наш часопіс, на старонках якога і выхавальнікі, і музычныя кіраўнікі прадстаўляюць свае сцэнарыі, вершы і песні. Сёння хочацца сказаць пра аднаго з нашых аўтараў -- Яніну Георгіеўну ЖАБКО, з песнямі якой вы, шаноўныя чытачы, ужо мелі магчымасць пазнаёміцца.

У дашкольным выхаванні Яніна Георгіеўна працуе ўжо 30 гадоў. У свой час давялося быць і выхавальнікам, і метадыстам, але асноўнай сферай яе дзейнасці стала ўсё ж музычнае выхаванне дзяцей. Яніна Георгіеўна Жабко -- патомны педагог. Яе бацька, Георгій Сямёнавіч Шыёнак, -- заслужаны настаўнік Беларусі, 30 гадоў быў дырэктарам Вяляціцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна, маці -- Леакадзія Баляславаўна -- таксама настаўнічала ў гэтай школе.

Біяграфія гэтай сям'і наогул цікавая. Бацька Яніны Георгіеўны прайшоў своеасаблівы шлях духоўнага развіцця: ад царквы да школы. Спачатку ён закончыў педвучылішча, потым -- духоўную семінарыю. Некаторы час быў святаром, а потым зноў крута змяніў свой лёс: стаў атэістам, паступіў у Белдзяржуніверсітэт на гістарычны факультэт, дзе ўсе гады вучобы ўзначальваў камсамольскую арганізацыю універсітэта. У той жа час ён пазнаёміўся са студэнткай польскага педвучылішча Леакадзіяй Якуноўскай -- сваёй будучай жонкай. Яна нарадзілася ў Варшаве, дзе жыла да 12 гадоў, потым іх сям'я пераехала ў Мінск. Пасяліліся на вуліцы Садовай, насупраць дома, дзе жыла сям'я Янкі Купалы. Гэта прыблізна ў тым месцы, дзе зараз знаходзіцца ўсім вядомы фантан у Купалаўскім скверы. Напачатку дзяўчына не валодала ні беларускай, ні рускай мовай, вучылася ў Мінску ў польскай школе, а затым у польскім педвучылішчы. Але калі яна выйшла замуж і муж пасля заканчэння універсітэта паехаў настаўнічаць на вёску, яна побач з ім хутка асвоіла нашу мову.

Школа, дзе настаўнічалі бацькі Яніны Георгіеўны, нядаўна адзначыла сваё 150-годдзе. Яна адкрылася ў 1845 годзе як чатырохкласнае народнае вучылішча, а цяпер гэта адна з лепшых дзесяцігодак у раёне са сваёй багатай гісторыяй.

Яніна Георгіеўна таксама пачынала сваю педагагічную дзейнасць у школе настаўніцай пачатковых класаў, а потым -- настаўніцай музыкі і спеваў. Так працягвалася 8 гадоў. А пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск Яніна Георгіеўна назаўсёды звязала свой лёс з дашкольнай педагогікай. Яе цягнула да музыкі, і сваё педагагічнае прызванне яна бачыла ў музычным выхаванні маленькіх дзяцей. Яна, будучы чалавекам творчым, заўсёды імкнулася развіваць у сваіх выхаванцаў мастацкія здольнасці. Па-рознаму можна адпрацаваць нават абавязковую праграму -- з захапленнем, з душой ці будзённа і вяла. Будзённасці ў працы Яніны Георгіеўны не бывае. Прытрымліваючыся абавязковай навучальнай праграмы, яна ўносіць у выхаваўчы працэс і элементы ўласнай творчасці.

Асаблівы штуршок да стварэння беларускамоўнага рэпертуару надала праграма "Пралеска". Напрацоўкі, назапашаныя гадамі, старыя метадычныя матэрыялы, тым больш музычныя зборнікі не маглі даць усяго неабходнага для работы па новай праграме. I Яніна Георгіеўна пачынае тварыць сама: піша беларускамоўныя сцэнарыі, у якіх шмат месца адводзіцца яе ўласнай паэтычнай творчасці, і, зразумела, песні. Іх ужо больш за паўсотні, і размяркоўваюцца яны ў асноўным цыкламі -- па порах года, да Новага года, іншых свят і г. д. Гэтыя песні вельмі мілагучныя -- і па мелодыцы, і па тэкстах, бо нарадзіліся яны ў шчырай душы, поўнай любові да родных краявідаў.

Творчасць Яніны Георгіеўны Жабко заўважьлі работнікі кабінета музыкі Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Яна сама дзялілася вопытам з калегамі на курсах павышэння кваліфікацыі музычных кіраўнікоў, а што датычыць яе песень, то яны былі рэкамендаваны ў новы песенны рэпертуар для дзіцячых садоў.

Вось такая яна -- педагог-творца. Без такіх неўтаймаваных не было б той жывінкі ў бясконцым працэсе навучання і выхавання.

Новых Вам творчых здзяйсненняў, шаноўная Яніна Георгіеўна!

Зоя ЛЫСЕНКА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мелодыя яе душы iconСловы гэтай песні, якая нарадзілася ў Беларусі зусім нядаўна, міжвольна загучалі ў маёй душы адразу ж, ледзьве ступіў я красавіцкай раніцаю на Паклонную гару
Па правы бок ад гары, з шашы, што вядзе на Мінск, гулі машыны, І здалося, што гэта адтуль, з дарогі, у беларускі партызанскі край...

Мелодыя яе душы iconЯніна жабко: "музыка вясна маёй душы"
Паэт, кампазітар, педагог. Педагог па прызванні, па закліку душы І сэрца. I цудоўны чалавек. Менавіта скажа кожны, хто знаёмы з Янінай...

Мелодыя яе душы iconНаважыўся ўвасобіць у паэзіі, у вершах, усю складанасць, усю супярэчлівасць душы сучаснага чалавека. Ён зазірнуў у цёмныя спраты душы, знайшоў прыгажосць І
Бадлер апяваў тую праўду, якую прынеслі з сабою пісьменнікі-рэалісты, але ж ягоны востры позірк заўсёды глядзеў праз рэчаіснасць,...

Мелодыя яе душы iconЁсьць некалькі вэрсіяў зьяўленьня Гэлаўіна
Валіі, Шатляндыі І паўночнай Францыі. Увечары 31 кастрычніка І ўвесь дзень 1 лістапада яны ўшаноўвалі Бога памерлых. Яны верылі,...

Мелодыя яе душы iconГалоўныя дзеючыя асобы І выканаўцы
Гучыць народная мелодыя або песня, На кірмашнай плошчы з’яўляюцца Гаспадар, Гаспадыня, Мальвіна

Мелодыя яе душы iconГучыць беларуская народная мелодыя. На сцэне гаспадыня. Яна падмятае падлогу І спявае песню "Чаму ж мне не пець…" Уваходзіць гаспадар
...

Мелодыя яе душы iconП. Касьцюкевіч: Ванэгут глядзеў нам у душы з лагоднай надзяей І чакаў добрых навінаў

Мелодыя яе душы iconДзякуй за будучыню!
Для ўсіх жыхароў раёна праводзіўся гала-канцэрт IV рэгіянальнага фестывалю песні “Залатая мелодыя”, лёгкаатлетычны крос на прызы...

Мелодыя яе душы iconКонкурс першакурснікаў "Давайце пазнаёмімся"
«Здзяйсненне жаданняў», «Студэнты – дзецям», “Ветэран жыве побач”, «Падзяліся цяплом душы сваёй»

Мелодыя яе душы iconСёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску "Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая "Нерастыражаванае". Дыск стаў першым сольным альбомам сьпевака
Сёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску “Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая – “Нерастыражаванае”. Дыск стаў першым...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка