Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь




НазваАб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь
Дата канвертавання28.10.2012
Памер126.85 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject1


Багдашыч А.Я., Сасноўскі В.М., Цімошак С.Л.


АБ НЕКАТОРЫХ АСАБЛІВАСЦЯХ ГЕАГРАФІЧНАГА ВЫВУЧЭННЯ ЯКАСЦІ ЖЫЦЦЯ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.


Тэрмін “якасць жыцця” з’явіўся ў звароце ў сярэдзіне ХХ ст., калі стала відавочным, што катэгорыя “узровень жыцця” не адлюстроўвае дастаткова поўна дабрабыт людзей, асабліва ва ўмовах хуткага забруджвання навакольнага асяроддзя, беспрацоўя і іншых негатыўных умоў жыцця.

У праграме развіцця ААН якасць жыцця вызначаецца як пашырэнне магчымасцяў чалавека для працяглага і здаровага жыцця, набыцця ведаў, доступу да рэсурсаў, якія забеспечваюць прыстойнае яго існаванне. Галоўнымі накірункамі іх дасягнення ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН з’яўляюцца: забеспячэнне фізічнага і маральнага здароўя грамадства; ахова навакольнага асяроддзя; забяспячэнне насельніцтва якаснымі таварамі; павелічэнне выдаткаў на падтрыманне рэсурснага патэнцыялу краіны.

Як сацыяльна-эканамічная катэгорыя, якасць жыцця мае шэраг асаблівасцей. Па-першае, гэта надзвычай шырокае і шматграннае паняцце, якое акамулюе ў сабе ўсе істотныя для кожнага чалавека ўмовы існавання, узровень развіцця і ступень задавальнення ўсяго комплекса патрэбнасцяў і інтарэсаў людзей. У сувязі з гэтым у вывучэнні якасці жыцця павінны ўдзельнічаць розныя навукоўцы: эканамісты, сацыёлагі, дэмографы, географы і інш. Па-другое, якасць жыцця мае два бакі: аб’ектыўны (яго ацэнка абапіраецца на розныя колькасныя і якасныя паказчыкі) і суб’ектыўны (у аснове яго ацэнкі - меркаванне людзей да іх уласнай жыццядзейнасці, тых ці іншых яе праяўленняў і ўмоў, у якіх яна працякае). Па-трэцяе, катэгорыя “якасць жыцця” не толькі цесна звязана з іншымі сацыяльна-эканамічнымі паняццямі (напрыклад, узроўнем жыцця, ладам жыцця, умовамі жыцця, дабрабытам), але і аб’ядноўвае іх на падставе якаснага прыкметніка. Па-чацвертае, паняцці “якасць жыцця насельніцтва” і “якасць насельніцтва” не з’яўляюцца тоеснымі, але звязаны паміж сабой: якасць насельніцтва – гэта вынік якасці жыцця насельніцтва. Па-пятае, якасць жыцця – паняцце адноснае. Яго змест, акрамя таго, што вызначаецца шматлікімі чыннікамі, залежыць у значнай ступені ад стэрэатыпаў успрымання, якія склаліся ў тым ці іншым грамадстве. Тое, што было вызначальным у жыцці людзей пасляваеннага пакалення (“толькі б не было вайны”), зусім інакш выглядае ў пакалення канца ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў. Тое, што ўяўляецца жыццёва неабходным для жыхароў Японіі, для насельніцтва Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі ўвогуле не існуе.

Улічваючы ўсе нагаданыя вышэй асаблівасці, можна даць наступнае вызначэнне паняцця “якасць жыцця насельніцтва”. Гэта задаволенасць ці не задаволенасць насельніцтва сваім жыццём з пункту погляду розных патрэбнасцяў і інтарэсаў, гэта тыя знешнія ўмовы існавання, у якіх яно знаходзіцца і якія робяць адбітак на яго паводзіны, уплываюць на жыццяздольнасць самога насельніцтва і ў канчатковым выніку - на працягласць жыцця. Менавіта якасць насельніцтва і працягласць жыцця трэба разглядаць як галоўныя крытэрыі якасці жыцця насельніцтва незалежна ад таго, вывучаецца яна ў свеце ўвогуле, асобнай краіне ці яе частцы.

Адзін з першых крокаў на шляху даследавання якасці жыцця – вызначэнне яе складовых ці элементаў. У літаратуры на гэты конт выказваюцца розныя меркаванні. На нашу думку, характарыстыка якасці жыцця насельніцтва павінна складацца з такіх элементаў, як прыродна-экалагічныя ўмовы, дабрабыт, сацыяльная бяспека і самарэалізацыя.

Наступны крок на гэтым шляху – адбор паказчыкаў для ацэнкі кожнага з элементаў якасці жыцця. Зразумела, што кожны з паказчыкаў павінен найбольш поўна адлюстроўваць змест таго ці іншага элемента. Аднак трэба мець на ўвазе, што колькасць паказчыкаў, іх “якасны адбор” будуць залежыць не толькі ад мэты даследавання (могуць вывучацца асобныя элементы якасці жыцця ці ўся іх сукупнасць), але і маштаба вывучаемых тэрытарыяльных адзінак (свет увогуле ці асобныя краіны, іх часткі). Так, ацэнку якасці жыцця насельніцтва Беларусі ў сукупнасці краін свету найлепш даваць праз індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП), які разлічваецца на падставе паказчыкаў чакаемай працягласці жыцця пры нараджэнні; дасягнутага ўзроўню адукацыі і сярэднедушавога валавога ўнутранага прадукта. Па выніках за 2008 г. у Беларусі гэты індэкс складаў 0,7, што адпавядала 67-у месцу ў рэйтынгу амаль 180 краін свету. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што ІРЧП не адлюстроўвае такія важныя бакі якасці жыцця насельніцтва, як экалагічная ўмовы, сацыяльную няроўнасць, ступень злачыннасці і інш.

Зусім інакш выглядае сітуацыя з адборам паказчыкаў на ўзроўні асобных краін. У дадзеным выпадку размова ідзе аб Беларусі. Адна справа, калі такімі адзінкамі выступаюць адміністрацыйныя вобласці краіны, дзе не толькі лягчэй прыцягнуць большую колькасць паказчыкаў, але можна абаперціся і на больш “якасныя” індыкатары (напрыклад, выкарыстаць сукупныя грашовыя даходы насельніцтва, убачыць спажыванне асобных прадуктаў харчавання і г.д.). Значна горш выглядаюць гэтыя магчымасці, калі тэрытарыяльнымі адзінкамі з’яўляюцца адміністрацыйныя раёны ці асобныя населеныя пункты. Між тым менавіта гэты рэгіянальны ўзровень дазваляе больш глыбока назіраць геаграфічнасць любой даследуемай праблемы і ўбачыць сапраўдны “зрэз” жыцця. Як вядома, жыццё людзей не абмяжоўваецца іх домам ці кватэрай, яно заўсёды звязана з прасторай. Таму выяўленне адрозненняў ад “месца да месца”, тлумачэнне іх прычын трэба разглядаць як галоўны заказ грамадства геаграфічнай навуцы (маецца на ўвазе сацыяльна-эканамічная геаграфія). А калі ў якасці рэгіёнаў выступаюць дробныя тэрытарыяльныя адзінкі, даследаванне набывае асаблівую каштоўнасць.

У нашым выпадку такімі адзінкамі з’яўляюцца адміністрацыйныя раёны і звязана гэта з тым, што, па-першае, раёны застаюцца адным з галоўных звёнаў у сістэме рэгіянальнага кіравання, па-другое, гэта той узровень, на якім лепш адчуваецца “пульс жыцця” і можна больш яскрава ўбачыць якаснае яго праяўленне, па-трэцяе, раённы ўзровень дазваляе разглядаць як адзінае цэлае гарадскую і сельскую мясцовасць, паміж якімі рэальна існуюць цесныя сувязі і перапляценне ва ўзаемаадносінах, не заўсёды адлюстроўваемыя статыстыкай.

Для колькаснага адлюстравання вызначаных намі вышэй чатырох элементаў якасці жыцця былі адабраны 20 паказчыкаў (па 5 па кожнаму з разглядаемых элементаў). Пры гэтым усе яны, як правіла, адносныя і разлічаны як сярэднія за некалькі гадоў (гл. табл.1). Роўная колькасць паказчыкаў сведчыць аб аднолькавай важнасці разглядаемых элементаў і ў пэўнай ступені спрашчае далейшыя разлікі. Імкненне надаць большую вагу тым ці іншым элементам якасці жыцця праз увядзенне папраўчых каэфіцыентаў (ці балаў) у дадзеным выпадку лічым неапраўданым, таму як “узважыць”, што важней для насельніцтва, можа толькі само насельніцтва. Усё гэта дае падставы казаць пра абавязковасць сацыялагічных апытанняў пры вывучэнні такой складанай з’явы, як якасць жыцця. Таму мы лічым, што толькі суб’ектыўныя меркаванні насельніцтва розных рэгіёнаў адносна ўласных ўмоў пражывання могуць стаць падставай для “карэкціроўкі” якасці жыцця. Заўважым, што гэты бок даследавання патрабуе дадатковых сродкаў і звязаны з пэўнымі арганізацыйнымі складанасцямі, таму застаўся паза нашай увагай. Тым не менш, гэта ні ў якім разе не азначае адмаўлення ад тых афіцыйных звестак, якія назапашаны айчыннай статыстыкай. Факты – падмурак навукі. Іншая справа, што афіцыйная статыстыка дае абмежаваную колькасць паказчыкаў, прыдатных для адлюстравання якасці жыцця на ўзроўні дробных тэрытарыяльных адзінак. У сувязі з гэтым нярэдка даводзіцца выкарыстоўваць не тыя паказчыкі, якія трэба, а тыя, якія ёсць.


Табліца 1

Элементы і паказчыкі якасці жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Прыродна-экалагічныя ўмовы

Дабрабыт

Сацыяльная бяспека

Самарэалізацыя

Сума актыўных тэмператур паветра вышэй 10°С.

Сярэднемесячная намінальная налічаная заработная плата работнікаў, тыс.рублёў.

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў на 10000 чалавек насельніцтва.

Колькасць асоб, якія выехалі на пастаяннае месца жыхарства за межы раёна на 10000 чалавек насельніцтва.

Забяспечанасць насельніцтва рэсурсамі прэснай падземнай вады, м3 на аднаго чалавека.

Забяспечанасць насельніцтва жыллём, м2 агульнай плошчы на аднаго чалавека.

Каэфіцыент смяротнасці немаўлят, ‰.

Колькасць канфесіянальных абшчын на 10000 чалавек нсельніцтва.

Удзельная вага асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у агульнай плошчы раёна, %.

Узровень добраўпарадкаванасці жылля (абсталяванне жыллёвага фонду гарачым водазабяспячэннем, вадаправодам і каналізацыяй ), %.

Суадносіны працуючых пенсіянераў да ўсіх пенсіянераў, якія знаходзяцца на ўліку ў органах сацыяльнай абароны, %.

Колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў на 10000 чалавек насельніцтва.

Аб’ём назапашаных адходаў на адзінку плошчы, т/км².

Рознічны тавараабарот і аб’ём платных паслуг на аднаго чалавека, тыс.рублёў.

Расходы бюджэтаў на ахову здароўя, адукацыю, культуру і сацыяльную дапамогу на аднаго чалавека, тыс.рублёў.

Колькасць арганізаваных турыстаў, якія выезджалі за межы краіны на 10000 чалавек насельніцтва.

Удзельная вага насельніцтва, якое пражывае ў зонах радыёактыўнага забруджвання, у агульнай колькасці насельніцтва раёна,%.

Колькасць прыватных легкавых аўтамабіляў на 10000 чалавек насельніцтва.

Узровень першаснай інваліднасці насельніцтва ў працаздольным узросце, колькасць інвалідаў на 10000 чалавек насельніцтва.

Колькасць самагубстваў на 10000 чалавек насельніцтва.


Зразумела, што толькі гэтымі паказчыкамі не вычэрпваецца магчымасць адлюстравання элементаў якасці жыцця. Небяспрэчным, на нашу думку, з’яўляецца аднясенне некаторых з іх да тых ці іншых элементаў. Аднак галоўнае тое, што гэтыя паказчыкі “прысутнічаюць” пры ацэнцы якасці жыцця, а да якога элемента яны аднесены, пытанне важнае, але ў дадзеным выпадку не вызначальнае.

Не менш складаная частка геаграфічнага даследавання якасці жыцця – сама яе ацэнка. Аналіз усіх метадаў дазваляе сцвярджаць, што найбольш комплексна характарызуе ўмовы пражывання людзей інтэгральны паказчык (індыкатар) якасці жыцця, які ахоплівае ўсе вызначаныя намі элементы. Асабліва трэба падкрэсліць тое, што інтэгральны індыкатар дазваляе, з аднаго боку, прывесці разнастайныя велічыні да агульнага назоўніка, з другога - сціснуць атрыманую інфармацыю. Акрамя таго, ён прыдатны не толькі для буйных тэрытарыяльных адзінак, але і для дробных, і пры гэтым дае магчымасць выяўляць тэндэнцыі ў змяненні якасці жыцця насельніцтва за пэўны перыяд. Хаця нельга скідваць з рахунку і паэлементную ацэнку якасці жыцця. Атрыманыя комплексныя ацэнкі па кожнаму яе элементу дазваляюць ўбачыць “слабыя звёны” вывучаемай сістэмы і прадпрыняць крокі па іх выпраўленні.

Наша ацэнка якасці жыцця тычылася толькі апошніх гадоў ХХІ ст. і абапіралася на першыя чатыры паказчыкі па кожнаму элементу (гл. табл.1). Сама методыка разліку інтэгральнага паказчыка якасці жыцця (ІПЯЖ) адміністрацыйных раёнаў Беларусі грунтуецца на прынцыпе пабудовы ІРЧП і можа быць прадстаўлена ў выглядзе наступнай формулы:


ІПЯЖ (раён) = (І1234)/N (1), дзе


І1 - інтэгральны індэкс першага элемента якасці жыцця; І2 - інтэгральны індэкс другога элемента якасці жыцця; І3 - інтэгральны індэкс трэцяга элемента якасці жыцця; І4 - інтэгральны індэкс чацвертага элемента якасці жыцця; N – колькасць элементаў.

Інтэгральны індэкс кожнага элемента для ўсіх раёнаў па асобку (Іэ) разлічваецца па формуле:


Іэ = ∑k (2)

ka = (Х – Хmin) / (Хmax – Хmin) (3), дзе


ka – каэфіцыент абагульнення; Х – фактычнае значэнне паказчыка ў раёне; Хmax – максімальнае (найлепшае) значэнне паказчыка ў краіне; Хmin – мінімальнае (найгоршае) значэнне паказчыка ў краіне. У тым выпадку, калі найбольшаму значэнню адпавядае найгоршая сітуацыя ў раёне (напрыклад, каэфіцыент смяротнасці немаўлят, або аб’ём назапашанных адходаў на адзінку плошчы) формула для разліку ka будзе выглядаць так:


ka = (Х – Хmax) / (Хmin –Хmax) (4)


Зробленя намі разлікі паказалі, што розніца паміж раёнамі толькі па інтэгральнаму паказчыку якасці жыцця дасягае амаль 2-х раз, а па асобных яе элементах яна вагаецца ад 2-х да 10 разоў.

Абавязковае патрабаванне геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва – картаграфічнае яе адлюстраванне. Пабудаваная намі картаграма інтэгральнага паказчыка якасці жыцця (мал.1) дае магчымасць, з аднаго боку, пераканацца ў моцнай яе тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі, з другога - казаць аб важнасці і неабходнасці правядзення раяніравання тэрыторыі краіны як па інтэгральнаму паказчыку якасці жыцця, так і па асобных яе элементах. У выпадку, калі сітуацыя з інтэгральным паказчыкам ці паэлементнымі паказчыкамі якасці жыцця выглядае “размыта”, г.зн. няма падстаў для правядзення раяніравання, можна правесці тыпалогію раёнаў па гэтых паказчыках. Намі такая тыпалогія зроблена па інтэгральнаму індыкатару якасці жыцця (табл.2). Заўважым пры гэтым, што ў якасці парогавага значэння аднесення раёнаў да тых ці іншых тыпаў была ўзята сярэдняя велічыня індыкатара.


Табліца 2

Тыпалогія адміністрацыйных раёнаў па інтэгральнаму індыкатару якасці жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Вельмі высокі

Высокі

Сярэдні

Нізкі

Вельмі нізкі

вышэй 2,001

2,000-1,801

1,800-1,601

1,600-1,401

ніжэй 1,400

Мінскі

Брэсцкі

Мазырскі

Мядзельскі

Гродзенскі


Жлобінскі

Дзяржынскі

Віцебскі

Светлагорскі

Асіповіцкі

Нясвіжскі

Смалявіцкі

Гомельскі

Глускі

Калінкавіцкі

Лельчыцкі

Баранавіцкі

Маладзечненскі

Крупскі

Полацкі


Магілёўскі

Лагойскі

Рэчыцкі

Маларыцкі

Свіслацкі

Расонскі

Лепельскі

Слонімскі

Нараўлянскі

Мастоўскі

Пінскі

Ельскі

Акцябрскі

Барысаўскі

Уздзенскі

Петрыкаўскі

Старадарожскі

Бярозаўскі

Стаўбцоўскі

Бялыніцкі

Жабінкаўскі

Кіраўскі

Камянецкі

Добрушскі

Дзятлаўскі

Крычаўскі

Чэрвеньскі

Лідскі

Астравецкі

Хойніцкі

Пружанскі

Рагачоўскі

Сенненскі

Ваўкавыскі

Ушацкі

Брагінскі

Вілейскі

Слуцкі

Верхнядзвінскі

Навагрудскі

Пухавіцкі

Салігорскі

Івацэвіцкі

Чашніцкі

Чачэрскі

Лоеўскі

Капыльскі

Докшыцкі

Іванаўскі

Касцюковіцкі

Ляхавіцкі

Быхаўскі

Ганцавіцкі

Клецкі

Веткаўскі

Кобрынскі

Ашмянскі

Бабруйскі

Жыткавіцкі

Бераставіцкі

Шумілінскі

Іўеўскі

Пастаўскі

Смаргоньскі

Круглянскі

Клічаўскі

Чавускі

Карэліцкі

Любанскі

Лёзненкі

Слаўгарадскі

Валожынскі

Клімавіцкі

Столінскі

Драгічынскі

Чэрыкаўскі

Гарадоцкі

Шчучынскі

Воранаўскі

Краснапольскі

Міёрскі

Лунінецкі

Талачынскі

Глыбоцкі

Бярэзінскі

Хоцімскі

Шклоўскі

Дубровенскі

Аршанскі

Шаркаўшчынскі

Мсціслаўскі

Бешанковіцкі

Дрыбінскі

Горацкі

Зэльвенскі

Браслаўскі

Буда-Кашалёўскі

Кармянскі


Бадай, самая галоўная частка геаграфічнага даследавання якасці жыцця насельніцтва – выяўленне прычын (у літаратуры іх нярэдка называюць фактарамі), якія абумоўліваюць яе адрозненні “ад месца да месца”. Трэба падкрэсліць, што тут нярэдка назіраецца блытаніна, калі тыя ці іншыя паказчыкі, характарызуючыя якасць жыцця, прымаюць за фактары, якія вызначаюць гэтыя адрозненні. Мы зыходзім з таго, што якасць жыцця – вельмі складаная сістэма, якая функцыянуе ў пэўным сацыяльна-эканамічным асяроддзі і ўзаемадзейнічае з іншымі сістэмамі. Таму ўзаемасувязь асяроддзя і сістэмы з‘яўляецца галоўнай асаблівасцю функцыянавання сістэмы, выступае яе знешняй характарыстыкай і адлюстроўвае пры гэтым найбольш істотныя яе ўласцівасці. Зыходзячы з гэтага, да фактараў можна аднесці ўзровень развіцця прадукцыйных сіл тых ці іншых раёнаў, структуру і спецыялізацыю гаспадаркі, эканоміка-геаграфічнае і геапалітычнае становішча, прыродна-рэсурсны патэнцыял, дэмаграфічны патэнцыял і структуру насельніцтва, фінансавую забяспячанасць, ступень рыначных пераўтварэнняў і інш.

Не менш важны (і не менш складаны) бок даследавання – выяўленне ўзаемасувязі паміж якасцю жыцця насельніцтва і якасцю самога насельніцтва. Па сутнасці размова ідзе аб крытэрыях ацэнкі якасці. Крытэрыі якасці жыцця насельніцтва тэрыторыі – гэта сукупнасць прыкмет, на падставе якіх робіцца выснова аб тым, як паўплывалі тыя ці іншыя ўмовы жыцця на само насельніцтва – яго здароўе, працягласць жыцця, адукацыйны ўзровень і г.д.

Завяршальная частка геаграфічнага даследавання якасці жыцця – пошук шляхоў па змяншэнні маючай месца тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі. Вядома, што вялікія адрозненні ў якасці жыцця насельніцтва розных раёнаў, што фактычна паццвярджаецца вышэйпрыведзенай картаграмай і іх тыпалогіяй, успрымаюцца грамадствам як парушэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці і могуць прывесці пры пэўных умовах да сацыяльнай напружанасці. Адна з галоўных мэтаў устойлівага развіцця Беларусі – павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. Галоўным патрабаваннем для яе застаецца імкненне забяспечыць росквіт усёй краіны, а не асобных яе частак. Таму без рэгулюючай ролі дзяржавы ў гэтым складаным працэсе не абыйсціся. У сувязі з гэтым рэальныя рычагі і механізмы ў аслабленні вастрыні праблемы, калі зыходзіць з сённяшняй сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне, у руках цэнтральных і мясцовых органаў улады.

Зразумела, пры вывучэнні такой складанай з’явы, як якасць жыцця, узнікаюць і іншыя пытанні, адказаць на якія ў рамках аднаго артыкула не ўяўляецца магчымым. Аднак нават тыя пытанні, на якія мы імкнуліся даць адказ, дазваляюць сцвярджаць, што якасць жыцця насельніцтва – гэта менавіта той фокус, у якім знаходзяць сваё праяўленне і эканоміка, і палітыка, і ідэалогія. І геаграфічная навука не мае права заставацца ў баку ад яе даследавання.



Мал.1. Інтэгральны паказчык якасці жыцця насельніцтва адміністрацыйных раёнаў Беларусі

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconВернуться в содержание
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем “Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”, зацверджанага...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconАб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconРэспублікі Беларусь " 18 "
Аб унясенні змяненняў І дадаткаў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 года №11 І некаторых пытаннях дзяржаўнай...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconПлан работы Тучанскага нпк на май 2012 г
Абласны бацькоўскі сход “Ад якасці ўзаемадзеяння – да якасці выхавання, да якасці жыцця – нашага І дзяржавы”

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі...

Аб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь iconАб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. №44 І прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка