Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць




НазваБеларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць
Дата канвертавання28.10.2012
Памер105.99 Kb.
ТыпДокументы


БЕЛАРУСЬ – 2012




Дабрабыт і сацыяльная абароненасць

Беларусь – сацыяльна арыентаваная, прававая і эканамічна развітая дзяржава са значнай удзельнай вагой навукаёмістых і высокатэхналагічных вытворчасцей, мэтай якой з’яўляецца павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян і іх сацыяльнай абароненасці.

У міжнародным рэйтынгу па такім комплексным паказчыку, як індэкс чалавечага развіцця, Беларусь займае 65-е месца сярод 187 краін свету і ўваходзіць у групу дзяржаў з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Паводле звестак брытанскага незалежнага навукова-даследчага інстытута Legatum, па выніках 2011 года Беларусь заняла 50-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краін свету сярод 109 дзяржаў (гэта на 4 пазіцыі вышэй папярэдняга года) і апярэдзіла ўсіх сваіх суседзяў. Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася эканамічная сітуацыя ў краіне, адукацыя, ахова здароўя, якасць кіравання дзяржавай і іншыя паказчыкі.

Беларусь мае права ганарыцца дасягненнямі ў галіне барацьбы з беспрацоўем, якое па стане на 1 студзеня 2012 г. склала 0,6 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе. У Беларусі назіраецца паступальны рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, у краіне прыкметна скарацілася доля малазабяспечаных людзей. Паводле даклада ААН 2011 года аб развіцці чалавека, у адпаведнасцi з iндэксам шматмернай беднасці (ІМБ), які разлічаны ў дачыненні да
108 дзяржаў, Беларусь разам са Славакіяй і Славеніяй узначальвае сусветны рэйтынг.

Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідараў па ўзроўні фінансавання сферы адукацыі: на гэтыя мэты з бюджэту штогод выдзяляецца каля 6 працэнтаў ВУП. Колькасць студэнтаў у разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва ў Беларусі складае 467 чалавек. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае шэраг заходнееўрапейскіх краін і займае другое месца сярод краін СНД.

Адным з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі з’яўляецца таксама ахова здароўя. Паводле звестак справаздачы СААЗ “Сусветная статыстыка аховы здароўя – 2012”, Беларусь займае 5-е месца ў свеце па колькасці ўрачоў – 53,6 спецыялiстаў на 1000 насельніцтва.

Дзіцячая смяротнасць у Беларусі зніжана да ўзроўню чатырох выпадкаў на
1000 нараджэнняў (гэта супадае з узроўнем “старых” членаў ЕС, а таксама на 0,3 працэнта меней, чым у Швейцарыі). Гэты паказчык не толькі лепшы сярод краін СНД, але і дэманструе найбольшую дынаміку зніжэння. Наша краіна датэрмінова дасягнула чацвёртай Мэты развіцця тысячагоддзя ААН – “скарачэнне смяротнасці сярод дзяцей ва ўзросце да
5 гадоў на дзве трэці ў параўнанні з 1990 годам”.

Беларусь упэўнена апярэджвае ўсе краіны СНД паводле iндэкса экалагічных дасягненняў і паказчыка долі ўкаранёных аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным энергетычным балансе краіны.

Беларусь займае 52-е месца ў свеце па Індэксу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Абсалютнае значэнне індэкса IDI за апошнія тры гады вырасла з 3,93 да 5,01, што дазволіла Беларусі ўвайсці ў катэгорыю дзесяці найбольш дынамічных краін.

Паводле апошніх дадзеных ААН, Беларусь апярэджвае па ўзроўню прадстаўленасці жанчын у Парламенце ўсе краіны СНД і такія развітыя дзяржавы, як Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Швейцарыя, Францыя, Японія, займаючы
22 месца ў сусветным рэйтынгу.


Дынамічны эканамічны рост

Рэспубліка Беларусь – экспартаарыентаваная дзяржава з развітай прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна з’яўляецца адным з лідараў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактараў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзясяты колавы трактар, які выпускаецца сёння ў свеце, носіць імя “Беларус”.

У рэгіёне СНД Беларусь стабільна ўтрымлівае пазіцыі лiдара ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных кірунках развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Беларусь паставіла перад сабой амбіцыйную задачу – стаць актыўным удзельнікам міжнароднага рынку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у першую чаргу – у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Па экспарту ІТ-паслуг на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД, даганяючы па гэтым паказчыку Індыю. Ёсць значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій: у прыватнасці, у вытворчасці аптычных і лазерных прыбораў, аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Гандлёвыя адносіны Беларусь падтрымлівае больш чым са 180 дзяржавамі свету.

Нават у складанай для народнай гаспадаркі краіны сітуацыі, выкліканай, перш за ўсё, ростам кошту імпартуемых энерганосьбітаў і валютным дысбалансам, у 2011 годзе ў Беларусі не адбылося знiжэння вытворчасці.

За апошнія 17 гадоў рост эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны абумовіў устойлівае павелічэнне аб’ёмаў тавараабароту. У 1995 годзе аб’ём знешняга гандлю таварамі Беларусі склаў 10,3 млрд долараў, у 2000 годзе – 16 млрд долараў, а ў 2011 годзе абарот дасягнуў 86,4 млрд долараў.

Доля Расiі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі складае каля 45 працэнтаў. Другі па знешнегандлёваму абароту партнёр Беларусі – Еўрапейскі саюз. Па выніках 2011 года на долю Расіі прыпала 34 працэнты экспарту, а на долю ЕС – 39 працэнтаў. На долю астатніх краін СНД прыпадае 14 працэнтаў.

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень – сакавік 2012 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 3 працэнты, а аб’ёмы прамысловай вытворчасці выраслі на 8,3 працэнта.

Па стане на 1 красавіка 2012 г. Аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 129 працэнтаў, у тым ліку экспарт тавараў і паслуг вырас на 53,3 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года.

У справаздачы ААН па поспехах краін у справе тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў параўнанні з 2008 годам Беларусь перамясцілася з 84-га на 48-е месца (36 пазіцый).


Удасканаленне інвестыцыйнага клімату

Прымаючы ўдзел у Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, наша краіна практычна становіцца “заходнiмi варотамi” для замежнага бізнэсу: замежны інвестар атрымлівае новую і маштабную магчымасць – працаваць на 170-мільённай прасторы трох дзяржаў. На гэтай адзінай эканамічнай прасторы даюцца роўныя ўмовы для прадпрыемстваў, забяспечваецца свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў.

У Беларусі праводзяцца маштабныя рэформы, накіраваныя на радыкальную лібералізацыю эканомікі і павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці краіны.

Удзельная вага інвестыцый у асноўны капітал склала 33,1 працэнта ад ВУП, а гэта азначае, што практычна кожны трэці рубель з’яўляецца інвестыцыйным.

Паводле індэкса лёгкасці вядзення бізнесу, са 183 краін, ахопленых даследаваннем Сусветнага банка “Doing Business-2011”, Беларусь за два гады ўзнялася амаль на
50 пазіцый і заняла 68-е месца. Наша краiна прызнана адным з вядучых у свеце рэфарматараў за апошнія пяць гадоў і замыкае тройку найбольш актыўных рэфарматараў па сукупным эфекце ад лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу.

У цяперашні час дзейнічаюць 52 пагаднення аб прадухiленнi двайнога падаткаабкладання і 49 дагавораў аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый, у тым ліку з Аўстрыяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Італіяй, Кітаем, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Турцыяй, Чэхіяй, Швецыяй, Швейцарыяй, Фінляндыяй, Паўднёвай Карэяй і інш.

У краіне створана сістэма стымулаў, ільгот і прэферэнцый для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці. Спецыяльныя прававыя рэжымы дзейнічаюць для інвестараў у свабодных эканамічных зонах, малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, Парку высокіх тэхналогій і інш

Топ-10 2011 года краін-донараў прамых замежных інвестыцый (ПЗІ)
у Рэспубліку Беларусь: Расія, Вялікабрытанія, Украіна, Кіпр, Італія, Германія, ЗША, Літва, Нідэрланды, Польшча.

Прамыя замежныя інвестыцыi на чыстай аснове за 2011 год склалі
каля 4 млрд долараў ЗША.

Рэзідэнтамі Беларусі з’яўляюцца найбуйнейшыя і найбольш аўтарытэтныя пастаўшчыкі паслуг ІТ-аўтсорсінгу ва Усходняй Еўропе і краінах СНД (у прыватнасці,
“EPAM Systems” і “IBA”).

“EPAM Systems” стала першай кампаніяй у Еўропе, якая дасягнула 4-га ўзроўню якасці па SEI CMMI.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconБялявая раса: гістарыяграфія І антрапалёгія
Асноўная ідэя французскага заснавальніка антрапасацыялёгіі Жоржа Вашэ дэ Ляпужа лепш за ўсё адлюстраваная ў дзьвух яго асноўных складаньнях:...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconСацыяльная палітыка дзяржаў-удзельніц снд
Сацыяльная палітыка дзяржавы – сістэма скаардынаваных мераў органаў дзяржаўнай улады, якія накіраваны на дасягненне мэтаў у вобласці...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconАб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь
Тэрмін “якасць жыцця” з’явіўся ў звароце ў сярэдзіне ХХ ст., калі стала відавочным, што катэгорыя “узровень жыцця” не адлюстроўвае...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconПаважаны (-ая) грамадзянін (-ка) Рэспублікі Беларусь
Вас аб правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 23 верасня 2012 г выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Як заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прычынай пільнай увагі да такіх установаў стаў шэраг шпіталізацыяў аматараў такога паленьня....

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць icon2 сакавiка 2012 г. N 19 аб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у пастанову мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь ад 18 жнiўня 2006 Г. N 82
Спублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049 "Об изменении, дополнении...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць icon28 мая 2012 г. N 29 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб правядзеннi нацыянальнага форуму "музеi беларусi"
На падставе падпункта 10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Беларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць iconНа 2010-2013 гады раздзел 1
Рэспублікі Беларусь, Генеральным пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў І прафсаюзаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка