Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю




НазваПрававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю
Дата канвертавання28.10.2012
Памер48.08 Kb.
ТыпДокументы
ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА ДЗЯРЖАЎ-УДЗЕЛЬНІЦ СНД У БАРАЦЬБЕ СА ЗЛАЧЫННАСЦЮ


Алексяюк Ю.В., 2 курс, ДКП

Навуковы кіраўнік: Саракавік І.А., к.г.н., дацэнт


На тэрыторыі дзяржаў-удзельніц СНД працягваецца рост маштабаў пагрозы, якая зыходзіць ад арганізаванай транснацыянальнай злачыннасці, якая нярэдка звязана з тэрарызмам, і адначасова з'яўляецца адной з крыніц яго фінансавання. Актыўна дзейнічаюць арганізаваныя злачынныя групоўкі, якія імкнуцца кантраляваць фінансавыя патокі асобных прадпрыемстваў і галін у цэлым. Існуе тэндэнцыя да ўзмацнення іх уплыву на розныя віды бізнесу не толькі ўнутры краін, але і за іх межамі.

З прыняццем кіраўнікамі дзяржаў СНД у 1996 годзе Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі відамі небяспечных злачынстваў на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц СНД супрацоўніцтва набыло шматпланавы, комплексны, дынамічны характар.

Рэалізацыя дадзенай праграмы дазволіла за гэтыя гады стварыць міжнародную прававую базу супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, злачыннасцю, незаконным абаротам наркотыкаў, незаконнай міграцыяй, па супрацьдзеянні злачынствам у сферы эканомікі, правапарушэнняў у галіне інтэлектуальнай уласнасці і іншым. На сёння прыняты шэраг канвенцый, у тым ліку базавы дакумент – Канвенцыя аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах [1]. Створана i комплексная прававая база супрацоўніцтва ў выглядзе канцэпцый, міжнародных дагавораў, міждзяржаўных праграм па пяці найбольш актуальных кiрунках сумеснага супрацьдзеяння злачыннасці, тэрарызму, незаконнаму абароту наркотыкаў, незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі [1].

Істотна пашырана міжнародная прававая база дзяржаў-удзельніц СНД у міжнародным супрацоўніцтве шляхам далучэнняў да асноўных дагавораў, заключаных у крымінальна-прававой сферы ў рамках ААН, яе спецыялізаваных устаноў і МАГАТЭ, а таксама Савета Еўропы.

У адпаведнасці з праграмамі, праводзяцца сумесныя аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы і спецыяльныя аперацыі па пошуку злачынцаў, супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, нелегальнай міграцыі, па спыненні кантрабанды сыравінных рэсурсаў і культурных каштоўнасцяў, дзейнасці міжнародных злачынных груповак на транспарце і г. д.

Актыўна рэалізуюцца сумесныя мерапрыемствы па супрацьдзеянню злачыннасці ў прыгранічных рэгіёнах дзяржаў-удзельніц СНД.

Створаны і функцыяніруе спецыялізаваны банк даных Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц СНД. Інфармацыя гэтага банка шырока выкарыстоўваецца праваахоўнымі органамі дзяржаў-удзельніц СНД.

Асаблівую трывогу выклікаюць негатыўныя працэсы, якія адбываюцца ў апошні час у сферы трансгранічнага абароту звычайнай зброі. У прыватнасці, тэрарыстычнымі арганізацыямі даволі актыўна выкарыстоўваецца адна з такіх новых формаў міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, як заключэнне так званых «камерцыйных» кантрактаў на экспарт зброі. У гэтым выпадку выяўленне канчатковых спажыўцоў зброі бывае вельмі цяжкім, што стварае рэальныя ўмовы для асядання часткі ўзбраенняў або грашовых сродкаў у невядомых пасрэднікаў з недзяржаўных структур. Падобныя аперацыі даюць магчымасць тэрарыстычным арганізацыям атрымліваць фінансавыя сродкі і асобныя віды ўзбраення, якія могуць быць выкарыстаны як у зонах узброеных канфліктаў, так і для здзяйснення тэрарыстычных акцый. У цяперашні час дзейнічаюць саветы праваахоўнай накіраванасці, якія займаюцца пытаннямі развіцця супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з трансгранічным абаротам зброі. Кіраўнікамі дзяржаў СНД падпісана прадугледжанае Міждзяржаўнай праграмай сумесных мер барацьбы са злачыннасцю, Пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якое заклікана стварыць умовы для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння праваахоўных органаў дзяржаў-удзельніц СНД у гэтай сферы. Таксама карыснай з’яўляецца рэалізацыя прынятай Саветам кіраўнікоў урадаў СНД Канцэпцыі адзінай сістэмы маркіроўкі выбуховых рэчываў, боепрыпасаў і зброі дзяржаў-удзельніц СНД.

Ва ўмовах фінансавай глабалізацыі і інтэрнацыяналізацыі злачыннасці барацьба з карупцыяй немагчыма без каардынацыі намаганняў у супрацьдзеянні легалізацыі крымінальных сродкаў у міжнародным маштабе. Меры, што прымаюцца на нацыянальным узроўні, павінны спалучацца з шмат баковымі намаганнямі і дзеяннямі. Толькі такое спалучэнне можа даць жаданы эфект і не дазволіць злачынным капіталам свабодна перацякаць. Гэта, паводле дакументаў ААН і яе спецыялізаваных устаноў, патрабуе прыняцця дзяржавамі-удзельніцамі СНД належных сумесных мер і стварэння адэкватных рэгламентацыйных механізмаў. У сувязі з гэтым, у адпаведнасці з Міждзяржаўнай праграмай сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2008–2010 гады, распрацаваны і знаходзяцца ў стадыі ўзгаднення праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з карупцыяй, а таксама праект Пагаднення аб адукацыі Міждзяржаўнага савета аб супрацьдзеянні карупцыі [2].

Мэтай такога міждзяржаўнага супрацоўніцтва з'яўляецца сумесная абарона інтарэсаў чалавека, грамадства і дзяржаў-удзельніц СНД у інфармацыйнай сферы.

Асноўнымі формамі супрацоўніцтва кампетэнтных органаў дзяржаў-удзельніц СНД у барацьбе з злачыннасцю з'яўляюцца:

а) ажыццяўленне сумесных следчых, аператыўна-вышуковых дзеянняў і іншых мерапрыемстваў на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц СНД;

б) аказанне садзейнічання работнікам кампетэнтных органаў адной дзяржавы работнікамі кампетэнтных органаў іншых дзяржавыў у спыненні, раскрыцці і расследаванні злачынстваў, затрыманні асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, вышуку злачынцаў. Гэта садзейнічанне выяўляецца ў форме прадастаўлення іншага боку транспартных сродкаў, крыміналістычнай тэхнікі, сувязі, аргтэхнікі, неабходнай аператыўнайі нфармацыі, арганізацыі працы перакладчыкаў, экспертаў, ажыццяўлення іншых канкрэтных мерапрыемстваў;

в) абмен інфармацыяй і вопытам работы кампетэнтных органаў па папярэджанню, спыненню і раскрыццю злачынстваў, правядзенне сумесных семінараў, вучэнняў, збораў, кансультацый і нарад;

г) выкананне запытаў і просьбаў, якія паступаюць ад кампетэнтных органаў іншых дзяржаў-удзельніц СНД;

д) выдача асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, прывядзення прысуду ў выкананне і перадача асуджаных для далейшага адбывання пакарання ў парадку, прадугледжаным адпаведнымі дагаворамі;

е) забеспячэнне прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян сваёй дзяржавы за ўчыненне злачынстваў на тэрыторыях іншых дзяржаў-удзельніц СНД.

Такім чынам, цяпер існуе, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, прававое забеспячэнне супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД у барацьбе са злачыннасцю, якое з'яўляецца добрай асновай для яго далейшага ўдасканалення.


Літаратура

  1. Канвенцыя аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах: падпісана паводле Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 516 ад 5 кастрычнiка 2002 г., г. Мiнск// Эталон – Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2011. – Дата доступа: 27.11.2011.

  2. Пагадненне аб адукацыі Міждзяржаўнага савета аб супрацьдзеянні карупцыі ад 12.11.2011 г.// Эталон – Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2011. – Дата доступа: 27.11.2011.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПрававое рэгуляванне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у вобласці барацьбы з гандлем людзьмі І магчымыя перспектывы яго развіцця
Пытанні ўзаемадзеяння краін снд у ажыццяўленні ўсебаковай бяспекі з'яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПрававое забеспячэнне дзейнасці органаў садружнасці незалежных дзяржаў
Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дзейнасць снд ажыццяўляецца створанымі дзяржавамі-удзельніцамі каардынацыйнымі органамі

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconМіжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд
Міжнародныя зносіны – сукупнасць палітычных, эканамічных, дыпламатычных, ваенных, культурных, навукова-тэхнічных сувязей І ўзаемаадносін...

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconСацыяльная палітыка дзяржаў-удзельніц снд
Сацыяльная палітыка дзяржавы – сістэма скаардынаваных мераў органаў дзяржаўнай улады, якія накіраваны на дасягненне мэтаў у вобласці...

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПералік міжнародных дагавароў у галіне культуры
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры краін-удзельніц снд. 15. 05. 1992, г. Ташкент

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПлан работы
Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове І літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconНарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу
Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (Л. У. Крысеня)

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconСнд у барацьбе з тэрарызмам
Яго праявы звычайна цягнуць масавыя чалавечыя ахвяры І разбурэнне матэрыяльных І духоўных каштоўнасцей, якія часам не паддаюцца ўзнаўленню....

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла на 2012/2013 навучальны год
Метадычны семінар: Нарматыўна-прававое І інструктыўна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па біялогіі, геаграфіі, хіміі,...

Прававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла на 2009/2010 навучальны год
Метадычны семінар: Нарматыўна-прававое І інструктыўна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўчага цыкла...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка