Галоўнай крыніцай ведаў для нас з'яўляецца кніга. Разам з тым час рухаецца наперад, І атрыманне інфармацыі ўжо аказваецца немагчымым без прымянення




НазваГалоўнай крыніцай ведаў для нас з'яўляецца кніга. Разам з тым час рухаецца наперад, І атрыманне інфармацыі ўжо аказваецца немагчымым без прымянення
Дата канвертавання28.10.2012
Памер28.26 Kb.
ТыпДокументы
Час рухацца наперад


Галоўнай крыніцай ведаў для нас з'яўляецца кніга. Разам з тым час рухаецца наперад, і атрыманне інфармацыі ўжо аказваецца немагчымым без прымянення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. З улікам гэтага і ЮНЕСКА надае асаблівую ўвагу выкарыстанню такіх тэхналогій для забеспячэння доступу да інфармацыі. Пацвярджэннем таму з’яўляецца вялікая колькасць нацыянальных і рэгіянальных праектаў, якія ажыццяўляюцца па ініцыятыве і з удзелам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Падставай для праграмы “Памяць свету”, заснаванай у 1992 годзе, стала асэнсаванне неабходнасці забеспячэння доступу да дакументальнай спадчыны розных краін і яе захаванасці. Пры гэтым было сфармулявана само паняцце дакументальнай спадчыны як дакументаванай калектыўнай памяці народаў свету, што ўяўляе сабою вялікую частку сусветнай культурнай спадчыны.


Сумесна з Нацыянальнай біб­ліятэкай Беларусі створана электронная бібліятэка беларускай літаратуры, у якую ўвайшла тысяча твораў ХІІ — ХХ стст. У 2007 годзе адбылася прэзентацыя кампакт-дыска “Электронная бібліятэка — школьнікам” і праекта “Новая тэхналогія стварэння гукавой кнігі для сляпых”. Гэты праект стаў другім этапам раней рэалізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пад эгідай ЮНЕСКА праекта па стварэнні кампакт-дыска “Электронная бібліятэка — школьнікам” з поўнымі тэкстамі твораў, уключаных у школьную праграму па беларускай і рускай літаратуры для 9 — 11 класаў. На аснове тэхналогіі “гукавой кнігі для сляпых” створаны сінтэзатар мовы для праслухоўвання тэкстаў на беларускай, рускай і англійскай мовах, які пасля можа быць выкарыстаны для аўтаматычнага агучвання ўсіх электронных тэкстаў, у тым ліку ў Інтэрнэце.


Адной з усеабдымных мэт ЮНЕСКА з’яўляецца пабудова інклюзіўных таварыстваў ведаў з дапамогай інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій для захавання, прымнажэння і распаўсюджвання ведаў у галіне адукацыі, навукі, культуры. Сектарам інфармацыі ЮНЕСКА быў рэалізаваны праект па пашырэнні адкрытага доступу да навуковай інфармацыі і даследаванняў.


Адкрыты доступ прадугледжвае, што ўладальнік правоў прадастаўляе ў агульнасусветным маштабе безадзыўнае права капіраваць, выкарыстоўваць, распаўсюджваць і перадаваць інфармацыю, а таксама трансфармаваць яе ў любы адвольны фармат з адпаведнай спасылкай на першага аўтара. Дзякуючы гэтаму навуковыя работнікі і навучэнцы ўсіх краін свету атрымаюць пашыраны доступ да ведаў.


Цяпер у адкрытым доступе знаходзіцца больш як 6 000 часопісаў і больш як 1 200 архіваў дадзеных розных устаноў. Апошнім часам больш як тысяча карыстальнікаў устанавілі вядомае праграмнае забеспячэнне для пошуку дадзеных у архівах — DSpace. Пры гэтым усяго толькі 20 працэнтаў артыкулаў з навуковых часопісаў знаходзяцца ў адкрытым доступе.


ЮНЕСКА будзе імкнуцца да ўстанаўлення супрацоўніцтва на сістэматычнай аснове і забеспячэння больш эфектыўнай каардынацыі па пытаннях адкрытага доступу з такімі ўста­новамі ААН, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб’яднаных нацый, Праграма ААН па навакольным асяроддзі і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.


Забеспячэнне адкрытага доступу — задача тэхнічна складаная. Яшчэ цяжэй дабіцца безадзыўнага права капіраваць, выкарыстоўваць, распаўсюджваць і перадаваць інфармацыю, трансфармаваць яе ў іншы фармат у рамках законнай дзейнасці са спасылкай на аўтара. Таму стратэгія мусіць прадбачыць кансультацыі з дзяржавамі і спецыялізаванымі ўстановамі, вывучэнне нацыянальных заканадаўстваў.


Вельмі дарэчы з’яўляецца рашэнне па стварэнні Глабальнага партала па адкрытым доступе, у якім будуць размешчаныя ўсе публікацыі ЮНЕСКА пасля прыняцця арганізацыяй палі­тыкі адкрытага доступу.


У праграме ЮНЕСКА па камунікацыі і інфармацыі на 2012 — 2013 гг. прадугледжваецца падтрымка і ўмацаванне бібліятэк і архіваў як устаноў, якія робяць свой унёсак у таварыства ведаў, далейшае ўмацаванне лічбавай бібліятэкі, з тым каб зрабіць даступнымі ў анлайнавым рэжыме і бясплатнымі ў карыстанні рэдкія і ўнікальныя дакументы з бібліятэк і ўстаноў культуры па ўсім свеце.


Уладзiмiр ШЧАСНЫ,

Старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА


(Па матэрыялах сайта газеты "Літаратура і мастацтва").

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\1890 1937 амерыканскі пісьменнік, які працаваў у жанрах хорару, фэнтэзі І навуковай фантастыкі, на той час вядомых як проста "дзіўная літаратура"
Асноўнай крыніцай натхнення Лаўкрафта І яго галоўным вынаходніцтвам былі касмічныя жахі, ідэя якіх у тым, што жыццё непазнавальнае...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\I. Жах у гліне
Асноўнай крыніцай натхнення Лаўкрафта І яго галоўным вынаходніцтвам былі касмічныя жахі, ідэя якіх у тым, што жыццё непазнавальнае...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\1865 1939 адзін з найвыбітнейшых дзеячаў ірландскага культурнага адраджэння. Галоўнай крыніцай яго твораў была ірландская міфалогія І гісторыя, на аснове
Галоўнай крыніцай яго твораў была ірландская міфалогія І гісторыя, на аснове якіх Ейтс стварыў своеасаблівую міфапаэтычную сістэму,...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\1865 1939 адзін з найвыбітнейшых дзеячаў ірландскага культурнага адраджэння. Галоўнай крыніцай яго твораў была ірландская міфалогія І гісторыя, на аснове
Галоўнай крыніцай яго твораў была ірландская міфалогія І гісторыя, на аснове якіх Ейтс стварыў своеасаблівую міфапаэтычную сістэму,...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Універсальныя сродкі аўтарызацыі пры разгортванні лекцыі
У рамках лекцыі ― аднаго з самых значымых відаў вучэбнай дзейнасці ― асноўнай крыніцай новых ведаў для студэнтаў з’яўляецца мова...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Заяўка на атрыманне фінансавання для рэалізацыі праекта
Як І візітоўка, прэзентацыя арганізацыі павінна быць сціслай – утрымліваць мінімум самай неабходнай інфармацыі; інфарматыўнай – утрымліваць...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Падрыхтаваць да цэнтралізаванага тэсціравання можа толькі школа
Кожны абітурыент 2010 года ўжо рыхтуецца да цт, І яму будзе карыснай любая інфармацыя на гэты конт, тым больш інфармацыя з першых...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Падрыхтаваць да цэнтралізаванага тэсціравання можа толькі школа
Кожны абітурыент 2010 года ўжо рыхтуецца да цт, І яму будзе карыснай любая інфармацыя на гэты конт, тым больш інфармацыя з першых...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Шлем быў важным элементам сярэднявечнага ўзбраення І неад’емнай часткай рыцарскай сімволікі. Вельмі часта шлем быў яшчэ І вырабам, у якім увасабляліся не толькі
Разам з тым, да нас дайшлі толькі адзінкавыя баявыя нагалоўі раннесярэднявечнага часу. Знаходка кожнага новага старажытнарускага...

Галоўнай крыніцай ведаў для нас з\Аналіз зваротаў рэпрэсаваных актывістаў за дапамогай
Дапамогу Камітэту распаўсюдам інфармацыі аб працы Камітэта І зборам неабходнай інфармацыі пра кандыдатаў на атрыманне дапамогі, у...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка