Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы




НазваНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Дата канвертавання14.11.2012
Памер18.59 Kb.
ТыпДокументы
Наша Ніва”, № 35, 29 верасьня 2006 г.


ЦЯЖАР НА КРОХКІЯ ПЛЕЧЫ


Гэтых спаборніцтваў не было ў календары Мінспорту. Дагэтуль у Беларусі здараліся дзіцячыя турніры (U-8) са скарочаным кантролем, і іх пераможцаў не адпраўлялі на чэмпіянаты сьвету. Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з ФІДЭ на «малых чэмпіёнаў», і нашы трэнэры ды чыноўнікі – вядома, тыя, хто ня зьехаў у адпачынак – узялі пад казырок.

Чэмпіянаты краіны сярод наймаладзейшых хлопчыкаў і дзяўчатак (7-10 верасьня, швайцарская сыстэма) не абышліся без накладак. У палажэньні, сфастрыгаваным паводле правілаў Міжнароднай фэдэрацыі, прадугледжвалася «музычнае суправаджэньне» адкрыцьця і закрыцьця, але гімн РБ гучаў толькі ў дэбюце, бо, як патлумачыў трэнэр нацыянальных каманд Георгі Бугрым, «памяшканьне патрабавалася фірме-арандатару, яна прасіла хутчэй яго вызваліць». Кваліфікацыя ўдзельнікаў вагалася ад першага разраду… да ніякага.

Зрэшты, чарговы шахматны фэст на К. Маркса, 10 адбыўся. Першыя месцы занялі Рагнеда Фядосенка (Мазыр) і Віталь Гойдзь (Менск), другія – Ксеня Казакова (Менск) і Даніла Балдоўскі (Бабруйск), трэція – Аксана Невясёлая і Мікіта Лапацік (Менск). Рагнеду трэніруе тата, як, дарэчы, і Ганну Шарэвіч, шматразовую чэмпіёнку Беларусі сярод дарослых –традыцыя «слухаць бацьку» паціху пранікае ў шахматы. Мазыранін Раман Фядосенка ў 90-х адшукаў Лену Таіраву; надоечы яна выканала гросмайстарскую норму. Настаўнік Віталя – Сяргей Яўменчык, даўні супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. На пытаньне пра свайго выхаванца адказаў ляканічна: «Нармальна займаецца».

Рагнеда й Віталь у кастрычніку паедуць на Чэмпіянат сьвету ў Батумі. Можна захапляцца тым, як гэтыя 8-гадовыя дзеці перасоўваюць каралёў і фэрзяў. А можна ўбачыць і другі бок мэдаля: ці не зарана ім змагацца за тытулы ў асабовым заліку? Многія абазнаныя трэнэры (А. Быхоўскі і інш.) выступаюць супраць падобных баталіяў, што цешаць амбіцыі дарослых, але для малых ёсьць псыхалягічнымі звышнагрузкамі.

ВР


* * *


Беларускі гросмайстар Cяргей Азараў перамог у моцным шахматным турніры (Стамбул), апярэдзіўшы некалькі сотняў. А міжнародны майстар Сяргей Жыгалка стаў першым у Эўропе (U-18).

Віншуем!


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

С. Азараў – А. Мароз. Пардубіцы, 2005. Ход белых.





Адказ: 1. h3! – «фортачка» не зашкодзіць. 1…Ta6 2. Tf1! Яшчэ адзін тонкі ход. Дзеля прарыву да караля часова ахвяруецца пешка. 2…Tac6 3. f4 ef 4. a6 Ta6 5. Tf4 Tg3 6. Tff7+ і белыя рэалізавалі перавагу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconElementy składowe sylabusu
...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Кампазытары, нібыта прызнаныя фідэ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы...

Наша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы iconНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка