У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы




НазваУ чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер26.35 Kb.
ТыпДокументы
Панк0515

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду ААН па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы праваабарончы орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прэтэндуюць Беларусь і Славенія. Эўрапейскія палітыкі называюць падобнае вылучэньне Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове “скандальнай з’явай” і патрабуюць ад Генасаблеі адхіліць кандыдатуру гэтай краіны.

Тэму працягвае Алена Струвэ.

Паводле аглядальнікаў нямецкага радыё Deutschlandfunk, калі ў Радзе ААН па правах чалавека ўжо прадстаўленыя такія краіны недэмакратычныя і неправавыя краіны як Кітай, Расея, Куба, Марока, Азэрбайджан, нельга выключаць, што да іх кампаніі далучыцца і гэтак званая “апошняя дыктатуры Эўропы”.

Сябры Камітэту па прававых пытаньнях ПА РЭ і Камісіі па правах чалавека Бундэстагу заклікаюць Генэральную Асамблею зрабіць усё, каб пазьбегнуць скандалу. Як вынікае з учорашняй заявы ПА РЭ, “выстаўленьне Беларусі ў якасьці безальтэрнатыўнага кандыдата ў Раду ААН у пытаньнях правоў чалавека ёсьць проста скандалам, калі ўлічыць змрочную рэпутацыю краіны ў пытаньнях правоў чалавека”.

У Камісіі па правах чалавека нямецкага парлямэнту, намінацыю Беларусі называюць “падвоеным скандалам”. Старшыня камісіі Герта Дойблер-Гмелін разам са сваімі калегамі выказвае пратэст у гэтым зьвязку. Паводле Дойблер-Гмелін, Беларусь ня можа быць прынятая ў Раду ААН ні пры якіх абставінах.

“Тут адразу, гэтак мовіць, два скандалы. Першы - Беларусь прэтэндуе ў Раду, сябрамі якой, згодна з рэзалюцыяй ААН, могуць быць краіны з высокім стандартам правоў чалавека. Другі - абраньне ў Раду ня робіцца на аснове выбару. На два месцы ад Усходняй Эўропы прэтэндуюць Беларусь і Славенія, хаця павінна быць больш кандыдатаў. Я чула, што ў апошнія дні робяцца намаганьні з боку ўсходнеэўрапейскіх вылучыць іншыя кандыдатуры. Калі гэта не атрымаецца, я кажу ад імя старшыні Камісіі Бундэстагу, ад імя краінаў - сяброў ААН, хай месца лепш застанецца пустым, бо такія краіны як Беларусь нельга абіраць”, гаворыць Герта Дойблер-Гмелін.

Тым часам у шэрагу буйных нямецкіх гарадоў - Мюнхэне, Гайдэльбэргу, Мангайму, Гале ды іншых сябры мясцовай філіі “Міжнароднай амністыі” праводзяць акцыю “faces for amnesty”. Маладыя людзі выйшлі на вуліцы зь вялікімі здымкамі беларускіх палітзьняволеных, на якіх вялікімі літарамі напісалі “Вызвалім палітычных вязьняў у Беларусі!”. Праваабаронцы прапаноўвалі мінакам паставіць свае подпісы на гэтых фота.


Паводле прадстаўніка Міжнароднай Амністыі Бэн’яміна Тыцэ, “мэта кампаніі –інфармаваньне немцаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі”


“Тыя людзі ў Беларусі, якія хочуць удзельнічаць у дэмакратычным працэсе, змагаюцца за правы чалавека, яны абавязкова адчуваюць перасьлед з боку ўладаў. Ахвярамі рэпрэсій становяцца пераважна маладыя людзі Удзельнікі мірных акцыяў арыштоўваюцца, студэнцкія актывісты выключаюцца з унівэрсытэтаў. Мы павінны растлумачыць нямецкай грамадзкасьці, як церпяць ад рэжыму тыя, хто знаходзіцца ў апазыцыі”, кажа праваабаронца.


Гл. Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека

Праваабаронцы крытыкуюць працэдуру галасаваньня ў ААН панядзелак, 14 траўня 2007, 8:4



Лінкі:

Лейбы:


акцыіАІ: www.belarusnews.de/de/nachrichten/gesicht-zeigen-fur-die-menschenrechte-in-weisrussland-faces-for-am.html


ПА РЭ –м-л Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека


Бундэстаг: http://www.bundestag.de/


Фотка: http://images.google.de/images?hl=de&q=Herta%20D%C3%A4ubler-Gmelin%20&btnG=Google-Suche&ie=UTF-8&oe=UTF-8&um=1&sa=N&tab=wi

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconАдозва да кандыдатуры Беларусі на сяброўства ў Радзе аан па правах чалавека
Сямнаццатага траўня Генэральная асамблея аан будзе прымаць рашэньне аб новых сябрах Рады па правах чалавека, галоўнага воргану Аб’яднаных...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconТацяна І Ленід Цімашэнкі, бацькі загінулага 23-хгадовага нью-ёрскага паліцынта Расэла, паведамілі сёньня, што пахаваньне іхнага сына адбудзецца ў чацьвер на
Расэла, паведамілі сёньня, што пахаваньне іхнага сына адбудзецца ў чацьвер на могілках у Брукліне. Пра свой удзел у пахаваньні заявіў...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconЯк у Беларусі з правамі чалавека?
Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан. І з 1950 году...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconУ нью-Ёрку прэзэнтаваныя кнігі
У нядзелю ў Нью-Ёрку ў адбылася прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных ў эміграцыі. У 2000 – 2007 годзе выйшла сем кніг, але...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconРады аан у правах чалавека. Як успрынялі гэтае рашэньне беларускія дзяячы, цесна зьвязаныя з праваабарончай дзейнасьцю?
Уладзімер Лабковіч, старшыня арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі бнф, праваабаронца

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconРады аан у правах чалавека. Як успрынялі гэтае рашэньне беларускія дзяячы, цесна зьвязаныя з праваабарончай дзейнасьцю?
Уладзімер Лабковіч, старшыня арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі бнф, праваабаронца

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconЯгор Маёрчык, Жывунь, Любаньскі раён Меншчыны
Сьвяты ў вёсцы Жывунь здараюцца два разы на тыдзень – у аўторак І ў чацьвер. Менавіта тады гэты аддалены куточак Любаньскага раёну...

У чацьвер у Нью-Ёрку адбудзецца чарговае галасаваньне па прыняцьці новых сяброў у Раду аан па правах чалавека. На два месцы ад Усходняй Эўропы ў гэты новы iconСадружнасьць незалежных дзяржаваў. Пытаньне гэтага тыдня: Ці пагражае Садружнасьці незалежных дзяржаваў распад?
Казуліна заклікала ўсясьветную супольнасьць паўплываць на Раду Бясьпекі аан, каб тая разгледзіла сытуацыю ў Беларусі. Аляксандар...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка