Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта




НазваЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер99.24 Kb.
ТыпДокументы
Чалавек і свет. 4 клас.

Тэма: "Ад батлейкі - да тэатра"

Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў.

Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі культуры нашай краіны.

Задачы:

- паказаць, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр – батлейка;

як тэатральнае мастацтва стала прафесійным; якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыгралі Сімяон Полацкі, Францішка Уршуля Радзівіл, Міхаіл Казімір Агінскі, Ігнат Буйніцкі.

-паказаць уклад у развіццё музычнага мастацтва Міхаіла Клеафаса Агінскага як аўтара паланеза "Развітанне з Радзімай".

-ствараць умовы для развіцця ў вучняў цікавасці да культурнай спадчыны, якую пакінулі нам таленавітыя продкі;

-на прыкладах жыцця і дзейнасці гістарычных асоб выхоўваць у дзяцей высокія маральныя якасці, пачуццё асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай і яе народам.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, тэатр " Батлейка", лялькі.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. У нас свята. Да нас прыйшлі госці. Вы рады нашым гасцям? Але яны вас не ведаюць. Давайце пазнаёмімся. ( Юля - юная, Улад - уважлівы, Улад - уразлівы, Наташа - настойлівая, Валера - ветлівы, Саша - смелы, Саша - самастойны, Каця - клапатлівая, Міша - міласэрдны, Вольга - вясёлая)

Актуалізацыя ведаў.

А зараз адгадайце, аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку. Хто ведае, падымае руку.

1) Іх шмат у вялікіх гарадах.

2) Яны бываюць малыя і вялікія.

3) Для таго, каб туды трапіць, трэба купіць білет.

4) Пасля наведвання застаецца вельмі шмат добрых уражанняў.

5) У кожным з іх ёсць гардэроб, буфет, сцэна.

6) Яны бываюць музычныя, драматычныя, оперныя і лялечныя.

- Правільна, сёння гаворка пойдзе пра тэатр.

- Можа хто з вас ужо быў у тэатры?

- Што вам там спадабалася?

- А што ж такое тэатр?

Кажуць, навучыць любіць тэатр немагчыма, але навучыць разумець яго можна. Сёння мы паспрабуем апынуцца па той бок тэатральнай сцэны і на нейкі час акунёмся ў жыццё тэатра, пазнаёмімся з гісторыяй яго ўзнікнення.

Тэма нашага ўрока " Ад батлейкі - да тэатра "

Але, каб наша падарожжа ў гісторыю было больш цікавым, мы наведаем незвычайны музей. Музей " Гісторыі тэатра ". Нам не трэба нікуды ехаць, ён знаходзіцца ў нашым класе, у нас нават ёсць свае экскурсаводы, якія нам раскажуць шмат цікавага і пазнавальнага. Скажыце, а вы ведаеце як трэба сябе паводзіць у музеі?

Ітак, мы знаходзімся ў першай зале нашага музея " З чаго ўсё пачыналася ?"

1 экскурсавод. А пачалося ўсё ў далёкім 16 стагоддзі. Людзі пачалі ствараць незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы - шопка, а ў нас на Беларусі - батлейка. Назва " батлейка "ўзнікла ад слова " Бэтлеем " - калісьці так называўся горад Віфліем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. " Батлейка - батлея - чароўная дзея ", - казалі пра гэты лялечны тэатр людзі. Батлейкавы тэатр быў невялікі. Яго рабілі з драўлянай скрыні. Скрыня была з гарызантальнымі ярусамі і дзверцамі замест вокнаў. Затым скрыню ўпрыгожвалі тканінай, альбо каляровай паперай. І атрымлівалася вось такая батлейка. Батлейкі рабіліся аднапавярховыя, двухпавярховыя, былі нават і трохпавярховыя. Сустракаліся батлейкі, якія знешне нагадвалі царкву з купаламі. Але ў большасці батлейкі былі падобныя на хатку.

Лялькі вырабляліся з мяккай пароды дрэў (ліпы ), а яшчэ з тканіны і каляровай паперы. Валасы, бровы і вусы - з лёну. Рукі і ногі првмацоўвалі з дапамогай скуранога шнурка.

У ролі галоўных герояў выступалі Цар Ірад (сімвал злосці ), Чорт, Анёл, Баба, Мужык, Каза, Мядзведзь. Заўсёды з сімпатыяй ўспрымаўся гледачамі вобраз працавітага селяніна. А вось тых, каго ніколі не шанавалі ў народзе, - гультая, злодзея, хітрага гандляра - заўсёды высмейвалі. Перад выступленнем батлеечнік адчыняў дзверцы чароўнай скрынкі - хаткі і праз шчыліны, зробленыя ў яе падлозе на кожным паверсе, вадзіў на кіёчках лялек. Ён жа гаварыў за герояў рознымі галасамі, спяваў батлеечныя песні. А іншы раз яму дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках, бубнах, а пазней - нават на гармоніках. Часта батлеечнік быў бачны з-за батлейкі, але гледачоў гэта не засмучала. Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці, бо ў лялечным тэатры было столькі таямнічага і непаўторнага.

2 экскурсавод. К пачатку 20 стагоддзя батлейка стала знікаць з жыцця беларускага народа. І толькі ў пачатку дзевяностых батлейка вярнулася ў культурнае жыццё нашага народа і стала паўнацэннай часткай нашай нацыянальнай культуры. З'явілася многа батлеечных калектываў у дзіцячых садах, школах, дамах дзіцячай творчасці, дварцах і дамах культуры. Майстэрства батлейкі цікава не толькі для самадзейных калектываў, але і для прафесіяналаў. Так у рэпертуары Дзяржаўнага тэатра лялек зроблены спектакль " Цар Ірад ці Прывіды каляднай ночы". Батлейка існуе ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча - "Беларускай хатцы ", якую можна нам наведаць у зручны час і паглядзець п'есу " Цар Ірад ".

Слова настаўніка.

Вось колькі новага і цікавага даведаліся мы ад нашых экскурсаводаў. А каб замацаваць нашы веды, мы саставім з вамі сінквейн.

1) Пра што была гаворка? (пра батлейку )

2) Падабраць два прыметнікі ( народная, беларуская )

3) Падабраць тры дзеясловы ( высмейвае, расказвае, забаўляе )

4) Прыдумаць сказ з чатырох слоў, які выражае сутнасць батлейкі. ( Батлейка-батлея - чароўная дзея)

5) А цяпер абагулім. Што ж такое батлейка? ( Першы тэатр )

Адкажыце, калі ласка, ці можна нам самім стварыць лялечны тэатр -батлейку? А што для гэтага патрэбна?

П'еса Аўсянка "

Сустрэліся дзед з бабай.

Дзед: А ў мяне дома аўсянка!

Баба: Падумаеш, у мяне дома таксама аўсянка.

Дзед: Люблю я аўсянку!

Баба: І я люблю!

Дзед: Яна жоўтая, прыгожая такая!

Баба: І смачная. Асабліва з малаком!

Дзед: Як гэта - смачная? Як гэта з малаком?

Баба: Ды так. А яшчэ добрая яна з маслам ці з цукрам.

Дзед: Ды ты пра што кажаш?

Баба:Як гэта - пра што? Пра аўсянку!

Дзед: Пра якую аўсянку?

Баба: Пра звычайную аўсянку. А ты пра якую?

Дзед:І я пра звычайную. Пра тую , што ў нашым садзе жыла і песні спявала.

Баба: Каша песні спявала?

Дзед: Якая каша? Не каша, а птушка. Птушка аў-сян-ка! Не чула пра такую, ці што? Гайда да мяне - маю аўсянку слухаць!

Баба: Гайда! А потым да мяне -маю аўсянку есці!

А цяпер пяройдзем у другую залу нашага музея, якая называецца "Сімяон Полацкі і прыдворны тэатр "

3 экскурсавод. У 17 стагоддзі ў горадзе Полацку пры адным з манастыроў манах - настаўнік Сімяон стварыў школьны тэатр. (Вось на гэтым фотаздымку мы бачым Сімяона з яго вучнямі ). Разам з вучнямі Сімяон выступаў нават перад маскоўскім царом, які прыехаў у Полацк. У 1664 годзе па запрашэнню цара пераехаў Сімяон у Маскву. Там ён стаў настаўнікам царскіх дзяцей, сярод якіх быў васьмігадовы хлопчык Пётр - будучы цар Пётр Першы. Сімяона ў Маскве пачалі называць Полацкім. Як вы думаеце чаму?

А яшчэ Сімяон Полацкі заснаваў у Маскве друкарню. Вось на гэтым станку ён друкаваў кнігі. Першай друкаванай кнігай стаў "Буквар языка славенскага ". Паглядзіце, тут можна прачытаць літары. Праз год Сімяон надрукаваў другую кнігу "Псалтыр рыфмаваную". А вось яшчэ кнігі, якія Сімяон Полацкі сам напісаў. Сімяон Полацкі шмат пісаў вершаў. Вось мы бачым верш у форме "Звязды", "Крыжа", а вось фігурныя вершы ў выглядзе "Сэрца", " Ромба ".

З удзелам Сімяона Полацкага пры двары рускага цара быў створаны прыдворны тэатр. У якасці акцёраў у ім выступалі нашы землякі. Пасля сябе Сімяон Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну. Ён быў вялікім патрыётам Беларусі, якую праслаўляў у сваіх творах. Сімяон унёс значны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры.

У Полацку ў 2004 годзе быў устаноўлены помнік Сімяону Полацкаму. А вось музей Сімяона Полацкага.

Слова настаўніка.

Многа вы даведаліся пра Сімяона Полацкага. А зараз паглядзім, хто з вас быў самы ўважлівы. Я ведаю, што вы любіце разгадваць крыжаванкі. Вось перад вамі на экране крыжаванка.

1) Назавіце імя настаўніка - манаха.

2) Назавіце прозвішча настаўніка - манаха.

3)У які горад па запрашэнню цара пераехаў Сімяон Полацкі?

4) Што адкрыў Сімяон Полацкі Ў Маскве?

5)Як называлася першая друкаваная кніга, якую склаў сам Сімяон у Маскве?

6) Як называлася другая друкаваная кніга Сімяона Полацкага?

Фізкультхвілінка.

Слова настаўніка.

Наступная зала нашага музея называецца " Свецкія тэатры "

Ішоў час. І ўжо ў 18 стагоддзі ў замках і палацах заможных людзей пачалі ўзнікаць уласныя тэатры. Працавалі ў тэатрах прыгожыя юнакі і дзяўчаты. Такіх тэатраў было шмат, але найбольш вядомымі сталі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў у Ружанах, Тышкевічаў у Свіслачы, Агінскага ў Слоніме.

4 экскурсавод. Нясвіж, маляўнічы куток, край паданняў і легендаў, стаў радзімай першага ў славянскіх краінах свецкага тэатра, які ўмяшчаў каля 2000 гледачоў.Стварэнне яго звязана з імем адной з нясвіжскіх гаспадыняў - Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі дзяржаўнага дзеяча, найбагацейшага магната Міхаіла Казіміра Радзівіл.У 1746 годзе княгіня Францішка Уршуля арганізавала ў Нясвіжы аматарскі тэатр са свецкім рэпертуарам, былі арганізаваны аркестр і балет.Больш за палову радзівілаўскіх " камедый " і " трагедый " заканчваліся балетамі і танцамі. У прыдворным тэатры было некалькі труп: драматычная, оперная, балетная, хор і капэла. У складзе нясвіжскай трупы выступалі італьянскія, беларускія, польскія артысты. Пры жыцці Францішкі Уршулі Радзівіл на прыдворнай сцэне ставіліся ў асноўным яе ўласныя творы на польскай і беларускай мове.

5 экскурсавод. Шырокую вядомасць набыў таксама ў Слоніме тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага. Тэатр быў вельмі незвычайны. Сцэна была падзелена на дзве часткі. На пярэдняй частцы сцэны можна было раз'язджаць на конях. Задняя частка магла запаўняцца вадой. Калі трэба было, на сцэну выплывалі лодкі і нават караблі. Музыкантамі, спевакамі, танцорамі ў тэатры былі беларускія сяляне.

У Міхаіла Казіміра Агіскага быў пляменнік Міхаіл Клеафас Агінскі. Ён быў вельмі таленавіты. Яго жыццёвы шлях склаўся так, што яму давялося пакінуць Радзіму. Як вы думаеце, чалавеку сумна, калі ён на доўгі час развітваецца са сваімі роднымі і блізкімі? А хто з вас на доўгі час пакідаў сваю родную вёску? І Міхаіл Клеафас таксама вельмі сумаваў па сваёй Радзіме. Свой сум ён адлюстраваў у дзівоснай музыцы паланеза " Развітанне з Радзімай ". А хто ведае, што такое паланез? ( Паланез - старадаўні польскі танец. Ён не проста танец - а шэсце ўрачыстага характару. Танцоры рухаліся парамі мяккім, далікатным крокам, захоўваючы велічную гордую паставу. Звычайна паланезам адкрываліся балі. ) Ну а зараз сядзьце зручней і паслухайце чароўную музыку - паланез Міхаіла Клеафаса Агінскага " Развітанне з Радзімай ".

Гучыць запіс паланеза Казіміра Клеафаса Агінскага " Развітанне з Радзімай "

Слова настаўніка.

Паланез быў напісаны больш за сто гадоў таму, але і сёння выклікае захапленне. У Слоніме вельмі доўгі час паланез адыграваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы гарадскі музыка ўзнімаўся на пажарную вежу, адчыняў усе вокны, браў у рукі трубу і, накіроўваючы яе спачатку на ўсход, затым на поўдзень, поўнач і захад, выконваў паланез " Развітанне з Радзімай ". Пад яго чароўныя гукі пачынаўся ў людзей новы працоўны дзень.

Ну а зараз выканайце невялікае заданне. Суаднясіце імёны з характарыстыкамі асоб.

Міхаіл Казімір Агінскі Стваральнік тэатра ў Нясвіжы

Францішка Уршуля Радзівіл Аўтар паланеза " Развітанне з Радзімай”

Міхаіл Клеафас Агінскі Стваральнік тэатра ў Слоніме

Пераходзім у наступную залу нашага музея, якая называецца " Бацька беларускага тэатра"


6 экскурсавод. У пачатку 20 стагоддзя пачаўся рух за адраджэнне беларускай драматургіі і тэатра. Сталі арганізоўвацца беларускія вечарыны, на якіх ставіліся спектаклі,выконваліся народныя песні, танцы, чыталіся творы беларускіх пісьменнікаў. 1910 год лічыцца годам стварэння першага беларускага прафесійнага тэатра. У гэты час узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Тут упершыню былі пастаўлены такія шэдэўры нацыянальнай культуры, як "Паўлінка" Янкі Купалы, "Залёты" Дуніна - Марцінкевіча. Вось на гэтым фотаздымку мы бачым усю трупу Ігната Буйніцкага. У цэнтры стаіць сам Ігнат Буйніцкі. Трупа Буйніцкага не толькі ставіла п'есы і спектаклі, але і выдатна танцавала. Пад перазвон цымбалаў, спеў скрыпак, мажорнае гучанне дуды ў першай пары танцаваў сам Ігнат Буйніцкі са сваёй дачкой.

Вось як пісаў Янка Купала:

Важна рэй Ігнат Буйніцкі

У танцах нашых водзіць,

Аж здаецца -усё чыста

Ходырам з ім ходзіць.


Пад дуду і пад цымбалы

Топне, прыспявае...

Сцеражыцеся, усе людзі:

Беларус гуляе!


Цаны няма зробленаму Ігнатам Буйніцкім на тэатральнай ніве. Яму выпала быць піярерам у акцёрскім мастацтве, у рэжысуры, у харэаграфіі беларускага мастацтва 20 стагоддзя. Ён - стваральнік тэатра. Бацька тэатра. А вось помнік Ігнату Буйніцкаму. На ім надпіс " Бацьку беларускага тэатра".

Слова настаўніка.

Ітак, 1910 год лічыцца годам стварэння першага беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Трупа Ігната Буйніцкага існавала 10 гадоў. Яна выступала ў гарадах, мястэчках, вёсках і заўсёды мела вялікі поспех. А ў 1920 годзе адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр у Мінску, які зараз мы ведаем пад назвай Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. З таго часу з'явілася вялікая колькасць тэатраў. Гэта і тэатр Оперы і балета, Тэатр юнага гледача, Драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Тэатр лялек, Тэатр музычнай камедыі.

Абагульняючае слова настаўніка.

Вось мы і наведалі апошнюю залу нашага музея. А хто запомніў назву музея? (" Гісторыя тэатра") Мы прасачылі гісторыю тэатра ад 16 да 20 стагоддзя і ўбачылі, што свет тэатра надзвычай багаты і разнастайны. Мы ж толькі на невялікі час апынуліся па той бок тэатральнай сцэны. Шмат чаго засталося няўбачаным, непачутым. Але той, хто з ім пазнаёміўся, зазірне за тэатральную сцэну яшчэ не раз. І вам абавязкова ў гэтым дапамогуць вашы бацькі і настаўнікі.

Рэфлексія

Сёння я даведаўся...

Мне спадабалася...

Мне захацелася...

Дамашняе заданне.

Рэжысеры – прачытаць тэкст падручніка і скласці крыжаванку.

Акцеры – прачытаць тэкст падручніка і падрыхтаваць пераказ.

Суфлёры - прачытаць тэкст падручніка, адказаць на пытанні.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconКонкурсная праграма "Беларуская скарбонка"
Камісія: нам дырэктара па вр пачатковых класаў Джышкарыяні А. А., зав. Ма настаўнікаў пачатковых класаў Карнійчук А. Я., настаўнік...

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconГурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас
Мэта: данесці да вучняў галоўную думку казкі “Кожнай пары года – свой час І тэрмін”

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Чалавек І свет. 4 клас. Тэма: \"Ад батлейкі да тэатра\" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта iconКазлоўшчынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
Мэта: адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць ІХ з іншымі словамі; актуалізаваць веды пра антонімы; замацоўваць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка