Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна




НазваНовыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна
Дата канвертавання14.11.2012
Памер17.11 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1107Metro


Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна


Сёньня ў Менску ўведзеныя ў карыстаньне новыя станцыі першай лініі мэтро "Уручча" і "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў БССР, то новыя адметныя сучасным дызайнам. Наш карэспандэнт Севярын Квяткоўскі рушыў на апошнюю станцыю першай лініі мэтро – станцыю “Уручча”.


Карэспандэнт: “Надпіс – «Минский метрополитен – гордость столицы». Сіне-блакітна-шэрыя таны. Адна з адметнасьцяў у тым, што тунэлі на пад'ездах да станцыяў асьветленыя: няма цемры за вакном».


Хлопцы: «Мы толькі прыехалі на экскурсію. Цікавая станцыя «Пасадкі няма». Самая цікавая – туды не пушчаюць. Едзеш у цэнтры – там тунэлі цёмныя, а тут сьветлыя. Тут ціха едзе цягнік. Тут лепш, чым станцыі ў цэнтры выглядаюць».


Карэспандэнт: «Мэтро зьявілася ў Менску ў 1984 годзе. Першыя станцыі першай лініі скрозь аздобленыя канцэптуальнымі мастацкімі творамі. Другая лінія зробленая прасьцей. Новыя станцыі вырашаныя арыгінальнымі дызайнэрскімі хадамі, але безь ляпніны, без мазаікі, без манумэнтальных жанраў выяўленчага мастацтва.


Некаторыя падкрэсьліваюць, што прыехалі адмыслова на экскурсію:


Спадар: «Я толькі што ўвайшоў, першы раз. Вельмі цікавая станцыя. Арыгінальна зроблена. Просьценька, але з густам».


Карэспандэнт: «Першыя станцыі зробленыя канцэптуальным мастацтвам…»


Спадар: «Як у Маскве ў 1935 годзе… Гэта адказвае патрабаваньням часу».


Карэспандэнт: «А дзе весялей – на Кастрычніцкай, ці тут?»


Спадар: «Тут».


Карэспандэнт: «Затое весела».


Спадарыня: «На «Кастрычніцкай», «Плошчы перамогі»… Мне паўсюль добра».


Карэспандэнт: «Тут жа ўсё просьценька, а там ляпніна, мазаіка…


Спадарыня: «Не-не, мне гэта не вельмі трэба. Галоўнае, каб было зручна і хутка даяжджаць».


Спадар: «Добрая станцыя, прыгожая. Дызайн нічога сабе, так, нармальна… Мне больш падабаюцца новыя станцыі, чым папярэднія. Неяк воку лягчэй і ўспрыняцьцё лепей. Больш неяк прастору».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconНовыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?
Бсср. Новыя – простымі рысамі сучаснага дызайну. “Лягчэй дыхаецца”, “весялей”, “і тое І тое добра”, “галоўнае, каб зручна” – такімі...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconНа станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ
Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconНа адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо
Колькі працягнуцца нязручнасьці для пасажыраў, чаму нельга абысьціся без закрыцьця самай насычанай транспартнай артэрыі сталіцы,...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconДа апошняй жыццёвай сцяжынкі
Яніны Георгіеўны Жабко, з творчасцю якой добра знаёмы чытачы "Пралескі". Сёння Яніна Георгіеўна ўжо ветэран працы, знаходзіцца на...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconЧатыры новыя эскалятары ўсталююць за 3 месяцы
Станцыю плянуюць зачыніць да лістапада. Яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconУ беларусі пачынаецца маратон суботнікаў. За савецкім часам "ленінскі суботнік" быў прымеркаваны да дня нараджэньня правадары пралетарыяту Ўладзімера Леніна І
Аляксандар Лукашэнка: з масьцярком у руках ён спускаецца ў недабудаваную шахту мэтро, альбо з насілкамі перасоўваецца на стратэгічных...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconУ беларусі пачынаюцца суботнікі. За савецкім часам суботнік быў прымеркаваны да дня нараджэньня Ўладзімера Леніна І называўся "ленінскім". У сучаснай Беларусі
Аляксандар Лукашэнка: з масьцярком у руках ён спускаецца ў недабудаваную шахту мэтро, альбо з насілкамі перасоўваецца на стратэгічных...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconБеларуская мова загучала І ў адэсе
Беларусь”, на гасцінны агеньчык на Садовай сталі прыходзіць новыя І новыя суайчыннікі, частымі гасцямі ў беларусаў сталі прадстаўнікі...

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна iconПа станцыі Шуміліна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка