Урок беларускай літаратуры ў 8 класе




НазваУрок беларускай літаратуры ў 8 класе
Дата канвертавання28.10.2012
Памер50.6 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

па тэме

«Прырода і чалавек»

(Г. Далідовіч “Губаты”)

Канопліч Наталля Іванаўна

Настаўнік першай катэгорыі


Мэты:

  • стварыць умоглл для асэнсавання вучнямі на прыкладзе апавядання " Губаты" праблемы ўзаемаадносін чалавека і прыроды; узбагачаць эмацыйны свет вучняў праз суперажыванне з героямі літаратурных твораў, вучыць даваць ацэнку ўчынкам людзей;

  • развіваць камунікатыўныя навыкі, уменне даць ацэнку рнчытанаму, навыкі работы са зместам мастацкага твора;

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў гуманных адносін да ўсяго жывога, адказнасці і абдуманасці ў дзеяннях і ўчынках.

Абсталяванне: Слесарава І.М. Беларуская літаратура: падручнік для 8-га класа агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання. І.М. Слесарава, М.А. Назарук, В.І. Гусілка. - Мн.: Маст. літ., 2006; малюнкі на прыродныя сюжэты, выстаўка кніг пра прыроду, магнітафон.

Мы ў адказе за тых, каго прыручілі.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы

Ход майстэрні

I. Індукцыя

Слова настаўніка.

Гучыць спакойная музыка. На фоне яе гучыць верш М.Пракаповіча "А людзі вераць толькі ў дабрыню".

А людзі вераць толькі ў дабрыню...

І покуль гэта будзе ў маіх сілах,

Братам малодшым нашым не змяню

Да іх іду з душою шчырай.

Куды б мяне шляхі не павялі,

Я не расстанусь з думкаю такою:

У любым кутку маёй зямлі

На дабрыню

адкажуць

дабрынёю.
Чалавек прыходзіць у свет, каб "жыццё тварыць", не марнаваць, не
нішчыць, не бурыць. Сёння даводзіцца з вялікім жалем канстатаваць, што
наш праграматычны век фарміруе і чалавека-праграматыка са спажывецкім
стаўленнем да прыроды. Усё часцей гэты "пакарыцель", уваходзячы ў лес,
перш-наперш шукае. Ён крочыць па зямлі "гаспадаром": раку на сваім шляху сустрэне – выраўняе, дубовы бор – высеча, балоты – асушыць, без жалю знішчыць звера і птушку.

Мы прачыталі твор Г.Далідовіча “Губаты”, у цэнтры якога стаіць пытанне адказнасці чалавека перад светам прыроды. Прыгадайце, хто з’яўляецца героем апавядання?

Так, сапраўды, ласяня. Паслухайце, калі ласка, два вершы, героямі якіх з’яўляюцца ласі (вучн чытаюць на памяць вершы С.Грахоўскага “Ласіны след” і К.Кірыенкі “Лось”).

II. Самаканструкцыя.

Параўнайце гэтыя творы і запішыце ў адну калонку асацыятыўны рад да паняцця “чалавек у адносінах да прыроды” ў вершы С.Грахоўскага “Ласіны след”, а ў другую – у вершы К.Кірыенкі “Лось”.

Вучні запісваюць рад асацыяцый да 1-га верша: жорсткасць, бяздушнасць, абыякавасць, бесчалавечнасць, спажывец.

Да 2-га верша: дабрата, любоў, абаронца, спагада, міласэрнасць…


Пасля робяць першы выбар – падкрэсліваць самае важнае паняцце.

Запіс на дошцы:

Чалавек у адносінах да прыроды


спажывец абаронца

У апавяданні “Губаты” мы таксама бачым гэтыя два тыпы адносін чалавека да жвёльнага свету.

III. Сацыяканструкцыя

Вучні працуюць у групах.

Група 1.


1.Хто з герояў апавядання "Губаты" праяўляе сябе як абаронца, памочнік
прыроды? Прыгадайце эпізоды.

2.Чаму ляснік выратаваў ласяня? Што ім кіравала?


Група 2.

1. Ці згодны вы са словамі лесніка, якія ён гаворыць сваім дзецям, калі яны адпусцілі Губатага на волю: "Добра вы робіце, дзеці, і нядобра ... Хораша і люба, што глядзіце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом ... Пасцель, яда, воля ... Цяжка бывае дзікаму зверу, калі яго залішне прыручаюць людзі. Гора бывае, бяда .. яж ведаю..."

2.Якім стаў Губаты, пражыўшы зіму ў лесніка?


Група 3.

1. Уявіце сябе кінарэжысёрамі. Вам патрэбна зняць кінафільм пра жыцце Губатага на волі. Пра што сведчаць першыя хвіліны жыцця лася на волі?

2. Хто з герояў апавядання праяўляе сябе як спажывец у адносінах да прыроды? Якое жыццевае крэда гэтых людзей?

IV. Сацыялізацыя

Абмеркаванне пытанняў кожнай групы.

V. Фізкультхвілінка.

Ласяня, гарэзлівае, вясёлае, чулае да ласкі і дабрыні, нягледзячы на ўсе намаганні лесніка, загінула. Як выдумаеце, ахвярай чаго стаў Губаты?

Вучні робяць другі выбар.

Губаты – ахвяра

чалавечай ласкі і дабрыш чалавечай жорсткасці і спажывы

VI. Разрыў.

Мы ўжо неаднойчы на прыкладах літаратурных твораў пераконваліся,
як цяжка зрабіць правільны выбар, разабрацца ў тым, што ёсць дабро, а што
зло. Чалавечая натура далёка не бязгрэшная, ды й і жыццё часам прымушае
дзейнічаць насуперак закону дабрыні. Аднак увесь час, што існуе чалавецтва,
яно імкнецца да міласэрнасці, чалавечнасці, дабрыні. I, мабыць, таму мы і
Жывём на свеце, што ёсць свяшчэнныя правілы паводзін для ўсіх людзей. Іх
прынята называць запаведзямі. Гэтыя неаспрэчныя законы сфармуляваны ў Бібліі, яны не дазваляюць нам, людзям, збіцца са шляху чалавечнасці. Аднак у паўсядзённых турботах чалавек пра іх забывае і нарушае гэтыя законы.

Прырода – агульны дом і для людзей, і для жывёл, і для раслін, і для ўсяго жывога. Таму нам неабходна ўсвядоміць запаведзі адносін чалавека да прыроды.

VII. Творчая праца

Вучням прапаноўваецца сфармуляваць некалькі запаведзяў адносін чалавека да прыроды.

VIII. Рэфлексія

– Якія якасці душы будуць уласцівы чалавеку, калі ў сваіх адносінах да прыроды ён будзе кіравацца гэтымі запаведзямі? Ці ёсць тут месца для жорсткасці і спажывы?

– Што галоўнае для сябе вы вынеслі з урока?

IX. Вынікі ўрока (выстаўленне адзнак)

X. Дамашняе заданні.

Прачытаць апавяданне У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” (стар. 143-176, пыт. 1-3). Вусныя паведамленні:

  1. Жыццёвы і творчы шлях Ул. Караткевіча (інд. заданне).

  2. Жаццёва-гістарычная аснова твора “Паром на бурнай рацэ” (інд. заданне).

Каманда 1

1.Хто з герояў апавядання "Губаты" праяўляе сябе як абаронца, памочнік
прыроды? Прыгадайце эпізоды.

2.Чаму ляснік выратаваў ласяня? Што ім кіравала?

Каманда 2

І. Ці згодны вы са словамі лесніка, якія ён гаворыць сваім дзецям, калі яны адпусцілі Губатага на волю: "Добра вы робіце, дзеці, і нядобра ... Хораша і люба, што глядзіце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом ... Пасцель, яда, воля ... Цяжка бывае дзікаму зверу, калі яго залішне прыручаюць людзі. Гора бывае, бяда .. яж ведаю..."

2.Якім стаў Губаты, пражыўшы зіму ў лесніка?

Каманда 3

1. Уявіце сябе кінарэжысёрамі. Вам патрэбна зняць кінафільм пра жыцце Губатага на волі. Пра што сведчаць першыя хвіліны жыцця лася на волі?

2. Хто з герояў апавядання праяўляе сябе як спажывец у адносінах да прыроды? Якое жыццевае крэда гэтых людзей?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка