Удзельнікі форумаў парталу




НазваУдзельнікі форумаў парталу
Дата канвертавання14.11.2012
Памер25.5 Kb.
ТыпДокументы
Аблога 23 красавіка


Юлія Шарова


Удзельнікі форумаў парталу TUT.by сёньня кажуць пра сьмерць першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

“Ёсьць за што сказаць “дзякуй” чалавеку. Няхай зямля яму будзе пухам”.

“Шкада мужыка. Шмат пра яго казалі, але гэта лёс усіх прэзыдэнтаў”.

“Пра мёртвага альбо добра, альбо нічога. Нічога”.

“Вечны супакой яму... Няхай залічацца яму справы добрыя... Няхай даруюць яму ягоныя грахі – наўмысныя й ненаўмысныя”.

“Шкада, шмат зрабіў для Расеі добрага, шмат дрэннага, але свой сьлед у гісторыі пакінуў. Моцная ды неардынарная асоба”.


Палітоляг Аляксандар Фядута у сваім блогу піша пра Барыса Ельцына: “У той, ельцынскай Расеі ствараліся мільярдныя капіталы. Там адчыняліся незалежныя газэты і тэлеканалы. Там рэгістраваліся партыі й рухі. І ўсе крытыкавалі Ельцына, білі Ельцына, прыніжалі Ельцына. А ён стаяў – агромісты, які здолеў завершыць справу некалькіх пакаленьняў савецкіх дысыдэнтаў – і моўчкі ўсьміхаўся... Мы шмат чым яму абавязаныя. У тым ліку, Віскулёўскімі пагадненьнямі. Свабодай, якой ня здолелі распарадзіцца”.


На сайце Праўнік можна прачытаць такую навіну: “Міжнародная Тэалягічная Камісія Ватыкану прыйшла да высновы, што ёсьць усе падставы спадзявацца на тое, што немаўляткі, якія памерлі да хрышчэньня, трапляюць у рай. 20 красавіка было абнародаванае спавешчаньне, у якім камісія адзначае, што папярэдняя канцэпцыя, згодна зь якой душы няхрышчаных немаўлятаў адпраўляліся ў Лімб, памежную вобласьць пекла, дзе таксама знаходзяцца душы праведнікаў, якія памерлі да Прышэсьця, увасабляе вельмі абмежаваны погляд на ўваскрашэньне. Выратаваньне немаўлятак, якія памерлі да хрышчэньня, набыло асаблівую важнасьць у сьвеце пасьля павелічэньня колькасьці выпадкаў такой сьмерці, што, у сваю чаргу, тлумачыцца ростам абортаў і сьмерцяў немаўлятак, якія нарадзіліся ў непрактыкуючых каталікоў”.


Kamrushepa у сваім блогу зьмяшчае падборку залепаў ад студэнтаў-філёлягаў. Залепы сабраныя цягам зімовай сэсіі 2006 году. «Дульсінетто Боская. Думаю, падказак ня трэба? Відавочна ж, што гэта другое імя Беатрычэ, з-за каханьня да якой, як мне пісалі ў іншай групе, звар’яцеў Дон Кіхот. Роман о Лизе. Ну гэта проста: “Роман о Лисе”. Трагейзер (пісаў, мабыць, пераважна трагедыі);
Хайгейзер (напэўна, на папярэднім занятку пра Хайдэгера слухалі);
Вандэргейзер (нават не растлумачу, можа, з Вальтэрам фон дэр Фогельвайдэ скантамінавалі). Ну што, здагадаліся? Ага, Тангейзэр. Лэ о живости. Паколькі Лэ, то, канешне – Марыя Французкая “Лэ о жимолости”. Лопэ дэ Вега пісаў пьесы ў стылі “Прощай, шпаги”. Вось так, проста згубленае пры адкрыцьці Новага сьвету пакаленьне; Хэмінгуэй 16-га стагодзьдзя – пьесы “плаща и шпаги”. Троцеванское ущелье; Трансильванская пещера. А так абазвалі няшчасны Рансэваль. І інфармацыя для роздуму: чаму Трыстан і Ізольда пакахалі адзін аднаго? – Пілі разам (І галоўнае ж, сьвятая праўда)”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Проста нейкая вайна на самалійскай мяжы. Канкурэнты ў продажы зброі дзеляць рынак…" "Вось гэта І ёсьць рэаліі сучасных міжнародных...

Удзельнікі форумаў парталу iconНа форумах парталу tut by
Там зьмешчанае апытаньне расейскіх палітычных дзеячаў: ці верне Беларусь крэдыт у 1,5 мільярды даляраў, які ёй паабяцала выдаць Расея?...

Удзельнікі форумаў парталу iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў парталу
Папулярнасьцю карысталіся таксама сьпявачкі Алеся, Ксенія Сітнік, Іна Афанасьева, ураджэнка Віцебску Ларыса Грыбалёва, тэлевядоўца...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Удзельнікі форумаў парталу iconАфіцыйнага сайту Менгарвыканкаму
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста спыніў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка