Конкурс "Што я ведаю пра Барысаўшчыну"




НазваКонкурс "Што я ведаю пра Барысаўшчыну"
Дата канвертавання14.11.2012
Памер61.68 Kb.
ТыпКонкурс



Гарадскі конкурс "Што я ведаю пра Барысаўшчыну"

Галіна Сыраежкіна,

кіраўнік ГМА настаўнікаў геаграфіі

СШ 17 г. Барысава


Мэты конкурсу:

фарміраванне асобы грамадзяніна, які ашчадна ставіцца да прыроды і сацыякультурных каштоўнасцяў Радзімы, адказвае за шлях роднага краю.

- Пазнаёміць вучняў з рознабаковымі ведамі пра родны край;

- Фарміраваць уменні і навыкі для самастойнага вывучэння роднага краю;

- Спрыяць абуджэнню пазнавальнага інтарэса да жыцця роднага краю;

- Фарміраваць пачуццё неабходнасці ашчаднага стаўлення да насельніцтва роднага краю, пачуццяў павагі да продкаў і грамадзян.

Сутнасць конкурсу: падрыхтоўка і правядзенне творчых і інтэлектуальных спаборніцтваў на тэматыку ”Барысаўшчына” паміж камандамі вучняў. Каманда складаецца з 5-ці (8-11кл.) удзельнікаў -навучэнцаў і кіраўніка. Кіраўнікамі могуць быць настаўнікі ці бацькі вучняў.

Апісанне праекту

Этап

Змест дзейнасці

Магчымы тэрмін

1

Настаўнік арганізуе любое мерапрыемства ў навучальнай установе ці класе (8-11кл.) на тэму “Мая Радзіма - Барысаўшчына”

Па выніках праведзенага мерапрыемства, на падставе справаздач камісія экспертаў адбірае педагогаў для далейшага ўдзелу ў праграме.

Да 25.12


Да 20.04


2

Абраныя настаўнікі запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгах па тэме “Барысаўшчына”.

Май

3

Настаўнік фарміруе і рыхтуе каманду вучняў да конкурсу.

Красавік–май

4

Правядзенне конкурсу паміж камандамі.

Май


Прыкладны сцэнар конкурсу.

1. Урачыстае адкрыццё

2. Першы раўнд. “Запрашаем у падарожжа па Барысаўшчыне”

3. Другі раўнд. Слайд-віктарына: “Помнікі Барысаўшчыны”.

4. Кава–паўза

5. Трэці раўнд. Гісторыя Барысаўшчыны ў датах і паданнях

6. Чацвёрты раўнд. Вядомыя грамадскія дзеячы; дзеячы культуры і літаратуры па Барысаўшчыне

7. Пяты раўнд. У падарунак музею

8. Падвядзенне вынікаў


Урачыстае адкрыццё


Плыве рака Бяроза плаўна,

Плыве, мінае горы, долы,

На Берагах яе спраддаўна

Паўсталі гарады і сёлы.

Паўстаў Барысаў у сотні гоняў,

Стаіць над рэчкай і сніць думы:

Якім ён быў, які ён сёння,

Яму пяюць бярозы шумы.

(Янка Купала. Урывак з паэмы “Барысаў”)


Вядучыя (В.1, В.2)

В.1: Добры дзень, паважаныя госці і ўдзельнікі конкурсу «Што я ведаю пра Барысаўшчыну»

Сёння другі - заключны этап конкурсу, які доўжыўся ўвесь навучальны год.

Настаў час, каб падвесці вынікі і вызначыць пераможцаў.

В.2:

Мой родны кут, як ты мне мілы…

Забыць цябе не маю сілы…

Гэтыя словы вялікага беларускага песняра Якуба Коласа кожны з нас можа аднесці да сваёй бацькаўшчыны, своей малой радзімы.

Наш дом - наш Барысаў. Горад з больш чым 900-гадовай гісторыяй. Горад-працаўнік, горад-ваяр, гасцінны і ветлівы. Чалавек, які паважае сябе, павінен ведаць свой горад, сваю бацькаўшчыну.

В.1: Сёння ў гэтай зале самыя дапытлівыя, зацікаўленыя гісторыяй свайго краю вучні і настаўнікі. Давайце павітаем каманд-удзельніц і іх кіраўнікоў.

(Знаёмства з камандамі)

А зараз настаў час пазнаеміцца з членамі нашага паважанага журы:

(Знаёмства з журы)

Кандзідава Т.М. – архівіст краязнаўчага музея г. Барысава (аўтар заданняў).

Якуценя А.Д. – намеснік дырэктара турыстычнай станцыі г. Барысава.

Карытка С.М. – супрацоўнік аддзела адукацыi

Першы раўнд

В.2: Пачынаем наш конкурс і аб’яўляем першы раўнд.

Хатняе заданне, назва якога “Даведнік па музеях”, пазнаёміць нас з музеямі горада.

Вызначым чарговасць каманд у гэтым раўндзе; правядзем лёсаванне сярод прадстаўнікоў каманд.

Першымі прадстаўляць сваё хатняе заданне будзе каманда…

(Прэзентацыя хатняга задання.)

В.1: Падводзім вынікі першага раўнда. Слова журы…

Другі раўнд

В.1: Тыя, хто сабраўся ў гэтай зале, добра ведаюць свой родны горад, свой цудоўны край, а хто лепш, мы даведаемся ў ходзе другога раўнда – вiктарыны «Краязнаўчы калейдаскоп» (8 пытанняў. Адказаць за 5 – 7 хвiлiн).

В.2: Падводзiм вынiкi другога раўнда. Слова журы…

Настаў момант для адпачынку.

Кава – паўза

Трэці раўнд

В.2: Барысаў – такi розны на працягу сваей гiсторыi; 905 гадоў ён рос, пашыраўся. Змяняўся, сустракаў сяброў i абараняўся ад ворагаў… Якi ён – Барысаў мiнулага i сённяшняга, мы даведаемся ў ходзе трэцяга раўнда – «Музейная калекцыя» (Барысаў на старых паштоўках. Назвы вулiц i розных аб'ектаў сёння. За 10 хвілін неабходна пазнаць на слайдах 10 помнікаў прыроды і архітэктуры).

В.1: Падводзiм вынiкi 3 раўнда. Слова журы…

Чацвёрты раўнд

В.1: З даўнiх часоў дайшлi да нас традыцыi, святы, абрады, народныя промыслы i прадметы быту беларускага народа. Шмат цiкавага засталося нам ад продкаў, што дае нам магчымасць уявiць, як жылi нашы прадзеды i дзяды. Як працавалi, якiм быў iх быт. Адсюль i назва чацвёртага раўнда «Прадметы быту i этнаграфii нашых прадзедаў».

В.2: Падводзiм вынiкi 4 – раўнда. Слова журы…

Пяты раўнд

В.2: I, нарэшце, апошнi пяты раўнд - «У падарунак музею»: каманды павiнны прадставiць свой падарунак музею i даказаць, чаму ён можа заняць месца музейнага экспаната.

Падвядзенне вынікаў

В.1: Падводзiм вынiкi 5 раўнда i конкурсу «Што я ведаю пра Барысаўшчыну».

Слова журы…

Пераможцы…

Узнагароджанне…

В.2: Закончыць сустрэчу хочацца вершаванымi радкамi нашага земляка – барысаўчанiнна. Гэты ўрывак на беларускую мову пераклалi вучнi сёмай сярэдняй школы.

Мой горад у пойме беразiнскай,

Абняў раку з абодвух берагоў,

На школьных картах макавай расiнкай,

Картографы азначылi яго.

Не шмат аб iм ёсць у лiтаратуры,

I не набыў ён славы ўсёй зямлi,

I не ходзiць ён па праву, па натуры.

У першым званнi працы – радавы


ВІКТАРЫНА

«КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЕЙДАСКОП»

I. Назавіце другое імя заснавальніка нашага горада князя Барыса, дадзенае ў гонар радапачынальніка полацкіх князёў.

II. Падкрэсліце прозвішча аўтара вядомага краязнаўча-этнаграфічнага выдання “Апісанне Барысаўскага павета” (Вільня1847): Я. Тышкевіч / Ю. Крашэўскі / П. Шпілеўскі

III. У якім стагодзі г.Барысаў упершыню пазначаны на геаграфічнай карце Еўропы, выдадзенай у Рыме?

IV. Калі і кім была сабрана ў Барысаве першая каштоўная музейная калекцыя на тэму вайны 1812 г.?

V. Паходжанне якіх вуліц у Барысаве звязана з развіццём правысловасці і будаўніцтва?

VI. Якому вядомаму беларускаму паэту паблізу Нью-Йорка ў Злучаных Штатах Амерыкі пастаўлены бронзавы бюст работы скульптара, ураджэнца г. Барысава Анатоля Анікейчыка?

VII. Назавіце гарады з якімі г. Барысаў мае пабрацімскія сувязі?

VIII. Дапішыце назву ўзнагароды за мужнасць і гераізм, самаадданую барацьбу працоўных Барысава з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады вайны: горад у 1985 г. узнагароджаны……


Каманда падчас конкурсу




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
...

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
Матэрыялы конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў,...

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconАнкетаванне "Што я ведаю пра Беларусь?"
Дзень сельскага школьніка. Мерапрыемствы Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconКонкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2
Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл абвясцілі грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” І тэлерадыёкампанія “Гродна”

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconКім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно?
Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? Пра бясконцую адзіноту нашых мараў. Пра тое, што...

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Конкурс \"Што я ведаю пра Барысаўшчыну\" iconТолькі нябачнае ў цемрадзі мора ніяк не супакойвалася. Яно шумела, гуло, спявала. Пра што?
Яно шумела, гуло, спявала. Пра што? Пра вечнасць сусвету І імгненнасць зямнога жыцця? Хто ведае! Нават паэту не дадзена разгадаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка