Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі




НазваРодны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі
Дата канвертавання14.11.2012
Памер36.68 Kb.
ТыпДокументы
Родны край

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады і вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі вартавымі стаяць вячыстыя дубы. Мне знаёмы звілістыя сцяжынкі ў тваіх лясах. Журавінавая квецень на імшарынах вабіць мае вочы. Я ўдыхаю пахі рамонку і чабору.

Усё люба, усё дорага мне на зямлі маіх бацькоў.

Паводле Т. Хадкевіча

Лес восенню

Які прыгожы лес ранняй восенню! Яшчэ цёпла, а ў паветры ўжо плыве тоненькая павуціна. Усюды чуваць тоненькія галасы птушак. Лес задумаўся, як задумваецца чалавек перад дальняй дарогай. Зямля яшчэ п’е расу. Дрэвы ловяць святло і цяпло. Але хутка сцюжа і снег пачнуць гаспадарыць у лесе. Лісце асыпецца. Заблішчыць срэбра на галінках дрэў.

Паводле К. Чорнага

Маладая рабінка

На галінку дрэва сеў дрозд. У дзюбе ён трымаў гронку рабіны. Дрозд стаў дзяўбці ягады. І тут успомніў наказ бацькоў, што апошнюю ягадку не ядуць. Апошняя ягадка ўпала на зямлю.

Пачало халадаць. Апала з дрэва лісце і ўкутала ягадку. Цяпер яна не замерзне зімой. Вясной яна прарасце сцяблінкай. Пройдзе час. Маладая рабінка пачастуе птушак смачнымі ягадамі.


Дапамога

Маленькая Каця ішла па вуліцы. Дзяўчынка несла ў кошыку яблыкі. Раптам з-за вугла выбег вялікі калматы сабака. Каця спалохалася і ўпусціла кошык на зямлю. Яблыкі рассыпаліся па дарозе. Дзяўчынка заплакала.

Гэта ўбачыў Сярожа. Хлопчык падбег да Каці. Ён дапамог дзяўчынцы сабраць яблыкі.


Падрыхтаваліся да зімы

Лясныя жыхары добра падрыхтаваліся да зімы. Ваўкі, лісіцы і зайчыкі апранулі цёплае зімовае адзенне. Яшчэ да марозаў пачынае будаваць сваё жыллё мядзведзь. У глыбокіх норках зімуюць вожыкі і мышы. Апусцелі птушыныя гнёзды. Толькі крыжадзюб не баіцца марозу. Усю зіму ён жыве сярод снегіроў і лушчыць шышкі.

Паводле Г. Скрабіцкага

Зімовы лес

Цікава пабываць у зімовым лесе. Зімовы лес апрануў елку ў зімовае ўбранне. Няма ў зімовага леса лепшай гульні, як закідваць дрэвы і кусты іскрыстым снегам. Весела зімоваму лесу слухаць ціхае шапаценне галін. Апускаюцца сняжынкі на зімовы лес, ухутваюць яго пушыстым покрывам, хаваюць ад лютага марозу. Дзіўныя рэчы творыць прырода!


Хто як зімуе

Моцны мароз прымусіў пахавацца ўсё жывое. Спіць усю зіму мядзведзь. Заснуў у цёплай нары барсук. Не выходзіць на паверхню зямлі крот. Цэлымі днямі сядзіць у гняздзе вавёрка. Свае дзверы яна старанна закрыла мохам. Куніца і сава днём таксама хаваюцца, а ноччу адпраўляюцца на пошукі яды. Не страшны мароз толькі вадзяным жывёлам і рыбам.


Неразлучныя сябры

Замерзла невялікае возера. Толік марознай раніцай выйшаў пакатацца на каньках. Ён разагнаўся на празрыстым лёдзе і зрабіў круты паварот. Нечакана тонкі лёд затрашчаў і прагнуўся пад нагамі. Хлопчык праваліўся ў халодную ваду і пачаў тануць. Яго прарэзлівы крык пачуў Косцік. Ён кінуўся на дапамогу і выцягнуў Толіка. З той пары Толік і Косцік сталі неразлучнымі сябрамі.


Санітары прыроды

Кожную вясну ажывае прырода. Зелянеюць на лугах травы. Лопаюцца на дрэвах пупышкі. Раскрываюцца кветкі на яблынях, грушах, слівах, вішнях. У гэты час з’яўляюцца вусені розных матылькоў.

Хто ж дапамагае нам змагацца са шкоднікамі лясоў, садоў, палёў і агародаў? Птушкі. Яны з’ядаюць велізарную колькасць шкодных насякомых.


Зацвіў сад

Які прыгожы сад, калі зацвітуць дрэвы! Маладым водарам напоўнена паветра. Кожнае дрэва ўсеяна цветам. Рознамі колерамі іграюць далікатненькія пялёсткі. Цвітуць яблыні, грушы, слівы, вішні. Што ні дрэва, то свій асобны цвет, свій пах. Увойдеш у сад. Ледзь чутна, як шапацяць лісты. На розныя галасы шчабечуць птушкі. Ціха гудуць пчолы. Дрэвы пераліваюцца ў чароўным ззянні колераў.

З календара прыроды


Лета

Вясна непрыкметна перайшла ў лета. Дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя. Нагрэтая за вясну зямля набірала сілу. Зеляніна на ёй расла і шырылася. Жыта выйшла ў трубкку. Месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі. Зазелянелі ячмяні і аўсы. Усяму жывому зямля дорыць сваю шчодрасць.

Паводле М. Хведаровіча


Здарэнне

Аднойчы Янка ішоў ўздоўж поля. Раптам нейкая вялізная птушка ўпала на зямлю. Пад ёй нешта затрапяталася жывое.

Хлопчык хутка падбег да месца здарэння. Там пад каршуном танюсенька пішчаў зайчык. Янка пачаў махаць рукамі. Бегаць вакол драпежніка. Каршун незадаволена ўзмахнуў шырокімі крыламі і адляцеў. Хлопчык узяў на рукі напалоханага зайчыка. Ён аднёс яго ў лес і выпусціў яго на волю.


Вечар

Вечар быў цёплы і ціхі. У канцы вуліцы чуўся радасны смех дзяўчат. Звонкія маладыя галасы будзілі спакой ціхага вечара. Гучала музыка. Дзяўчаты спявалі песні.

На ясным небе загараліся зоркі. Яны дрыжалі, свяціліся рознымі колерамі агеньчыкаў. Пераліваліся, нібы трапяталі крыльцамі нейкія матылькі.

Паводле Я. Коласа


Літаратура

Гімпель, І. Дыктанты і кантрольнае спісванне па беларускай сове для пачатковых класаў: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / аўтар-укладальнік І. А. Гімпель. – Мінск: Юнипресс, 2009. – 160с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconКалі твае ўчынкі наносяць шкоду грамадству ў цэлым або маюць сярэднюю І буйную ступень цяжкасці, надыходзіць крымінальная адказнасць. Твае правы І адказ-насць у
Калі твае ўчынкі наносяць шкоду грамадству ў цэлым або маюць сярэднюю І буйную ступень цяжкасці, надыходзіць крымінальная адказнасць....

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconТы, пэўна, адзіная стыхія на Зямлі, якая не падпарадкавалася І не падпарадкуецца ніколі чалавеку. Бо мы ўсе адтуль…Шмат мільёнаў год нясеш ты свае воды, І подых
Калі тваё дыханне роўнае, спакойнае, то І грабеньчыкі хваль, ласкавыя, як твая лагодная ўсмешка, бягуць да самага берага. І ветрык,...

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconУ "Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва" адкрылася выстава швэдзкіх відэаінсталяцыяў. "Шахматы" Магнуса Бэртаса І Зьміцера Плакса І "Грошык за твае думкі"
Шахматы” Магнуса Бэртаса І зьміцера Плакса І “Грошык за твае думкі” Дрора Файлера І гунілы Шольд Файлер. Таксама ў межах праекту...

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconТвае святы

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconТэма: "О, край родны, край прыгожы…"
Урок пазакласнага чытання паводле зборніка “Слова аб роднай прыродзе” з элементамі гульні

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconСцэнарый Літаратурна- музычнай праграмы
Вяд. Пачынаем нашу літаратурна-музычную праграму “Я хаджу закаханы ў твае краявіды ”

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconГоду кнігі прысвячаецца Родны край

Родны край! Ты заўсёды ў маім сэрцы. Я люблю твае палявыя прасторы, твае гарады І вёскі ў зеляніне садоў. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры. Грознвмі iconЛюблю наш край

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка