Мінск 2007 Тлумачальная запіска




НазваМінск 2007 Тлумачальная запіска
Дата канвертавання28.10.2012
Памер110.06 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject1


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І ГІСТОРЫЯ


Праграма курса на выбар для ХІІ класа

Агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання


Мінск 2007
Тлумачальная запіска


Ва ўмовах рэфармавання сярэдняй агульнаадукацыйнай школы актуальнай застаецца роля літаратуры як дзейснага сродка фарміравання духоўнасці, патрыятызму, грамадзянскасці, культуры міжасобасных і міжнацыянальных адносін, якія маюць вялікае значэнне ў сацыяльна-грамадзянскім і духоўным развіцці асобы. Узвышаныя пачуцці патрыятызму і нацыяянальных святынь, засяроджаныя ў мастацкіх творах, умацоўваюць любоў да радзімы, фарміруюць пачуццё адказнасці за яе лёс, незалежнасць, захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, развіваюць выскароднасць і годнасць асобы.

Мэтанакіраванавае ўздзеянне на выхаванне асобы літаратурнага матэрыялу на гістарычную тэму аказвае моцны эмацыянальны ўплыў на абуджэнне яе патрэбнасна-эмацыянальнай сферы, што садзейнічае прывязанасці да родных вытокаў, беражліваму і паважліваму стаўленню да гісторыка-культурнай спадчыны Радзімы, спараджае пачуццё гонару за дзейнасць знакамітых асоб, дапамагае больш грунтоўна ўсвядоміць іх ролю ў айчыннай і сусветнай культуры, фарміраванню паважлівых адносін да духоўных набыткаў іншых народаў, а таксама імкненню падтрымліваць з імі добразычлівыя кантакты, развіваць агульначалавечыя каштоўнасці.

Змест курса “Мастацкая літаратура і гісторыя” складаюць творы на гістарычную тэму сучасных беларускіх пісьменнікаў з улікам іх жанравай спецыфікі. Прапанаваныя літаратурныя творы, іх мастацкія вартасці, эстэтычная аўтарская пазіцыя, увасобленая ў мастацкіх вобразах, дапамогуць старшакласніку глыбей зразумець і адчуваць гістарычны лёс свайго народа, асаблівасці яго менталітэту і светабачання, зразумець яго сучаснае становішча, прадвызначыць будучае.

Літаратурны матэрыял на гістарычную тэму скіраваны на паглыбленне і пашырэнне ведаў, набытых на ўроках літаратуры пры вывучэнні гістарычнай тэмы, больш грунтоўнае далучэнне вучняў да нацыянальнай гісторыі, яе мастацка-вобразнага ўспрымання. Вельмі важнае значэнне ў працэсе вывучэння твораў на гістарычную тэму набывае ўдасканаленне ўменняў ацэньваць і характарызаваць літаратурны твор у кантэксце гістарычнага развіцця культуры свайго народа і чалавецтва. Гэта дае вучню магчымасць адчуваць час, спазнаць яго гістарычныя заканамернасць ў дачыненні да свайго народа, зразумець свет яго духоўных памкненняў.

Мэта — павысіць тэарэтычны ўзровень мыслення падлеткаў у працэсе мастацкага асэнсавання твораў разнастайных літаратурных родаў і жанраў на гістарычную тэму, што забяспечыць аптымальнае бачанне і разуменне праблем агульначалавечай значнасці, выхаванне ўстойлівых маральных і светапоглядных якасцей, духоўнасці, унутранай культуры, культуры міжасобасных адносін.

Задачы курса:

– удасканальваць уменне аналізаваць літаратурныя творы з улікам іх жанравай спецыфікі і мастацкай цэласнасці, аўтарскай пазіцыі, а таксама звестак па гісторыі і культуры;

– развіваць уменне абгрунтоўваць асабістую ацэнку акрэсленых у творчасці пісьменніка праблем, іх гуманістычную значнасць;

– выхоўваць чалавечую годнасць, адказнасць за лёс Радзімы, паважлівае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны;

– удасканальваць этычныя нормы паводзін у грамадстве, культуру міжасобасных адносін;

– развіваць творчае мысленне вучняў, іх камунікатыўныя і рэфлексійныя здольнасці.

Праблематыка курса:

1) адлюстраванне ў літаратурным творы асаблівасцей гістарычнай эпохі і сродкі іх мастацкага выяўлення;

2) гуманістычная канцэпцыя асобы, увасобленая ў творах на гістарычную тэму;

3) суадносіны сістэмы духоўных каштоўнасцей галоўных герояў і аўтарскай пазіцыі;

4) спасціжэнне аўтарскай ідэі з улікам родава-жанравай спецыфікі.

Праграма курса на выбар

34 гадзіны

Уводзіны – 1 гадзіна


Прынцып гістарызму ў вербальна-вобразным адлюстраванні рэчаіснасці, яго значнасць. Ідэйная змястоўнасць і жанравая разнастайнасць твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў на гістарычную тэму. Прыёмы і сродкі мастацкага адлюстравання гістарычнай рэчаіснасці. Пазнавальна-выхаваўчая накіраванасць твораў на гістарычную тэму.

Л.Данейка. Творы з нізкі вершаўПостаці гісторыі айчыннай” (1 гадзіна).

Гонар паэта за сваю Радзіму, шматвекавую гісторыю, духоўна багатых, высакародных гістарычных асоб (Вячка, Лышчынскі, Вецер, Грынявіцкі і інш.). Патрыятычны пафас твора, эмацыянальная ўзнёсласць мовы, інтанацыі твора.

К.Цвірка. Яцвягі.

У. Скарынкін. Крывічы.

Л. Дайнека. Дрыгавічы (2 гадзіны).

Вобразная характарыстыка крывічоў, дрыгавічоў як адных з найбольш старажытных плямёнаў, яцвягаў – старажытнага балцкага племені, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі і прымала ўдзел у фарміраванні беларускага этнасу. Услаўленне працавітасці, дбайнасці, шчырасці, праўдзівасці, патрыятызму як неад’емных рыс беларускага нацыянальнага менталітэту. Высокі патрыятычны пафас твораў, іх жанравыя асаблівасці. Роля мастацкіх сродкаў у сцвярджэнні аўтарскай ідэі.

Я.Сіпакоў. Пажар у старажытным Полацку (1 гадзіна).

Мастацкае асэнсаванне велічных гістарычных падзей Полацкага княства. Вобраз Усяслава як адданага патрыёта Радімы. Эмацыянальная напружанасць твора, багацце вобразна-выяўленчых сродкаў у адлюстраванні драматычных абставінаў. Роля архаізмаў і гістарызмаў у мастацкім творы. Балада як жанр літаратуры.

У.Караткевіч. Полацкія фрэскі (1 гадзіна)

Патрыятычны пафас твора. Аўтарская ўлюбёнасць у гістарычную мінуўшчыну, паглыбленая зацікаўленасць гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, дзейнасцю выдатных дзеячаў славянскай культуры. Дакументальнасць жыццёвага матэрыялу. Сродкі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці ў нарысах. Сувязь твора з гістарычнай навукай.

І.Багдановіч. Полацкай Сафіі.

В.Іпатава. Полацкай Сафіі. (1 гадзіна).

Аб’ектыўнае ўзнаўленне велічнага гістарычнага мінулага. Патрыятычны пафас твораў. Сцвярджэнне гуманістычных ідэалаў: высокай духоўнасці, маральнасці, гуманізму як асновы дзейнасці беларусаў, крыніцы натхнення сучаснікаў. Філасафічнасць твораў. Паэтычная выразнасць мовы. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў паэтычным творы.

Я.Сіпакоў. Тураўская элегія (1 гадзіна).

Класічная форма паэзіі ў сучаснай грамадзянскай лірыцы, яе асаблівасці. Філасофскі роздум паэта аб ролі культуры Турава і яго знакамітых людзей у часы сівой мінуўшчыны.

Вобразнасць мовы, глыбокі лірызм, эмацыянальная пранікнёнасць у перадачы асабістых пачуццяў.

В. Іпатава. Давыд Гарадзенскі (1 гадзіна)

Мастацкая інтэрпрэтацыя гістарычных падзей, звязаных з крыжацкай навалай. Вобраз Давыда Гарадзенскага як адданага абаронцы Радзімы, чалавека незвычайных здольнасцей. Глыбока маральны і гуманістычны змест яго дзейнасці. Значэнне архаізмаў і гастарызмаў у творы. Роля В.Іпатавай у развіцці гістарычнай тэмы ў сучаснай беларускай літаратуры. Гераічнае і трагічнае ў літаратуры.

Я. Сіпакоў. Грунвальд. Балада ўсіх славян (1 гадзіна)

Паэтычнае ўвасабленне мужнасці і гераізму славян у барацьбе з крыжакамі. Патрыятызм, адвага, непрымірымасць да захопнікаў, рашучасць у змаганні. Эмацыянальная ўсхваляванасць твора, багацце вобразна-выяўленчых сродкаў. Гераічны пафас твора. Драматычная напружанасць сюжэта. Паглыбленне паняцця пра баладу як літаратурны жанр.


У. Караткевіч. Беларускія гуманісты (2 гадзіны)

Гуманістычная скіраванасць зместу твора. Вобразы выдатных’ асоб беларускай культуры (Ф. Скарына, П.Мсціславец, С.Будны, С.Полацкі). Нацыянальная і агульначалавечая значнасць іх дзейнасці. Дакументальнасць жыццёвага матэрыялу. Сувязь твора з гісторыяй.

У. Караткевіч. Скарына пакідае Радзіму (1 гадзіна)

Паэтычнае мастацкае асэнсаванне трагізму дзейнасці Скарыны на Радзіме. Аўтабіяграфічнасць твора, яго гістарычная аснова. Высокі патрыятычны пафас, агульная грамадзянская скіраванасць. Роля вобразна-выяўленчых сродкаў і біблейскіх вобразаў-сімвалаў у раскрыцці ідэі твора.

Р. Баравікова. Барбара Радзівіл (3 гадзіны)

Мастацкае асэнсаванне гістарычнага мінулага. Рэальныя гістарычныя асобы ў творы (Барбара Радзівіл,, Жыгімонт ІІ Аўгуст, Радзівіл Мікалай Руды, Радзівіл Мікалай Чорны, Бона Сфорца і інш.). Маральная высакароднасць Жыгімонта ІІ Аўгуста ва ўзаемаадносінах з Барбарай. Мікалай Радзівіл Чорны як здольны дыпламат, грамадскі дзеяч, яго патрыятычныя памкненні.

Сутыкненне сіл высокай духоўнасці, маральнасці з жорсткасцю і бесчалавечнасцю – галоўны канфлікт твора. Асаблівасці кампазіцыі, жанр твора, сувязь з фальклорам. Дакументальная аснова твора.

У. Караткевіч. Голас забароненай Бацькаўшчыны (2 гадзіны)

Жанр твора і яго асаблівасці. Дакументальная аснова жыццёвага матэрыялу. Гуманістычны і патрыятычны пафас грамадска-культурнай, навуковай дзейнасці Я.Баршчэўскага, С.Манюшкі, У.Сыракомлі, І.Дамейкі, Б.Дыбоўскага, Ф.Савіча, Ф.Смуглевіча, Я.Рустэма, В.Ваньковіча, Ф.Рушчыца і інш. Нацыянальнае і агульначалавечае ў змесце твора. Глыбіня гуманістычнай ідэі.

Я.Сіпакоў. Шыбеніца. Беларуская балада ХІХ стагоддзя (1 гадзіна)

Гістарычная аснова твора і яе паэтычнае асэнсаванне ў жанры балады. Вобраз Кастуся Каліноўскага як адданага патрыёта Радзімы, свайго народа. Роля архаізмаў і гістарызмаў у творы. Глыбокі гуманістычны і патрыятычны пафас твора.


У.Караткевіч. Мужыцкі адвакат (1 гадзіна)

Мастацкае адлюстраванне гістарычнай рэчаіснасці, звязанай з паўстаннем 1863 года.

Дакументальная аснова твора. Рэальныя гістарычныя асобы (Ф.Багушэвіч, К.Каліноўскі, граф Мураўёў). Гуманістычная скіраванасць ідэі твора. Жанр твора і яго асаблівасці. Выяўленне аўтарскай пазіцыі.

Я. Сіпакоў. Пятля Кастуся Каліноўскага (1 гадзіна)

Лірычны філасофскі роздум паэта аб духоўнай ролі асобы ў гісторыі і культуры народа. Глыбокі грамадзянскі пафас твора, афарыстычнасць аўтарскага мыслення, тонкая назіральнасць. Роля персаніфікацыі ў раскрыцці ідэі. Гераічнае і трагічнае ў літаратуры.

Р.Семашкевіч. Ф.Багушэвіч.

Д.Бічэль-Загнетава. Мацей Бурачок (1 гадзіна).

Патрыятычнае мастацкае асэнсаванне грамадска-культурнай дзейнасці Ф.Багушэвіча, гуманістычны аспект яе значнасці. Роля вобразна-выяўленчых сродкаў у раскрыцці аўтарскай ідэі.

У.Караткевіч. Паўлюк Багрым (1 гадзіна)

Мастацка-філасофскі роздум аб сэнсе жыццяі і дзейнасці славутага беларускага песняра, удзельніка Крошынскага паўстання П.Багрыма. Маральны ідэал паэта ў творы. Шырыня яго паэтычнага светабачання, гуманістычны змест, шматпраблемнасць. Змястоўны каларыт вобразна-выяўленчых сродкаў.

У.Караткевіч. Шляхі Ігната Буйніцкага (1 гадзіна)

Мастацкая інтэрпрэтацыя дзейнасці беларускага акцёра, рэжысёра, заснавальніка беларускага нацыянальнага тэатра І.Буйніцкага. Праблема вечных агульначалавечых каштоўнасцей як асновы духоўных пошукаў І.Буйніцкага. гуманістычна-патрыятычнае гучанне твора.

Я.Сіпакоў. Прамова ў Ляўках (1 гадзіна)

Паэтычнае асэнсаванне дзейнасці Я.Купалы – прарока беларускага нацыянальнага адраджэння, змагара за агульначалавечыя ідэалы. Патрыятычны пафас зместу твора. Паэтычнае майстэрства, эмацыянальнасць мовы, арыгінальнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

У.Някляеў. Ляўкі (1 гадзіна)

Грамадзянскае, паэтычнае асэнсаванне паэтам гістарычных, трагічных падзей. Маральная сіла беларускага нацыянальнага характару, засяроджаная ў вобразе Я.Купалы. Гуманістычная канцэпцыя твора. Праблема асобы і маральна-этычных каштоўнасцей у творы.

У.Някляеў. Перачытваючы Багдановіча.

Я.Сіпакоў. Ялта, Максім, кіпарысы (1 гадзіна)

Паэтычнае асэнсаванне культурнай дзейнасці М.Багдановіча як палымянага патрыёта Радзімы, змагара за адраджэнне нацыянальнай культуры, прадаўжальніка гуманістычных ідэй Ф.Скарыны. Кампазіцыя твораў. Роля сродкаў мастацкай выразнасці ў выяўленні ідэі.

У.Караткевіч. Кніганошы (1 гадзіна)

Гістарычная аснова твора. Мастацкая праўда ў адлюстраванні гістарычных падзей, драматычная напружанасць сюжэта, галоўныя героі твора, матывы іх паводзін, роля пейзажных замалёвак у раскрыцці аўтарскай ідэі. Жанр твора, яго асаблівасці.

Развіццё мовы (6 гадзін)

Сачыненне на тэму “Гістарычныя постаці, дзейнасць якіх выклікае пачуццё гонару”.

Водгук на адзін з твораў (на выбар).

Эсэ на тэму “З гісторыі майго горада (вёскі)”.

Вуснае выказванне на тэму “Мая Радзіма – мой гонар”.

Прагназуемыя вынікі

У працэсе навучання вучні павінны авалодаць наступнымі ведамі:

– тэксты вывучаемых літаратурных твораў;

– змест асноўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў, звязаных з жанрам і структурай мастацкага твора і яго стылёвымі адметнасцямі;

– характэрныя асаблівасці гістарычнай эпохі, якая адлюстравана ў мастацкім творы, праблематыку твораў у суаднесенасці з аўтарскай пазіцыяй.

У працэсе авалодання ведамі выпрацоўваюцца наступныя ўменні вучняў:

– свабодна прымяняць тэарэтыка-літаратурныя паняцці ў працэсе аналізу твора на гістарычную тэму;

– прымяняць засвоеныя падыходы да аналізу прапанаваных твораў на гістарычную тэму з улікам родава-жанравай спецыфікі;

– адрозніваць стылёвыя адзнакі і родава-жанравыя прыметы твораў з мэтай пранікнення ў глыбіню аўтарскай задумы;

– вызначаць адметнасць гуманістычных ідэалаў у творах літаратуры розных гістарычных эпох, суадносіць ідэі і характары з уласным жыццёвым вопытам;

– напісаць працу творчага характару (сачыненне, водгук, эсэ) па праблематыцы, акрэсленай у змесце літаратурных твораў.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: А.А. Воінаў і інш. – Мн.: БелЭн, 1993. – 620 с.

  2. Асветнікі зямлі Беларускай Х – пач. ХХ ст.: Энцыкл.давед. / Рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – 490 с.

  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1–15. – Мн.: БелЭн, 1996 – 2002.

  4. Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік: У 6 т. – Мн.: БелЭн, 1992–1995.

  5. Беларусь: Энцыкл. давед. / Рэд. калегія: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1995. – 800 с.

  6. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн.: БелЭн, 2000. – 432 с.

  7. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. Т.1. / В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш.; Рэдкал.: М.П. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Бел. Навука, 2001.

  8. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст./ І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава і інш. – Мн.: РІВШ, 2000. – 655 с.; Ч.2. XIX – XX стагоддзi / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ, 2002. – 656 с.

  9. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987 – 1994.

  10. Гісторыя беларускага тэатра : У 3 т. – Мн.: Навука і тэхніка, 1983 – 1987.

  11. Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ – пач. ХХ ст.: Падручнік / Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мн.: Вышэйшая школа, 1998. – 559 с.

  12. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. / Навук. рэд. У.В. Гніламёдаў. – Мн.: Беларуская навука, 1999 – 2001.

  13. Гісторыя сялянства Беларусі: Са стараж. часоў да 1996 г.: У 3 т. Т.1–2./ Гал. рэд. М.П. Касцюк. – Мн.: Бел. навука, 1997 – 2002.

  14. Карскі Я. Беларусы / Уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Мальдзіс; Прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. – 640 с.

  15. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтваў: Вуч. дапам. – Мн.: Беларусь, 1996. – 399 с.

  16. Літаратура і мастацтва Беларусі: Энцыклапедыя: У 5 т. / Гал. рэд. І.П. Шамякін. – Мн.: БелСЭ, 1984 –1987.

  17. Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / Пад агул. рэд. В.С. Цітова. – Мн.: БелЭн, 2002. – 432 с.

  18. Сагановіч  Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.

  19. Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2002. – 568 с.

  20. Франциск Скорина и его время: Энцикл. справочник / Редкол. И.П. Шамякин и др. – Мн.: БелСЭ, 1990. – 631 с.

  21. Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыкл. давед. Ч.1. / Рэд. кал. А. Мальдзіс і інш. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2000. – 334 с.

  22. Чантурия В.А. Архитектурные памятники Белоруссии. – Мн.: Полымя, 1982. – 223 с.

  23. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя /Гал. рэд. І.П. Шамякін. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 575 с.

Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconМінск 2007 тлумачальная запіска
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconМінск 2007 Тлумачальная запіска
У гэты час ішло фарміраванне праблемна-тэматычных, жанрава-стылёвых І моўных асаблівасцей, выкрышталізоўваліся духоўныя І эстэтычныя...

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі стылістыка тэксту праграма курса на выбар для xi—xii класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска
Развіццё маўлення вучняў – адна з галоўных задач навучання мове. Яна патрабуе глыбокага асэнсавання лінгвістычных з'яў, ІХ камунікатыўных...

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год тлумачальная запіска па арганізацыі
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска
Складанасць абумоўлена самой прыродай маўлення, яго творчым характарам, а важнасць – канчатковай мэтай навучання, якая заключаецца...

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Праграма спецкурса складзена на аснове вучэбнай праграмы “Э. Т. А. Гофман І ян Баршчэўскі: тыпалогія рамантычнай вобразнасці”

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Беларусі са стара­жытных часоў да сучаснасці, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэс­публікі Беларусь

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconУзгоднена зацвярджаю
Тлумачальная запіска да вучэбных планаў дзяржаўнай установы адукацыі “Шайцераўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна”

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Дылеўская В. Ю., дацэнт кафедры рыторыкі І методыкі выкладання мовы І літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных...

Мінск 2007 Тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта;...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка