Палітычная геаграфіябулавішкі




НазваПалітычная геаграфіябулавішкі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер61.65 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯБУЛАВІШКІНа беларускай зямлі ў вёсцы з літоўскім назовам -- Булавішкі -- жывуць маскалі. Менавіта так называе сябе тутэйшае насельніцтва.Булавішкі -- першая калёнія старавераў на Браслаўшчыне. Адсюль, зь берагоў возера Снуда, яны некалі расьсяліліся па тэрыторыі ўсяго раёну.Вёска сёньня -- гэта процьма закінутых хатаў і зь дзесятак жыхароў сталага веку. Заходжу ў жытло, што першае трапляецца на вочы. Земляная падлога. У сенцах, прытуліўшыся адно да аднаго сьпяць куры. У вялікімі пакоі ля печы сядзіць гаспадыня -- Матрона Усьцінава. Сваім зьнешнім выглядам яны нагадвае гераіняў тых савецкіх мульцікаў, якія ствараліся паводле расейскіх народных казак.(Усьцінава:) "Мы беларускую мову ня любім, бо самі -- расейцы. Размаўляем па-славянску, па-стражытнаму. Але ўсё разумеем. Кажыце, я па-рознаму разумею."(Карэспандэнт:) "Насельніцтва Булавішкаў. Вы ўсё-такі кім сябе лічыце: расейцамі, беларусамі?"(Усьцінава:) "Стараверы."(Карэспандэнт:) "Гэта якая нацыянальнасьць?"(Усьцінава:) "Мы-маскалі. Мы лічымся не праваслаўнымі. А праваслаўныя -- расейцы."(Карэспандэнт:) "Палітычныя сімпатыя маскалёў-старавераў?"(Усьцінава:) "Нам абы-хто, толькі бы пенсіі больш даваў бы і быў бы самым лепшым прэзідэнтам. А мы ня ведаем там нікога, акрамя Лукашэнкі. Мы па тэлевізару яго глядзім і усё."(Карэспандэнт:) "А што-небудзь чулі пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя саветы?"(Усьцінава:) "Я чытала аднойчы ў газэце, што выбары будуць. А ці будуць яны? А калі будуць? Я ня ведаю. Мы хварэлі, сынок. Тры тыдні ляжалі, дык нам не да выбараў, не да чаго не было справы. Толькі б лягчэй дыхаць было!"(Карэспандэнт:) "Якія ў вас узаемаадносіны з насельніцтвам зь іншых вёсак?"(Усьцінава:) "У нас добрыя адносіны. Мы нікуды ня ходзім, нікуды ня езьдзім."(Карэспандэнт:) "Вашая малітва чым-небудзь прынцыпова адрозьніваецца ад малітвы ў Расейскай праваслаўнай царкве?"(Усьцінава:) "Вядома, мы й сьпяваем не так. Яны: ваў-ваў-ва-ваў. Ну, а мы сьпяваем."/сьвяпае песьню/Пазьней я уведаў, што Матрона Усцінава -- самы адукаваны чалавек у Булавішках. Яна -- адзіная, хто можа чытаць рукапісныя старажытнаславянскія кнігі.Калёніі стагодьдзямі жылі сваім ізаляваным ад зьнешняга сьвету жыцьцём. Доўгі час стараверы наўмысна не аддавалі сваіх дзяцей ў школу нават не рэгістравалі навароджаных.Жывое пацьверджаньне гэтаму – састарэлая Сламаніда Ясінская.(Карэспандэнт:) "Граматная" ў старавераў, што гэтьа значыць?"(Ясінская:) "Вучоны чалавек."(Карэспандэнт:) "А вы не пісьменная, не граматная?"(Ясінская:) "Не-не!"(Карэспандэнт:) "А пісаць, чытаць вы ўмееце?"(Ясінская:) "Расьпісацца толькі. А чытаць я не магу."(Карэспандэнт:) "Не вучылі?"(Ясінская:) "Не-а."(Карэспандэнт:) "А сябе адчуваеце неяк адрозна ад мясцовага беларускага насельніцтва?"(Ясінская:) "Мы -- маскалі!"Тутэйшыя ўлады ўсіх часоў і дзяржаваў ставіліся да рэлігійных уцекачоў вельмі нават някепска. Некалі кароль Ян Сабескі выдаў адмысловую грамату пра вольнае жыцьцё старавераў. Праўда, адьдзячылі яны за гэта даволі своеасабліва. Пасься падзелаў Рэчы Паспалітай, ужо калі Браслаўшчына была пад Расейскай імперыяй, жыхары калёніяў дапамагалі выкрываць ўдзельнікаў вызвольных паўстаньняў. Гэта на гістрачынай радзіме яны былі раскольнікамі й злачынцамі, а ў тут спрыялі калянізацыі беларускіх тэрыторыяў. Пазьней стараверы былі першымі прадстаўнікамі савецкіх уладаў на месцах і заганялі хутаранаў у калгасы.Сёньня іхныя нашчадкі традыцыйна насьцярожана ставяцца да чужынцаў. Незнаёмцу тут дадуць напіцца вады з гэтак званай "паганай кружкі". Самі гаспадары не дакрануцца да гэтага посуду. Так, на ўсялякі выпадак, каб не атруціцца. У адрозьненьні ад абсалютна усіх рэлігійных плыняў, свае малельні стараверы будуюць не на пагорках, а ў нізінах. Гэта, як кажуць, каб чужыя вочы не заўважылі.Бажніцы ў Булавішках больш за 100 год. Ейныя вокны закратаваныя. Гэта, праўда, на ратуе ад сістэматычных рабаўніцтваў. Апошнім разам скралі 13 старажытных абразоў. Ніводны так і не знайшлі.(Карэспандэнт:) /запісана на месцы/ "На ўваходзе ў малельную залю вісіць адраз, якія тутэйшыя жыхары называюць "Багародзіцай". Абразок, выдадзены друкарскім метадам. Нават не адмыслоўцу бачна, што гэта -- заходнеэўрапейскай школа мастацтваў. І ў якасьці пацьверджаньня можна прачытаць у адным з кутоў надпіс па-італьянску La Palabra.У малельнай залі вельмі халодна. Зараз на вуліцы -3 градуса. Такое адчуваньне, што ў памяшканьні яшчэ халадней. Ніколі не было традыцыі ацяпляць бажніцу. На набажэнствы сюды прыходзіла шмат людзей. І, так бы мовіць, сваёй прысутнасьцю яны проста павялічвалі тэмпературу тут, у малельні."Мужчыны й жынчыны моляцца асобна. Спадары -- групкай справа, спарадыні -- зьлева. Духоўнага лідара выбіраюць зь ліку аднавяскоўцаў. Ён мусіць быць халастым альбо ўдаўцом. Апошні сьвятар ў Булавішках памёр некалькі год таму. Спадкаемцы сярод тутэйшых не знайшлося. Цяпер сюды езьдзіць поп з суседняга паселішча.(Карэспандэнт:) /запісана на месцы/ "У старавераў няма традыцыі біць у званы. Замест гэтага тут выкарыстоўваюць кавалак жалеза. Усё гэта называецца "біць у рэльсу". Б'юць толькі ў надзвычайных выпадках -- гэта пажар, пахаваньне і ў час вялікіх сьвятаў. Але, як меней, апошнія два гады ні Булавішкі, ні наваколіцы не чулі гука рэльцы. Рэч у тым, што рэльса месьціцца ў вежы бажніцы. Гэта зь дзесятак мэтраў над зямлёю. Лесьвіцы, якія вядуць на самы верх, не такія моцныя. І званар баіцца за сваё жыцьцё. Лесьвіцца пада мною рыпіць. Шмат балак даўным-дыўно пераламаліся і хтосьці іх перавязваў дротам, альбо вяроўкай. Але ўсё гэта не дае ніякай гарантыі бясьпекі. Я залез на самы верх. Будзем спадзявацца. што зьлезу без траўмаў.”Самаізаляцыя старавераў пачала рушыцца ў мінулым стагодьдзі са зьмешаных шлюбаў. Пазьней была масавая міграцыя моладзі ў Вільню, Рыгу й Дзьвінск (гэта сёньняшні латвійскі Даўгаўпілс). Па аднаўленьні краінамі Балтыі сваёй незалежнасьць, шмат хто вярнуўся на Бацькаўшчыну. Але не ў родную вёску. Спыніліся ў людных мястэчках.(Спадарыня:) "Самая страшэннае для нас было адолець латыску мову, каб можна было працаваць. Я ўжо ў сваім узросьце не магла вывучыць на належным узроўні, каб вывучыць сына, каб ён паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову."(Карэспандэнт:) "Вы не шкадуеце, што зехалі, калі ўлічыць, што ўзровень жыцьцё ў Латвіі вышэйшы за беларускі?"(Спадарыня:) "Шкада, што не так мы жывем як там. У нас, можа, навогул не ўсе жыць так як людзі. І цяпер прыязджаюць людзі, якія там засталіся. Яны нас толькі супакойваюць, каб мы не хваляваліся й былі задаволеныя. што пераехалі."(Карэспандэнт:) /запісана на месцы/ "Стараверы былі заўсёды выдатнымі рыбаловамі й, у той жа час, ня вельмі добрымі земляробамі. Вельмі часта гаспадарка пакідалася на дзяцей, жанчынаў і старых, а ўсё дарослыя мужчыны зыходзілі на возера. Вось такая прыкаванасьць да вады захавалася й сёньня. У вёсцы некалькі мужчынаў, іх можна пералічыць на пальцах адной рукі. Двое зь іх ва ўзросьце да 60-ці гадоў. І менавіта гэтыя двоя кінулі сваю асноўную працу й займаюцйца зімовым рыбалоўствам. Зараз я знаходжуся на возеры. Да берага адсюль дзьве-тры сотні мэтраў. Таўшчыня льду 60 сантыметраў. І са мной побач знаходзіцца адзін з жыхароў вёскі Булавішкі."(Спадар:) "Завуць мяне Лёва."(Карэспандэнт:) "Як ловіцца рыба? Колькі можна злавіць?"(Спадар:) "Бывае, што можна і па пяць. і па шэсьць кіляграмаў злавіць. Бывае, што ні д'ябла нельга злавіць. Сёньне -- ерунда: не бярэ."(Карэспандэнт:) "Дык хоць штосьці злавілі?"(Спадар:) "Штучак дзесяць злавіў."(Карэспандэнт:) "Сабе ці на продаж?"(Спадар:) "Не,. сабе! А навошта яе прадаваць?"(Карэспандэнт:) "Дадатковая фінансовая дапамога."(Спадар:) "А якія тут грошы? Што за яе возьмеш? Нічога! Гэта калі б яна было буйная, а так яна дробная."(Карэспандэнт:) "Вы жывеце ў Булавішках. Вы адчуваеце сябе стараверам?"(Спадар:) "Мне ўсё аднолькава, якая вера. Ці я старавер. ці не -- мне ўсё аднолькава."(Карэспандэнт:) "А нейкія адрады выконваеце, моліцеся?"(Спадар:) "Па сьвятах ходзім."(Карэспандэнт:) "Яшчэ адна адметнасьць старавераў у тым, што ня п'юцть. Ці захавалася гэта цяпер?"(Спадар:) "Ну, чаму? Выпіваюць."(Карэспандэнт:) "Шмат п'юць?"(Спадар:) "Не, вядома."(Карэспандэнт:)"Нешмат", гэта колькі ўразуменьні старавера?"(Спадар:) "Бутэлечку."Да алкаголю, які стараверы заўсёды лічылі "д'ябыльскім зельлем", дадалося раней забароненае паленьне тытуню. Як і каталікі ў навакольных вёсках, насельнікі Булавішкаў жывуць з натуральнай гаспадаркі: што вырасла, тое й зьелі. Пры такіх харчовых акалічнасьцях не выпадае прытрымлівацца пастоў, якія агулам складаюць 200 дзён на год.Нязьмененымі часам і жыцьцём засталіся толькі васьміканцовыя крыжы, двухперставае жагнаньне й падвоеная алілуя.Я знаходжуся ў Браслаўскім краязнаўчым музеі. Насупраць мяне сядзіць ягоны навуковы супрацоўнік Кастусь Шыдлоўскі. Нашая размова – пра будучыню браслаўскіх старавераў.(Шыдлоўскі:) "З пункту гледжаньня цяперашніх уладаў стараверы не ўяўляюць сабой нейкі ні сацыяльны пляст, ні іншы, які патрабуе асобнага падыхода. Паводле лады жыцьця, яны не адрозьніваюцца ад мясцовага насельніцтва. Безумоўна, гэта экзотыка. Браслаўскі рэгіён... гэта адна зь ягоных асаблівасьцяў -- прысутнасьць калёніяў старавераў. Калёніі пачалі ўжо разбурацца. Зараз разбурэньне прыняля ярка акрэсьленыя формы. Гэтаму працэсу накаваны сумны фінал: паступовае зьмяншэньне носьбітаў гэтай культуры й зьнікненьне."20 тысячаў старавераў жыве ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Зарэгістравана 34 суполкі, якія ўваходзяць у Цэнтральную раду старажытнаправаслаўнай паморскай царквы.Кастусь Шыдлоўскі прагназуе, што дзеяньне новага закону пра свабоду веравызнаньня можа й паменшыць колькасьць афіцыйных аб'яднаньняў. Але істотна на рэлігійную актыўнасьць старавераў ён не паўплывае. Па-першае, вельмі малая частка зь іх заангажаваная ў суполкі. А па-другое, ад дзядоў у спадчыну ім дастаўся багаты досьвед ў справе супарцьстаяньня афіцыйнай Расейскай праваслаўнай царкве.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіябулавішкі iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябулавішкі iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябулавішкі iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіябулавішкі iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіябулавішкі icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіябулавішкі iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіябулавішкі iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіябулавішкі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіябулавішкі iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Палітычная геаграфіябулавішкі iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка