Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі?




НазваЦі пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер18.77 Kb.
ТыпВопрос
Dash0921ranak


Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі?


Па дадзеных мінстата, у студзені-ліпені гэтага года рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ўзрасьлі на 16,4 працэнта параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году. Што хаваецца за гэтай лічбай, ці адчуваюць павелічэньне прыбыткаў людзі? Высьвятляў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Прадстаўніца міністэрства статыстыкі і аналізу Вольга Якімовіч сказала, што рэальны прыбытак ўлічвае індэкс цэнаў. А ён склаў за гэты пэрыяд каля 107,4 працэнта:


“Рост прыбыткаў пакрывае рост цэнаў. І заробак вырас, і пэнсіі падрасьлі, стыпэндыі падрасьлі. Прыбыткі ад уласнасьці таксама павялічыліся. То есьць усе складнікі грашовых прыбыткаў насельніцтва за гэты пэрыяд падрасьлі. Тыя ж прыбыткі прадпрымальнікаў вырасьлі. У дзяржаўных арганізацыях. Працэнты па ўкладах і дывідэнты па акцыях. Агульная сума грашовых прыбыткаў насельніцтва, усіх складнікаў, прывяла да такога росту грашовых прыбыткаў”.


Каля адной зь менскіх крамаў я сустрэў гаспадынь, якія занепакоены ростам цэнаў на харчы, у тым ліку на алей. Улады вырашылі рэгуляваць цэны на алей, каб ён быў даступны для насельніцтва. Што думаюць жанчыны?


“Мы можам сказаць, каб алей не даражэў. Зрабіце нам, калі ласка 2500, як было”.


“Усё ж падаражэла і куры падаржэлі, і яйкі, і мяса. Я стаўлюся да гэтага дрэнна”.


“А заробкі тут у кожнага свае. Тут слабыя заробкі. Там – большыя заробкі. Менскі электрамэханічны завод жабрацкі. І заробкі ў нас жабрацкія”.


“Што мне рабіць – 200 пэнсіі? Кладзесься спаць з адной цаной, а ўстаеш зь іншай!”


Адкуль жа аптымізм чыноўнікаў з міністэрства статыстыкі і пэсымізм звычайных гаспадыняў? Меркаваньне эканаміста Барыса Жалібы:


“Тое, што апошнімі гадамі ўзровень жыцьця насельніцтва расьце – відавочны факт. Бо людзі набываюць больш машын, тэлевізараў і лядоўняў. Але ідзе дыфэрэнцыяцыя прыбыткаў насельніцтва. У нас склалася кляса людзей даволі багатых па нашых мерках. Гэта можа быць 5-10 працэнтаў. А дастаткова яшчэ многа людзей насамрэч жыве бедна. Бальшыня насельніцтва адчувае рост цэнаў.


Ёсьць яшчэ, канечне, рост рэальнага заробку. Можа, ён не такі вялікі, як цьвердзіць мінстат. Але тое, што ён запаволіўся параўнальна зь мінулым годам, я лічу, што гэта факт”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconЗаняткі 10
Рэальныя тэндэнцыі выяўленчага мастацтва. Свецкія матывы жывапісу І скульптуры. Фарміраванне нацыянальных школ жывапісу

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? icon3 Вобразны свет твора
Разнавіднасці вобразаў-персанажаў: рэальныя асобы (гістарычныя, аўтабіяграфічныя, вымышленыя, але якія маюць прататыпаў, гратэскныя,...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconЦі прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?
Для іншых, наадварот, інстытут прапіскі быў “залатым дном”, адкуль яны чэрпалі непрацоўныя прыбыткі за фіктыўную легалізацыю іншагародніх....

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconІнтарэсы ў праве
Часта дэкларуемым інтэрасам нярэдка не адпавядаюць рэальныя матывы І дзеянні ўдзельнікаў працэсу праватворчасці І праваўжывання,...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconUniversità degli studi di parma
Канвенцыяй аб правах асобаў з абмежаванымі магчымасцямі І ўжо з’яўляюцца часткай сацыяльнай І агульнаеўрапейскай гісторыі; наш Універсітэт...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconХV. Гярмунт Скірмунтавіч 1271 1275 г
Гярмунт Скірмунтавіч, Гілін-гін Гярмунтавіч, Ромунд Гілін-гінавіч, Траб Гярмунтавіч легендарныя, а, магчыма, недзе І рэальныя ліцьвінскія...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconУсясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі
Бо калі хірург зламаў руку, гэта можа азначаць канец ягонай кар’еры. Тое ж можна сказаць пра пальцы піяніста, галасавых зьвязках...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconБясплатныя шэнгенскія візы для беларусаў пакуль на ўзроўні пажаданьняў
Вышаградзкую групу, выступілі зь ініцыятывай зрабіць візы для бліжэйшых суседзяў, прынамсі беларусаў, бясплатнымі. Гэта можа адбыцца...

Ці пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі? iconІ. С. Шахрай права лесакарыстання як праваадносіны
Праваадносіны лесакарыстання маюць сваю асобую структуру, якую ствараюць традыцыйна вылучаемыя ў тэорыі права элементы: суб’екты...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка