Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань




НазваТаццяна Лабанава, гімназія г. Барань
Дата канвертавання13.11.2012
Памер48.6 Kb.
ТыпДокументы
Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань

Класы: старэйшыя

Класная гадзіна на тэму «Што такое талерантнасць?»

Афармленне дошкі:

Выказванні «Lets respect each other», «Lets be tolerant!», «We do deserve it, because everybody of us is an individual!», «Мы розныя - у гэтым наша багацце, мы разам - у гэтым наша сіла!»

Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.

Ход мерапрыемства

1. Практыкаванне «Прывітанне»

Мэты: разрадзіць абстаноўку; зламаць стэрэатыпныя формы паводзінаў, па-весяліцца; пазнаёміцца з прывітаннямі ў розных культурах; з'яднаць групу. 

Ход практыкавання: Удзельнікі атрымліваюць карткі з прывітаннямі з розных краін:

- скласці рукі (як у «малітве») на ўзроўні грудзей і пакланіцца (Японія);

- пацерціся насамі (Новая Зеландыя);

- паціснуць адно аднаму рукі, стоячы на вялікай адлегласці адно ад аднаго (Вялікабрытанія);

- моцна абняцца і тры разы пацалаваць адно аднаго ў шчокі (Расія);

- паказаць язык (Тыбет);

- вельмі моцна паціснуць адно аднаму рукі, стоячы блізка адно да аднаго (Германія);

- памахаць рукой;

- абняцца і пацалаваць у шчокі чатыры разы па чарзе (Парыж).

Удзельнікі разыходзяцца па пакоі і вітаюць адно аднаго спосабам, пазначаным на картцы.

Абмеркаванне:

- ці спадабалася вам гульня?

- паспрабуйце здагадацца, з якіх краін паходзяць вашыя прывітанні;

- ці было цяжка вітацца нейкім спосабам?

- ці падаліся нейкія з прывітанняў смешнымі?

- як бы адрэагавалі людзі з гэтых краін на вашыя прывітанні?

- якую ролю адыгрываюць прывітанні ў нашым жыцці?

2. Знаёмства з паняццем «Талерантнасць»

16 лістапада 1995 г. у Парыжы ўдзельнікі дваццаць восьмай канферэнцыі ЮНЕСКА - а гэта 185 краін - прынялі Дэкларацыю прынцыпаў талерантнасці.

Талерантнасць - памяркоўнасць да чужога меркавання, веравызнання, паводзінаў, культуры, палітычных поглядаў, нацыянальнасці, гэта значыць праява цярпімасці, разумення і павагі да асобы іншага чалавека незалежна ад якіх-небудзь адрозненняў.

Характэрна, што праблема талерантнасці ўпершыню ўзнікла ў заходняй цывілізацыі менавіта на рэлігійным узроўні, а рэлігійная талерантнасць паклала пачатак ўсім іншым свабодам, якія былі дасягнуты ў свабодным грамадстве.

Талерантнасць - паважлівае, памяркоўнае стаўленне людзей да іншадумства, асабліва актуальная ў сучасным свеце ва ўмовах плюралізму. Талерантнасць мае на ўвазе гатовасць прызнаць "іншага", тым, хто я мае роўныя правы на пэўныя жыццёвыя каштоўнасці. Агулам, талерантнасць прынята разумець як памяркоўнасць. У першую чаргу талерантнасць - гэта павага, разуменне і ўжо пасля, калі разбярэшся, з кім дачыняешся, выяўленне памяркоўнасці, спагады, увагу, клопату, дабрыні - усе найлепшыя якасці чалавечай асобы.

Асноўныя прынцыпы талерантнасці

Да ліку гэтых прынцыпаў належыць, найперш, аднесці:

адмова ад гвалту як непрымальнага сродку далучэння чалавека да якой-небудзь ідэі. Добраахвотнасць выбару, «свабода сумлення», акцэнт на шчырасці перакананняў.

уменне прымусіць сябе, не прымушаючы іншых. Страх і прымус звонку не спрыяюць фармаванню цярпімасці, хаця ў якасці выхаваўчага фактару ў пэўны момант дысцыплінуюць людзей, пры гэтым фармуючы пэўныя норавы;

• талерантнасць, у еўрапейскім разуменні, задае прыклад «Законапаслушэнства», падпарадкавання законам, традыцыям і звычаям.Падпарадкаванне законам, а не волі большасці ці адной асобы, падаецца важным фактарам грамадскага развіцця;

прыняцце Іншага, які можа адрознівацца паводле розных прыкметаў - нацыянальных, расавых, культурных, рэлігійных і г.д.

Фармаванне ўзаемадачыненняў згодна з «залатым» правілам: «Рабі іншым так, як ты хацеў бы, каб яны рабілі табе».

Найбольш складанай у коле разгляданых праблем з'яўляецца задача выпрацоўкі навыкаў паводзінаў, практычных дзеянняў у духу талерантнасці. Дасягненне гэтай задачы правяраецца самім жыццём. Разам з тым, хочацца спадзявацца, што сённяшняя сустрэча будзе мець сваім лагічным завяршэннем адзін важны элемент - учынак.

3. Прагляд відэароліка «Талерантнасць» (з дыска "Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку")

- Абвяшчаецца аб праглядзе роліка, раздаюцца аркушы прагляду роліка, ставіцца навучальная задача;

- Пасля прагляду роліка ідзе запаўненне аркуша, пасля ідзе абмеркаванне сюжэту метадам «Вялікія колы»;

- Абмеркаванне ў вялікай групе.

4. Разгляд практычных сітуацый. 

У школе, як і паўсюль, усе розныя: ёсць маленькія, вялікія, худыя, мажныя. Чаму мы часам смяемся з іх?. Бо мы іх баімся, мы не хочам дзяліцца або мы не ўпэўнены ў сабе. Быць талерантным – гэта значыць паважаць іншых, нягледзячы на адрозненні. Гэта значыць быць уважлівым да іншых і звяртаць увагу на тое, што нас збліжае. Давайце паспрабуем праверыць сябе, ці выказваем мы талерантнасць. Я называю сітуацыю, а вы ўздыміце чырвоны кружок, калі вам пасуе першае выраз, сіні - другі.

а. Саша кепска адзеты...

! Гэта неістотна.

? Ты цвеліш яго

б. Пажылая жанчына павольна ідзе…

-? Ты адштурхоўвае яе, каб абагнаць

! Ты дапамагаеш ёй і прытрымліваеш дзверы 

в. На тваіх вачах на кагосьці нападаюць...

! Ты спрабуеш абараніць яго

? Ты робіш выгляд, што нічога не заўважаеш

г. Да цябе падыходзіць дзіця-інвалід...

! Ты нязмушана размаўляеш з ім

? Ты адыходзіш ад яго і не ведаеш, што сказаць

д. Малодшы брат зламаў тваю цацку…

! Ты яму прабачаеш

? Ты б’еш яго

е. Ты пасварыўся са сваёй сястрой…

! Ты паспрабуеш дамовіцца з ёй

? Ты крыўдуеш і помсціш

ж. З табой абыходзяцца жорстка…

! Ты адказваеш тым жа

? Ты кажаш "не" і імкнешся заручыцца дапамогай

- Падсумаванне вынікаў гульні

5. Прагляд роліка "Сіла слова" (з дыска "Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку") і яго абмеркаванне.

6.Падсумаванне вынікаў

- Праца ў парах - складанне логінаў (напрыклад: dobraja@mail.by), выкарыстоўваючы толькі станоўчыя якасці сябра па пары;

- «Далонька» (зычэнні, прызнанні, абяцанні)

- Па сканчэнні працы - стварэнне групавой эмблемы талерантнасці: усе становяцца ў кола і злучаюць рукі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconУрок падрыхтавала настаўніца сш №22 г. Барані Лабанава Таццяна Міхайлаўна
Разгледзець паняцце "натоўп", яго структуру, віды натоўпу, спосабы маніпуляцыі натоўпам, паводзіны чалавека ў натоўпе

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconМаладыя галасы
Школа-інтэрнат-гімназія для здольных І таленавітых дзяцей зь вясковай мясцовасьці Віцебскай вобласьці. Знаходзімся мы недалёка ад...

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Уа “Дзяржаўная гімназія г. Шчучына” І сш №1 г. Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя...

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў...

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань icon«Гімназія г. Асіповічы» (дуа «Гімназія г. Асiповiчы») Министерство образования Республики Беларусь
Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04. 02. 2011 №142 аб унясенні змяненняў, дапаўненняў І прызнанні страціўшымі сілу...

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconТаццяна Рудэнка «Дзякую Табе!»

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань icon"Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія"

Таццяна Лабанава, гімназія г. Барань iconП л а н
Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларуска – славянская гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка